Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Калі вечарам падалі мы на „стол“ апошні сноп, які са свістам праціснуўся праз малацілку і матор заціх, усе з палёгкай уздыхнулі. Надта натаміліся, бо ў машыну пускаў снапы сам гаспадар. Ён не дазваляў ёй працаваць напуста. Так, што ўсе былі залежны ад нас з дзядзькам. Бо гэта мы стараліся, каб у гаспадаровых руках заўсёдьт быў сноп. Цяпер толькі памацаў я свае халодныя пальцы, якія балелі, што аж за сэрца мяне ціснула. Гляджу, а яны цвёрдыя, нібы памерзлая бульба. Нічога нікому не гавару, бо і што тут гаварыць, — кожны заняты сабою. Усе крыху ад пылу абтрэсліся і пайшлі дахаты, дзе чакаў нас абед. Mae пальцы ўжо так балелі, што не мог я сесці за стол. Тады пацікавілася мною гаспадыня. Паглядзела, што ў мяне памарожаныя пальцы, ды сказала: Ой, Божэ, Васечка, у тэбэ всіе пальцы твэрды, як орыэхі, ты іх одморозыў!*1 Учуўшы гэта, нехта параіў, каб патрымаць іх у снезе. Выйшаў я на панадворак і абедзве рукі ў снег. Трымаю, а палёгкі няма. Наадварот, ужо і ў галаве стала шумець, а ў вачах паказаліся чорныя колы. Апошнімі сіламі ўвайшоў я дахаты і сычэў, бы ад болю ўсіх зубоў. Нехта ізноў параіў, каб мо спрабаваць усадзіць пальцы ў хлебны квас. Марыся адразу чарпанула міскаю з дзежкі квасу і паставіла на лаўцы. Патрымаў я крыху ў квасе і пачуў аблягчэнне. Вядома, квас быў цяплейшы ад снегу на дварэ, і рукі пачалі абагравацца. У хаце было цёпла, то і сам нагрэўся. За сталом стала ўжо весела, бо гаспадар, мусіць, прыгатаваў пару літраў гарэлкі і, хаця і пост, то, апрача Паўліка, усе елі тлустую капусту, мяса, і запівалі гарэлкаю. Паўлік, пры газавай лямпе, не бачыў, што капуста з мясам і раз сярбануў яе. Але ўсмакаваў, што скаромная яна, і перастаў есці. На просьбу гаспадыні, каб еў, адказаў, што ён, як гуска, салёнага есць не можа. Усе здагадаліся, з якое прычыны ён кінуў есці бо капуста не была надта салёная. 1 вось цяперака, трымаючы рукі ў квасе, паглядзеў я на стол і чакаў, каб гаспадыня сказала, што, моў, ідзі ўжо еш, а пальцы самі адтануць. Яна сапраўды была добрая, але мусіла дагледзець стол. Людзі, добра паабедаўшы, пачалі разыходзіцца. У мяне пальцы
памягчэлі і, хаця балелі, то ўжо не так, як перад абедам. Гаспадыня пасадзіла мяне каля стала і накарміла. Пасля памазала кожны палец гусіным тлушчам, паабвівала латкамі, і пайшоў я дамоў. Пасля хадзіў яшчэ да я.е на перавязкі і так пальцы засталіся цэлымі, хаця гнілі доўга. Вось столькі я нацярпеўся, бо захацелася мне добра паабедаць.
КАРЫСНАЯ ДУРНОТА	•
Калі гітлераўскі фашызм напаў на Савецкі Саюз, мне было амаль 15 гадоў. Гэта многа, як на вясковыя ўмовы. Ужо давялося шмат напрацавацца і пражыць усяго найгоршага. Паспеў я ўжо адмарозіць пальцы на нагах і на руках, выкарміць мільёны вашэй, выгадаваць сотні нарываў і скулаў на сваім чырвона-крапкаваным, нібы голкаю паколатым, целе; паспеў паспрабаваць зялёнага хлеба, ды не падумайце, што такога, як цяпер вы бачыце ў сваіх хлебніцах, о не, мой зялёны хлеб быў зялёны зверху і ўсярэдзіне, з яго курыла. Быў ён горкі, але я ж ведаў, што гэта, дапусцім, не што-небудзь дрэннае а хлеб і з голаду еў. Пасля, каб горыч і пыл гэтага хлеба выпаласкаць з рота, проста піў ваду і ўсё сплывала ў страўніг. Я ж не пытаў у страўніка, як яму гэта смакуе. Раз ён дамагаўся есці сваім бурчэннем ды смактаннем ўсярэдзіне, я яму даваў. Аднак, злосць мяне брала, што ня можа ён, гэты пракляты страўнік, быць без ежы, а яшчэ горш злаваў, што ўсе людзі маюць па адным, а ў мяне аж тры страўнікі, бо так сказала мачаха, а старым людзям трэба ж верыць. Нават ёсць на гэта довады, што ў мяне больш страўнікаў, чым у маіх сяброў. Вось, напрыклад, Коля. Возьме ў торбачку пірог (белы, пшанічны хлеб, бо ён жытняга не мог есці), пруток каўбасы, бутэльку малака. Носіць усё гэта з сабою і яму нават у галаву не прыходзіць ежыва. Таксама Фоньку і іншым. А я, бессумленны, толькі і думаю пра гэта, каб як наесціся. Яны гуляюць у нейкія гульні, калі каровы добра ходзяць, а я лажу па карчах, каб знайсці дзе ягаду або шчаўе. Прыйдзе пара абеду, хлопцы сядуць, ды і з’ядуць тое, што маюць у
торбачках, і зноў толькі ходзяць на тафілаўскае да крыніцы па смачную ваду. А мне, чорт вазьмі, піць не хочацца, ано есці.
*
Аднаго па сённяшні дзень не магу сабе прабачыць. Калісьці давялося мне пасвіць сам-насам з Колем. Хацелі мы добра напасці рагаціну і тафілякам не зрабіць шкоды, бо Колеў бацька таксама і на тафілаўскім меў свой луг, то мог даведацца і, прынамсі мне ўлупіць?.. Дьтк вось каровы „шмагаюць" добрую траву на грабавецкай палавіне луга, не, нават на грабавецкай а таксама на тафілаўскай, але там, дзе не касілі, і ўсё дастаюць, хоць языком, тую большую, тафілаўскую. Мы з колем вызначылі мяжу, дакуль можна дапусціць іх і стаялі з кіямі, пільнуючы, каб яго сем і мая адна ды тры Рыгоркавы, якіх я пасвіў, не нарушылі парадку. Каровы нас зразумелі, і перасталі парушаць тую мяжу. Карыстаючыся цішынёю і спакоем, Коля пачаў абедаць. Вьтняў ён з торбачкі пірог, нібы сонца, і пруток каўбасы вэнджанае. Пачаў есці, хутчэй з абавязку, чым з голаду. Укусіў раз каўбасы, укусіў другі і скрывіўшыся, шпурнуў яе ў кусты са словамі „салона, халера“. Мне вочы на верх вылазілі ад зайздрасці яму.
Гэта было калісьці, а цяпер 1941 год. Я пасу ў Тафілаўцах авечак. Гэта адна з найбагатшых вёсак, і я тут не галадаю. Як ёсць, так ёсць, а есці даюць па чарзе, і даюць тое, што і самі ядуць. Адступаўшыя савецкія войскі і наступаўшыя нямецкія пакінулі шмат усялякіх снарадаў. Ляжалі яны, як парасяты, на палях купамі і паассбку. Пастушкі, і не толькі пастушкі, спачатку абыходзілі іх баючыся. Але калі яны так сабе моўчкі ляжалі і нікому нічога дрэннага не рабілі, то мы пачалі ім прыглядацца ўсё бліжэй, з нарастаючым зацікаўленнем. Мы пачалі думаць, як бы іх пачаць разбіраць або разрываць. Мы бачылі, як немцы разарвалі горбу снарадаў, ляжаўшых ля самой Стаўкавай дарогі, у Сапёлкі за клуняю. Але не ведалі, чым, не ведалі, што трэба зрабіць, каб узарваць зараз такую колькасць гэтых „парасят". Пачалі мы памалу самі 100
дабівацца праўды і вывучаць тэхніку разбірання снарадаў. А былі сярод нас мазгаўні, былі.
Міцька, абышоўшы снарадьт, звочыў, што пістоны ў гільзы ўвінчваюцца. Давай мы, пры дапамозе каменя і цвіка, спрабаваць гэтыя пістоны выкручваць. Гэта ж „невялікі“ страх, бо ззаду. Спераду, там, дзе галоўка, мь? не чапалі, бо ведалі ўжо, што гэта ўзрывальнікі. Калі нам удалося выкруціць пістон, мы ўбачылі, што там ёсць порах, але не такі, як у патронах выкапаных намі на дубіцкіх палях, дзе ў час першае сусветнае вайны прабягала лінія акопаў рускіх войск. Гэты порах, па-першае, быў нейкага саламянага колеру і пе высыпаўся. Эгэ, хлопцы, справа штораз цікавейшая. Нам жа абавязкова трэба пабачыць, што гэта за порах. А як пабачыць? Каб выняць порах, трэба выбіць снарад. Давай; мы ўзялі аднаго ўдвух і ледзь пруцаем з ім да пянька. (Аднаго аб другі біць баяліся). Прынеслі і яшчэ баімося: біць, ці не? Але, шго нам шкодзіць паспрабаваць? Давай! Ну, то давай. Зноў абхапілі мы абодва гільзу гэтага снарада і — аб пянёк: раз, раз, раз ! Білі і стараліся, каб не ўдарыць узрывальнікам. Гільза хутка здалася і снарад, бы вялізная цыгара, высунуўся з яе, а за ім і порах, нібы вермішэль высунуўся. Вось, бачым, які доўгі і тоўсты порах! Давай мы яго выпрабаваць, ці гарыць. Выслалі з яго дарожку і падпалілі. Пабег агонь з дымам па нашай дарожцы перуном. Значыць, гарыць. Вось будзе цяпер весела, бо мьт, пры дапамозе пораху, будзем узрываць снарады. А разрьтў снарада, гзта ж не трэск з біча. Той, брат ты мой, як грукне, то аж у вушах зазвініць, а вароны, як ашалелыя ўцякаюць...
Мы сваім „адкрыццём" пахваліліся калегам, што, моў, так і так, можна даставаць порах са снарадаў. Але, дзе там, мы зусім не былі першымі. Вечарам даведаліся, што Рыгор разбіраў гранату з цікавасці і дастаў па нагах ды адарвала яму правую руку... Жыве. Трахімка дзесьці так, як мы, біў снарадам аб пянёк, цяжка параніла яго, памёр удома вечарам. Мой сябра, паляк, які ў Тафілаўцах з маткаю пасвіў кароў, таксама паспеў ужо страпянуць кішкамі недзе пад хмарамі... Ну,
не пад хмарамі, але сведкі гаварылі, што бачылі, як пасля выбуху снарада падалі з неба кавалкі цела і вопраткі. Галавы яго так і не знайшлі.
Усё гэта накінула мне нейкую асцярожнасць і я пачаў шукаць спосабу, &аб рабіць выбухі не паддаючыся небяспецы, або, чаго добрага, — то і смерці. Думаў, думаў і выдумаў. Менавіта, клаў я снарад да сябе галоўкаю і пападаў у яе, страляючы з вінтоўкі. Надта некарысная справа, бо не ведаў, з якой адлегласці можна да снарадаў страляць, каб у выпадку разрыву не дастаць па клешнях асколкамй Страляў здалёк, a здалёку папасці ў такі кружок, як дзесяць грошы, гэта можа быць толькі выпадак. Аднак, я на такі выпадак не спадзяваўся. Наклаў тады гэтых смерцяносных парасят такім спосабам, што насамі глядзелі яны на сябе. А гэтага аднаго між імі, узрывальнікам да мяне. Гэта было лагічна, бо калі б я папаў ва ўзрывальнік выбранага снарада, то ён, рвучыся сам, узарваў бы і Іншыя. Але, страляў, страляў і ніяк не пападаў. Божа ж ты мой, дзе галавы я не меў то не меў, але тут, дзеля здзіўлення калег сваёй вынаходлівасцю, прыдумаў я цудоўны і просты спосаб' Замест пападаць куляю з вінтоўкі ва ўзрывальнік снарада, лягчэй жа папасці ў шырокую дошку. Дык вось прыдумаў я, што калі ў дошку ўб’ю цвік і пастаўлю яго проста ў нос снарада і стрэлю ў дошку, то абавязкова снарад рассыплецца. Так і было. Але, вядома, тут жа няма ніякага сакрэту, усе даведаліся, што гэта я выклікаю дэтанацыі. Прыяцелі гаварылі: „О, брат Васька дае! Усіе снарады порозрывае і нэ будут людыэй забываты“. Скептыкі і непрыяцелі гаварылі; „О, зноў дурны Мазур снарады рвэ! Страх коло ёго проходыты!“
Гэта нічога дзіўнага, тая мая рацыяналізацыя гэта звычайнае мужыцкае дасягненне насупраць таго, што выдумаў Аляксееў Федзя! Ён браў снарад у цэласці, выбіваў з яго тую частку, што мусіла праціскацца цераз ствол гарматы ў час выстралу, ды з абьіякавасцю кідаў яе на бок. Гэта значыць, снарад. А гільзу з порахам ставіў, бы чыгун з макаронамі, на
сцежцы. Усё гэта зрабіўшы, сеў на гіль'зу і глядзіць на Ma­ne знізу ды ўсміхаецца.