Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Ведаў я, што гэта не кот.
ЯК МЯНЕ МАЧАХА МАЛІТВЫ I ШСАЦЬ ВУЧЫЛА
Аднойчы мачаха, будучы ў добрым настроі ці мо баючыся адказнасці перад Богам, вырашыла заняцца маёй адукацыяй. Яна часамі бачыла, як ставаў я перад абразамі і маліўся: „Господы, дай мныэ хліэба'1. Іншых малітваў я не знаў. Бо і адкуль, калі ніхто гэтым не пераймаўся.
У той дзень мачаха ткала нейкае палатно, а я сукаў цэўкі і матаў на матавіле маткі. Даўшы нам паабедаць, сказала.
— Васыль, ходы, я тэбэ пысаты научу, a то бачу, шчо ты ксёнжкі ворочаеш, а за пысане нэ бэрэшся.
—• Мамо, я з іванглійі чытаты кроху вмыэю, а пысаты нэ маю чым. Карандаша в нас нэма.
— Бо ты — дурная булава! Карандаша нэ вмыэты прыобрэты? Пушов бьт до Пэтрыковых хлспціў, або шчэ дэ-ныбудь, украв бы і міэв карандаш.
Мачаха крыху падумала і выняла з печы вугельчык, якім напісала на_ дошчачцы нейкую літару, іпто запамятала сама еа школь’.
— А якая то, мамо, літэра?
— Якая? Одразу якая! Сама нэ віэдаю, але помэнтаю, шчо учытэльніця шчось подобнэ пысала.
— To мы зара в іванглійі подобну знайдэмо і побачымо.
— Ныэ, нэ шукай. Давай лепый пацера тэбэ навчу, бо ставаты на коліэна, то ты стаеш, але шэпчэш, то чорт віэдае шчо. Найпэчур научысь хрыстытыся. О, так; зложы пальці і говоры —: імя отца, і тогды палыіі клады на лоб...
— To ж я так і хрышчуся.
— Гамно ты так хрыстышся! Прытвораешся оно.
— Пэвно, шчо так. Я оно пацера нэ вмыэю.
— Ну то становысь на коліэна, буду учыты. Говоры: „Господы Сусе Хрысьце...
— Мамо! Мамо' Ніна угіэль йесць!
<— Ой, мое ты дытятко, шчо ж ты выробыло!? Я того Цвэлька пацера учу, а нэ бачу, шчо з дытьмі робыцця. Вытры йе, коб ты выхворыв!
На гэтым мая адукацыя закончылася.
— Тьг лепы. голово бараня, пыльнуй дыэты, бо як віэчно в ксёнжках будзш сыдыэты, то гамно йесты дустанэш.
Аж смепіна падумаць — „в ксёнжках сыдыэты“. Я, проста. у дзядуліным куфэрку знайшоў Евангелле і, пазнаўшы некалькі літарак, адшукоўваў іх у тэксце.
разШак
Усе мае калегі, нават Шэшкаў Міцька, даўно ўжо хадзілі ў школу, толькі я або пасвіў кароў, або пільнаваў дзяцей. Інакш бы зусім есці не далі. Але, аднойчы, выслаў мяне бацька ў Дубічы па гарэлку. У краме былі якраз нейкія паны, якія і спыталі ў мяне, ці хаджу ў школу. Я сказаў праўду. I пасля некалькіх дзён прыйшла бацьку павестка, каб ставіцца ў Бельск у суд. Mae ўмовы яшчэ больш пагоршыліся. Мне крыху было і сорамна, што праз мяне бацьку пакараюць. Паснедаўшы, бацька паехаў, а я, частаваны мачашынымі дулямі, баяўся, што, калі бацьку пасадзяць, мачаха мяне заб’е. Ужо і сцямнела. Мачаха запаліла капцілку, а бацькі ўсё не было. Нават суседзі цікавіцца пачалі. Чым было пазней, тым страшнейшыя сыпаліся на мяне праклёны. Я, здаецца, пад зямлю схаваўся б, так было сорамна. А тут, як на злосць, што нейкі час прыходзілі даведацца, што з бацькам. Мачаха хадзіла, як аса. „Ны досыць, шчо гада кормыш, убыраеш, то шчэ тэбэ карают. Коб ёго спрутыло разом з тымі мытіэжныкамі!“ ■— вурчала яна.
Далей я нічога не памятаю. Зачадзеў. Я быў надта падатлівы на чад. 3 непрытомнасці вывеў мяне нёйкі гоман. Першае, што ўбачыў, гэта, уваходзячага ў хату бацьку. Схапіўся я з падлогі і чакаю, што будзе. Але бацька не звяртаў на мяне ўвагі. Быў ён у нейкім вясёлым настроі, бо нават зацягнуў: „...Шынкарочка трэцца, мнэцца, обэрнэцца, засмяецца...*1 Мне зрабілася лягчэй. Мачаха пачала лаяць яго за тое, што напіўся, але ён, смеючыся, паўтараў сваю „Шьшкарачку“. У канцы не сцярпеў і кажа: „Эх ты, п...! Чого ты до мэнэ чэпляешся? Хыба лепый, шчо пропыв, як міэв платыты? А і пропыв мэнш, чым кара“. Мачаха пачала крыху мякчэць. „То пэвно, жэ лепый, але то всё чэрэз ёго — Бэрка губатого, коб вуон быв в п... зогныв, докуль вуон будэ мэнэ мучыты? Шчэ і тые віэшальнікі за ім, коб вас выпрутыло! Коб вас муор заморыв!“ — праклінае і плача. I так, слова па слове, праклён па праклёне, завязалася размова.
— Ны плач, якого х... буняеш? Я нэ дурны, коб справу пройграты!
— А як то столось, шчо ты, такое чучало, выйграв?
— Нэ прозывай, бо, ёб твою мать, так і дам!
— Ну, то хучыэй жэ росказуй, воротыло ты!
— Кажу, нэ прозывай, бо дустанэіп. Я, брат, тяжку справу выйграв. Коб так Ныэмцёві, або калдуноватому Буслові — рыгав бы, а платыв To нэ хахонькі тобіэ Суд в Біэльську, то ого! Коб ты побачыла, якіе там калдуны сідят. Як чоловіэк вуойдэ, то аж волосы пудымаюцця. Сыдыт такі одын з другім выпасэны бык і глыдыт спуд лоба, бы бандіт. Вжэ і так віэдае, бо папэры трымае, то шчэ про назвіско пытае. Нэ віэрыт, коб вуон згорыэв! Пуднёс пуд нос якіесь папэры і пытае: „Длячэго дзецко не ходзі до школы?“ Дытя! Коб ёго груом забыв! Вжэ хутко дэвэть будэ, а вуон дытятем называе, — загаласіла маці. I кажу: „Кто вам то поведзял? Юж цалы тыдзень ходзі“. Ну і одослалі мэнэ до хаты. Прыказалы туолькі, шчо другім разом укарают. Я з тэйі радосьці зайехав до Вуорлі, той выпыв в сэстрыэ. I шчо тут такого?
— О, то, то розумак. А я думала, шчо ты пропыв чэрэз того гада.
ЦЫГ-АНЫ
Як свет светам, дзяцей палохаюць ваўкамі ды цыганамі. Пакуль я іх не бачыў, дык думаў, што гэта круглатварыя з чорнай барадою людзі. Апранутыя яны ў чырвоныя сарочкі, з чорнае скуры нагавіцы і сядзяць на тлустых конях. Так уяўляў я сабе разбойнікаў і зладзеяў. Але, пачуўшы ад нашага суседа Рыгора расказ, адчуў да іх сімпатыю. А было так, што быццам бы тады, калі распіналі Хрыста, то падыйшоў да іх цыган і ўкраў цвік ды схаваў у рот. За гэтакі ўчынак Бог дазволіў ім красці.
Аднойчы зімою, калыхаючы дзяцей, убачыў я праз акно як вуліцай ехалі нейкія буды. Шукалі солтыса. Убачыўшы такое дзіва, усе павыбягалі на вуліцу. Пераважна дзеці. Я
таксама вылецеў у адной сарочцы і босы, каб пабачыць, што гэта за людзі; якія яны гэтыя цыганы.
Солтыс пачаў разводзіць цыганоў па хатах. Да нас папала чатырохасабовая сям’я — старыя бацькі і дзве дочкі. Прыйшлі з пасцеляю і ўсімі сваімі багажамі. Маю ўвагу звярнула вялізная патэльня. Навошта гэтакая патэльня? Але вечар усё паказаў. Цыганы не так, як у нас, — варылі бульбу, а потым красілі. Яны яе смажылі разам з салам. Мне аж слінка кацілася! Ніколі я такое бульбы не еў.
Спалі яны на падлозе, на якой бацька парассцілаў салому. Але было ім цёпла і мякка, бо мелі з саббю пярыны і падушкі. Гэтага я ім і зайздросціў.
Паехалі яны на другі дзень, дзесьці пасля поўдня. Мне зрабілася сумна. што ў нашай хаце няма чужых людзей. ЦыганЬі мне здаліся добрымі людзьмі, бо дарма варажылі ды 'яшчэ сабаку за жмут сена пакінулі. Што праўда, не было з яго ніякае пацехі, бо зараз уцёк.
Настала лета. Я яшчэ быў малы, каб пасвіць кароў і мусіў сядзець дома і пільнаваць дзяііей ды рабіць усю работу каля хаты. To цяля накарміць, то свінням даць, то яшчэ HeinTa. Маім абавязкам было таксама выводзіць і прыводзіць коней. Часамі яны начавалі, але гэта было небяспечнае, бо пачалі гінуць, або, прынамсі, губляць хвасты. Аднойчы вечарам абегаў я ўвесь Шалешак, а коней нідзе няма. Давай бегчы над рэчкаю аж пад Барок. Бягу-бягу, прыслухаюся, ці не чуваць, каб дзе хадзілі, і зноў бягу. I так дабраўся аж да Суралёвага крыжа, што каля рэчачкі, на мяжы тафілаўскага лугу. Прыслухоўваюся — ходзяць на другім беразе рэчкі. Перайшоў я праз вадапой, аж бачу — не двое, а цэлы табун там ходзіць. Цыганы, значыць, — і давай я ўзад адпаўзаць. Але не паспеў.
— Чэго ты, хлопчыку, шукаш? — пачуў я за спіною.
— Коні пропалі, — кажу, плачучы.
— А яке твое коне?	.
— Чорны куонь і сыва кобыла.
— He плач. Я таке коне відзялэм на цмэнтажу. Ідзь то дрого і там знайдзеш.
Цыган мяне крыху супакоіў, але, калі я пачуў, што яны на могілках, дык мне зрабілася страшна. Людзі гаварылі, што, якраз каля могілак, выходзіць на дарогу чорт у выглядзе' чорнага ката. Але ісці трэба, ну бо як жа быць і не прывесці. Іду, трымаючыся каляіны. Але чорная сцяна магільных дрэў спыніла мяне і, хоць ты халеры дай, далей баюся ісці. Прыпомнілася, як расказвалі, што душы ходзяць па вёсках, а тут жа столькі мерцвякоў ляжыць. Ды тут яшчэ нешта запішчала. Я хрышчуся, шэпчучы па-свойму кавалкі малітваў, і слухаю, ці голуб буркуе. Калі буркуе, значыць, Бог мяне не заўважае, бо голуб — гэта ж сам дух святы. А тут яшчэ баюся, каб часам чорт не перапыніў ды ў блуд не завёў.
Коней знайшоў сапраўды на могілках. Распутаў, каня пусціў вольна, сам сеў на галаву кабылы, якая закінула мяне на сваю спіну і паехаў. У вёсцы ўжо ўсе спалі.
СУШЫЛЬНЯ
He ведаю, чаму ў нас злачынства называлі „аказіяй"? Памятаю, як аднаго дня, раніцаю, недзе ў тысяча дзевяцьсот трыццаць сёмым годзе прыйшоў да нас мачашын брат, Іванок, і, убачыўшы, што мы спімо, сказаў: „Віэтэ спытэ і нэ знаетэ, якая в сэліэ наробылась оказія“.
— Господы, шчо такое? — азвалася мачаха.
— Нычого, — адказаў Іванок, — оно Баранюк Баранянку зарубав, — сказаў гэта і выйшаў.
Мы, усе, пачалі апранацца, каб пабегчы і ўбачыць, ці сапраўды здарылася тое, што Іванок сказаў. Мне найменш трэба было апранацца; хадзіў я ў тых жа нагавічках, што і спаў. У сарочцы таксама. Згарнуў сваю, так званую, пасцелю і вынес яе, як заўсёды, у сені і хутчэй ад усіх апынуўся на панадворку Рыгора Баранюка. Там былі ўжо людзі і паліцыя. Баранянка ляжала з разрубанай галавою і страшэнна сіняя. Вочы вываліла яна наверх і ўперла іх у столь, быццам
нешта страшнае там убачыла... Злачынца сядзеў на запечку і тупа глядзеў па людзях ды ўсміхаўся. Дзядзька Трахім, які быў кумам Баранюкоў, падыйшоў да яго і загаварыў: „Кумэ, шчо віэтэ наробылі? Жуонка нэ жывэ, віэтэ пуйдэтэ в тюрму, а шчо з дытьмы? Ой кумэ, кумэ.
Рыгор адказаў:	_
— А шчо, кумэ, міэв я з ею робыт. як вона мэнэ змыняла?
— А з кім жэ вона вас змыяяла? To ж вона ныгдэ з дому нэ выходыла...
Увайшоў паліцыянт, наклаў Баранюку кайданы і павёз. Параску пахавалі. Дзяцей, Якава і Маню, забралі да сябе Мікіціны. Рыгор не вярнуўся. Пакінутая ім хацінка стаяла^ згорбіўшыся, пад грушаю за варотамі і сумнымі вокнамі гля-дзела на вуліцу, быццам кагосьці чакаючы, і баючыся, што не вернецца. Божа, страшна было! Найгорш. калі хацелася есці, а страх не дазваляў залезці ў суседавьт агуркі. Пасля гэтага выпадку, вечарамі людзі не хадзілі.
Было так да 1939 года, калі прыйшла да нас Чырвоная Армія і савецкая ўлада. Мой дзядзька, ад часу вяртання з Расіі ў 1922 годзе, быў лесніком. Ён не толькі сцярог лес, але і садзіў яго. Каб сеяць. трэба мець насенне, а каб мець насенне, трэба збіраць і сушыць шышкі (за гэта плацілі). Я сушыў іх яму дарма, бо, вядома, быў замалы, каб зарабляць грошьт, але добры, каб начамі сядзець і паліць печку ў сушыльні ды яшчэ дзе! Гэту сушыльню зрабілі ў той хаціне. Цэлым асвятленпем там быў толькі агонь, што гарэў у печы. На адмысловых паліцах ляжалі шышкі. У выпадку ўваходу якогасьці злога духа, пасланага Параскай, або і яе самой — уцякаць не было куды (вокны застаўлены паліцамі). Удадатак, кожную ноч нейкі чорт бегаў па гарышчы і стукаў, ажно з^авалася, што столь абарвецца. Усё-такі менш баяўся я тае стукатні, чымсьці дзвярэй, з якіх не зводзіў вачэй у чаканні чагосьці, што можа ўвайсці і не ведаю, што зробіць са мною! Здавалася мне, што Параска змовілася з чэрцямі і ведзьмамі.