Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Калі за сталамі ішлі спрэчкі, жанчыны падрыхтавалі міску з кашаю і, паставіўшы насупраць кумоў, заспявалі:
Ой, чый то город нэ городжаны, Нэ городжаны, нэ тынованы...
і тыя, якім спявалі, падыходзілі і кідалі грошы. Калі больш
іхвотных не было, дзядзіна завязала грошы ў хустачку, а кашу аддала мне. Надоўга запамятаўся мне смак тае кашы.
САЛДАЦКІ МУНДЗІР
Калі немцы напалі на Польшчу, мне было трыпаццаць гадоў. Пасвіў я кароў. Восень, памятаю, была цудоўная, алс прыгажосць прыкрывалі крылы нямецкіх самалётаў, якія рвалі сваімі бомбамі грудзі зямлі. Людзі касілі тады траву не тры, а толькі два разы. Пасля атавы можна было адразу пасвіць там кароў. Сваё стада пасвіў я на лугах каля Руткі. Хадзіў па полі і збіраў гарох, але ці такога гароху наясіся. Задумаў бульбы напячы. Пакуль усё падрыхтаваў, дык ужо і вечар. Каровы пад вечар заўсёды добра ходзяць. Бульба ўпяклася і тслькі я пачаў яе есці — нехта да мяне набліжаэцца. Я крыху спалохаўся, але лупіць бульбу не пакінуў, ано спаглядаю, хто гэта можа быць. Падыйшоў да мяне польскі еалдат.
— Цо, земнякі печэш? — пытае.
— А пэчу, бо йесты хочэцца.
— А мне позволіш з тобо есць земнякі?
— Бэрыэтэ, дуставайтэ і йежтэ, я ж вам лупыты нэ буду.
Салдат узяў кій, выграб з попелу бульбу і пачаў ножыкам аскробваць. Я глядзеў на яго з зайздрасцю, бо ягоная бульба была чыстая, а я еў напалавіну з прыгарам. Ён, відаць, не быў такі галодны, як я, бо з’еў толькі адну ці дзве і збіраўся адыходзіць. Але адыходзіў неяк нерашуча, як быццам яго нешта трымала. А потым сказаў: „Слухай, хлопчэ, а не заменілбысь зэ мно убраня?“ „Ныэ, — кажу, — бо ваш вавэлікі". Сказаў я і сам прыпалохаўся, што больш ён гэтае прапановы не паўторыць. Я ніколі і не думаў, што мог бы займець такую вопратку. Але салдат паўтарыў. I то тах паўтарыў, што я крыху спалохаўся. Зняў ён мундзір, паклаў на траву і чакаў.
— Чэго патшыш? Здэймуй. Шкода тылько, жэ порткі маш подаргэ.
— Еоны і так нэ вас нэ наліэзлі б, бо малые.
— Якось там бым наложыл, бо на цебе онэ збыт дужэ, пэвііо зэ старшэго брата?
Мойе. сно мама бэз міэры шыла.
— Но добра. давай тэн свуй лстнік. як го там называш, a вкладай муіі.
Пінжак'мой яму пасаваў, бо быў бацькаў. Адзеў ён мой лахман, а я ягоны мундзір, падпаясаўся паскам і стала мне адразу цяплей. Салдат пайшоў ка Дубічы, а я. выграбшы бульбу ды паклаўшы ў кішэні мундзіра, пагнаў кароў. У вёсцы па мундзіры пазналі, што хутка прыйдуць немцы.
Ыемцы прыйшлі сапраўды хутка. Я ў той дзень пасвіў сваю рагаціну ў Бусельнікаві, калі ўбачыў, як Дворскаю дарогаю ехалі нямецкія машыны. На гэтай дарозе, праз рэчку, быў пракладзены драўляны мосцік,,і адна, відаць, была цяжкая, бо мосцік заваліўся. Салдаты пазлазілі і нешта шваргіталі. Урэшце адзін падыйшоў да мяне і прыказаў развязаць торбачку. Хацеў паглядзець на мой абед. У мяне ў той дзень, як ніколі, быў кавалак хлеба і бараняя скабка; ке ведаю. чым заслужыў я ў мачахі, што дала мне трохі мяса. Баранійы ў нас было многа, бо бапька', як даведаўся, што прыйдуць немцы, узяўся рэзаць авечкі. Немец, убачыўшы мой абед, начаў паказваць яго салдатам. Тыя глядзелі і рагаталі. Я ба~ яўся, што возьмуць ды выкінуць! Але не. Пасмяяліся, нешта пабалбаталі і аддалі назад. Але на гэтьш не закончылася. Той салдат, які прынёс мне торбачку, тыкнуў пальцам у мой жывот. Я апусціў галаву, каб пабачыць, чаго, а той, як не сцісне мяне за нос, аж слёзы пацяклі. Ён гэта заўважыў і ўжо не смяючыся, а сур’ёзна пачаў цягаць мяне за гузікі мундзіра і крычаць нешта па-няь’ецку. Відаць, пра гузікі так пытаў. Я спачатку маўчаў, а потым не сцярпеў і гавару: „То ж гузікі то, шчо яэ бачыш, коб тобіэ повылазілі тыі сліпакі". Дык прычапіўся ён да слова: павылазілі. „Вас іст пофілазілі?. Яньт, відаць, здагадаліся, што я сказаў нешта дрэннае, але ніхто ім не мог вытлумачыць, бо малыя стаялі, вырачыўшы вочы, а калі падыходзілі старэйшыя, дык не ведалі ў
чьтм рэч. I стаю я нібы слуп нейкі. Урэшце, немцы сваю машыну выцягнулі і пачалі закурвапь ды адпачываць. А той бегае злосны -— ніяк даведацца не можа, што я сказаў. I, наКанец, калі надыйшоў час ад’езду, падыйшоў да мяне і паабрэзваў гузікі, якія кінуў пад ногі. Пазбіраў я іх і пайшоў за рэчачку. Ад’язджаючы, немцы паклікалі ўсіх дзяцей, што пріяглядаліся, як яны выцягвалі машыну, паставілі ў чаргу і пачаставалі шакаладам. Мяне не клікалі.
Кінуў я мундзір насіць. Па-першае, баяўся прыкрасці ад немцаў, а па-другое — сапраўды ён быў вялікі. Закінуў яго ў камору, каб чакаў лепшага часу, а сам апрануўея ў стары бацькаў пінжак.
Праляжаў ён да вясны 1942 года, пакуль не выпала чарга везці ў Кляшчэлі вясковае малако. Трэба было ў нешта лепшае апрануцца. Горад! Я выцягнуў свой мундзір. У малачарні сустрэў я галандскага салдата. які так, як у 1939 годзе немец, пачаў тыкаць пальцам на мае гузікі. Тыкае і нешта шваргіча па-свойму. Я зразумеў, чаго ён хоча, і паказаў пальцам на ягоны мундзір ды запрапанаваў: „Калі хочаш майго гузіка, дык дай мне свайго“. Салдат, быццам бы ўсё зразумеў, адхіліў свой пояс і адрэзаў адзін гузік ды падэў мне. Тое самае зрабіў я з маім гузікам.
Здаў я малако, адабраў ваду, якая па ім засталася, і пайшоў шукаць краму, каб купіць нафты. Знайшоў адну, але на дзвярах вісеў замок. 3 цікавасці захацелася заглянуць у сярэдзіну і я падыйшоў да акна, але толькі прыліп тварам да шыбы, як дастаў чымсьці па спіне. Адвярнуўся — жандар стаіць і нешта злосна гаворыць. Потым сарваў ён з мяне шапку і, кінуўшы пад ногі, патаптаў яе. Я зразумеў, у чым рэч, шапкі, значыць, перад ім не зняў. Потым дабраўся ён да мундзіра. Пачаў на гузікі пальцам тыцкаць; паадрэзваў іх і са злосцю шпурнуў у агарод, а мне даў па мордзе. Я падняў з зямлі патоптаную шапку і, расхлістаны, вярнуўся да воза. За царквою зноў зачапіў мяне нейкі галандзец. Я знаў ужо, у чым рэч; мужыкі гаварылі, што галандскія салдаты патрабуюць, каб здымаць перад імі шапкі. Стукнуў я бічом па кані і.
паказаўшы галандцу дулю, памчаўся на Елянку. Ведаў, штд ён страляць не будзе,.бо не меў чым. Немцы ім не давяралі і не дазвалялі насіць вінтовак. 3 лапатамі толькі маглі хадзіць. Пачаткова, праўда, мелі вінтоўкі, але, калі іхняя каралева адмовіла Гітлеру паслаць войска на Савецкі Саюз, дык немцы ім іх забралі.
Аднае нядзелі прыехалі ў вёску немцы за яйкамі і самагонкаю. Панапіваліся і пачалі шукаць прычыны, каб некага набіць, або згвалціць нейкую жанчыну. Адзін такі прыблытаўся аж у наш канец вёскі. Мы стаялі гуртам каля Улянінае хаты. Ён, быццам бы некім насланы, адразу да мяне. Штосьці там балбатаў, але хто яго зразумее. Закурыў і тупа паглядаў на нас. Урэшце запатрабаваў, каб я зняў „опасач“. Я прыкінуўся, што нічога не разумею, але хлопцы пачалі прасіць, каб зняў я гэты паясок, бо яшчэ, чаго добрага, хату падпаліць! Але мне было шкада аддаваць яго. Тады ён узяўся сам расшпіляць. Я вырваўся, то ён за вінтоўку і загадаў адьтйсці мне пад плот. Спалохаўся я. Вядома, што п’янаму ў галаву прыйсці можа? Але, калі ён пачаў штурхаць мяне вінтоўкай у жывог і паказваць, куды маю ісці, у маёй галаве бліснула думка. Мігам выхапіў яму я вінтоўку ды кінуў яе ў агарод, а сам, колькі ў нагах было сілы, пабег. Схаваўся ў сваіх будынках. Хлопцы таксама рассыпаліся, нібы курапаткі. Немец застаўся адзін.
Потым Улляна гаварыла, што хаця яна і баялася, то ледзь не плакала са смеху, калі „хрыц“ тарабаніў цераз плот па тую вінтоўку.
СЕНАЖАЦЬ
Было гэта ў 1942 годзе. Ішоў мне шаснаццаты год і працаваў я з бацькам на гаспадарцы, але ён ужо адчуваў сябе дрэнна. Нялечаныя сухоты самі не праходзяць. Выйшлі мы ранняю вясною сеяць авёс. Бацька сеяў, а я валачыў. Палоскі нашыя былі вузкія, але надта доўгія. Бацька ўзяў у радно аўсу і пачаў сеяць. Я пачакаў, пакуль ён засее ў адзін бок,
і пайшоў з бараною. Дайшоў да канца, завярнуўся і іду назад. Аж глядгку — бацька'на загоне сядзіць. Падыходжу да яго, a ён: „Васыль, умыраіо". Я хутчэй каня ў аглоблі, бацьку паклаў у воз і дамоў. Укладавіў я бацьку на запечку і стала яму крыху лягчэй. Павыціраў яму пот і сліну, і пайшоў дасяваць. 3 таго часу ўся гаспадарская работа і турботы ляглі на мяне.
Настала пара сенакосу. Лугі грабаўлякоў былі аж за Маекоўцамі. пад Малочкамі, — кіламетраў пятнаццаць. Узяў я з сабою квасу і лусту хлеба ды пайшоў касіць. Сядзеў там, пакуль усё не выкасіў і на сухое месца не павыносіў. Была ' там адна дрыгва, па калені трэба было стаяць у чырвонай вадзе. Найгорш было выносіць. Нават не было каму падаць вязкі на плечы. А рабіць трэба было — жывёла не мецьме чаго есці. Час ад часу прысылала мачаха іншымі людзьмі, едучымі на балота, скібу сухога хлеба. ГТрацаваў, як катаржнік. Толькі раз здарылася, піто перадала яна мне кавалак нутранага сала. He ведаў, як да яго прыступіць, каб на даўжэй хапіла. Але. калі чалавек галодны, дык чорта з рагамі з’еў бы. Праўда, сала было напалавіну перамешанае з соллю, але ўсё ж такі хлеб з ім праходзіў лягчэй. Соль гэтая ад сярэдзіны, а сонца зверху так пяклі, што ледзь вадою я не заліўся. Прайду пакос ды і бягу піць. А вада брудная, вядома, як у балоце.
Калі вечарам людзі збіраліся ля вогнішча вячэраць, я саромеўся сядаць з імі, бо яны мелі каўбасы, мяса, яйкі, а я ано хлеб. Заўсёды гаварыў, што ўжо павячэраў. Вымучыўся я на гэтьтх сенакосах, як на катарзе нейкай, але цешыўся, што працаваў не горш ад іншых. Паскладаў сена ў стагі, узяў касу на плечы і пайшоў вяртацца дамоў. Прывалокся ледзь жывы ад стомы і голаду. Даходзячы да Кірылкавае хаты пачуў, як Тэкля спытала ў Варачкі: „Чы то Васька пушов?“ „Мусыт Васька, — адказала тая, — але такі худы, жэ трудно пузнаты'".
Увайшоў на панадворак, павесіў касу на ліпе, якая быццам бы была на гэта падрыхтаваная, і зайшоў у хату. Якраз елі
варэнне з чорных ягадаў. Убачыўшы мяне, мачаха сказала: „Ну, бэрыэтэ, дыэты, шчэ по ложці, бо вынэсу“. I вынесла.
ГІадыйшоў я да чыгуна, які стаяў на пліце, а з яго мух цэлы рой выляцеў. Стаяла бульба там ад раніцы, ад раніцы елі яе мухі. а цяпер я.
ГОРКІ ХЛЕБ
Хто не еў зялёнага хлеба, той і не ведае, што гэта голад. Каб ратавацца ад галоднае смерці, хапаўся я найцяжэйшых работ і выконваў іх за кавалак хлеба. Калі людзі наймалі мяне за „калейніка", дык давалі снеданне і ў торбачку, але бывала. наймалі валачыць або маторам малаціць. От, нехта сустрэне на вуліцы і папросіць, каб пайшоў з ім у поле. Ён будзе сеяць, а я валачыць, гэта значыць: баранаваць. Гадзіўся я на гэта, бо думаў, вярнуўшыся вечарам дамоў, — пакорміць. Бывала, што і давалі павячэраць, калі заехаў з гаспадаром на панадворак, але ўжо ніхто не зніжыўся, каб папрасіць мяне на вячэру тады, калі я пайшоў дамоў, пакуль ён распрог коні і падаваў нанач. Я саромеўся чакаць у хаце на вячэру ў чужых людзей і ішоў дамоў з думкаю, што прыдзе той і пакліча. Папавыглядаю, бывала, і найчасцей іду спаць галодны. Найгорш было позняю восенню, калі сеялі азімае жыта. Тады, вядома, холадна ў ногі. Намерзнешся цэлы дзень і ляжаш спаць, пакуль мачаха з’есці дазволіць. Аднойчы, было гэта зімою, перад Калядамі адзін з багацейшых гаспадарбў у вёсцы і добры наш сусед папрасіў мяне да малацьбьт — жыта малацілкаю малаціць. Я надта ўсцешуўся, бо ведаў, што там без добрага абеду не абыдзецца. Маім заданнем было падцягаць снапы да бэлькі таму, хто падаваў іх на „стол“. Залезлі мы з адным дзядзькам аж пад енткі, а калі матор загудзеў, пачалося маё змаганне за абед. Матор безупынна тарашчэў, а я цягаў снапы да дзядзькі, дзядзька падаваў іх на „стол“ таму, хто пускаў іх у малацілку. Мне ўвесь час было холадна ў рукі, але не было калі пагрэцца, бо трэба ж хутчэй спраўляцца. А ад работы яны чамусьці ў мяне не грэліся.