Пожня
Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
Меў нюх той хлапчук, што сказаў, каб есці, бо, сапраўды, незадоўга пасля абеду прыехала машына і столькі я іх пабачыў.
Прыйшла зіма, а з ёю наступныя цяжкасці. Найгоршая мне была малацьба цэпам, бо я вельмі не любіў малаціць у адзіночку, але што было рабіць? Днямі цэлымі „кошкаўся", аж недзе да вялікага посту, пакуль усё вьтмалаціў. Прытым часта мусіў адкладваць малацьбу, бо дзядзька пілаваў дрэва на хату, дык я мусіў яму дапамагаць. Ён не пытаў у мяне, ці я сва~ бодны, проста гаварыў: „Прыходзь узаўтра рыэзаты, бо Кошковець наганяе, коб хучыэй хату ставыў“. Я ішоў, а ён будаваў хаты і прадаваў іх за вялікія грошы. А калі ён усё выпілаваў, то ўначы дакрадваў з пушчы, а я таксама, мусіў яму. дапамагаць. Ён мяне выкарыстоўваў так, як бы я быў яму нешта вінаваты. Уначы прьтходзіў, бубніў у акно, будзіў мяне, каб ехаць у лес. Ніколі вечарам не прыйшоў, ды не сказаў, каб у яго павячэраць і тады паехаць. Толькі чакаў,
пакуль вёска засне, і тады прыходзіў будзіць, ды яшчэ не раз дакараў мяне, што доўга мусіў стукаць. „Як так можна спаты, — гаварыў, — то ж вас можна спаліты і нэ ўчуетэ, а халера вас знае, што вы за людэ“. Я не адбрэхваўся, хаця ведаў, што ён з вечара выспіцца, потым абуецца _ў валянкі і апранецца ў кажух, і яму -— што? Тым больш, што ён бачыў у гэтым заробак, а я выходзіў з хаты ў лахмане без гузікаў, у гумовых башмаках ды ў парцяных нагавіцах, і дрыжэў. Дзядзька, бывала, пагляне на мяне і засмяецпа: „Чого дрыжь’іп, як барані хвуост? Запрагай кобылу і хучыэй йедэмо, бо зара будэ розвыдняты“. Так, так. Яму мала было сваіх дзвюх фураў, мы ехалі ў тры, і прывозілі адразу тры калоды. Вывальвалі іх у яго на панадворку. а калі ён баяўся (бо ўжо ж была ўлада), дык вёз за Гай і скідаў іх -у „Гусака“ пад плотам, каб у выпадку чаго не бьтць вінаватым, а няхай адказвае „Гусак“. I было ж неаднойчы з гэтым „каніцелі“! Ляснікі, па слядах санаку даходзілі да „Гусака“ і яго каралі, хаця той на ўсіх святых прысягаўся, што гэта не яго. Ляснікі, вядома, усё апішуць і паедуць, а дзядзька зноў мяне ўночы кліча; кладзем калоды на санкі і — гайда ў Орлю. Там ён прадасць іх і, урэшцерэшт, ні ляснікі, ні „Гусак“ не ведаюць, куды яны падзеліся. Мо „Гусак“ і чуе, як іх забіраем, але баіцца нос вьтсадзіць з хаты, бо ведае, што ў дзядзькі размова кароткая; аб тым ужо не адзін ён пераканаўся. Пасля ляснікі пазналі, з кім маюць дачыненне, але дзядзька і далей краў’ а сядзець — не сядзеў і не плаціў ніякіх штрафаў. Зрэшты, што яму такі прасцякляснік? Дзядзька Раман, па вызваленні, вазіў дзяржаўны лес тымі коньмі, якіх не адзін раз немцы „мабілізавалі і адпраўлялі“ на фронт. He ўсміхайцеся пад носам, — так было сапраўды, што немцы ў Кляіпчэлі зганялі гаспадароў з коньмі і выбіралі прыдатных для ваенных патрэбнасцяў. I Раманавы коні заўжды былі сярод тых, якія ішлі на фронт. Раман, прайшоўшы камісію, атрьімоўваў квітанцыю за каня і ставаў у чарзе па заплату. Браў грошьт, сядаў на воз і... ад’язджаў тым жа канём дамоў. Як гэта яму ўдавалася, мог бы сказаць толькі ён сам, але ўжо не жыве. Смешна гэта, але таксама
„здаваў“ і свінней. He верыце? Запытайце ў вёсцы, не адзінчалавек пра гэта вам скажа.
А калі набліжаўся да нас фронт, то дзядзька схаваў ёваю прыгожую кабылу ў астронку Уллянінае пуні, заставіўшы яе саломаю. I так яна засталася ў яго да канца свайго жыцця
Нязручна мне пра гэта гаварыць, але, як не 'дзіўна, што звер можа быць так падобны на чалавека і наадварот. Дзядзька мог вылупцаваць кожнага чалавека за абы-што, але ніколі не ўдарыў сваіх дзяцей і коней, нават жартуючы. Кабыла біла і кусала чужых людзей і коней, а свае маглі пад ёю класціся.
I так. сярод непрыхільных сабе людзей, розных дзядуляў, дзядзькоў, дзядзінаў і мачахаў, ваюіочы за кожную лусту хлеба і кожную лыжку крупніку, датоўкся я да сорак пятага года. ,
Гэты год быў надта інтэнсіўны ў самагонніцтве. Я яе ўжо добра навучыўся гнаць і не горш піць яшчэ ў Елянцы, а ця_ пер я ўжо кавалер, дык як жа ісці да кампаніі без бутэлькі. Мачаха не дазваляла сваёй гнаці, дык я зарабляў працаю. А. піць мусіў не для таго, што не мог жыць без гарэлкі, але для таго, што пры гарэлцы заўжды непіта лепшае з’елася. Бо, калі я да кагось занёс паўлітроўку, то той нарэзаў сала і мне ўжо не трэ бьтло думаць пра вячэру ў хаце. He раз бывала і так, што гарэлка была, а закусі не было, і сорамна ісці да кагосьці прасіць. Тады ўдвох-трох, недзе пад варотамі па паўлітра выпілі і пайшлі танцаваць. А так, як хто мацнейшы, та тоўкся, як Марко па пекле. а галоднага паўлітроўка разбірала і валіла пад лаўку або пад ложак, і там ён спаў. Ніхто аба мне і вухам не вадзіў, а мяне і так не ўхапіў. Калісыіі, яшчэ ў Елянцы, на Каляду ў адной сарочцы я ляжаў пад плотам на снезе і таго нават не адхварэў. Толькі, калі прь'вялі мяне Дахаты і ўкладавілі ў пасцель, то так я дрыжэў, што аж выскачыў з ложка. Напаілі мяне палыном і — усё добра. . .
А вось цяперачы, у сорак пятым, то ўжо і дзед са мною
рады быў выпіць і нават ішлі мы да ягонае каханкі дахаты, дзе заўжды была і каўбаса і кішка. Жыццё зносным стала, толькі ўдома ўсё скандалы. Валодзя ўкрадзе авечку, а „Гусак" з мачахаю да мяне з сякераю скачуць. Мне крыўдна, бо невінаваты, а людзі ёй вераць тым больш, што я не апраўдваўся. Курка згіне, зноў на мяне, — і так наўкола. Але я далей працаваў, каб мець свае грошы. Пасля вызвалення Заходніх Земляў, у Кляшчэлях і Гайнаўцы паявілася шмат „шабраўнікоў“ з рознай вопраткай і абуткам. Там я ўжо і чаравікі купіў сабе нямецкія з цвікамі ў падэшвах, значыць, вайсковыя, і касцюм чорны з блішчачымі бартамі, і пальто з паяском, і зялёны шалік. Апрануўся, бы нейкі пан! Саромеў«я, што праўда хадзіць у гэтым, бо яно для вёскі не падыходзіла, але ўвочы ніхто з мяне не смяяўся, дык я і ўвык .да свайго „буржуйскага“ выгляду. Носа я ніколі не задзіраў, бо вядома, заўсёды быў найгоршы, а цяпер: „вунь, пагляньце., што з яго вырасла“. He, наадварот. Я ўсё толькі саромеўся і быў вельмі нясмелы, калі трэ было ўпамянуцца за сябе. Аднак, з цягам часу, „абрастаў“ я такою самай скураю, як і ўсе. Сябры насілі штьтхі і я насіў, сябры пад царквою шукалі каб з кім-небудзь пабіцца, то і я быў гатовы налупцаваць кагосьці, або самому дастаць у лыч. Калісьці, хіба на Вялікдзень, грабавецкім хлопцам, не ведаю чаму, заманулася натрапаць чахаўцоў. Тых было менш і яны баяліся з намі пачынаць, прытым у кожнага з нас блішчаў сталяй нямецкі штых, а яны да бойкі не былі гатоўлены. Калі чахаўцы пачалі выходзіць з царквы, мы пачалі іх ганяць са штыхамі ў руках. Адзін мой былы сусед, Павал, які пайшоў у прыступы ў Тафілаўцы, убачыў у маіх руках штых, падыйшоў і сказаў: „Васька, кінь таго кінджала і нэ бысь“. Мне стала так сорамна, што ад таго часу яго і ў рукі не ўзяў, але заўжды меў з сабою „Магннтную лошадь“ — гэта былі савецкія нажы з адным вастрьіём, якія служылі для падручных спраў. Гзта ж не гонар не мець пры сабе ніякага нажа, калі ўсе хлопцы маюць іх, і, гатовы рэзацца з усімі і за нішто, па прыкладзе Валодзі. У яго не было забавы ці вяселля, каб ён
каго не парэзаў. У самога на галаве таксама поўна розных „месяцаў“, „капытцаў" і іншых значкоў па нажах, якія залавіў, найбольш ад Мікалая. Толькі з тым, што Мікалай біў яго ва ўласнай абароне. .
Так час і праходзіў, жыццё стала нармальнець у вёсцы, хаця на свеце (як мы называлі ўсё тое, што далей ад нашас вёскі) спакою не было, бо пачалі лютаваць бандьь Нас яны, аднак, цікавілі ано тады, калі былі ў вёсцы. А і нельга было пазнаць, ці то банды, ці войска. Усе яны былі апрануты ў польскія вайсковыя мундзіры.
Розніца толькі ў тым, што салдаты польскага войска не білі насельніцтва, а войска акоўскае біла і за кардон выганяла. Я аднойчы ішоў ад сваякоў і напаткаў „шпіцу“ з двух салдат. He злякаўся, бо гэта ж свае. Але тыя „свае“ запыталі ў мяне, адкуль я іду? Я адказаў, што ад дзядзькоў. А яны далей: „колькі войска ёсць у вёсцы і ў каго?“ — Войска? Якое войска? — перапытаў я.
Пакуль мы так гутарьілі, наблізіўся да нас цэлы пададдзел, і афіцзр запытаў: „У чым справа, каго маец.е?“ Салдатьт сказалі, а ён: „Што будзеце з с...сынам гаварыць, дайце яму па мордзе і скажыце, каб узаўтра яго тут не было. Да кацапаў сваіх вон! Або пастаўце яго пад плот, і ўсё“.
У той момант наехаў дзядзька Раман, які варочаўся з Гайнаўкі, і ўбачыўшы, што здарылася, пачаў іх прасіць, каб мяне адпусцілі. Яны пакінулі мяне, а ўзяліся за дзядзьку. Але ўсё неяк наладзілася, бо колькі з іх у дзядзькі кватаравала. Па чарговых днях стаянкі ў Грабаўцы, заказалі яны падводы і выехалі імі ў напрамку Кляшчэляў. Пасля мы даведаліся, што „героі“ спалілі вёску Залешаны разам з яе жьтхарамі. Між іншымі, згарэла жанчына па прозвішчы Нічыпарук, у якой з прагарэлага жывата вызірала, таксама спаленая, галоўка яшчэ не народжанага дзіцяці.
Пасля аказалася, што гэта былі тыя самьтя „прыяцелі“ народу, польскія „патрыёты“, якія засталіся з-заду і палілі беларускія вёскі, замест ісці дабіваць фашыстаў у Берліне. Між
іншым, спалілі яны вёску Вілюкі на другі дзень пасля падпісання безагаворачнай капітуляцыі Нямеччыны.
Я далей працаваў цяжка, хаця быў слабы. У мяне, падаўнейшаму, часта кроў з носа цякла, ад стомы ці то яшчэ з іншае прычыны, але памятаю, што ўсё балела мне галава і ледзь я цягаў ногі. Аднойчы ляжу я на траве і чакаю, пакуль кроў перастане цячы, але хтосьці, ішоўшы дарогаю, сказаў, што Манька Трахімава з Нямеччыны прыйшла. Кроў адразу, з мае ўцехі, затаймавалася, бо гэта была мая дваюрадная сястра. Чакаў толькі, каб хутчэй яе пабачыць. Гэта была першая ластаўка, якая абвяшчала вяртанне хлопцаў і дзяўчат у родную вёску з прымусовае працы ў захопнікаў. Нядоўга па ёй прыйшоў і Васька Якімюк, але са шпіталю. Ён пад Кэнігсбергам, у радах Савецкае Арміі змагаўся з ворагам, там і пакінуў сваю нагу. Мінамётны снарад адарваў яму нагу па калена, але пасля, пакуль даставілі ў шпіталь, пачалася гангрэна і адрэзалі Ваську нагу высока за каленам. Прыйшоў ён без нагі, але вельмі шчаслівы, што.жывы, і цяпер, седзячы ў роднай хаце, вітае ўсіх нас усмешкаю. Я прыйшоў пасля ўсіх. Калі набліжаўся дахаты, сэрца трапятала, што ўбачу сябра заплаканага, без нагі і нешчаслівага. Уваходжу ў хату я і вачам сваім не веру: Васька сядзіць сярод сяброў і... з абедзвюма нагамі, абутымі ў чаравікі.