Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
У той час памёр Петрыкаў Рыгор. Зайшоў і я да яго ў хаціну, каб апошні раз развітацца. Я праціскаўся, каб быць бліжэй памёршага, а калегі ад мяне ўсё аддаляліся. I так мы мітусіліся паміж людзьмі. Я зразумеў у чым справа і перастаў праціскацца. Дома я нікога не заразіў, бо ані нашыя пасцелі, ані вопраткі не сутыкаліся.
He ведаю чаму і дакладна калі, але памятаю, што быў такі час, калі гэтая праклятая хвароба прапала. Але я ёй не давяраў, баяўся, што можа ў кожнай хвіліне паявіцца. Асабліва баяўся, калі паклікалі ў РКУ на вайсковую камісію. Баяўся, што згледзяць. Але камісію прайшоў і ўсё аказалася ў поўным парадку. Нават у армііо прынялі. Думаў, што ніколі не пакажацца мая праследавальніца. Мяне там вымылі, далі чыстую сарочку, кальсоны, пасцель. Адчуваў сябе я, як пан. Потым — пайшоў у падафіцэрскую школу. I тады паявілася яна зноў. Давялося паляжань ды пацярпець пячэння, выкліканага шэрай мазяй.
3 Тафілаўцамі звязаная і яшчэ адна прыкрая гісторыя —
напад гітлераўцаў на Савецкі Саюз. Было гэта так. У суботу, дваццаць першага чэрвеня, прыгнаўшы з поля авечкі захацелася мне пабегчы ў Грабавец наведаць сваіх ды знаёмых. Пераначаваўшы, схапіўся раніцаю, каб бегчы ў Тафілаўцы і паспець там выгнаць авечак. Бягу праз Шалешак і чую — ад усходу гул самалётаў набліжаецца. Цэлая хмара ляцела. Вайна, значыць. „Але, калі такая колькасць самалётаў на немцаў наляціць, дык не будзе чаго ад іх збіраць", — думаў сабе. Бег і цешыўся. Раней, чым заўсёды, выгнаў я ў гэты дзень авечак. Нават снедання не чакаў. Пасу ды спяваю. Раптам, дзесьці каля поўдня, ад Орлі пачаў набліжацца гуч аўтамабільных матораў. Ён то ўзрастаў, то заціхаў. А самалёты таксама лётаюць то на ўсход, то на захад. Стада маё пайшло ў лазіннік і я пабег яго запыняць, каб не паразлазілася, аж раптам чую — кліча мяне нехта: „Мальчнк, ндн сюда“. Нікога не бачу, але іду. Падыйшоў бліжэй і ўбачыў у траве салдата, напіцца хацеў. Выявілася, што гэта не савецкія самалёты, а нямецкія пасля бамбардзіроўкі вяртаюцца „Да, сынок, война“, — сказаў салдат. Я расплакаўся і пабег у поле.
Вечарам у сяле гаварылі, што хутка прыйдуць немцы, бо саветы адступаюць. На другі дзень уцёк я ў Грабавец. Прыбег і пытаю ў хлопцаў пра настаўніцы. Даведаўся, што адступаючьгя часці Чырвонае Арміі забралі іх з сабою. Значыць, яны вьтратаваны. Шкада мне было, што я іх не ўбачыў. Яны былі для мяне такія добрыя.
Вайна прадаўжалася. Цэлую ноч ехалі нашай вёскай машыны з пагашаным святлом. Гэта адступалі. Мужыкі стаялі ля Міхальковае хаты і прыглядаліся гэтай трагічнай сітуацыі. Машыны ехалі ўсляпую. Вёска нашая была падзелена раўчаком, на якім так і не зрабілі мосціка. Мы стаялі там і перасцерагалі тых, хто хутка ехаў. Прастаялі мы так нават і даўгавата, але вайна вайною, а да працы заўтра трэба іспі. Трэба ж выспацца.
Ранінаю ў вёсцьт было ўжо поўна немцаў. Потым пачаўся =бой. Каля Дубіч стаялі яшчэ савецкія часці. Даўжылася гэ-
та, бадай што, пэлы дзень. Дубічы згарэлі, загінула многа нямецкіх і савецкіх салда гаў. Грабавоц таксама загарэўся. У сенях Антоніявага Рыгора разарваўся снарад, але на шчасце нікога не забіла, бо ўсе пахаваліся ў пограбы. Частка сялян паўнякала ў суседнія вёскі. Мой бацька ўвесь час насіў з калодзежа ваду і паліваў сваю пуню. Ён чамусьці вайны не балўся.
Пад вечар немцы прарвалі абарону і паіішлі ўперад. Настала ноч. He ведаю. як выглядала сітуацыя на фронце, але ў нашай вёсцы было поўна немцаў, а ў нашым садзе размясціўся эскадрон конніцы. Калі я вяртаўся ад дзеда, вартаўнік не хацеў пусціць мяне на свой панадворак. Трымаў, пакуль аж старшы не прыйшоў. Пабалбаталі нешта і той у мяне запытаў па-польску. чаго я сюды іду. Калі я адказаў, завёў мяне аж да дзвярэй і прыказаў лягаць спаць і не выходзіць на двор. Я яшчэ надобра і не заснуў, як пачуў, як конніца панідае наш панадворак і падаецца дзесьці ў кірунку Дубіч. На другі дзень раніцай пачулі мы стральбу і крыкі — ура! Пахаваліся і чакаем, што будзе. Аж бачым, едзе на кані бельгійскае пароды, на Кляшчэлі, у адных кальсонах чалавек нейкі. Гоніць гэтага каня. што той ледзь духу не пускаецца. Вокрык — -,ура“ — праляцез^ над нашаю вёскай, але салдатаў мы не бачылі, бо яны, зрабіўшы сваё. пабеглі ў кірунку Чэхаў Арлянскіх. Гэта былі тыя часні, якія я бачыў у Княжыне ў першы дзень вайны. Яны трымалі тэлефонную сувязь з часцямі, што размяшчаліся каля Дубіч, і мелі заданне затрымапь немцаў. He ўдалося. бо тафілаўскі здраднік перабіў кабель і савецкія салдаты трапілі ў акружэнне, але немцы пра іх не ведалі. Яны валілі ўсімі дарогамі, каб толькі хутчэй пад Маскву. Акружаныя не мелі іншага выхаду, апрача бою. Падаліся ў Орліо, але, там —■ ужо немцы; кінуліся ў пушчу — таксама. А прарвацца неабходна. Толькі пушча можа іх схаваць. Разведаўшы, што ў Дубічах стаіць варожая конніца, якое пільнуюць ано чатыры пастьт, вырашылі яны зняць вартаўнікоў і разбійь падраздзяленне. Так і было. Знялі, і ўсёй сілаю рынуліся на конніцу. Уцалеў ано адзін
немец, які ад страху пёр у адных кальсонах на Кляшчэлі. Пасля гэтага цэлы дзень немцы часалі танкамі ваколіцу, шукагочы вінаватых, але савецкія Салдаты былі ўжо ў пушчы.
Вайна то вайна, а жыць трэба. Вярнуўся я зноў у Тафілаўцы і пагнаў сваё авечае стада ў Бабку. На дарозе, што з Дубіч у Карыціскі, убачыў пяць прабітых савецкіх тапкаў. Салдатаў не было. Памятаю, быў прыгожы дзень. Цішыня ў вушах звоніць. Здавалася, што ўсё гэтае, што здарылася, не што іншае як змань. Вось авечкі, я, сонца цудоўна свеціць, трава зялёная, а вайна — сон нейкі апрыкрьі... Але, што гэта? Нехта крыкнуў. Азірнуўся — нікога не відаць. Падумаў, што мне гэта ад цішыні так здалося, бывае часам. Але, аднак, нехта ў кустах быў. Зноў пачулася нейкае — „гоп“. Падышоў бліжэй і ўбачыў савецкага танкіста. Цэлы ў крыві і балоце.
— Вы ранены? — спытаў.
— Да. Пмть очень хочется. А где напш?
Я яму сказаў, схапіў кацялок, які трымаў ён у выцягнутай руцз. і хутчэй пабег да рэчкі. Чырвояаармеец напіўся і, закрыўшы вочы, упаў на траву. Я злякаўся, што ён памёр, але гляджу — дыхае. Потым падняўся на локцях і прастагнаў:
— Значмт, говорчшь, нашн отступают... Пусть, но это не долго. Мы снова сюда вернёмся.
Гзтыя словы мяне моцна пацешылі. Я пе ведаў, як яму дапамагчы, што з ім зрабіць? У кожнай хвіліне маглі над’ехадь немцы, ды і памерці мог таксама. Алё моіі страх быў непатрэбны. Невядома адкуль надыйшла група савецкіх салдатаў. Убачыўшы нас, спыніліся. Зразумеўшы, у чым справа, яны зрабілі з бярозавага галля насілкі і ўкладавілі на іх параченага ды адыйшлі, відаць, у Белавежскую пушчу. Я глядзеў і мне здавалася, што з іхнім адыходам неяк пацямнела, лрыгасла сонца. Пачаў я зноў плакаць і наракаць на свой лёс. Я ведаў, што калі не будзе савецкае ўлады, не мецьму магчымасці вучыцца і назаўсёды застануся пастухом. Успомніў пра сваіх настаўніц — Надзею Афанасеўну і Сару
Львоўну. Дзе яны цяпер? I яшчэ большы жаль схапіў мяне за сэрца.
ХРЫСЦІНЫ
Калі я зайшоў да дзядзькі, каб напіцца вады, у носе заказытаў мне прыемны пах варанага мяса, печаных пірагоў і тушанае капусты. Піць то мне не хацелася, але я ведаў, што ў дзядзькі заўтра будуць хрысціць дзіцё, дык сёння прыгатаўляюць смачную ежу. Можа, хаця лізнуць дадуць? А мы якраз пілавалі бярвёны ў другога дзядзькі, які хацеў аддзяліцца. Вось я і прыкінуўся, што мне моцна піць хочацца. Зачарпнуў кварту вады ды і п’ю памаленьку, прыслухоўваючыся. Ці не скажа нехта, каб паспрабаваў я мяса ці нечага іншага. Але ніхто ў мяне не спытаў, хачу я есці ці не. Паставіў кварту я і выйшаў, бо ж не выпадала даўжэй піць. Дзядзька і так падумаў, што я не піў, а еў, бо доўга не выходзіў. Пачалі зноў пілаваць — дзядзька зверху, а я, з другім мужьтком, знізу. Пілавалі таўшчэзныя пушчанскія сосны, якія дзядзька начамі краў.
Неяк дачакаўся абеду. Дзядзіна падала скаромнай капусты і таўканіцы. Я так наеўся, што не шкадаваў ні таго, што рана ўставаў, ні таго, што холадна было ў ногі, бо меў толькі парваныя трэпкі. А потым — вячэра, і зноў дадуць паесці, бо ўсё ж такі дылёў многа напілавалі. Чакаў, таксама, і заўтрашняга дня. Хрьтсціны! Калі зайду. да дзядзькоў, дык несумненна мяне ўчастуюць. •
На хрысціны збіраліся бацькі, а я павінен быў застацца дома з дзяцьмі. Гэта для мяне было магілаю — там будуць есці мяса, а тут сядзі галодны. Аднак, неяк, выйшла так, што бацькі не пайшлі. Відаць „забылі" іх папрасіць. Карыстаючыся гэтым, выбег я з хаты і памчаўся туды, дзе спадзяваўся наесціся. За сталы ўжо сядалі.
Дзядзька быў лесніком і госці ў яго былі слаўныя — non і дзяк з жонкамі, леснікі з цэлага ваяводства. Вядома, былі і мужыкі, якія сваякамі прыходзіліся. На сталах стаялі міскі
з гарачымі каўбасамі і мясам, ляжалі скірды белага хлеба і стаялі літроўкі з гарэлкаю. Я плёўся паміж людзьмі і чакаў, пакуль госці пасядаюць за сталы. Можа — папросяць?
Сталы стаялі на вялікай хаце, а ежу насілі з кухні праз спальню. Стаяў я ў дзвярах ды прыглядаўся, як людзі п’юць ды ядуць. А дзядзька толькі стаяў і прыпрашаў: „Піэтэ, пускайтэ .хучыэй кілішок в pyx, a то людэ ждут“. I людзі пускалі. Па нейкім часе ўжо non з мужыком і мужык з панам ляснічым былі між сабою ,,на ты“. Гоман, крык і дым. Столькі дыму, што газоўка была, нібы сонца ў зацменні. Раптам нехта заспяваў. Госці павярнуліся ўбок спяваючага. Дзячок, не зважаючы ні на што спяваў: „Мы, перша брыгада, Пілсудскего дзяда, на стос жуцілісьмы свуй жыця лёс, на стос, на стос!“ Нехта іншы перапыніў і крыкнуў: „Эй, дячок, пэрэстань выскокваты із свойімы легіёнамі, бо мы йіх добрэ знаем!“
— А цо, вам легёны се не подобаё? — бараніўся дзяк.
— А як воны могут мныэ подобатьтсь, колі всыэ бачат, шчо воны з намі роблят? — пачаў той самы і заспяваў.
...Эгг, выручай мяне, сйлушка вольная, Я в тюрме за решёткой сйжу.
Дайте, дайте решётку железную...
Усе глядзелі на спяваючага, але дзяк таксама не паддаваўся. „Еслі нельзя петь пра легіёны, то кто тебе позволіл петь камуністічэскіе?11 — прыпадняўся ён з-за стала. Поп пачаў яго супакойваць. Дзяк, хаця быў злосны, але папа паслухаў. Пачаў гаварыць ляснічы. Ён, нібы хочучы падтрымаць дзяка, пачаў вь’хвальваць заслугі легіёнаў і самога Пілсудскага. Слухалі толькі non і дзяк, апошнія цікавіліся гарэлкаю.