Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Ад таго часу, не ведаю чаму. перасталі на мяне нападаць, але затое дастаў я сваю порцыю пры сустрэчы ў лесе.
— Ты что хрэсьбнны разогнал?
— Воны самі розбіэглісь, мы хотіелі іх туолькі настрашыты.
— Напугать хотел вооружённых немцев, смотрм герой!
— Гэрой нэ гэрой, але вжэ мніэ надойело тэрпіэты іх поштурхуване. Воны всё мэяэ гонят і б’ют. Ныэ, нэ ныэмці, оно сын і зять солтыса. Воны колісь напалі з оружыём на нашу дерэвню, і мы іх трэпонулі. а тэпзр мсцяцца.
— Мы о нападенпн на вашу деревню слышалм н всё знаем, но кто тебе дал право глупо рпсковать жйзню? Ты пропал бы, как собака. А' еслн бы тебя поймалн н началн допрос? Ты бы выдал нас, своііх друзей, м сам не ушёл бы с жнзнью. Фашйсты ведь не проіцают.
Я толькі стаяў, як баран, слухаў ды чакаў канца. He мог толькі перанесці таго, што дзядзька Андрэй назваў мяне здраднікам.
— Коб мэнэ ніэмці навэт на кускі рвалі і то нічога бы не сказаў, а вы мэнэ здрадніком называетэ.
— Сынок, ты мало опытный н не знаешь немцев. Онн не такмх ломалм. Мы, вообіце, будем за тобой наблюдать.
Слухаючы ўсяго гэтага мне было так сорамна, што я гатоў быў сябе біць. Абяцаў, што болып такога чагосьці без іх ведама не зраблю. Пасля гэтакае споведзі мне стала лягчэй.
Час ішоў. Надыйшлі Каляды 1944 года. На другі дзень — пасля запітага самагонкай абеду, які быў ужо пасля захаду сонца, вырашыў я пайсці да дзяўчат і хлопцаў. Ведаў, што ўсе яны ў „мае“ Олі. Выйшаў толькі ў адным мультанавым
касцюмчыку. Верхняе вопраткі не меў. На працу хадзіў у гаспадаровай. Ідучы вуліцай, сустрэў Валодзю і Пятра, пра якога ўжо ўспамінаў раней. Яны мяне таксама пазналі. Валодзя са словамі: „А, то ты, Макаць, туды тваю маць, о тэпэр то я тобіэ дам“ паспрабаваў схапіць мяне за „дзюбу“. Пятро хацеў зайсці мяне ззаду. Я, доўга не думаючы, смальнуў кулаком Валодзю ў зубы і сам драпануў. Але стукнуў я яму неяк так нялоўка, што адзін мой палец папаў яму між зубоў. Каб мігам не вьітузнуў, дык мог бы ён і адкусіць мне яго. 3 параненым пальцам пабег я хутчэй да Олі, якая мне яго перавязала. Там я і застаўся. Сядзелі дзяўчаты, хлопцы. Але я ведаў, што ў вёсцы будзе забава і яны на яе збіраюцца. Я ахвотна застаўся б з Оляю дома, бо ведаў, што Валодзя з Пятром. калі не чакаюць мяне пад дзвярыма, дык абавязкова ўлупяць мне на забаве. Але каму там праз мяне ахвота сядзець дома! Оля таксама ’збіралася. Баялася плётак. Мне вельмі не хацелася выходзіць, але што зробіш, калі ніхто пра нішто не ведаў. Я ж ім не гаварыў, што рана гэта ад Валодзевых зубоў. Выйшаў і я, але выходзячы, намацаў у кутку палена, ды прыхапіў яго з сабою. А як жа, не .памыліўся, — чакалі мяне. Як толькі ўбачылі мяне, дык і адразу напалі, але я, доўга не чакаючы, смальнуў Валодзю паленам па галаве. Хацеў яшчэ і Пятру, але той, убачыўшы, што Валодзя выпрасціўся на зямлі, даў драпака на вуліцу і так папёр дадому, што ніхто не падумаў бы, што ён сёння піў гарэлку. Я таксама пабег да сябе і засунуў сені. Праз некалькі хвілінаў Валодзя ўсадзіў нос у акно і пачаў крычаць, каб я выйшаў, бо ён хоча мне нешта сказаць. Я схапіў нож і збіраўся выходзіць, але гаспадыня здагадалася ў чым справа і давай не пускаць. Аднак убачыўшы, што я мацнейшы, стала ў дзвярах і, моў, пойдзеш толькі. пасля мае смерці! Мне зрабілася нялоўка і сорамна, і я палажыў нож. Хопіць ужо біцца, ды і Валодзя можа адумаўся і падабрэў. Але, раптам, з грахітаннем пасыпалася шыба. Жанчыпы і дзеці завішчалі. Незадоўга паляцела і другая. Мне не было чаго чакаць, схапіў я зноў нож і выбег на панадворак. Гляджу, а Валодзі няма, пабег ён
на забаву. Я — за ім! Мне ўжо стала смяшыць, што жанаты чалавек уцякае перада мною, як заяц. Убеглі мы на забаву. Я адразу і гавару гаспэдару, што Валодзя выбіў дзве шьтбы. Ян пабялеў на твары і за яго! Але той пачаў прасіць, што, моў, заўтра ўсё выправіць. Забава працягвалася, але мы з гаспадаром пайшлі ратаваць сям’ю ад маразоў.
Гэта быў наш апошні бой. Валодзя, як абяцаў, паўстаўляў шыбы і ад мяне таксама адчапіўся раз назаўжды. He адчапіўся толькі Пецька, але апрача таго, што скрыгітаў зубамі, чапаць мяне баяўся. Толькі раз, у хаце гаспадара, неспадзявана ўдарыў мяне матавілам па галаве. He мог я яму аддаць, бо Ян умяшаўся. •
I так надышоў сорак чацвёрты год. Немцаў біла ўжо не толькі рэгулярнае войска, але і партызаны. Яны з вялікім поспехам разбівалі нямецкія гарнізоны, падрывалі цягнікі, якія цягнуліся на ўсходні фронт. Вялікай дапамогаю для іх была разведка. Мелі яны сваіх сувязных амаль у кожнай вёсцы. Падбіралі сабе такіх, якім не надта прыглядаліся акупанты. Але і захопнікі часта падсылалі ў партызанскія атрады сваіх „узнікоў“ або „палоннікаў", якія нібы ўцяклі з Нямеччыньт. Гэта былі людзі нізкае маралі — зладзеі, разбсйнікі, тыя, што баяліся бальшавізму, якія бачылі перад сабою будучыню толькі на нямецкі лад.
Лупцаванне захопнікаў з двух бакоў — рэгулярнымі войскамі і партызанамі — давяло іх да вяршыні зверства. Ад фашыстаў ніколі нельга было спадзявацца нічога добрага, a тады асабліва. Толькі адно — немцы не маглі ўжо забяспечыцца людзьмі зусім адданымі фюрэру і задавальняліся тым, чым мелі. Прыкладна, да аховы чыгункі выкарыстоўвалі тых, якія не кваліфікаваліся на фр&нт. А тыя ўжо ведалі, што такое вайна з „русам“ і ягонымі „катушамі". Часам расказвалі яны нам у зямлянках, на калечанай польскай мове: „Стгах пачэч, сачнэ глач катуша. По пшэйшчу ляфіны огня, по нэмэцкі шольнэш нэ пылё цо збегач. I научылісва сэнь муфіч, жэ гды загга катуша, то з наша сольнэш зостае тылько ту-
ша“. Мы не надта разумелі гэты сказ. Невядома, ці апавядаючіл меў на думцы „тушу“ ў сэнсе цела, ці можа душу?
Мала, аднак, было такіх, што хацелі з намі гаварыць. Пераважна лупцавалі нас або бралі ў казарму ў Дабрываду, дзе трэба было цэлы дзень рубаць дровы.
Аднойчы, пры дзяленні вартаў, выпала мне зацішная саламяная будка. Была зіма. Завартаваў я ў ёй — з’еў хлеба з салэм. ухутаўся ў кажух і прылёг крышку, абапёршыся аб ло..ац: Быў змучаны працаю горш, чым іншыя, бо хадзіў я на тэтую варту падвойна — раз за сябе, раз за гаспадара. Хутка заснуў. Раптам сніцца мне, што гару. Расплюшчваю вочы, a я сапраўды гару! Выскачыў з будкі, а адзін з немцаў крычыць: „Чэпа былё талей спач“. Апрача гэтага, яшчэ здорава мяне вылупцавалі.
Былі і смешныя здарэнні. Аднойчьт, недзе падвесну 44 года, не паспеў я сабрацца, каб разам з усімі пайсці на чарговую варту. Каб паспець перад праверкай, усю дарогу бег я бягом і ля самаё чыгункі пайшоў наўпрасткі. Убег я на насып, а, ста~ яўшы з маім сябрам, афіцэр так і падняў рукі. Я стаў і не ведаю, у чым справа, ён — таксама. Растлумачыў усё солтысаў ІІецька, з дапамогаю рук, што гэта не партызан, а штраіхвахэ“. Бедны немец апусціў рукі і пайшоў сваёю дарогаю. Mae сябры глядзелі злосна на мяне і гаварылі, што мне пашчасціла; каб іншы, то мог бы застрэліць. Я не надта і цяпер ведаю, за што мяне меў бы застрэліць? Ці ж гэта мая віна, што яны пачалі ўсяго баяцца? Баяліся і нашыя іх, ой баяліся! Ніколі не здарылася, каб нехта на варце заснуў. Я даставаў па скабах, але спаў. Аднойчы лёг, паклаўшы галаву на шпалу, і не аглянуўся, калі заснуў. I сніцца мне, што нясу я нейкі аграмадны цяжар. Прачнуўшыся, убачыў сядзеўшага на мне салдата. Другі — стаяў побач. Я ляжу, а ён сядзіць на мне і глядзім сабе ў вочы.
— Спалесь, чы бэндзеш се выперал?
— Спалэм, бо за цало ноц змэнчыл се.
— Но то тэраз выберай, цо хцэш — двадзесьця кіюв, чы цалы дзень ромбаць джэво?
—Я не хцэ ані тэго ані тэго.
— О так то не бэндзе. Мільч, бо достанеш додатково.
Я змоўк, а ён аж пеніцца ад злосці. Другі нешта лагодна яму гаворыць і ўсміхаецца да мяне. Немец пастаяў, паверашчаў, паштурхаў мяне, але надобра не прыгрэў. Да рубання ' дроў таксама не забраў.
Зноў жа я маім не дагадзіў! Кірыла, які быў маім суседам па пільнаванні, падыйшоў да мяне з такімі словамі: „Тьт довэдэш жэ нас всіэх, чэрэз тэбэ пострыляют".
He ведаю, хто з нас быў няўдачнікам, я ці Кірыла, але аднаго разу зноў прыйшлося яму са мною вартаваць і то не толькі ў адной групе, але і па-суседску. He ведаю, можа спецыяльна давалі, каб ён за мною наглядаў? Партызаны ж, каб ратаваць становішча вартаўнікоў (калі б цягнік пайшоў у адкос, немцы расстралялі б дзесяць чалавекаў) падпаўзалі да іх і наказвалі ім маўчанне. Калі цягнік набліжаўся да міны, дык загадвалі крычаць: „Гооо“ — умоўны знак паміж немцамі і вартаўнікамі. Цягнік ляцеў у адкос, а немцы нічога не маглі зрабіць, бо ж сігналілі.
Менавіта ў тую ноч, калі мне выпала пільнаваць з Кірылам. варта нашая выпала там, дзе рэйкі праходзяць высокім насыпам. Ноч бьтла халодная, вецер дзьмуў страшэнна. Адзіным ратункам была будка. Залез я туды і сяджу, заняты сваімі 'думкамі пра Олю, сяброў, дом... Адначасова назіраю, ці не набліжаецца патруль. Іх здалёк можна было пачуць таму, што заўжды ішлі групаю ў пяці-дзесяці кроках адзін ад другога і голасна балбаталі. Хтосьці з нашых выдумаў, што калі пачуе, як яны гавораць, то яму здаецца, што ў чыгуне булькочуць лупіны, якія жонка варыпь свінням.
Раптам уціснуўся ў будку нейкі чалавек і сказаў: „Молчать"! Я падумаў, што гэта сусед, і сказаў яму, што трэба. Але ж чуіо голас: ,
— Вася, это ты?
— Або што?
— Ты меня не ўзнаёш? Здравствуй.
— Ой, тэпэр познаю. Здрастуйтэ. Я думав, шчо то колега.
— Ну ладно, сейчас увндншь феерверк, только ндп на полотно.. Пусть все вмдят, что всё в порядке.
Я дрыжаў з цікаўнасці і страху. Тым часам ад Дабрывад паявіўся вартаўнік. На гзта былі патрулі. Ішлі, утуліўшы голавы ў каўняры. Нічога не спадзяваючыся. Напружанасць расла з кожнаю хвілінай. Здавалася, што сэрца мне выскачыць! Цягнік не прыхсдзіў. Але гэтак толькі здавалася. Гэта толькі нервы. Я дрыжаў і прыціскаў да сябе бурку, каб быле цяплей, і не хадзіў, а скакаў. Я дадумоўваўся, што можа быць нейкая страляніна. Але, чаму партызаны нічога не робяць, калі каля іх праходзяць немцы? Ага, праўда, ён жа гаварыў, што калегі будуць мінаваць. Значьтць, паляціць у адкос цягнік.
Ад Чаромхі пачалося характэрнае стукатанне. Набліжаўся цягнік, — аб’ект партызанскага зацікаўлення і мае бязмежнае цікаўнасці. Прайшлі дзве платформы, якія паравоз пхаў перад сабою. Прайшоў і паравоз. Раптам нехта тузануў мяне і крыкнуў: „Удпрай!“ He паспелі надобра адбегчыся, як раздаўся страшэнны гук! Япаў я на зямлю і прасіў, каб яна расступілася. Такая ляскатня была. Падбег да мяне „дзядзька" . і загадаў, каб хутчэй я бег на чыгунку і верашчаў. Я верашчаў, не ўвайшоўшы яшчэ на чыгунку, а калі ўбег на насып, убачыў горбы бітага камення. Паравоз ляжаў на баку. Машыніст, які толькі што выбраўся, ляскаючы зубамі, кінуўся чыгучкаю ў Чаромху. Толькі буркнуў: „Юж чварты раз“. Папераварочваліся і вагоны. Рэйкі паскручваліся, бы тыя дроцікі. Неўзабаве прыбеглі немцы і прынялі кругавую абарону. Аднак, ваяваць не было з кім, бо партызаны, зрабіўшы сваё, адыйшлі ў лес. Шкада толькі, што якраз папаў цягнік з бітым каменнем, а не з танкамі. Набліжалася агонія трэцяга рэйху.