Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
У Бельск даехаў я аптымістам, спадзяваўся, мо есці дастану ў УБ, і чорт іх бяры гэтых пяцьдзесят злоты!
Выйшаўшы з цягніка, запытаў у кагосьці, „дзе стаіць УБ“. Даведаўшыся, што ў касцёле, пайшоў шукаць. Сапраўды, уоачыў вартаўніка, які стаяў з аўтаматам ля брамы, якая вядзе ў нейкія мураваныя, вялізныя „платы“, за якімі відаць нейкія таямнічыя будынкі.
Пытаю я ў вартаўніка, ці гэта тут УБ?
— Тут, а чаго хочаш?
— Хачу на работу, во тут мая характарыстыка.
Вартавы ўзяў ад мяне паперу, прачытаў яе памалу і, вярнуўшы мне яе назад, сказаў: „Сёння ўжо позна, нікога з тых няма, але прыдзі заўтра ў восем гадзін, то напэўна цябе прымуць“.
Узяў я ад яго тую сваю рэкамендацьпо і падумаў: ужо вечар. Што мне цяпер рабіць, дзе б пераначаваць?
Іду па горадзе і аглядаюся за бедненькімі хаткамі, каб не трапіць да нейкага багача, бо той насмяецца і прытулку не дасць, а бедны можа і дазволіць. Пытаю сям-там, дзе святло гарыць, ці магу пераначаваць, але людзі, вядома, як людзі, і не хочуць і баяцца. Бо хто яго ведае, што за чалавек тут просіцца нанач. Мо бандьтт які падасланы, а мо ўцякач з турмы, мо канфідэнт... Выгляд мой больш паказваў на нейкага зладзеіка, або на жабрака, чым на канфідэнта, або іншага бандыта. Але людзі адных і другіх не любяць, і за імі не прападаюць. Так ідучы вуліцаю дайшоў я аж дачыгункі. Ужо адхацелася мне лёгкага хлеба і ўсяго на свеце, бо спалохаўся, што нікуды нанач не прымуць і давядзецца ўночы „трапаць" дамоў, або яшчэ — думаў — якое убэ злапае мяне на вуліцы і возьме за бандыта, ды расстраляе, бо дакументаў у мяне няма, апрача тае „рэкамендацыі", якая акажацца добраю тады, калі ведаюць каменданта ў Кляшчэлях, або захочуць праверыць мае словы. Так памазгаваўшы, пастанавіў я зайсці вось сюды, да апошняй прыкмечанай хаты. Ужо вельмі нясмела, але ўсё ж такі зайшоў туды, дзе яшчэ гарэў агонь і хаціна рыхтык нагадвала хатку Хведарчае, дзе была
замужам мая цётка Матрона. На панадворку ўбачыў я жанчыну, якая іпіла ў клуню, і загаварыў: „Тёто, дайтэ дэ-ныбудь пэрэночоваты, бо я сюды прыехаў шукаты роботы і до ночы ныгдэ нэ знайшоў, і нэ маю дэ дыетысе“.
Жанчына не надта ў цемнаце магла разгледзець маго фігуру, але, мусіць, па голасе пазнала, што малады я, і па мове, што тутэйшы. He задумваючыся доўга і ні пра што не пытаўшы, адказала: „Ідзі, вунь, пад дашок, там ёсць сена і сабе начуй, хадзем, пакажу дзе“.
Распірала мяне радасць, што ў „чужыне“ знайшоў жанчыну, якая гаворыць па-нашаму, хаця не так, як я, і дала пераначавапь.
Прадрыжэў я пад гэтым дашком да раніцы, але не ведаю, ці ўжо убэ тое прапуе, ці не? Ля пуні паявіўся нейкі мужчына, аД якога я даведаўся, што яшчэ толькі пяць гадзін ран:цы, а ён даведаўся, адкуль я, і сказаў, што грабаўлякоў ён ведае, бо ў кожны чацвер прыязджаюць яны сюды на торг. Прьт тым параіў мне, каб кінуў я шукаць працу ў горадзе і заняўся гаспадаркаю, ды паспрабаваў ажаніцца з якой багатай удавою.
Вылез я з тае бярлогі і пацёгся па вуліцы, нібы чорт ведае хто, бо можна мяне было параўнаць да ўсяго, толькі не да будучага працаўніка убэ.
Хто з сустрэчных ведаў, што я ад учарашняга дрэннага снедання нічога ў роце не меў? Зрэшты, якая мне там розніца, ведае хто пра тое, ці не? Кожны заняты сваімі справамі і не будзе ж ён нейкага сустрэчнага, кожнага абарванца пытаць, ці хоча ён есці’?
Ходзячы так па горадзе, раздумваў я пра сваё жыццё. Ha­ro я тут блытаюся, калі і сапраўды трэба ўзяцца за гаспадарку? Я ж ужо кавалер! А тады, калі быў па-панску апрануты, ужо двойчы гуляў на вяселлі старшым дружбантам. Гэта ж у вёсцы слава сярод калегаў. Ах, як добра быць прыгожа апранутым, тады і людзі цябе цэняць! Памятаю, як у час сватання Сямёна ў Насці я танцаваў польку са старшаю дружкаю, а Гарасімаў Валодзя, той злыдзень ад зайздрасці
падставіў мне нагу і я ламануў на падлогу. He мог я з ім біцца, бо ён папароў бы мяне нажом. Пры тым ён за мяне старэйшы на тры-чатыры гады і мацнейшы. Устаўшы з зямлі, з выглядам напэўна дурнаватым, пачаў я ізноў-танцаваць. Цяпер думаў: „Чаму я такі дурны, што не бараніў свайго гонару і не трэснуў яму неспадзявана па зубах? Што было б, няхай было б, а людзі пахвалілі б мяне за стойкасць, бо ў нас не любяць тых, што паддаюцца".
А ў час вяселля, калі ехалі ад шлюбу, Гарасімаў заеўся, што будзе везці маладых. Хаця Насця і баялася, аднак не магла нічога зрабіць, бо Валодзя быў надта ўпарты і толькі сілаю можна было ад яго адабраць лейцы. Прасілі, каб ехаў асдярожна, але дзе там! Стаў ён на возе, ды як заверашчаў на коней і даў кожнаму бічом, дык з месца рванулі яны, 'быццам адурэўшы! Ну і сталася: выкінуў усіх у роў, і маладая парвала панчохі ды параніла сабе нагу. Вярнулася яна з царквы з болем і плачам. ІТасля, аднак, усё наладзілася і вяселле было гуллівае, а я ў ім — старшым дружбантам. Праўда, што я не сядзеў каля маладога, але пры гэтым самым стале, насупраць. Калі, згодна са звычаем, уночы падалі на стол яечню і ўсе кінуліся да яе, каб жменяю схапіць і, быццам галодныя, з’есці, то тлушч капаў з іх рук не толькі на маю галаву і мой чорны нямецкі касцюм, але і на чаравікі. Калі скончыўся скандал з яечняю, я агледзеўся, што жаўток уцэліў за каўнер мае сарочкі.
I зноў, ходзячы па Бельску, назваў я сябе дурнем, бо — і тым разам не дастаў вышьттэга ручніка. Проста, у абодва разы не ведаў, у які момант мне яго забяруць. Памятаю, спаў я ў каморы там, дзе ляжала пасцель маладое, прывезеная з пасагам. Пільнаваў, каб дружкі не ўкралі, бо трэба яе адкупляць/ Хтосьці мяне разбудзіў на снеданне, ці на вячэру, — не ведаю, бо і так цёмна было. Выйшаў я з камору ў рурыку на булаве. Усе госці, разам з маладым зарагаталі, а я, не ведаючы з чаго, сеў за стол, апёрся рукамі і далей драмаў. У гэты час нехта звязаў пасцель маім ручніком і з тае пары я яго не ўгледзеў.
Сустракаю я на вуліцы нейкага чалавека ў чорным мун„дзіры і пытаю ў яго, колькі гадзін. Палавіыа сёмае, — адказвае ён.
Паморак ліхі! — думаю, яшчэ столькі трэба чакаць, пакуль убэ пачне працу, а мне ўжо ўсяго адхацелася.
Нават думка пра былыя вяселлі не зманула голаду, а наадварот: узмагла яго так, што аж на нагах ледзь стаяў. Што тут рабіць? — думаў, — чакаць, ці ісці назад, адкуль прыйшоў? He, паўтары гадзіны, гэта дробязь у параўнанні з тым, што ўжо перажыў, і як жа можна дурнымі гадзінамі знявечыць сваю будучынто. О не, згінь, прападзі, а я буду чакаць і пайду служыць ва ўбэ. Мо мне таксама дадуць аўтамат і вайсковую вопратку, ды паставяць сцерагчы ўваходу за муравануіо сцяну? Пісаць, то мне не дадуць, бо я ж хадзіў у школу ўсяго дзве зімы і кснчыў тры класы савецкае школьт. Але добра і гэта. Вунь чалавек, які ўчора стаяў у варотах, напэўна лепшы за мяне і пісьменнейшы, А я? Каб ано прынялі. . Што было б, каб так апранулі ў ваенную форму, далі аўтамат і, калісьці на нядзелю, пуецілі ў вёску? Хіба ўсе сябры вочы вырачылі б, а дзяўчаты ласкава’ ўсміхаліся б, і мо нават сама Верка кінула б Фоньку? Ах, не, не, ведаю, што было б з дзяўчатамі, але адчапіўся б я ад мачахі і, можа, меў бы свой хлеб? Вось, сёлета працаваў, як той вол, усё аддаючы мачасе і дзядзьку Раману, а яны вялікую ласку мне рабілі, калі часам далі паесці нейкае нішчымніцы. Ах, туды тваю маць, з такім жыццём! •
Так пра ўсё горка раздумваючы, знайшоўся я зноў, не ведаю каторы раз, насупраць вартаўніка ўбэ. Падыйшоў я да яго і пытаю, ці ўжо ёсць той чалавек, што мае мяне прыняць на работу?
— Ёсць, — адказаў ён. — Пауакай, я зараз спытаю, ці дазволіць ён табе ўвайсці. Вярнуўся, і паказаў, кудою трэба ісці.
Увайшоў я, і сказаў: дзень добрьт, аддаў стаяўшаму насупраць мяне салдату паперу, якая была пропускам у новае жыццё. Сяржант моўчкі і пабегаў вачыма па дакуменце і спы-
таў мяне, якую я маю адукацыю. Пачуўшы мой адказ, абвёў мяне позіркам з ног да галавы, ды сказаў, што дзве зімы хадзіць у школу, гэта надта мала, каб быць працаўніком убэ. „Нам трэба людзей, каб умелі чытаць і пісаць па-польску, а ты ленаваўся да вайньт вучыцца, а цяпер хочаш у нас працаваць. Прытым я мушу табе сказаць, што вартаўнік у нас ёсць. а на аперацыйнага прапаўніка, сам ведаеш, што не падыходзіш, праўда? Ідзі ў міліцыю, можа там такога патрабуюць?“
Аддаў ён мне паперу і сказаў. каб я адышбў?
He маючы грошай на цягйік, на сваіх дваіх патрапаў я дадому ўжо крыху знаёмаго дарогаю. Калі дайшоў да Парцава, здавалася, што я ўжо на сваёй зямлі, бо нават у нас ёсць з Парцава карова. У Орлі быў, нібы ў сябе, бо ж у Кляшчэлях бацькава сястра замужам. А Кашалі ад Орлі блізка, вунь за рэчкаю, але не зайшоў я да цёткі, каб дала есці, бо сорамна мне было прызнацца, што не прынялі ва ўбэ. Па-другое, ведаў, што цётка скупая і пашкадуе даць есці. Са злосцю прыпомніў сабе, што калісьці, у нейкае вялікае свята, прыйшла яна да нас у госці і, пагробшыся ў торбе, дала мне кавалачак бруднага цукру. Я тады быў яшчэ такі малы, што і гэтым „подарком" не мог нацешьтцца, але цяпер не зайду да яе, каб глытаць сліну і вырачаць вочы на ейны хлеб, а цётка здагадаецца, або і не здагадаецца, каб мяне пакарміць.
Прывалокся я дамоў ледзь жывы і зноў усё папаўзло па~ старому. Зноў прапа не для сябе, зноў вайна за кожную скібку хлеба, нават з майго жыта. Зноў пакута і мары пра штосьці лепшае, але што? Аб чьім лепшым, аб якой будучыні мог думаць такі хлопец, як я? Каб мо быў меыш сарамлівым і больш адкрытым, то, напэўна, не перэжыў бы столькі ўсяго, бо па натуры не быў я горшы ад іншых. Прынамсі Так цяпер гавораць людзі. Але іпто ж ты зробіш, калі мачаха ўсё паўтарала, што падобны я да ўсіх звяроў, то я і паверыў у гэта. 3 цяжкім сэрцам і з вялікім сорамам паверьтў мачасе, што „нэ прывэдэ сова сокола, оно такого, як і сама“. Ведаў, што зноў, як і даўней, вясковыя жулікі будуць лупцаваць
мяне пры кожнай нагодзе, каб толькі ў вёсцы нешта чаўплося. Калісьці, толькі пасля вызвалення, нават старыя забіякі ганялі мяне па вёсцы, сам не ведаю за што. I Сідар Шыкалоўскі і Язэп „Булава" з Руткі і Пасік, раз у танцы, ні з таго ні з сяго, трэснуў мне ў морду. He ведаю, можа за тое, што ў акупацыю дапамагаў я яму на балоце касіць сена і замнога мяса на абед яму з’еў? Устыдаецца гэты чалавек па сённяшні дзень таго свайго ўчынку, але што ж ты зробіш, калі яму тады хацелася з кімсьці пабіцца. Я яму не аддаў, бо як жа старэйшага біць, і на тым усё кончылася. He маю я да яго ніякае прэтэнзіі, але ён устыдаецца.