Пожня
Васіль Петручук
Памер: 239с.
Беласток 1987
чарам акопваліся яны вакол вёскі, а ў вёсцы іх'няма. Пачуўся грукат матацыкла. Салдаты паўцякалі ў лес. На матацык-лах пад’ехалі чатырох мадзяраў з кулямётам. Пастаялі, паглядзелі, і паехалі зноў у Кляшчэлі. Раптам уварвалася ў вёску конніца. За конніцай увайшла пяхота. Мясцовыя думалі, што гэта дэсант, але хутка пераканаліся, што гэта рэгулярнае савецкае войска, якое ўрэзалася клінам. Пачалі ісці самаходы і танкі. Валілі пад Кляшчэлі, дзе немцы рыхтавалі абарону. Каля поўдня савецкія часці пачалі адступаць. „Назад, назад“ — раздаваліся каманды. А снарады так і свісталі над вёскаю ды рваліся недзе пад лесам. Даўжылася гэта нядоўга — мінут пяць, зноў усе паехалі на Кляшчэлі.
У той самы дзень зайшоў да нас салдат, які прынёс новыя чаравікі. Прадаваў іх за хлеб. Есці яму хацелася. Гаспадар узяў чаравікі і даў яму чвэрць „падпалоніка", які жомка раніцаю спякла. Той крыху скрывіўся, але, відавочна, моцна яму есці хацелася ды і часу ён не меў таргавацца, бо схапіў хлеб і пабег. Я падумаў, што гэтыя чаравікі будуць мае.
Дакуль Яну людзей ашукоўваць?
Пайшлі мы касіць жыта — ён абуты, а я босы. Падвечар паслаў ён мяне ў вёску, каб запрог я каня і прыехаў па жыта. Ідучы праз вёску ўбачыў я групу мужыкоў, ля якое стаяў савецкі афіцэр. Пра нешта ён распытваў.
— О, ідэ ёго парубок, — паказаў адзін з мужчын на мяне.
— Ты батрак Марцінкевіча?
— Так, я.
— А где он?
— В полі. жыто косіт.
— Ну, а как он с тобсй обрагцается? -
— Нормальне.
— Что это „нормальне"? Хорошо?
— Разно.
— Я прпшёл его арестовать, как врага советской властн. Он говорнт скверные слова протнв нашей властм н вождя.
— Так, вуон завшэ говорыт: „Велнка вош товарпіц Сталнн". — Ну вндншь, надо суднть сукнного сына!
— Вуон нэ любіт совіэтув, але і з ніэмцямі нэ дружыв. Як вы ёго арыштуетэ, то останэцця трое малых, жуонка і сліпая маты.
— Да ты что, хотнш его загцшцать? Он же тебя эксплуатнрует м мало жнзнн не лншнл. Ты же еіце больной.
—•_ Так, але сімйе шкода.
—Ну, ладно, ндн позовн его. Я хочу с ннм поговорнть.
Я пабег у поле і прывёў гаспадара, які ад страху ляскаў зубамі. Афіцэр пачаткова пытаў пра прозвішча, год і месца нараджэння, ды запісваў усё тое, што той гаварыў. Потым запытаў пра коней. Мне адразу і падумалася, што няйначай, як забірацьме. Гаспадар адказаў, што конь стаіць у гумне.
— А кто вам разрешчл прнсвонть её себе м прятать?
— Я сам взяв, бо вона ходыла самопас.
— Сей.час отдай, бо застреліо, как собаку.
Гаспадар трушком пабег да пуні і прывёў каня. Я вырачыў вочы, бо нават сам не ведаў, што той яго прыхаваў. Афіцэр узяў каня і павёў за вёску, а Ян стаяў і баяўся. Але ад арьтшту я яго абараніў.
Назаўтра, выходзячы ў поле, я абуў новыя чаравікі, што гаспадар купіў ад салдата, і думаў уцячы. Належаліся яны мне за шаснаццаць месяцаў цяжкае працы, і боль, які перанёс. Але гаспадар, убачыўшы чаравікі на маіх нагах, загадаў зняць. Я аддаў іх і' пайшоў у сваю вёску босы.
ЧАСТКА2
НА РОДНЫМ ПАНАДВОРКУ
КаЛі ішоў я вуліцаю' роднае вёскі, сэрца да горла мне падыходзіла. У скронях кроў пульсавала ні то ад пачуцця радасці, што іду дадому, ні то ад страху перад сустрэчаю з мачахай. Пэўна — ад аднаго і ад другога. Бо сапраўды я цешыўся, што іду з прымусовае працьт, але, адначасова, і баяўся, нібы чорта, сустрэчы з жанчынаю, якая з нянавісці да мяне магла ўсё зрабіць. У часох, калі бьіў я яшчэ малы — думаў я ішоўшы — штодзень яна мяне лупцавала і груба празьівала, а як будзе цяпер? Гэтая думка то піхала мяне ўперад, нібыта да чагосьці новага, нязнанага, то адпіхала да старога, якое можа вярнуцца разам з маім вяртаннем дадому. Ішоў я і адчуваў сябе віноўнікам, нейкім гультаём, што шаснаццаць месяцаў прапрацаваў у Яна, а дамоў іду басанож. Чаго ж я хачу, прыйшоўшы да мачахі? Можа, каб яна мяне прыгарнула да сябе, апранула і абула? Можа хачу, каб прытуліла да сэрца і сказала, добра, што вярнуўся? Так раздумваючы, прыйшоў аж пад хату свайго дзеда. А савецкія войскі ўсё ішлі, ды ішлі недзе ў кірунку Кляшчэляў. Па дарозе сустракаў я іх шмат, але яны мяне не чапалі, то і я не меў чаго іх чапляцца. Тым болып, што я саромеўся свае басаты, дрэннае вопраткі ды папаранае фізіяноміі. Ішоў праз вёску, йле не знайшоў ні аднае цёткі, якіх хаты мне сустракаліся. Ведаў, што калі не ўзялі мяне з сабою партызаны, не ўзялі рэгулярныя войскі, то і тут я нікОму непатрэбны.
Насупраць дзедавае хаты напаткаўся мне салдат, які вёў двое коней. На адным ён сядзеў, а другі ішоў побач. У пяці хатах ад роднае паспрабаваў я апошняга шчасця. • Папрасіў салдата, каб падвёз ён мяне на другі канец вёскі, Той затрымаўся ахвотна і сказаў „садмсь в седло“. Конь для мяне не навіна. а вось сядло... Ускочыў я на яго мігам. Але аказалася, што ў страмёны ног не магу паставіць, яны надта доўгія, або ў мяне ногі да іх кароткія, Зборшчыкаў Павел, які калісьці вучыў мяне „прыгожых песняў“, і што мае зязюля пад хвастом, убачыўшы, што сядаю я на каня, крыкнуў: „А гляды, добра герзай у седловы, бо бойцовы встыду наробіш". Але не трэба было мне трымаць кавалерыйскага фасону, салдат убачыў маю сітуацыю і не пагнаў коней бягом. Я. карыстаіочыся нагодай, дзеля якое сеў на каня, гавару салдату, што таксама коней люблю, а асабліва вайсковых... От. каб удалося крыху паслужыць у арміі! А можа завязеце мяне да Кляшчэляў? Баец глянуў на мяне з усмешкай і сказаў: „Еіце навоюешся, a пока будь здоров, а то я тороплюсь — меня там ждут“. Навач я зразумеў, што мушу саскакваць з каня. А што яму залежала на тым, каб мяне не завезці да Кляшчэляў? От, хіба проста, ён жа таксама чалавек і я, відаць, яму не спадабаўс'я са сваім знявечаным тварам. Затрымаў ён коней у канцы вёскі і я мусіў яго пакінуць. '
Ізноў іду ўздоўж вёскі, у кірунку хаты, ды не ведаю, які лёс там мяне чакае. А Павал сядзіць на прызбе ўжо не адзін. Да яго яшчэ нехта на мінутку далучыў, ішоў з поля на абед. або па каня, каб жыта прывезці. Калі я з імі параўнаўся, HexTa спытаў: „Шчо, Васька, кончылася твоя служба ў Яна, тэпэр ідэш служыты мачосі?“ „А йдэ, йдэ, — адазваўся Павал, — але якось ногі ёго тягнут назад. Замяст іты хучыэй помогаты матэры пры жнывах, то вуон з бойцамі катаецца“.
Я пасаромеўся свайго ўчынку і хутчэй пайшоў дамоў. Тут, вядома, кветкамі мяне не прьтвіталі, як кагосьці блізкага і роднага. На родным гумне спаткаў я з віламі ад гною, якімі маці падавала снапы з воза ў астаронак. Я ўжо ў папярэдняй частцы сказаў, што яна не ўдарыла мяне, бо злякаласй май-
го рашучага позірку, але так кляла за вяртанне, што страшна было, нават мне, прывучанаму да таго, слухаць. Але я не бачыў інійага выхаду, як застацца на гаспадарцы за кожную цану, і пачаў угаворваць мачаху, каб прыняла мяне і абяцаў, што буду добрым гаспадаром. Яна пра гэта і слухаць не хацела, толькі крычала: „Утыкай з мого пуодвуорка ты, баструку, бо так і всаджу вылкі ў бэбэх! Людковэ, што робыцця? Прыдэ такая сволоч чорт знае з куоль і ты ёго кормы, коб вуон удавывся! Бач, злодюга, ныгдэ лепьт нэ знайшоў і мусыў прыліэзты до мэнэ, коб тэбэ спрутыло, коб ты божого свіэта нэ оглядаў, коб ты буў ізчэз, ныж меў вэрнутыся, ты — баструцка морда'“ .
Хаця я і ўвык ужо да гэткіх слоў, то, аднак, адчуваў сябе так, быццам нехта паліваў мяне наперамену гарачай і халоднай вадою. Затрэсла мною, як ад ліхаманкі, але я не аказваўся. Нават узяў на сябе ў думцы віну за тое, што жыву, за тое, што я брыдкі, за тое, што ў Яна працаваў, і за ўсё іншае, абы ано мець спакой. Я ж ужо амаль васемнаццацігадовы хлопец, — думаў, — гаспадарьшь навучыўся, а тут зямля добрая, можна будзе жыць. Пасля ажанюся, значыць, прыступлю да нейкае ўдавіцы і адыду ад гэтага чорта...
Сілаю застаўся я на гаспадарцы нябожчыка бацькі, але вя. дома, што гвалтам мільтм не будзеш. Хаця працаваў, як вол, a ўсё роўна быў нспатрэбны.
А якім жа быў мой будпі і святочны дзень на гаспадарцы? .Свайго бацькі, а не свае маці?
Спачатку, нягледзячы на ўмовы, узяўся я за працу так, каб аднавяскоўцы не сказалі, што з мяне дармаед. Гонар мой не дазволіў хадзіць мне засунуўшы рукі ў кішэні, і чакаць, па• куль нехта пакліча на абед. Дарма — вядома, ніхто не пакліча. Цяжар усяе гаспадаркі ўзяў я на сябе, хаця гэтага маці не хацела. Відавочна, яна мела сваю мэту, але Івану — ейнаму сыну — было лягчэй. Я сам касіў ярыну і толькі з мачахай капаў бульбу, але мяшкоў ніхто мне ые памагаў класці на воз. Я іх стаўляў над баразною, і пасля, адзін бок воза вёў так, што толькі абапіраў аб дручкі мяшок, падымаў яго, упёршы-
ся аднізу, і ўсё. Праўда, што неаднойчы закалола мне недзе ў спіне, але хто тады перай.чаўся такімі дробязямі, важна, што ідзе паспяхова. -
Сабраўшы ўсё з поля і пасеяўшы азіміну, пачаў я крыху думаць пра сябе. Я ж застаўся амаль голы. Адкуль узяць мне абутак і вопратку? Ужо ж васемнаццаць год мне, сорамна хадзіць басанож. Тым болып, што ўжо „прыстаў" да кавалераў і трэба ўдзельнічаць у жыцці моладзі. Хаця яшчэ вайна была ў поўным разгары, але наша моладзь ужо арганізавала забавы ў вызваленай вёсцы. Тут ніхто не ведаў, якая ў нас будзе ўлада — польская ці савецкая. У войска з нашых вёсак не бралі ні адны, ні другія, а самі хлопцы, вядома, не спяшаліся, каб недзе над Віслаю накласці галавою. Ім было выгадней чакаць, — хай гэта зробіць хто іншы. Я не хачу гэтым сказаць, што беларусы не ваявалі супраць нямецкіх захопнікаў. Вая* валі, але не тая моладзь, якая засталася ў вёсцы на гаспадарцы. Іх вызваліла Савецкая Армія і яны, вушы стуліўшы, засталіся так, як бы нічога не здарылася. Войскі прайшлі і пайшлі пад Варшаву, а ў нас стала ціха. Асталося па вёсках па некалькі салдатаў з аўтаматамі для аховы і гэта была цэлая ўлада. Мы ўсе думалі, што тут будзе савецкая ўлада і чакалі, што будзе мабілізацыя. Але, пакуль працягваліся перагаворы, каму дастанецца Беласточчына, у нас было безграма-. дзянства. Моладзь па-сторому працавала і гуляла таксама па-даўнейшаму. Пад восень мясцовыя актывісты пачалі арганізоўваць уладу самі, на савецкі лад. Памятаю, што Павал Якімюк стаў ні то солтысам, ні то старшынёю Грабаўца і ўзяўся арганізоўваць дастаўкі збожжа на патрэбы фронту. Аднойчы прыехаў у вёску савецкі капітан і р'азам з Паўлам хадзіў да паасобных гаспадароў, ды загадвалі яны, каб пастаўляць кантынгенты ў Кляшчэлі. Калі яны так хадзілі з хаты ў хату, у вёску прыйшлі нейкія салдаты ў савецкай форме і, убачыўшы кяцітана, пачалі па ім страляць. Той нічога не спалохаўся, ускочыў на каня і, з пісталетам, кінуўся на іх. Яны ўцякалі за вёску ў авёс, адстрэльваючыся. Капітан стаў за тоўстую ліпу ля Дзямянчынай хаты і страляў да ворагаў, што ляжалі ў