Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Вынеслі мужчыны труну з целам найдаражэйшага мне чалавека і паставілі на воз. Нават Сіўка нейкаю сумнаю была. Закапалі на могілках, паставілі .крыж і пайшлі гуртам дамоў. Я, як плакаў, так і застаўся сядзець па бацькавай магіле. Нікому, бадай што, і ў галаву не прыйшло, каб мяне забраць. Кожны быў заняты сваёю думкай. Вярнуўся я калі сцямнела. Дайшоў да хаты і ўбачыў, што людзі сядзяць за сталом і цягаюць гарэлку. He ведаў — заходзіць у хату ці не? Стаў пад акном і слухаю, што гавораць. Аж чую: „...дэ
ж вуон будэ робыты, як ёму в головіэ одын хліэб і косцюмьт...“ Далей я стаяў і тросся ад холаду ды перажывання. Ужо не толькі не ведаў, што рабіць, але і баяўся ўваходзіць. Было мне крыўдна, што на мне толькі каўнерык ад сарочкі, да якога прычэплена некалькі „страпянёў“, каб мелі дзе гнездзіцца вошы, а яна, мачаха, гавора пра касцюмы. Увайшоў я ў хату, але з жалю не мог нічога сказаць. Заплакаў і зноў выйшаў. ■
Людзі паелі, паспявалі набожных песняў за супакой душы памерлага, ды рады, што здарылася гэта не ў іх, пачалі разыходзіцца. Я валачыўся вакол хаты і не ведаў, што далей рабіць. Зайшоў да пуні і толькі тады здагадаўся, што ўся жывёла галодная. Занёс кабыле сена. Сіўка, убачыўшы мяне, радасна заіржала, быццам хацела падзякаваць, што, нават у такім горы, не забыў я пра яе. Я пачуў, што і авечкі бляюць., і карова мычыць; усё жывое есці хоча. Падаў і ім.
* *
Па смерці бацькі стаў я поўным гаспадаром, але толькі да работьт. Мачасе выгадна было, што я рэжу сечку, малачу, важу дровы, але адначасова лічыла, што замінаю ёй у ейных адносінах з „Гусаком“, з якім спатыкалася яна яшчэ пры жыцці бацькі. Ён меў сваю жонку, але не было ў іх дзяцей. Мачаха пакладала ўсе сілы, каб мяне прагнаць, або яшчэ лепш — паслаць у Нямеччыну.
Неяк перамучыўся я да сорак трэцяга года. У красавіку прыйшоў да мяне солтыс і сказаў, што павінен я ехаць на работу ў Нямеччыну, але таму, што мы суседзі, ён загадае мне не ехаць, а ісці. Я нічога не разумеў і солтыс, відаць, зразумеў тое, бо і сказаў: так, не паедзеш, а пойдзеш. Толькі мусіш, бо мачаха хоча прадаць цябе немцам. Я не быў бы супраць гэтага, але ведаю, іпто яна лжэ. Яна гаворыць, што тьг захоўваеш зброю. Паказвала мне вінтоўку, але яна непрыдатная для стральбы, паіржавелая. Ты яе выкінь. У Е. псйдзеш, да Яна.
Я напалохаўся. бо яшчэ на Вялікдзень разам з іншымі натрапаў тамашніх хлопцаў. Сын солтыса ў Е., зяць і яшчэ іншыя прыехалі да нас з агнястрэльнай зброяй і гранатамі, каб пабіцца. Нашы якраз рыхтаваліся ісці на забаву і групаю стаялі ля Хведарковае хаты і думалі, да каго тут увесці музыкантаў. А тыя хлопцы пад’ехалі і, злезшы з воза, адразу пачалі правакацыйна падштурхваць. Спярша мы думалі, што яны жартуюць, але калі той і другі дасталі па мордзе, было не да жартаў. Пачалі адбівацца. Іх было чалавекаў шэсць, a нас цэлы натоўп. Давай іх лупцаваць. Пайшло ў ход каменнэ. Ім стала цяжкавата. Кінуліся яны да воза і пачалі даставаць вінтоўкі. 3 нашага боку пасыпаўся на іх град каменняў. Янаў брат, да якога я меў ісці за парабка, схапіў гранату і замахнуўся, каб кінуць, але ўпаў, як падкошаны, ад удару лома. які нанёс яму сын нашага солтыса, Грышка. Апошнія, убачыўшы гэта, пакідалі вінтоўкі і пачалі ўцякаць хто куды. Адзін даляцеў да воза і заверашчаў: — Хлопцы, хто жывы ўцякайце! Завярнуўпіы каня, пагнаў у кірунку Руткі. Бойка заціхла. Праз некалькі хвілін Янаў Мішка. падняўся і, хістаючыся, падаўся за сваімі сябрамі. Можа ён пайшоў бы дамоў, але дарога была перагароджана мурам нашых. Што праўда, мы яму не перашкаджалі — дастаў, дык ідзі. Потым хлопцы з Руткі гаварылі, што папрыязджалі — акрываўленыя, змучаныя. Памыліся і паехалі дамоў. Праз некалькі дзён прыехалі немцы і ўсіх іх арыштавалі. Хутка, аднак, выпусцілі, бо, вядома, — зяць і сын нямецкага солтыса. Мо дасталася толькі апошнім, але хто яго ведае, — ніхто гэтым не хваліўся і не наракаў. Мішка нават „укруціўся“ ў партызаны, але загінуў, не паспеўшы паслужыць захопнікам.
Куды ж ён мяне пасылае на службу? Жыўцом з’ядуць! Але справа была ўжо абгаворана не толькі з Янам, але і з дзядзькам Ігнатам. Пайшоў я яшчэ таго самага дня. Гаспадар прыняў мяне суха, але талкова. Сказаў, што работы ў яго многа, бо зямлі аж но трыццаць гектараў. Гаспадыня адразу дала чыстую сарочку і я, каб пахваліцца, пабег у сваю вёску. Працы я не баяўся, каб толькі есці давалі. Ян паказаў мне
сваё поле, дзе і што на ім рабіць. Арання было шмат, але я пачаў старацца. Ён пайшоў дамоў, а я прыняўся за работу. Зямля там лёгкая — адзін пясок, і коням не было цяжка Заараў я ўсё гэта за палавіну вызначанага часу і змучаны, як дзікі асёл, вярнуўся дамоў. Гаспадар аж не паверыў, думаў, што я ашукоўваю яго.
Так пачалася мая праца на чужым полі і жыццё ў чужой хаце. Баяўся ано сустрэчы з хлопцамі, у якіх кідаў каменнем. — „Кот ведае, што сала з’еў“, як гавора старая прымаўка. Але сустрэча была непазбежная. Спаткаўся, і то вельмі хутка. Першага спаткаў солтысавага зяця Валодзю, які і смагануў мяне бічом. Пазней сустрэўся з солтысавым сынам. Той спачатку мяне вылаяў, а потым паабяцаў, што мне гэтага не выбачыць. Сын солтыса быў ужо жанатым. Зяць, само сабото зразумела, таксама. Яны былі, несумненна, мацнейшыя за мяне. А па-другое, у сябе дома. Баяўся я. Лёс хацеў, што знайшоў я ў гаспадара спружыну даўжынёю з мэтар, на якой вісела паўкілаграмовая гірка. Гэта была тая спружына, з якою брат гаспадара хадзіў на музыкі. Калісьці я пахваліўся сва?й знаходкай перад сябрамі і пастрашыў ёю сваіх праследвальнікаў. Праца не дазваляла на частыя такія сустрэчы — то сенакос пад Малочкамі, то іншыя палявыя работьт. Пераважна былі мы разам з гаспадаром. Найгоршымі былі нядзелі, вольныя нядзелі. Я ўжо добра пазнаёміўся з сябрамі j паспеў, з узаемнасцю, палюбіць Олю. Жыццё стала весялейшым. Вялікую заслугу ў гэтым мела і самагонка.
Аднойчы ў нядзелю, дзесьці ў жніво, вырашылі мы пайсці да Васі выпіць. Вася быў нашым аднагодкам, але не меў ён свайго бацькі і жыў пры айчыме, якога Пятром называлі. Вася нарэзаў жоўтага сала і хлеба, ды пусцілі ў ход шклянку. Шклянка і аднаго круга не зрабіла, як у хату ўвайшоў солтысаў еын Пеця.
— To шчо, хлопці, п’етэ? — спытаў. — П’етэ, то п’етэ, оно нашчо прынялі до сэбэ того Макаця, которы нас бьтв камэнямі?
— Ай, Пецька, дай спокуіі. Вуон добры хлопэць і вжэ прой-
шло туолькі часу, — прымірэнча адазваўся Коля. — Лепы сядь з намы і выпы.
— Выпыты то я з вамы вып’ю, але ёму .всё руовно атомшчу!
— Пецька, — гавару, — за шчо ж ты будэш мніэ отомшчаты? Всё врэмя мэнэ гоныш з Валодею, як собаку, і шчэ мало? Шчо я тобіэ зробыв?
— Шчо зробыв? А хто помогав нас быты, ты х...?
— Я помогаты помогав, але нашчо віэтэ нас напалі і то шчэ з оружыём?
— To як помогав, то маеш! — і з усяе сілы трахнуў ён мяне па мордзе.
Я хацеў яму аддаць, але нават не паспеў падняць рукі, як ён мяне піхнуў. Падаючы, я выбіў калок, які падпіраў бандуру ў хлебнай печы. Упасці, аднак, не ўпаў. Да далейшае бойкі хлопцы не дапусцілі. He хацелі, каб я ўдарыў яго, бо праз гэта ўсе маглі б паехаць у Нямеччыну, а па-другое, Пецька меў сястру Олю, да якой заляцаўся Коля. Ім жа не балела тое, што я дастаў. Чаму тады мелі дзерціся за мяне?
Напружанасць трывала далей, Ім ніхто не перашкаджаў мсціцца на мне, а я і нікому не скардзіўся. Лета канчалася. Аднае прыгожае нядзелі Пецька хрысціў дзіцё. Дзень, як сёння памятаю, быў сонечны і цёплы. Мы гуртам сядзелі ў Лукаша на ганку і дзяліліся сваімі ўражаннямі, вынесенымі з чыгункі, якую хадзілі ахоўваць ад партызанаў. Адзін перад адным расказвалі найцікавейшыя здарэнні. Раптам — гледзімо — двух жандараў на роварах да солтыса паехала.
— О. на хрыстыны прыехалі ныэмці, — азваўся Грыша.
— О, дзісь то там поп’ют, — з нейкай зайздрасціо прагаварыў Коля.
— Ага, дадут в чад як сліедуе, бо Пецька ціэлы тыждэнь гнав самогуонку, — пацвердзіў Пеця.
3 солтысавай хаты пачуліся песні. Мужыкі, пацягнуўшы па некалькі шклянак, не гледзячы на нямецкіх салдатаў, палалі „Кацюшу". Гэтая песня стала так вядомаю, што слявалі яе на кожных хрэсьбінах, на кожнай забаве, на кожным вя-
селлі. He ведаю, што на гэга немцы, якія былі таксама добра падпіўшы, але нічога не паказвала на тое, каб нехта ўмешваўся і замінаў.. Яны спявалі, а мы слухалі і кожны аб нечым думаў.
— А знаетэ што, хлопці? — азваўся раптам Коля. — Давайтэ штось прыдумаем, коб тые хрыстыны розогнаты.
— Файно было б, але шчо ты прыдумаеш. Там ныэмці, — задумаўся Грыша.
— Прыдуматьт, то я вжэ прыдумав, оно хто пуойдэ?
— Говоры, зобачым, шчо ты прыдумав?
— Я, браткі, прыдумав, коб когось з нас пэрэбраты за партвізана і даты ёму з воза осю, нібы пулімёт. Зобачым, як будут утыкаты.
— О, ныэ, того робыты нэ можна, бо пуд холеру заб’ют. Там жэ жандармы з вінтоўкамы. Зачнут стрыляты, — запярэчыў нехта разумнейшы.
— Дэ там воны будут стрыляты. Воны подумают, шчо іх дужо прыйпіло і будут пэрты, аж будэ курыты, — не паддаваўся Коля.
— Ну то давай, оно хто пуойдэ?
—Я пайду, — адазваўся найдурнейшы, гэта значыць я.
Грыша прынёс шьтнель і савецкую фуражку. Коля выцягнуў восіо. Я апрануўся і, павесіўшьт ,.пулімёт“ на плячо, хаця й басанож, пайшоў, Сонца якраз свяціла за маімі плячыма і ніхто не мог мяне распазяаць. Людзі, убачыўшы „ўзброенага партызана“, пачалі хавацца па сваіх панадворках, бо ведалі, што ў вёсцы немцы і зараз пачнецца стральба. Я ішоў, каб, такім чынам, адпомсціць за крыўду. Раптам песня абарвалася і людзі пачалі — хто вокнамі, хто дзвярыма — уцякаць з хаты ды бегчы пад пуні. Толькі тычкі ад фасолі і каноплі калыхаліся. Я крыху спалохаўся, але ішоў. Выбеглі і немцы. Мне аж валасы пачалі расці, але немцы таксама кінуліся ўцякаць. Я ўжо не ішоў, а бег у канец вёскі і, загарадзямі вярнуўся да сяброў. Яны аж заходзіліся ад смеху, а мне было не да гэтага, баяўся. Хлопцы таксама гаварылі, што можа быць дрэнна і пачалі разыходзіцца. Госці за сталы ўжо не се-
лі. Немцы, пакінуўшы ровары, уцяклі ў гарнізон, а мясцовыя да вечара прасядзелі ў каноплях.
У вёсцы было ціха і ніхто нічога не ведаў, толькі я хадзіў. як душа без цела, і чакаў, што будзе. Аднойчы, падыйшоў да мяне солтыс і сказаў: „То ты, машэйніку, був тым партызаном. Маеш шчасце, шчо встыдно ныэмцям мэльдоваты, a то воны показалі б тобіэ партызана“.