Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Вучыўся я добра, але сваімі паводзінамі стараўся не адрознівацца ад іншых. Надзея Афанасеўна пачала размякчаць гэтую маю закамянеласць, хацела зрабіць з мяне добрага ча-
лавека — змяніць аблог на добрае ўрадлівае поле. Зрабіла яна з мяне піянера. Я вельмі гэтым ганарыўся, хаця не меў ані белай кашулі, ані чорных нагавіцаў, ані чырвонага гальштука. Нічога не меў, але цешыўся, што буду камсамолыіам. He ведаў я яшчэ тады, што гэта такое, але верыў словам настаўніцы і ейнай песенцы, якую нам заўсёды прапанавала спяваць на зборах. Гаварылася ў ёй:
Плывёт параход, вода пенамй, Нагруженный. флот пйонерамй. Плывёт параход, вода кольцамй., Нагружейный флот комсомольцамй. Плывёт параход, вода пеннтся, Советская власть не йзменйтся.
Дабілася Надзея Афанасеўна і таго, што я пачаў разам са старэйшымі хлопцамі хадзіць у Дубічы на фізкультурныя заняткі, дзе зімою з 1940 на 1941 год атрымаў значок БГТО — Будь Готов к Труду м Обороне. Заняткі праводзіў чалавек па клічцьг Паўстанец. Якое было яго сапраўднае прозвішча — не ведаю па сённяшні дзень. Знаю толькі, што быў жьтхаром Дубічаў і працаваў у савецкай міліцыі, або нейкіх іншых органах, бо хадзіў у ваеннай форме. Падрыхтоўваў ён будучых салдатаў. Праўда, не вучыў ён ваеннае тэхнікі, але вучыў маршыраваць, бегаць, спяваць. Бывала, у нядзеліо — у царкве моляцца — мы ідзем вуліцаю і спяваем: „Еслм завтра война, еслн завтра в поход — будь сегодіія к походу гстов...“ Людзі назьтвалі нас бязбожнікагяі, а мы гэтым ганарыліся. Я, калісьці, у час гэтых вучэнняў падумаў, што і так дома не дастану есці, дык лепш, калі зайду да бабы Грабыхі, то можа мёдам пачастуе. Грабыха была вядомай у цэлай акрузе, бо была „бабкай“ і ўсіх нас прымала на гэты свет. Да гэтага была нейкай нашай сваячкай.
Пасадзіла яна мяне ў кухні, гаворачы „Сядь, нагрыэйся, бо, мусіт, змэрз з тым стадом чортуов? Ого, в тэбэ ціэлы нагавыці і ботінкі мокры — добрэ вас Пувстанэць выцьвычыт, одразу пуойдэтэ до пэкла...“ Я спрабаваў бараніць Паўстанца, але „бабка“ знала сваё: „Ну пэвно, — гаварыла зласнава-
та, — сатана знае, як такіх. дурмануон, як ты, опутаты. В цэрквы служба, а вы ходытэ і спываетэ большэвіцькі пісніэ. Чы ж воны ліэпшы од цэрковных? Як будэш до йіх ходыты, то до мэнэ буольш нэ прыходь. Я тогдьт тэбэ знать нэ знаю! На, зійеш мэду і быжы додому батькам помогаты, замісь лазіты, як пруйдук по Дубычах і ражаты чорт віэдае чого“.
Мне нават і мёду адхацелася, але што мёд то мёд, пакідаць шкада. Даеў, і пабег памагаць бацькам ды рыхтаваць лекцыі. Думаў, што ўжо больш туды не пайду, але — як расказаў сваёй настаўніцы, дык зноў усё вярнулася на старое месца. Яна мне ўсё вытлумачыла — і пра чорта і пра царкву, гаварыла пра сумленнае жыццё. Я ёй паверыў і зноў пачаў хадзіць на заняткі, але больш да „бабкі“ не заходзіў.
Здарылася і яшчэ адзін раз, што мяне настаўніца засароміла, але і шмат навучыла. Гэта было тады, калі настаўнікі па чарзе сталаваліся. Надзея Афанасеўна якраз ішла ў наш канеп і ўбачыла, як я круціў у дрэве дзірку. Падыйшла і пачала мяне ўстыдаць. Мела яна на мяне такі ўпльтў, што я мог бы зрабіць усё. Але нядоўгае было маё выхаванне.
Прыйшлі немцы і навука закончылася.
НАРЫЎ
Скулы .і нарывьт з мяне амаль не сходзілі. Мянялі толькі месца. Зімою абсядалі патыліцу і жывот, а летам пакрывалі ногі. Найгорш было, калі сядалі на ступнях. На адной назе было вельмі цяжка скакаць па палях за жывёлаю або за свіннямі. Бывала і так, што гнаяк сядзе якраз пад пальцам’. Тады трэба было хадзіць на пятах, а свінні вечна чагосьці шукаюць, безупынна кудысьці бягуць. А. здаецца, лепш, каб правалілася гэтае жыпцё, чым бегаць з такімі нагамі па пожні. А я, хаця і быў бедны і хворы, страшэнна не любіў, калі нехта гаварыў, што прыгнаў я галодную жывёлу. Прыкладаўся я колькі мог, а якім гэта коштам, дык вядома. А каровам, вядома, не накажаш жа, каб хадзілі толькі па пожні і не чапалі „мыдляў“. Лезуць, а ты чыкілдыкай за імі — адною
нагою на пяце, а другою на пальцах. Часам нарыў прарвецца і гтацячэ, але чы ёсць час на яго прыглядацца? Бяжыш. Mae нарывы даспявалі як хацелі. Ніхто іх не лячыў. Хаця не, няпраўда, лячылі, я, проста, забыў. Ішоў я аднойчы праз вёску, каб выганяць кароў. Накулываў. Каровы ў нас выганялася двойчы — раз ранюсенька і прыганялася іх на снеданне, а другі раз каля поўдня і паслася аж да вечара. Іду і на ўзгорку, каля Ерыявага Паўла, убачылі мяне жанчыны, і Анопрыча мне параіла прарэзаць, каб мог выцячы гной. Мяне ўпрошваць не трэба было, згадзіўся. Тады Анопрыча папрасіла, каб мой дзядзька Раман, якому было да хаты ўсяго толькі некалькі крокаў, пабег і прынёс брытву. Дзядзька не паспеў надобра мяне прытрымаць, як я пачуў нейкі вецярок, там, дзе была балячка. Палягчэла. А нарыў, сапраўды, быў страшны. Цэлая лужына гною нацякла. Потым нехта прынёс палатна і пачалі рану завіваць. Я быў здзіўлены. Самі ялы ў мяне прарываліся, самі гаіліся. Ніхто мне ніколі не завіваў, але тут Параска паставіла на сваім. Мне адразу зрабілася весялей і нават дзень выдаўся прьтгажэйшым. Я не мог зразумець, як гэта так можа быць — Параска, зусім чужая, і мяне палечыла, а мачаха рагатала, калі я круціўся з болю, як мне нехта папаў у нарыў каменем. Смяялася ды яшчэ і цешылася, як быццам бы ёй была ад гэтага нейкая палёгка', што мне баліць. А тут зусім чужыя людзі... Праўда, быў там і дзядзька, але гэта не ягоная была прапанова, каб мяне лячыць.
„Лячылі" яшчэ мяне і пастушкі, але гэта было лячэнне зусім іншае. Перакідалі яны мяне на траву, а калі ўцякаў, дык даганялі і дужэйшыя трымалі, а нехта з іншых валіў кіём па нарыве. Пры кожнай гэтакай (,апэрацыі“ 'думаў я, што cappa з мяне выскачыць. Верашчаў, як чорт, а яны гаварылі, што нарыў неабходна адбіваць, то тады ён хутчэй даспее. He ведаю, ад каго яны такое навукі хапнулі, ведаю толькі, што ніякага арлягчэння я пасля гэтага не адчуваў.
Апошнім нарывам, які мне запамятаўся, быў нарыў, які сеў восенню 1941 года. Пас я тады ў Тафілаўцах авечак. He
вядома ад чаго, на маёй леваіі пяце сеў вялізны нарыў, конскі нейкі. Цэлую пяту і аж да сярэдзіны ступні заняў. Боль страшны. але хадзіць трэба. Часамі, хіба, і абамляваў, бо не заўважаў.. калі мае авечкі злучаліся з другім стадам. Мы тады ўжо мусілі аж да вечара пасвіць разам, бо авечак раздзяліць было немагчыма. Тафілаўцы за гэтэ злавалі, бо мусілі потым хадзіць і шукаць сваіх авечак. Клялі мяне за гзта і празывалі, а я ўжо хадзіць не мог. Дайіпло да таго, што ад пяты пайшла чырвоная паласа і ў пахвіне зрабілася скула жоўта-сіняга колеру, якая таксама пачала нарьтваць. Л часта траціў прытомнасць, а выручыць, хаця на адзін дзень. ніхто vHHe не хацеў. Гаспадары ўсё больш гневаліся, што авечкі злучаліся з другім стадам. Пачалі пагражаць, into дапасуць самі, а мяне выганяць дамоў.
Назаўтра, жанучы сваё сіада з Бабкі, упаў я каля самой вёскі і страціў прытомнасць. Авечкі паразбягаліся па агародах, але людзі ўбачылі тое і хутка павыганялі іх. Мяне Hex­Ta абудзіў і я, паўсвядомы, пайшоў да Васіля, дзе быў на чарзе. Лёг на лаўцы і стагнаў ад пякельнага болю. На маё шчасце была ў гэтага гаспадара сястра — старая дзеўка. Была яна вельмі нізкай і гарбатай. Яна адна мне паспачувала і зацікавілася маімі нарывамі, якія мяне так мучылі. Яна прыклала мне да нарыву нейкую масць. Прайшло з паўгадзіны, а мне пе толькі не палегчала, але пачало так рваць, што думаў, што нагу вырве. Яна гэта заўважыла, выцерла гэтую масць і прыклала іншай. Прыклала і, сказаўшы, што ўсё будзе добра, адыйшла да сваіх заняткаў. He ведаю, што сталася, але раніцаю прабудзіўся я крыху здаравейшым. Mae гнайнякі пачалі выцякаць і мне палягчэла, але не настолькі, наб мог хадзіць у поле. Сёння канчалася мая чарга ў Васіля і трэба было пераходзіць да вельмі багатага Назарука. Але я быў надта аслаблены.
Відаць, было ўжо добра па снеданні, бо Назарук не вытрымаЎ і прыйшоў. Убачыўшы мяне на лаўпы, загаварыў: „А ты докуоль будэш спаты, шчо дзісь нэ думаеш гнаты овэчок? Мусыт ты барзо хочэш, коб мы тэбэ выгналі і самі допаслі?
Вставай і жэны, нэма тут чого прытворатысь!“ Я ўстаў і мусіў гнаць. Было цяжка, але можа гэта і дапамагло, бо, ступа ючы, я выціскаў гной, што ачышчала рану.
Дапас да канца. Зарабіў трыццаць пудоў жыта, гэта значыць пяць цэнтнераў. He ведаю, ці было пяць ці не, вядома толькі, што ў пяці мяшках.
КАРОСТА
Калі тафілякі нанялі мяне пасвіць авечак, дык прыгаварылі, што есці і спаць буду па чарзе. He памятаю, ад каго пачалося, але па нейкім часе хлопцы, мае аднагодкі, мяне папярэдзілі, што ў кагосьці з вяскоўцаў ёсць кароста і каб я асцерагаўся. Але мне, здавалася, што ніякая халера мяне не возьме і не прыкладаў вагі да іхных перасцярогаў. Летам спаў у гумнах і было ўсё добра, а восенню. перабраўся ў хаты і — папаў. Аднаго прыгожага дня адчуў, што мне свярбіць цела, а найбольш рукі. Я нікому не прызнаўся, але хлопцы і самі ўбачылі, і пачалі ад мяне адхіляцца. Мне зрабілася сорамна ды і страшна, інто як даведаюцца вяскоўцы. дык могуць выгнаць з вёскі і не заплаціць.
Ад часу, як хапіў каросту, я ў хатах не спаў. Баяўся, каб не заразіць іншых, а таксама, каб не даведаліся людзі. Але хлопцы -дакучалі і мне, і тым, ад каго хапіў. Як ад іх адчапіцца? Пад прычынаю, што іду лячыцца, збегаў я дахаты і, вярнуўшыся, усё расказваў, што болыіг каросты ў мяне няма, бо якраз мачаха пякл'а хлеб і ўсадзіла мяне ў печ. Там і вьтгарала ўся кароста. He ведаю, наколькі гэта дапамагло але дакучаць мне перасталі. Толькі не надоўга.
Mae нагавіцы былі надта парваныя, але гэта так, што ссрамна было сярод людзей прабываць. Але — разява разяваю. Савецкае войска, адступаіочы, пакінула ў лесе, званым Княжыною, шмат рознага дабра. У тым ліку і вопраткі. Некаторыя з тафілаўцаў можа нават па сённяшні дзень гэтым карыстаюцца, а я не ўзяў нічога, апрача ручнога кулямёта і бя-
рэмя вінтовак, якія потым пахаваў па кустах і, пасля — ох, як страляў!
Аднойчы ўбачьтў я за вёскаю, на плоце, салдацкія нагавіцы. Былі вельмі зношаныя, але намнога лепшыя за мае. Узяў і надзеў іх, а свае кінуў пад плот. Прыйшоў у вёску, а хлопцы глядзяць на мяне, як на нейкага чорта рагатага. Выявілася, што гэта нагавіцы „Мысіэёвы“. Павесіў ён іх на плоце таму. што былі карасцяныя. „Знов побыжыш п... до мачохі, коб в піэч саджала," — сказаў Федзька. Я спалохаўся. Але пераапрануцца не меў у што, бо свае пакінуў на лузе, а падругое, то і так прахадзіў у іх цэлы дзень. Дахадзіў я ў гэтых нагавіцах да канца свае пастушынае павіннасці. Пасля меў нават шынель і шапку. Шынель атрымаў ад бацькоў другога пастушка, а шапку купіў ад Міхаля з Руткі, за нейкую бліскучую скрыначку. Дамоў вярнуўся я ў вайсковай форме, толькі босы і з каростаю. He давала яна мне спакою, пакуль не пайшоў у армію. У вёсцы ўсе мяне баяліся і стараліся, каб не прыходзіў да іх у хаты.