Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
— Ну і шчо далей, — пытаю я.
— Шчо? Зара зобачыш.
Бярэ Федзя нейкую жалезіну і капае ёю ямку. Выкапаў, выцягнуў з кішэні запалкі, падпаліў прыгатоўленую вату і кінуў яе ў ямачку. 3 ваты, якая ў ямцы тлее, выплывае маленькая, хісткая стужка дыму. Федзя ізноў паглядае на мяне і ўсміхаецца, бачачы, што я не адгануў сакрэту ягонага фокусу. Потым хапае ён гільзу з порахам, убівае яе ў яму ўверх дном (робіць гэта хутка) і... становіцца на дно гільзы! Валасы ў мяне надыбіліся ад таго, але ён угару з гільзаю не паляцеў. Ано вакол яго і гільзы зямля выпучылася, ды засвістаў дым. Выглядала гэта так, як бы вакол гарэла трава. Ён сабе спакойна стаяў на гільзе і гаварыў, што робіць гэта ўжо не першы раз і яшчэ ніколі яго не выкінула нават на вышыню алешыны.
Ну, раз Федзю нічога не сталася, то і я ж не горшьт. Аднак, ніколі не вырвала гільзы з зямлі і не вынесла нас пад нябёсьт — як мы маглі таго спадзявацца.
Набраўшыся смеласці да снарадаў, гранатаў і ўсялякай такой чартаўні, здавалася, што ўсё гэта і засталося, як бракі. Іду карчамі, бачу, тырчыць у пяньку ўверх крыламі міна. Ну, калі тырчыць, значыць, ніхто яе яшчэ не бачыў. Я першы буду змагацца. Як яе тут выхістаць з пня, калі відаць толькі крылы. Што да выбуху, то я не баяўся, бо ведаў: калі трахнула ў пянёк з такою сілаю, што аж цэлая ў яго ўлезла, то і не разарвецца яна пры вьтцягванні яе. Давай яе і цягнуць. He даецца, падла, нават не паварушыцца. Тады пачаў я пянёк даўбсці. Крыху паддоўб, і зноў цягну. Удалося, выцягнуў і шпурнуў у балота — маўчыць. Далёка я яе не адкінуў, бо цяжкая. Ну, думаю, пачакай. я і так цябе давяду да роспуку. Нанасіў галля і распаліў вогнішча, і міну — тудьт. А я, здалёк, авечак пасу і ўсё чакаю выбуху. Бачу, ужо
агонь пагасае, а ўсё эфекту ніякага няма, але баюся падыходзіць, каб падкінуць дроў. Еыло гэта на Барыса, бо памятаю, што жабракі ішлі да Корніна нанач пад заўтрашняе свята Ганну. Адзін з іх, мусіць, меў папяросы або махорку і падумаў, што скарыстае з агню, убачанага ў карчах ядлаўцу. Я нават не звочыў, калі ён апынуўся ля вогнішча. Бачу, а той сядзіць у почапкі над агнём і галавешкаю прыкурвае папяросу. — А бадай цябе агонь спаліў! — крьткнуў я і да яго. — „Дядьку, утыкайтэ од огню, бо там мына!“ Тыя,, хто з ім ішлі, але засталіся на дарозе, калі ён пайіпоў да агню, пачуўшы крык ,,мына“ патрухцелі бягом у бок Карыціскаў. А ён, нібы ніколі нічога, прыкурыў папяросу і спакойна ідзе да дарогі. Я да яго з гоманам, што. моў, магло вас пашкуматаць, бо ў агні ляжыць міна. Дзед быў добра глухаваты і, відаць. толькі з мае насцярожанасш ўцяміў, што чакала яго небяспака. Зразумеў, і таксама пабег за сваімі. А я рагатаў, што ўцякае, калі ўжо яе трэба. Міна, аднак, не разарвалася, бо сухое галлё, відаць, хутка згарэла і яна не паспела нагрэцца. Трахкнула другога дня, гэта знача, на свята Ганны. Так я зусім несвядома адзначыў імяніны свае Мамы, якая мусіла пакінуць мяне трынаццаць год раней, лічачы да 1941. Вось якім я быў снарадарванцам! Адным словам, дурням шанцуе, або такіх абарванцаў, як я, то і Бог не хацеў да сябе прымаць, бо яшчэ б анёлаў папсавалі.
Каторагасьці дня цяпер маскоўскае радыё ў перадачы для моладзі загаварыла пра гераізм пры разміноўванні палёў сапёрскімі падраздзяленнямі Савецкае Арміі. Гэтая перадача называлася „Оставь свой след“. Там расказвалі вельмі прыгожа пра аднаго камсамольца, які загінуў у часе разміноўвання, але гэтым выратаваў невядома колькі людзей. Праўда, што гэта смерпь гераічная і хлапец малады пройдзе „праз вякі ў славе“. Але, бачце, вучылі яго, як гэта рабіць, і ўсё адно загінуў. Відаць, быў добрым семянінам, бо кажуць, што дрэнь, то ў агні не гарыць і ў вадзе не тоне. Толькі цяперака мяне цікавіпь, колькі б Рыгоркаў, Трахімкаў і Паўлікаў разнясло б па палях і лугах, калі б не пару такіх дурняў, як Васька?
БЫЛО ГЭТА Ў ПІЛІПАЎКУ
Падвечар аднаго вясенняга дня ў Піліпаўку 1942 г. у вёску заехаў эскадрон нямецкае кавалерыі. Цяжка мне сёння сказаць, чаму камандаванне эскадронам пастанавіла кватараваць у Сурэля. Гэта значыць, амаль пасярэдзіне вёскі. Людзі баяліся — бяда, калі немцы прыехалі нанач: могуць акружыць і спаліць вёску, выстраляць народ, і хто ведае, чаго яшчэ можна бьтло па іх спадзявацца!...
Змяркалася. Ніхто нічога не ведаў, што рабілася ў вёсць:, кожны баяўся высадзіць нос на вуліцу. Мы таксама сядзелі дома пры капліцы і цягаліся, нібы цьмы па хаце. Перад абразамі стаялі наладжаныя кросньт, на якіх мачаха ткала раднянае палатно. Кросны гэтыя занялі амаль усю хату. Стол" стаяў ля парога, бацька сядзеў на запечку. У пліце гудзеў агонь, варылася бульба на абед. Было ўжо на абед надта поз • на, але ў нас яксьці заўсёды так бывала. Я сядзеў за сталом і нецярпліва чакаў, каб хутчэй паесці, бо цэлы дзень у пуні малаціў.
Раптам бачым, што хтосьці ў акно заглянуў і зараз жа адчыніліся дзверы ў сені. У хату ўвайшло трое мужчын з вінтоўкамі дзесяцістрэльнымі, стужкамі патронаў скрыжаванымі цераз плечы. Мы ўсе злякаліся. Госці сказалі „здравствуйте“ і папрасілі: „можна?“ Бацька ^казаў, што можна. Госці селі, паздымалі шапкі і папрасілі есці. Маці адказала, што незадоўга зварыцца бульба.
— Картошка? Ох, как хорошо, a то мы ўже два месяца картошкі не пробовалн.
Загаманілі са мною. Пыталіся, ці я за савецкай улады хадзіў у школу, ці быў піянерам. У сваю чаргу запытаў я, хто яны такія. Адказалі, што савецкія партызаны. Тады я гавару, што ў вёсцы ёсць немцы. „Мы знаем, — адказалі, — но онн нас не тронут. Нас болыпе, п есліі бы онн нас зацепмлм, было б плохо не с намл, а с нлмп“.
— To чаму ж вы да іх не страляеце, — запытаўся я.
— А мы лх тоже не хотнм здесь трогать, потому что в те-
ченмн боя пострадает деревня. Онм прмведут подкрепленме м деревню сожгут, а вас постреляют.
'Голькі цяпер я ўгледзеў, што на іх шапках, лежачых па стале, чырванеюць зоркі. Мне стала лягчэй. Нейкі час здавалася, што няма вайны. Сядзяць жа перада мною людзі, якія па-руску гавораць і пра школу пытаюць... Але гэта і была трагедыя. Яны ж былі толькі маленькім праменьчыкам савепкай улады. Сапраўдная савецкая ўлада была там, недзе пад Масквою, і змагалася за мяне. Яны добраахвотна ўзялі ў рукі зброю і б’юць захопнікаў. У глыбокім тыле, дзе ніхто з нас і не падумаў, што савецкая ўлада прыйдзе. Я добра памятаю афіцэра, які летам шпацыраваў ля Панасавае хаты і прыслухоўваўся, што гавораць мужыкі. А мужыкі, гледзячы на гітлераўскія войскі, якія толькі што напалі на Савецкі Саюз, гаварылі: „О, брат, дывысь, якіі нэмэцькі танкі!“ „Ого, і солдаты выпасены!“ ■—■ крычаў другі, каб перакрычаць гул матораў. Яны гэта так здзіўляліся нямецкай тэхніцы і культуры. пра якую .,Гусак“ ім намякнуў. А афіцэр усё — нібы зацікаўлены войскамі — прыслухоўваўся да размовы мужыкоў. Пачуў, што тыя нічога дрэннага на немцаў не гавораць, падыйшоў да іх і спытаў: „Што, хорошм нашн танкн?“
— О, хорошн! — першы, як заўсёды, адазваўся „Гусак“. 3 такімі танкамі можна свет пройтьт, — цягнуў далей.
Афіцэр сказаў: „Да, через пару недель возьмём Москву н в Росснн восстановчм новый порядок. Такой же порядок будет 'л у вас“. Мужыкі цяпер агледзеліся, што немец гаворыць чыста па-руску, і вырачылі вочы. А ён працягваў: „У нас н танкк хорошне, м людіі хорошпе. Еслн русскне будут умнымн м сдадутся нашей доблестной армнн, мы нх прммем, как свокх братьев. Но еслп останутся под вЛмянмем евреев м полнтруков, прндётся обойтмсь с ннмн по мере нашнх смл. Мы всегда стремпмся к гуманному закліоченмю дела, но мы же не внноваты за смерть русскнх, еслн перебьем мх на лннян фронта. Мы все время просмм, чтобы сдавалмсь".
Танкі ўсё паўзлі, а ён прапаведваў. — Правду віэтэ кажэтэ, што такеі армыі ныхто нэ розоб’е, — адазваўся адзін з тых,
якому савецкая ўлада была не па душы, і прадоўжыў: — Повынны пуддатысь руські і нэ проліваты кровліе за жыдуоў і комуністуў".
Афіцэр адсалютаваў, ускокнуў у машыну і паехаў на Дубічы, каб хутчэй дабрацца да Масквы.
Усё гэта ўспомнілася мне, калі я згледзеў тыя чырвоныя зоркі на іхйых шапках.
Зварылася бульба і мачаха, адцадзіўшы яе, высыпала ў верцеху. Адзін з гасцей паглядзеў на гэта ўсё і спытаў, ці маці не мае чым яе акрасіць. Пры тым папрасіў, каб патаўкла. Маці, хаця і ў пост, але не пасмела адмовіць ім сала. Пабегла ў камору і адтуль прынесла кавалак сала, ды наскварыла скварак і яшчэ заправіла цыбуляй. Божа, яшчэ ніколі сала гак не пахла, як цяпер, у Піліпаўку. Яно пахла мусіць на ўсю вёску і аж страх агартаў, каб за ягоным запахам немцы не прыйшлі. Партызаны ўвесь час назіралі за адносінамі мачахі да мяне і, калі яна паставіла верцеху на стол з акрашанай бульбай, якое сама не ела, глянула на мяне так, што я адразу ад стала ўстаў. Але госці, як бы ні ў чым не было, прыпрасілі мяне да стала, а ў маці папрасілі мне лыжку. Мачаха, узяўшы з паліцы маю аб’едзеную да ручкі лыжку, бразнула на стол. Адзін з іх паглядзеў на яе, а мне сказаў: „Еш, еш, Вася. Меньше обрагцай вннмання на окружаюіцую среду, a то будеш всегда голодный, еслп чьн-то взгляды будеш воспрмнямать как запрет. Мы, вяднш, мдём за едой даже туда, где фашнеты находятся, а ты боншся с намп сесть за стол у себя дома“.
У той вечар, у прысутнасці савецкіх партызанаў ды акрашанае салам бульбы, здавалася, што няма вайны, няма пажараў і няма смерці. Іхны адыход з нашае хаты ў глыбокую цемру лістападаўскае ночы прывёў мяне зноў у рэальнасць акупацыйнага жыцця. Да таго яшчэ ніткі сухое на мяне не засталося за яду акрашанае бульбы ў Піліпаўку. Ох, бурчала ім, бацькам, у жыватах, бурчала ад запаху скаромнага, але як жа маглі яны быць такімі нягоднікамі, як тыя з лесу або Цвэлько Губаты?!
-Заўтра раніцай у вёсцы гоман: адзін у другога пытае, ш ўчора вечарам быў хто ў яго. А калі гэты прызнаўся, та й той пахваліўся, што і ў яго былі партызаны. Людзі пачалі затрымоўвацца ля дошкі аб’яваў, дзе ўчора немцы павесілі плакат з надпісам: „Жыд вам не сябра“. Сёння ўжо гэтага плаката не было. На ягоным месцы вісела лістоўка з паведамленнем Інфармбюро, і пад ёю вершык:
Бьём мы Гйтлера no ребрам. Знай, безмозглый йдйот, М не суй свйную морду В наш советскйй огород.
Гэта было для насельніцтва вялікаю падтрымкай. Тым болып, што нямецкая прапаганда крычала пра заваяванне Масквы.