Пожня
Васіль Петручук
Памер: 239с.
Беласток 1987
аўсе і стракацелі з ППШы па ліпе. Пасля, мусіць, не хапіла ім патронаў і пачалі ўцякаць за Антонаў млын, а адтуль — у алешнік. Тым часам стральбу пачулі байцы Яцэнка і Лалэка, якія, як я ўжо гаварыў, засталіся ахоўваць у вёсцы парадак. Пабеглі яны на дапамогу і, супольна з капітанам, вывалаклі з алешяіку двух нямецкіх „герояў". якіх расстралялі ў Елянцы.
Незадоўга пасля тае падзеі ў нашай вёсцы затрымалася ў лясах — паміж вёскамі Елянка, Грабавец, Арлянскія Чэхі і Курашава — запасная дывізія савецкіх войскаў. I вось тады мы даведаліся, што ў нас будзе польская ўлада.
А было гэта-так. Аднае нядзелі нашая моладзь арганізавала забаву, на якую прыйшлі і савецкія маладыя салдаты. Ім таксама хацелася пабыць сярод цывільнага насельніцтва і падыхаць свежым, без парахавога дыму, паветрам, ды патанцаваць з дзяўчатамі. На гэту забаву, конна, прыехаў камандзір дывізіі генерал-маёр у кампаніі штабных афіцэраў. Уехаў на ланадворак і сказаў, хто ён такі. Пасля загадаў аднаму з афіцэраў, каб той увайшоў у хату і выклікаў салдат. Салдаты выйшлі і з сорамам пабеглі ў лес, да сваіх зямлянак, а генерал загаварыў да нас: „Как вам не стыдно гулять н веселнться тогда, когда на фронте льётся кровь м гмбнут люді-і!..“ Ён яшчэ даўжэй гаварыў, але цяжка было ўсё запамятаць. Памятаю яшчэ толькі тое, што ён дадаў: „Счастье ваше, что сдесь будет польская власть, a то мы бы вас сразу мобнлнзмровалп н на фронт!..“
Нам, вядома, стала сорамна і забава разыйшлася. Пакуль стаяла гэта дывізія, у нас больш пра забаву ніхто не падумаў.
Ну, вось, я ізноў адбег ад тэмы, але маё жыццё не адбегла ад агульнае сітуацыі ў тадышні час, і таму мусіць пераплятацца адно з другім. А вярнуўшыся да мае думкі пра вопратку, трэба сказаць, што запасная дывізія, хацела таго ці не хацела. а ўсё ж дапамагла мне ў гэтым.
Усе людзі зямлі ведаюць, што салдат ёсць салдат, і раскошы ён не мае, а выпіць яму хочацца. Тым больш, што лёс няроўны і людзі няроўныя. Адзін хоча, але чалавечая мараль і ваенная дысцыпліна бярупь у ім верх, і чалавек-салдат вядзе ся-
бе як трэба, а іншы, калі не вып’е, то й не лічыць, што яму добра дзень прайшоў. I, вось, такія трапляліся ўсюды. Але, каб выпіць, мусіў ён нешта ўкрасці ў часці і мяняць у сялян на самагонку. Я пабачыў, што справа можа быць мне карысная, бо — той мае ўжо новыя чаравікі, той шынель, а я, як гаворыцца, у шапцы сплю і голы хаджу. Давай я брацца за выраб самагонкі. А знаўца я добры, як яе гнаць, бо ў Яна не адзін цэнтнар прапусціў быў праз трубы, і нават паспеў абгарэць. Расчыніў я пуд мукі, якое намалоў у жорнах ва Улляны, і чакаў, пакуль „выпрацуе“, — а гандаль ішоў! Я ўжо ад: кагосьці купіў нямецкі мундзір, падношаны і не свайго размеру, але трэба было нешта на хрыбет накласці.
Кн быў нейкі цікавы і не надта запэцканы. Я яго адкупіў ужо з другіх рук — ад свайго аднавяскоўца. Ён не меў бьт аніякага значэння ў жыцці, каб не тое, што праз яго ніхто на мяне не глядзеў з сімпатыяй, а ўжо найменш байцы. I, вось. калі я ўжо ў агародзе гнаў самагонку, прыйшлі да мяне двух салдат і запрапанавалі пару бялізны за літр пяршаку. Самагонка якраз пацякла, яны яе пасмакавалі і некуды пайшлі. Праз гадзіну вярнуліся і спыталі, ці згаджаюся я на такі інтэрас. Я ахвотна згадзіўся і гавару: „Давайтэ мніе більё, а я вам дам літэр самогонкі“. Яны таксама ахвотна далі б, але не мелі яго з сабою, дык гавораць: „Знаеш, у нас нет много временн, что б пдтн в часть н снова вернуться к тебе. Давай лучше сделаем так: ты возьмп с собой самогонку м, вместе с намл, пойдёшь в лес. Там, рядом в роіце, подождёшь, а мы пойдём, прлнесём бельё“. Наліў я літроўку і пайшоў з імі дарогаю за вёску. Па дарозе сустракаліся нам байцы і маіх кліентаў асвяціла новая думка. Менавіта — запрапанавалі, каб я пераліў сваіо літроўку ў іхнія „баклажкі“, бо ім сорамна са мною сустракаць сваіх. Ну, я, нічогане падазраючы, пераліў, бо і сапраўды сорамна было ісці з самагонкаю ў кампаніі байцоў. Дайшлі мы да хвойніку ля Сакоўскае дарогі і тады адзін з іх застаўся са мною. а другі пайшоў па „бельё“. Сядзімо мы ўдваіх пад хвойкаю і гутарым пра нешта — паўгадзіны, тадзіну, а той усё не прыходзіць з бялізнаю, якую я меў купіць.
'Пры тым. сваю „баклажку“ ён з сабою забраў. Калі ўжо зусім сонейка пачало хіліцца да захаду, мой сябра сказаў. „Чорт возьмв, что с нйм случмлось, что так долго не прнходмт? Ты здесь останься, только нчкуда не уходн, а я сам пойду й скоро прмнесу“. I таксама пайшоў з „баклажкаю". Я ўжс бачу, што сонца зайшло, а іх усё няма, дык думаю: давай, выйду я на дарогу і пабачу, яны можа недзе чакаюць, не могуць мо :знайсці мяне? .
Высунуўся я з хвойніку на дарогу ў сваім нямецкім мундзіры, а тут вартаўнік вінтоўку з пляча і крыкнуў: „Стой!“ Я хацеў яму растлумачыць, што і да чаго, але гэты чуваш паўтарыў: „Стой! Рукн в верх!“ Падняў я рукі і стаю, ды гляджу ў ствол нацэленае на мяне вінтоўкі і думаю: „попався". Вартаўнік паклікаў другога салдата і штосьці яму сказаў. Той бягом пабег некуды ў лес. Пасля некалькіх хвілінаў, прыйшлі два байцы з вінтоўкамі і пагналі мяне да зямлянкі. Тут сустрэў. мяне старшы лейтэнант і спытаў па-нямецку, хто я такі. Увёў мяне ў другую зямлянку і пачаў распытваць. Я яму ўсё ■расказаў, што ведаў, тады ён нешта напісаў на паперы і даў байцу, а другога пакінуў, каб мяне пільнаваў. Сам таксама кудысьці выйшаў. Пасля нейкага часу, калі стала ўжо зусім цёмка, старшы лейтэнант увайшоў у зямлянку і спытаў мятне, ці пазнаю я тых, што мяне ашукалі. Я сказаў, што не пазнаго, і што нічога ке хачу. Тады афіцэр рказаў, што я свабодны і магу ісці дамоў, але павучыў, каб у другі раз не займаўся з незнаёмымі.
Вярнуўся я ў сваю вёску і адразу ўбачыў, даходзячы да свае хаты, што перад Уллянінай стаіць вайсковая фура і нэ возе ляжыць нейкая вопратка. Схапіў я яе і драла на свой панадворак! I тут разгледзеў; што гэта рэчавы мяшок з вялікай колькасцю запалак. Узрадаваўся я, што адны мяне абду■рылі на самагонцы, а я другога абакраў з запалак, якія ён, напэўна, прывёз мяняць на гарэлку.
Як было, то было, але крыху бялізны я купіў на зіму. Аднак, не быў я такі пранырлівы, бо не прыдбаў ні абутку, ні
вопраткі. А з шынялёў краўцы шылі прыгожыя пінджакі і галіфэ.
На пачатку зімы 44 года запасную дывізію перакінулі кудысьпі пад Чэхаславакію, ці куды, а сяляне з навакольных вёсак зноў мелі поўныя рукі работы. Войскі пакінулі па сабе шмат розньтх палявых збудаванняў з „круглякоў". У зямлянках і байраках былі пастаўлены цагляныя печы. Трэба ж было ўсё гэта раскідаць і вывезці з лесу, а пры тым, карыстаючыся свабодай, вазілі і бярвёны, проста, здавалася, увесь лес вырубаюць. .
Я асабіста навазіў цэглы, бо думаў аддзяліцца ад мачахі і ўбіць сабе печ у каморы. Пасля, аднак, разахвочаны ўсеагульнымі рабункамі, пачаў вазіць бярвенні. Многа не мог закінуць, бо кабыла так была ыедагледжаная, што ледзь ногі валачыла, а я таксама не мог тоўстых соснаў класці на воз. Але, ведаўшы розныя для гэтага спосабы, бо з дзядзькам Раманам не адну сасну ў сваім жыцці клаў, «навазіў і я на паўхаты і думаў яе будаваць, але пасля папілаваў калоды ў дровы, а цэглу пазычыў у мяне Валодзя з Заляшан і так яна ў яго засталася.
Пра гэта яшчэ скажу пасля, а цяпер жа хачу. вярнуода крыху назад, значыць, да лета 44 года, калі', як я ўжо гаварыў, яшчэ не было ніякае ўлады, а толькі трохі салдатаў стаяла па вёсхах.
У Грабаўцы прадстаўнікамі ўлады былі два маладыя байцы — украінцы, Яцэнка і Лалэка, пра якіх я ўжо ўспамінаў. Яны былі старэйшыя за мяне на год, а мо і не былі, але, на маю зайздрасць, насілі ваенную форму і аўтаматьт, ды ўдадатак мелі заданне ахоўваць насельніцтва ад розных нечаканасцяў, — а я — што? Забыты Богам і пагарджаны людзьмі, аб~ дзерты і яшчэ са слядамі на твары пасля апарання самагонкай у Яна, спрабую гаспадарыць там, дзе мяне таксама не хочуць. Аде, што рабіць, калі мой такі лёс і розуму ў мяне малавата, нават на адну галаву. Іншы на маім месцы ўпёрся б, каб узялі яго ў войска, а я: „не, то не“. He ведаю і сам цяпер, ці гэта была „вьшослівасць" беднага, ці хутчэй, як я ўжо ска-
заў, камплекс непатрэбнасці нікому. Я ад малога ўвык, што немаю права ад нікога нічога патрабаваць. Я мог толькі ціха чакаць ласкі.
Згадзіўшьтся з умовамі жыцця, пастанавіў, што трэба ж яксьці жыць.
Яцэнка і Лалэка ні ў чым не былі да сябе падобныя. Першы быў чорны, з арліным носам і праніклівымі, свідруючымі вачыма ды смуглым тварам, а другі — льнянавалосы, з кароценькім носікам і ружовым тварам. Але абодва былі вясёлыя і добразьтчлівыя хлопцы. He ведаю: чаму якраз ім захацелася пасябраваць са мною? Можа таму, што я быў найгорш апрануты і найбяднейшы? He ведаю, але яны заўжды да мяне прыходзілі, калі толькі ўбачылі, што я вярнуўся з поля. Нават дазвалялі мне пастраляць з аўтаматаў. I калі мне ўдалося пацэліць у вераб’я, сядзеўшага на вязе, то хвалілі яны мяне за „меткае“ вока, але ўсім нам неяк няёмка было, ілто я застрэліў птушку без ніякае патрэбы. Больш мы ўжо дзікіх птушак не стралялі, але курку аднойчы „зжылі“. Я не памятаю, як Яцэнка і Лалэка жывіліся, ці ім нехта прывозіў ежу з вайсковае . кухні, ці здабывалі яны хлеб на сваю руку. Проста гэтага я не прыкмеціў, бо вядома, не сачыў а працаваў у полі. Але аднойчы прыйшоўшы з поля застаў на панадворку седзячых салдатаў.
— Здаровы, хлопцы!
— Здароў, Вася!
— Чого сыдытэ, носы повіесіўшы, чы шчо-ныбудь случылось?
— Да нет, ннчего, просто кушать хочется.
— Як хочэтэ йесты, то дайтэ автомат, я застрыэлю курку і будэ обіед. Оно нэ говорыэтэ маме, што я застрыэліў. Скажыэтэ, што в плотові задушылась.
?Клопцы глянулі адзін на аднаго, усміхнуліся, і Яцэнка працягнуў да мяне аўтамат: „Застріль, Вася, то й ты поісы, a то пышчыть в сэрэдыны, як поросята в свьшынцёвы. Тількы, коб шчэ картоплі булы, то ты бы супу наварыв".
Я распрог кабылу, пусціў яе ў садок, каб паела там травы,
а сам узяўся абед рыхтаваць. Для мяне, праўду кажучы, гэта быў абед не просты. Я да гэтага часу ніколі ў жыцці не каштаваў кураціны, і ніколі нічога не варыў.
Нацэліўся я ў гэту няшчасніцу і бахнуў. Пер’е пасыпалася, а курка пачала скакаць і фарбаваць зелле начырвана. Задушыў я яе, і мы ўдваіх скубалі, а трэці скробаў бульбу. Ачысціўшы з большага мяса ла калодзежа, распаліў я ў пліце і ўзяўся варыць. Курка была, відавочна, надта старая, бо мо па дзвюх гадзінах бульба разварылася, а мяса — як сталь! Ужо нам языкі ўцякалі ад паху варанага, а мне, удадатак, шкада было часу, але візія добрага абеду падмацоўвала. Урэшце, адзш з маіх сяброў не вытрымаў і загадаў падаваць абед, бо мо нешта перазменіцца і амаль гатовы абед можа ўцячы з-пад носа. Зняў я чыгун з пліты і пачалі мы есці, кожны сваё і драўлянаю лыжкаю. Яны — кругленькімі вайсковымі, а я — амаль лапаткаю. Курку дзялілі мы рукамі і, рагочучы, цягалі зубамі, як гуму. Адзін з байцоў нават пажартаваў, што лепш было б яе цвіком прыбіць да сцяны і, без дапамогі рук, цягаць зубамі.