Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
— Здоров, Васька! ,А в сэліе говорылі, што ты вэрнуўся бэз ногі!
Васька ўсміхнуўся, падаў мне руку і сказаў:
— Так, бэз ногі, але угадай, бэз которэі?
Думаю, што ён дурня з мяне робіць? Стаіць жа на абедзвюх нагах! Ногі нічым не розняцца ад сябе, і гаворыць, што без нагі. Але зараз аказалася, што гэта добра зроблены пратэз.
Пасля нейкага часу прыйшло яшчэ больш хлопцаў і дзяўчат да сваіх родных сядзібаў і ў вёсцы стала зусім добра. Вярнуліся нават тыя, што ў Нямеччыне працавалі, як у сябе. Так там выдатнічалі яны, што заслужылі сабе на адпачынак у разгары вайны. Пабылі дома і былі зноў паехалі. Але, цяпер, ужо прыйшлі назаўжды. Сцяпан нават паспеў паваяваць 146
і залавіць кулю ў правае плячо. Рука ў яго па сённяшні дзень мала ўладная. Аднак, многа і не вярнулася — загінула, Hex­Ta застаўся жыць дзесьці ў свеце. Аляксейкава Надзя вый-
' шла замуж за літоўца, і там жыве. Сцяпанава Верка — недзе ў Бельгіі ці ў Галандыі...
Разам з вяртаннем моладзі з радоў Савецкае Арміі, прыйшло да нас нямала новых савецкіх песняў. Найбольш ведаў іх Васька і вучыў нас. Але вучыў вечара.мі, недзе на лавачцы пад вокнамі, бо ў дзень кожны працаваў, як той вол.
Сяляне пракліналі нас у жывое каменне, бо, вядома, напрацаваўпіоіся за цэлы дзень хацелася імадпачыць. А як ты адпачнеш, калі грамада малайцоў цэлую ноч гарланіць „войною“ і прыпеўкамі, што аж вушы пухнуць? А калі ж мы спалі, я таго і сам не ведаю.	_
Аднак, маладосць маладосцю, радасць радасцю, а арганізм, як і ўсё, мае свае межы. Пад восень захварэў я на запаленне ямінаў. Ужо не кроў цякла мне з носа, а нейкая вадкасць. Га, я цяпер ведаю, што гэта было, а тады ведаў столькі, што страшэнна балела мне галава і цёк гной з носа. Хвароба, гзта толькі ўмоўнае слова, бо я ж не ляжаў і да лекараў не хадзіў. Працаваць трзба было і толькі час ад часу нос выціраў. Злосць брала мяне на ўсё гэта, бо цяжка, а спачування ніякага. Наадварот, кожны здзекваецца. А тым „кожным“ вядома, хто быў. Той, хто пры маёй дапамозе будаваў хаты і гадаваў сям’ю. Як жа гэта так? I снеданне часам дасць, і на абед таўканіцаю накорміць, то і працы вымагае. У дзядзькі ёжа цанілася вельмі дорага: за капусту, таўканіцу і часам малако трэ было цэлы дзень завіхацца, як у кіпені. I калоды вазіць, і „трачаваць", і ўсё апоіш-іяе, як у гаспадарцы. A дзядзька быў востры і трэба бьтло за ім паспяваць. Я спраўляўся, але не хапала мне сілы, тых калорыяў, як цяпер кажуць. Ён здаровы, чырвоны і ад ягоных рук снег раставаў, а я, нібы тая бэтка, нейкі сіні, на марозе дрыжу і ў рукі мерзну. Ён заўседы хадзіў у дубленым кажусе, суконных нагавіцах і валенках, а з мяне смяяўся, што да кавалераў я падрастаю і мерзну.
Бось гэтага я і саромеўся і не ведаў, што я за чалавек. Дзядзька старэйшы за мяне мо на якіх 16 год і мае заўжды цёплыя рукі, а я хутка буду кавалерам, а ўсё ў маразы мерзну. He ведаў я толькі аднаго, што дзядзька заўсёды сыты, а я галодны і таксама не ведаў, што паміж кажухом і летнікам такая розніца.
Так мне абрыдла гэтае жыццё, што маліўся, як умеў я да Бога, каб хоць доўга не дазволіў мне так мучыцца. Я нічога не хацеў, толькі каб памерці. Але дзе там! Паеля нейкага часу і гной з носа перастаў цячы, хаця галава далей балела і на вечарынкі хадзіў, хаця і смех і размова для мяме былі чужымі.
Аднойчы, перад Калядамі сустрэў мяне Арцём Сцяпанавіч, які на ровары ехаў з Кляшчэляў. Ён у той час быў.там сакратаром партыйнае арганізацыі. Затрымаўся, паздароваўся са мною і гаворыць: „Дакуль ты будзеш гнуць карк на тых эксплуататараў? To ж ты ледзь ногі валочыш ад катаржнае працы, а яны нават вопраткі табе не дадуць, гэтыя дзядзькі. Мачаха, гэта вядома, як мачаха, яна ніколі добраю не будзе, але дзядзька, каб такім гадам, гэта сволач“.
He ведаючы чаму, але Арцём Сцяпанавіч быў мне заўжды прыхільны. I тады, калі я за тае Польшчы ў школу не хадзіў, tg мусіць ён прычыніўся, што бацьку ў суд паклікалі, бо аднойчь’ запытаў у мяне, ці я хаджу ў школу. I за савецкай улады, калі быў настаўнікам у Грабаўцы, таксама мне спачуваў, і вось цяпер: чалавек на такой пасадзе захацеў зыйсці з ровара і пагаварыць са мною.
Слухаў я яго з зацікаўленнем і нейкай надзеяй. Але не бачыў выхаду са свае сітуацыі. Ён мне дапамог. У канцы раз'к.овы сказгў больш-менш так: „Пяпер настаў такі час, што тыя, хто бь ў нічым, стэнуць усім і ты кінь слугаваць дзядзькам за скібіну гаротнага хлеба, а ідзі шукаць хлеба, які будзеш есці без нічые ласкі. Ідзі на працу ў міліцыю або УБ.
— Дзядзьку, — гавару я, — хто мяне прыме на працу ў міліцыю або да таго ўбэ, як воны віедают, шчо я злодый.
— Прыедзь заўтра ў Кляшчэлі, дастанеш адпаведную характарыстыку і паедзеш у Бельск.
На тым і разышліся мы, але ягоная прапанова не давала мне спакою. Я ў ёй бачыў новы і надта цікавы для сябе свет. Вядома: бачыў мундзір, зброю, стралянне і, мо нават, сталовую або палявую кухню. Я ж не ведаў, як гэта ўсё ёсць.
На кудзельніцах у той вечар быў я такі вясёлы, што аж дзяўчаты здзіўляліся, што гэта са мною’? Скідаў я шнуркі з калёсаў калаўроткаў, згартаў каросту з каленяў дзяўчат і, нават, кульбачку схаваў адной, каб паляжаць з ёго ў ложку, бо гэта было такое права. Адным словам, рабіў усё тое, што 1 іншыя хлопцы. Цешыўся, што хутка я буду ўбоўцам.
А ўжо ведаў я, дзе ёсць Бельск. бо восенню вазіў туды . жэрдкі. А было гэта так. Солтыс выслаў мяне і Панасавага Івана, каб заехаць у лес, нарубаць жэрдкаў і завезці кудысьці ў Бельск. Паехалі мы ў елянскі лес, нарубалі там фуры гэтага матэрыялу, і едзем, а ўжо сонца косіцца на захад. Іван сваім гнядым, добрым канём паперадзе, а я за ім. Есні хочацца як халера, але няма чаго. Іван як бы адгануў маю думку, выняў з торбачкі кавалак мяса і есць, а мне ажно язык уцякае. Але ў нас з малых год была такая мода, што адны саромеліся даваць, а іншыя браць ежу. Але ж мы ўжо хлоппы дарослыя. Іван старэйшы за мяне на адзін год. Ён хіба ўбачыў той мой позірк, бо адарваў трошкі мяса і скупа даў мне яго са скібкаю хлеба. Я адразу тое і глынуў, бы сабака. Раз, што з голаду, а па-другое, я гусінага мяса яшчэ не каштаваў.
Перакусілі мы, і Іван падцяў свайго каня, ды пагнаўся, a мая сівенькая старушьшка ледзь ішла. У Орлі яшчэ дзе-не-дзе быў агонь у акне, калі мы давалакліся туды, але як ехаць далей, я не ведаў. Па Іване і след прапаў і да сённяшняга дня я не ведаю, куды ён тады падзеўся, але думаю, што ён гэтыя жэрдкі давёз да Рэдутаў (там была ягоная цётка) і выкінуў іх пад халеру, бо па дарозе не сустрэўся я з ім. Мая кабылка зусім знемаглася і плялася нага за нагу, часта прыстаючы, быццам шукаючы чаго. Мясцовасць для мяне чужая, не ве-
даю, дзе знаходжуся, навокал цёмная ноч, але давезці трэба ж. Бачу дапляліся мы ўжо да нейкае чыгункі, але не вы-глядае гэта на Бельск, бо бачу ано адну хатку. Іду туды, буджу гаспадара і пытаю, ці гэта Бельск. Гаспадар злосньг, што яго разбудзіў, адказаў: „Ого, захацеў Бельска! Засэрэшся, покуль да Бельска даедзеш“.
Еду далей, бачу: Парцава, а пра Парцава я чуў, бо ў Мікіткі бьтла карова з Парцава, якой я не мог утрымаць, калі захацелася ёй уцячы да цялятка. Ведаў. што Парцава пад Бельскам.	.	,
Урэшце-рэшт даехаў я да Бельска. Але тут новая праблема: дзе шукаць месца, куды мелі быць дастаўлены жэрдкі? Бачу, дарога і на лева, і направа, і проста. Чорт адзін ведае, якою мне ехаць?! Выратаваў мяне нейкі вартаўнік. Калі я так разглядаўся і цягнуўся па скрыжаванні, раптам нехта крыкнуў: „Стуй, рэнцэ до гуры“.
Я аслупянеў, але падняў рукі і гавару: чаго верашчыш уначы, я ж жэрдкі ў Бельск прывёз, толькі не ведаю, дзе іх скінуць! А той нічога, толькі крычыць, каб я лягаў на зямлю. Думаю, застрэліць, калі лйжу, а яму гавару, што па загаду солтыса з Грабаўца прывёз я сюды жэрдкі і цяпер не ведаю, што з імі зрабіць. ■	•
Вартаўнік, мусіць, паверыў, што я не бандыт, бо сказаў' „Выжуць е ту і спепшай, скондсь пшыехал, бо достанеш впердоль!11
Выкінуў я з радасцю гэтыя жэрдкі і пакалыхаліся мы з сіўкаю назад. Калі прыпхнуліся дамоў, было ўжо позняе снеданне. Намучылісядаволі, а задання не выканалі, бо гэтых „капальнікаў" ніхто ад нас (мяне і кабылы) фармальна не прыняў.
Вось так я „пазнаў“ Бельск, але выбачайце, што я адбегся ад гэмы.
Якогасьці дня, пасля размовы з Арцёмам Сцяпанавічам, усё ж пабег я ў Кляшчэлі і то адразу на пастарунак міліцыі. Зайшоў, і напароўся на „каменданта", які нядаўна вызываў мяне ад розных за „зладзейства“ ў мачахі. Зрабілася мне непры-
емна, але гэты чалавек быў зусім інакшы. Сказаў мне сесці і пачакаць, а сам кудысьці выйшаў. Пасля нейкага часу вярнуўся і даў мне паперу. Гэта была характарыстыка, з якою я паехаў у Бельск. Характарыстыка была вельмі добрая і я яе доўга меў у сябё, але цяпер не ведаю, куды яна падзелася. Ён пісаў, як відаць, пад дыктоўку Арцёма. Яшчэ ў той самы дзень, але ўжо падвечар, паехаў я ў Бельск шукаць лёгкага хлеба, бо ж і цыганка мне гаварыла, што ў войску служыць не буду, але вайсковы хлеб еспі буду,
Ці ж хто цяпер паверыць, што я ўжо амаль кавалер, а яшчэ не ехаў у цягніку? Цягнікоў я бачыў шмат, калі „асцерагаў“ іх ад партызанаў, а вось ехаць у іх не ехаў. На чыгуначнай станцыі ў Кляшчэлях купіў я білет, і калі цягнік прыехаў з Чаромхі, сеў у яго і з цікавасцю пачаў разглядаць усе кугкі ў ім. Добра, што ў ім не было жывое душы, a то глядзелі б на мяне, як на дзікага. Цягнік імчаў, і я ўсё адважнеў, і зацікавіўся, што ў ім і да чаго. Бачу, над акном вісіць нейкая ручка, а над ёю напісана ,.тормаз бяспекі". Што гэта такое, — думаю — і... пацягнуў за яе! Цягнік затрымаўся ў полі, a я праз акно выглянуў, чаму ён стаіць. Праз хвіліну ўвайшло да майго вагона двое чыгуначнікаў і запыталі, навошта я затрымаў цягнік. „Я ж яго не затрымоўваў, ён сам затрымаўся'", — гавару.	’
— Але ты пацягнуў за гэту ручку?!
— Пацягнуў.
— Ну вось, плаці кару, а калі не заплаціш, пойдзеш з намі ў міліцыю.
— У мяне няма грошы, я еду, каб паступіць на працу ў УБ.
— Нас гэта не абыходзіць, куды ты едзеш, вінаваты і плаці штраф!
— У мяне ўсяго толькі пяцьдзесят злоты, — прызнаўся я шчыра.
— Гэтага мала на штраф, але калі болып не маеш, то давай хоць гэтыя.
Што я меў рабіць? Аддаў ім апошнія залатоўкі, якія меў на хлеб у „чужой старане".