Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Чаму, калі служыў я ў Яна і паехаў у лес красці сушкі, ды якраз падчас палявання, на шум падаючай сасны прыбег да мяне ляснічы, а не немцы? Ён ано прагнаў мяне, ды абяцаў, што ў свой час „пагаворыць“ са мною, бо цяперака заняты, а немцы адразу пастанавілі б, што з такім зрабіць. I добра было б, каб былі забілі! Шкадаваў, што ўсе мае пакуты і перажыванні не скончыліся смерцю. Тады ўсі'м было б лепш...
АРЫШТ
На трэці ці чацвёрты дзень пасля Пакровы, прыйшлі з Кляшчэляў двое міліцыянтаў, забралі мяне і Андрэя, ды пагналі на пастарунак.
Чаму разам са мною гоняць Андрэя? — думаў я. — Ці ён таксама кагось парэзаў? Хачу спытаць у яго, у чым справа, але гаварыць нам не дазваляюць. У Кляшчэлях аказалася, што нас падазраюць у параненні Дзмітра. Там замкнулі мяне ў адным паіляшканні, Андрэя ў другім. Спярша дапытвалі яго. He ведаю, што ён ім сказаў, але праз хвіліну адвялі яго ў прызначаны яму пакой, а ўзялі мяне. Нейкі цывільны запытаў у мян.е: „Хто парэзаў Дзмітра? Прызнаешся, ці не?!“ .
' (
— Прызнаюся.
Андрэя адправілі дахаты, а мяне заперлі ў арышт. Тут ізноў мне свет завіраваў і ўсе думкі ды праклёны роем закруціліся ў галаве. Ужо не ведаю, каторы раз хацелася праваліцца пад зямлю. Вокны ў арышпе былі забіты дошкамі і праменьчыкі сонца мог глядзець я толькі праз шчыліны.
На другі дзень прыклаў я вока да акенца ў дзвярах і ўба~ чыў прыхільнага мне чалавека, які гаварыў з камендантам пастарунку, ківаючы галавою ў мой бок. Цешыўся я, бо ве. даў, што зараз мяне выпусцяць, і так яно і сталася. Камендант прыйшоў і сказаў: „Ідзі дамоў, а калі будзе трэба — паклічам". -
Пабег я дамоў з радасцю, хаця цешыцца не бьтло чаго. У вёсцы ўсё абціхла, хворы ўсё яшчэ быў у Кляшчэлях і я прыняўся за гаспадарку — канчаць звозку з поля, ды сеяць азіміну. Пасля Дзмітра прывезлі дамоў, але з хаты ён не выходзіў.
Аднаго прыгожага дня я „трачуваў“ у Марысінага Міцькі. Сонца, хоць і асенняе, але прыгожа грэла, а мы пілавалі калоды. Нед^е пад абед зноў прыйшлі міліцыянты і, проста ад ■ пілы, забралі мяне і павязлі ў Бельск, у „павятоўку“. Там аддалі мяне дзяжурнаму, і я засеў у кампаніі некалькіх хлопцаў-астрожнікаў, падобных на мяне. Яны сваім становішчам не пераймаліся. Спявалі савецкія ваенныя песні і елі, што мелі з сабою. Вечарам арыштанты пачалі ў мяне распытваць: „Зарэзаў, ці толькі парэзаў?" „Парэзаў", — гавару. „Э, то гамно... У нас, брат, як різалісь, то юха рыкою тэкла, було на шчо подывытысь! А куолько нэ жывэ, то мы і нэ віедаем, бо нас забралі просто з забавьт“.
Мяне гэта супакоіла, бо я ж толькі раз цопнуў ножыкам, і паранены жыве. Яны гавораць, што кроў ракою цякла, і то яшчэ спяваюць...
. На другі дзень рана прынеслі нам па скібе хлеба з салам на снеданне. Я вачам сваім не верыў, што можна, нічога не рабіўшы, дастаць такую каўрыгу сала’ Але, бяруць „старыя“ астрожнікі, то бяру і я. Дзяжурны выйшаў, а яны адзін да дру-
гога гавораць, але, каб я тое чуў: „Бачыш, які дурны, бояўся браты солоныну1’. — „Вуон думае. што ёму мэду прынэсут" — адазваўся другі, і яны зарагаталі.
Я не адзываўся да іх, толькі думаў, што, калі б не сорам перад людзьмі, то лепш бьтло мне тут і застацца, чым ісці дамоў і кожнаму чорту служыць нават не за „дзякую“! Пасля снедання прыйшоў да нас нейкі хлопец з аўтаматам і ў вайсковай вопратцы, ды заявіў, што пойдзем на станцыто разгружаць вагон. Папярэдзіў ён нас прытым, што калі хто з нас захоча ўцякаць, заловіць кулю ў лоб.
Думаю: чалавеча, ты хоць не праганяй мяне адсюль! Калі ўжо давялося сесці, дык хай гэта будзе ў Бельску.
Гоніць ён нас сярэдзінаю вуліцы, а людзі глядзяць, бы на гнілых сабак. Сорамна мне, аж валасы дыбяцца! He гляджу я па баках, бо баюся, каб не сустрэць каго знаёмага. Іду, як па гарачым жалезе, і зноў у думках кляну лёс свой і дурацкую сваю галаву!
Выгрузілі мы вагоны, усе, колькі было іх, — і назад. Абедаць таксама далі добра, бо мясную страву з хлебам. Божа, думаю, як гэта так? Тут перад працаю паснедаць далі, а пасля працы — не найбольш яе там было — зноў далі есці! Удома, бывала, працуеш, бы конь, і вялікую табе ласку зробяць, калі таўканіцы дадуць, а мачаха і таго шкадавала.
Панаядаліся хлопцы і давай:
В бой за родйну, в бой за Сталйна!
Боевая честь нам дорога!
Танкй новые, в бой готовые,
Розобьёя по-сталйнскй врага!
Спявалі песні, якія хто ведаў, аж да вячэры. Ніхто нам у тым не замінаў. Пасля вячэры, з вялікім гоманам і лаянкамі ўвапхнулі да нас нейкага чалавека ў шапцы-рагатыўцы, вайсковай блузе, а ў цывільных нагавіцах. Упаў ён на падлогу і прабурчэў: „Буркі, ешчэ зобачыце“.
Мы яго з падлогі не падымалі і нічога з ім не мелі. Ён нібыта супакоіўся і, зашыўшыся ў куток, ціха сядзеў, а мы займа-
J70
ліся сваімі справамі: то анекдоты расказвалі, то спявалі, аж горла балела. ' .
Наступнага дня мы даведаліся, што прывязлі нейкіх бандытаў, а „нашага“ ўчарашняга ад нас ужо забралі. Чуем у дзяжурцы размову. Паціхлі мы і слухаем. Нехта пытае:
— Прозвішча!
Так і так.
— Імя!
— Валодзя.
А мне аж кроў у пяткі ўцякла — калега!
— Нацьтянальнасць!
— Беларус.
— Ты беларус? А дзе ж ты бачыў, каб беларусы арганізавалі банды і накладалі на сялян кантрыбуцыі?!
Па тых словах чую, як лупйць у „дзюбу“ майго аднавяскоўца, які, ад нажа і гвалтаў, перайшоў да накладання кантрыбуцыяў.
Пасля кароткага допыту — замкнулі яго ў адной з камераў і больш я ўжо пра яго не чуў.
Удзень наведаў мяне дзядзька Раман, прывёз нешта есці ды запытаў, што са мною будзе. Я не ведаў, што яму адказаць, і ён паехаў на рынак, бо гэта быў чацвер. Мы ежу раздзялілі паміж сабою і з’елі. У той дзень нехта нам сказаў, што банда забіла Сітку, нейкага партыйнага дзеяча. Але мы гэтым не цешыліся.
Да нас ніхто не заходзіў і не дапытваў. Толькі, час-часам, мы недзе крыху папрацавалі і зноў чакалі ежы, згодна з парадкам дня, шпарылі савецкія песні.
Пасля некалькіх дзён, перад абедам, у камеру ўвайшоў чалавек, апрануты ў міліцэйскую форму з адной зоркаю на пагонах, ды звярнуўся да мяне са словамі:
— Ну, Васіль, скончылася твая пабыўка ў нас. Мы ўсё праверылі і ведаем, што ты не бандыт, ані разбойнік. Паводле сведкаў, каб ты быў не ўдарыў свайго праследвальніка, то палічука былі б забілі. Параненаму нічога не пагражае, але памятай, каб больш нажа на нікога не падымаў!
У гэты момант мільганула мне ў галаве думка, што Панасюк Антон таксама калісьці пры выпіўцы гаварыў нам, каб не біліся, а тым больш не рэзаліся. А я не паслухаў яго і вось што мяне сустрэла!
Тым часам афіцэр працягваў: „Вось табе прызванне ў армію. Восьмага лістапада маеш прыехаць у Бельск да РКУ і пойдзеш у армію. Пакінеш усіх, і няхай іх трасца возьме! А, між іншым кажучы, злапалі мы твайго земляка, які,. разам з іншымі бандытамі, кантрыбуцыі накладаў на сялян“.
— Мы чулі, як яго прывезлі, — адазваўся Ваня. — Гэта той самы, які ў 44 годзе з кляшчэлеўскай турмы ўцёк дамоў. Яго там пасадзілі, бо не хацеў ісці ў войска, каб не паслалі на фронт біць немцаў...
— Вось з такімі мы будзем гаварыць! Абы толькі, — паўтараю, — не захацелася вам яшчэ калі спатрэбіць ножыка, a то пойдзеце сядзець, як бандыты!
Кончыў афіцэр сваю прамову і даў мне ў рукі паперу, якая,. магчыма, вырашыла мой далейшы лёс, або і цэлае жыццё. He ведаў, што рабіць. У сэрцы кіпела радасць, але я баяўся гэта паказаць, думаючы, што афіцэр і калегі пачнуць мяне празываць, як у вёсцы, калі чагось я цешыўся. Але, відаць, мае вочы не змаглі затаіць таго і афіцэр запытаў: „Што ж, не цешышся?“
— От, каб адразу згэтуль у войска, .то было б добра, а так яшчэ мушу ісці дамоў... Зрэшты, мяне ў войска і так не прымуць.
— Прымуць, прымуць, — усміхнуўся афіцэр і хацеў выйсці, але хлопцы загаварылі: „Пане _ паручніку, дэ ж вуон пуойдэ до дому бэз обіду, ныхай шчэ з’ісць і тогды йдэ“.
— He, забірай манаткі і ўцякай! I, каб больш у арышт нс пападаў. Выйшаў чалавек, які першы трохі разабраўся ў маім жыцці, і я збіраўся адыходзіць.
Калегі гаварылі, што мне пашчаслівіла, а што будзе з імі — нёвядома, бо ў іх былі нябожчыкі.
На развітанне гукнулі мне песню:
Средй лесов дремучйх разбойнйкй йдут, В свойх руках могучйх тозарйша несут. Носйлкй былй чепростые, с оружья сложены, На поперок стальные мечй положены...
He памятаю, каб гаварыў я сваім сябрам пра сваё дагэтуляшняе жыццё, а мо і расказаў, бо пераспяваўшы адну песню, адзін з іх пачаў наступную, а апошнія падцягнулі, як умелі, але прыгожымі галасамі:
Стояла бероза высская, тонка,
Чаго заплакала салдацкая жонка. ■
Таго заплакала, горка зарыдала, Што сваё сэрдэнька у салдаты аддала.
Аддала ў салдаты шчэ й в город Варшаву, Шчэ й у город Варшаву, бэ б’іот барабаны. Б’ют онг, б’ют, грояко выбівают,
А нашых парнгшэк у салдаты прымают.
По богатыл сыну плрчэ вся родына.
A no сыротыне молода дывчына.
По богатым сыну батько, маты плачэ, A no сыротыче чорны еорон крачэ.
He надта хацелася мне ісці дамоў, бо ведаў, што нікому я там непатрэбны, асабліва цяпер. Ды яшчэ еў мяне сорам на самую думку пра сустрэчу з землякамі. Але куды пойдзеш? Ды трэба ж ісці і далей жыць сярод тых, што і дагэтуль.
Выйшаў я на вуліцу і нібы стаў свабодным, але думка пра маё няслаўнае вяртанне глуміла ўсю радасць, а і пагода добра не настройвала — ліў асенні, халодны дождж. А перада мною больш, чым дваццаць кіламетраў дарогі.
Орлю абыйшоў і зноў цёткі не наведаў, каб пакарміла, бо баяўся, што пачне гаварыць пра маё злачынства. На ростані дарог у Рэдуты і Дубічы сустрэў мяне Васька з Рэдутаў, які яшчэ тады хіба не быў баптыстам, бо сказаў: „Шчо, е... твою мать, выпусцілі? Маеш шчасце. што жывы, бо бы ў турме згніў. Хто тобіе позволіў рэзацца, дурню?! Б’юць якогось там палічука, няхай б’юць, чаго ён лезе на чужую забаву...“
Вядома, што Васька выказаў усіхнюю думку. Ён жа не ведаў усяго, што я перажыў, бо тое, што мяне білі і ганялі, бы сабаку, нікога не цікавіла і пра гэта не гаварылася. Што каму значыў такі Васька Мазурыкаў, яго ўсе маглі таўчы.
Пасля такой сустрэчы яшчэ горай мне было вяртацца дамоў. Зайшоў проста да дзядзькоў, увесь брудны, бо ў арышце ні разу не памыўся. Тут мяне ніхто не дакараў, але адчувалася якуюсьці напружанасць.
Прьтйшоў восьмы лістапада, дзень ад’езду навабранцаў. Учора ўсе налівалі горлы і спявалі, а родныя плакалі. Сёння таксама хлопцы падвыпіўшы хадзілі адзін да другога, a бацькі прыгатаўлялі фуры ды чамаданы. Я чакаў у дзядзькі Трахіма ў хаце, пакуль усе збяруцца да выезду. Дзядзькі Рамана чамусыіі не было дома і дзед таксама не паказаўся He было каму даць мне на дарогу хлеба. Калі прыйшоў час выходзіць з хаты, я вельмі заплакаў, што іду ў войска, мо назаўсёды пакідаю вёску, а ніхто не дае нават хлеба за маю пРаЧУДзядзька холадна падаў мне руку, а Антоніяў Трахімец, які якраз чагосьці туды прыйшоў, сказаў: „Чаго трубіш, ты павінен астрожнічаць, а не ісці да войска. Знянацку можаш кожнага парэзаць! Чаму ты, бакі склаўшы, уцякаў, калі цябе лупцавалі хлопцы, бачыш, герой засраны!"