• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пожня  Васіль Петручук

    Пожня

    Васіль Петручук

    Памер: 239с.
    Беласток 1987
    95.46 МБ
    Настала вясна. Партызаны сталі яшчэ актыўнейшымі. Пабольшала работы і сувязным. Цяперака сустрэчы адбываліея часта і заданні былі штораз іншыя. Я цікавіўся гэтым і ведаў
    аб хуткім вызваленні. ІДешыўся, бачачы, як самалёты з чырвонымі зоркамі б’юць немцаў на нашай зямлі. Тады насела на мяне новае няшчасце. У адну прыгожую красавіцкую ноч паехалі мы з гаспадаром у лес гнаць самагонку. Наладзілі ўсё як трэба. Расклалі агонь і Ян, зрэбіўшы' сабе бярлогу, улёгся спаць. Ён спаў, а я сядзеў ды пільнаваў. Аж злосць мяне агартала, што нават свабоднай ад варты ночай не магу паспаць, як чалавек. Цемра, хоць нажом ты яе рэж! Адны толькі зоры пабліскваюць, быццам гірлянды на чорным небасхіле. На душы было неяк спакойна-спакойна. Вярнулася раўнавага. Часам далятаў далёкі грукат разрываўшыхся снарадаў. Ян спаў, а я сядзеў і чакаў, калі пацячэ пяршак, Што мы за людзі? Дзееьці рвуцца снарады, нехта памірае, нехта мучыцца ад ранаў, а мы спакойна гонім самагонку. Недзе людзі за жыццё змагаюцца, а мы тут сядзімо сабе спакойна. I калі гэтаму ўсяму канец будзе? Адны ано птушкі не пераймаюцца ні вайною, ні чалавекам. Калі пачало віднець, мне захацелася спаць. Ды яшчэ птушкі падспеўвалі. Я стараўся думаць пра нешта прыгожае і тады сон адыходзіў, Чую — бочка ўжо пачынае „хадзіць“. Хутка пацячэ „смярдзюха". Раптам чую, праз века пара праходзіць, бо псычаць пачало. Трэба зайсці насупраць агню і пабачыць, кудыма ўцякае яна ды заткнуць нарыхтаваным пакуллем. Калі я толькі нагнуўся над векам, яго вырвала .і шуганула на мяне брагаю. Выбух бочкі і мой крык абудзілі Яна, які схапіў за вядро з халоднай вадою і лінуў мне ў вочьт. Можа гэта і ўратавала мяне ад слепаты. Ляжаў я і енчыў. Гнаць не было чаго, — паклаў прылады на воз, мне таксама сказаў легчы ў кельшо, і мы паехалі. Прыехаўшы дамоў, пры дапаыозе гаспадара ўвайшоў я неяк у хату, але ахапіў ыяне такі жар, што, здавалася, быццам бы нехта ў распаленую хлебную печ усадзіў! Я рваўся назад. Тады Ян завёў мяне пад дашок. Дашок ахоўваў мяне ад дажджу. Але вецер, які свістаў паміж астраколінаў, мёў на мяне пяском і іншым смеццем. Салома таксама курыла. Ляжаў я там, як Лазар. Доўга ляжаў. •Пры тым страшэнна пахуднеў. Мой твар нагадваў нейкую дрыгву. He было відаць ані воч, ^ні рота. Як карміць?
    Неяк прадзяўблі дзірачку паміж загноенымі губамі і праз яе ўлівалі вадкасці, каб не дапусціць да галоднае смерці. Хаця, каб я і памёр, то Яну ніхто нічога не сказаў бы. Але яго, відаць, мучыла сумленне, або, можа. хацеў, каб людзі бачылі, што Ян мною апякуецца. Але рана, замест гаіцца, пачала гніць і смярдзець. Я чуў, што за плотам збіраюцца сабакі і, нібы 'гіены чакаюць падла. Агартаў мяне страх, каб не пралезлі праз плот і не пачалі рваць жыўцом. Але плот быў высокі і сабаку было пераскочыць яго цяжка. Паміж частаколінаў такеама праціснуцца не мог. Калі Ян убачыў, што са мною бяда, пастанавіў выкарыстаць апошнюю магчьімасць. На маё шчасце ці няшчасце ў вёску прыехалі чагосьці галандцы — некалькі афіцэраў. Адзін з іх быў лекарам. Прыйшоў, паглядзеў на мяне і сказаў, што быццам бы гатоў я на лом, але можа яшчэ нешта з мяне будзе... Каб паспрабаваць намазаць мяне льняным алеем. Праз некалькі тыдняў паявіліся струпы, якія пачалі адпадаць ад маладзепькай скуры. Калі я мог глядзець. дык паглядзеў на сябе ў люстэрка. He пазнаў. Там, дзе пазлазілі струпы, скура была чырвсная-чырвоная, а месцамі былі яшчэ раны, якія нагадвалі сабою вытаптаныя каровамі лужайкі, з якіх высахла іржавая вада. Загаілася ці не, але калі ўжо магу хадзіць, дык трэба ісці ў поле бульбу садзіць. Якраз я прыворваў, як адчуў што моцна пячэ мне твар. Мала — пячэ. на вочы ледзь бачу! Што за халера? Калі дома паглядзеў у люстра, на твары ўбачыў страшны струп. Гэта нарабіў вецер і сонца. Вядома, скура яшчэ маладая. Трэба было зноў мазацца алеем. Зноў хадзіў, як нейкі багамаз.
    I так я лячыўся і працаваў. Усё нібы ішло сваёй дарогай, толькі вайна ніяк не магла кончыцца. Ляжаў і чуў, як недзе блізка бамбілі самалёты. Відаць, Чаромху. Дзе савецкае войска, калі яно прыйдзе? Чаму мяне ніхто не адведае? Няўжо ўсіх немцы пабілі? Розныя думкі прыходзілі ў галаву.
    Аднойчы прыйшла чарга ехаць гаспадару пад Сухавольцы адрабляць шарварак, канкрэтна: каменне вазіць. Вядома, паехаў я. Мне надта не хацелася хадзіць па полі і збіраць каменне. Ехаў я ў лес, клаў карпіны. абкладаў каменнямі яе ды
    вёз на шашу. Там пільнаваў, каб блізка нікога не было і ўкладваў тое ў прызмы, нагадваючыя сабою кубічныя метры. Калі наклаў такую прызму, прыводзіў дарожніка і здаваў яе. Той, нічога не падазраючы, прыймаў работу і канчалася тым, што я, не мучыўшыся, выконваў план. Гэта было так, як калісьці з калодкаю. Акупанты загадалі ехаць у пушчу і вазіцв адтуль у Чаромху, на вакзал калодкі. Усе заехалі і панагружвалі соснаў, што ледзь коні цягнуць. Адзін толькі я паклаў на свой воз — метраў пяць даўжыні і таўшчынёй сантыметраў дваццаць. Еду ў калоне вазоў і абое з Сіўкаю смяемся. Яна ўдзячная мне за лёгкасць воза, а я ёй за гдта, што мяне вязе. А ўсе толькі злосна паглядваюць ды ўсміхаюцца: „От, коб надьехав ніэмэць, а дав Мазурковы по морды за тое, жэ жэнэ пусто коня“.	.
    — За шчо, дядьку, мэнэ прозываетэ? Якое вашэ діэло, куолько я вэзу?
    — От, бо к...а ёго мать, як йедэш, то вэзы. як всіэ, а нэ будэш дурня ва'ляты і зубы лупыты...	„
    Даехаў я да Чаромхі разам з усімі. Чалавек, які на дарозе мяне празываў, кінуў лейцы і пабег кудысьці паміж фурманкамі. Апошнія таксама збіліся ў купу і пачалі закурваць. Мая кабыла паскубвае траву і ходзіць з „калодкай“. Раптам прыйшоў нейкі пан і пачаў спісваць, хто колькі прывёз. Падыйшоў да мяне першага, бо так было па чарзе. Я паказаў рукоіо ўздоўж воза і ён нешта запісаў разам з маім прозвішчам. Такcava рабіў і пры іншых. Атрымалі мы па пятнаццаць марак, толькі той, хто мяне лаяў, тры. Урадніку проста паблыталіся нашыя вазы, а прозвішчы мы мелі аднолькавыя. Таксама было j з гэтым каменнем. Бог яго вёдае, пра што я тады думаў. Вазіў я гэтак, вазіў, аж раптам бачу — хтосьці едзе на ровары ў кірунку Сухавольцаў. Я спалохаўся, што нейкая зараза выкрые маё ашуканства і налупіць па свежа загоенай мордзе. Але той, параўняўшыся са мною, спытаў:
    — Вася?
    — Так, а шчо?
    Завтра вечером будь на мзвестной ?5бе опуптке леса.
    Сказаў і паехаў у лес. Чаму ён не паслужыўся вядомым мне паролем? Але ўсё ж такі на вызначанае месца пайшоў. Там сустрэлі мяне мае „дзядзькі“ і пачалі пытаць, у чым справа. Пачуўшы пра тое, што я перажыў, паспачувалі. He маглі яны мною заняцца, бо былі на важных заданнях. Паведамілі, што хутка прыйдзе Чырвоная Армія, але ўлада будзе тут польская. Яны са мною хацелі развітацца, бо адыходзілі ў напрамку Брэста. „Яны ідуць у Брэст савецкую ўладу будав'аць, а я далей буду батраком". Мне аж сэрца сціскалася ад гэтае думкі. Але маўчаў, ведаў, што нікуды не падзенуся. Успомніўся мне non, якога калісьці зімою прывозіў да старога Ганса. А было так. Бацька майго гаспадара заўжды сядзеў у хлеўчыку, быццам нейкая жывёла. Ляжаў там у гноі і стагнаў ад болю. Гаспадар насіў яму туды есці ў чарапку, быццам нейкаму паршываму сабаку ды, праклінаючы, чакаў, каб хутчэй яго халера задушыла. Стары. аднак, як на злоець жыў і кляў у сваю чаргу сына за такія ўмовы і марэнне голадам Маці мо і шкадавала мужа, які мучыўся, але была сляпая і нікуды з хаты не выходзіла, а сыну баялася нешта сказаць, каб не знайсціся ў падобных умовах. Але, калі прыйшлі маразы, старому пачаў дакучаць холад і ён выў, быццам бы яго абдзіралі са скуры. Потым сказаў, што памірацьме і папрасіў бацюшку. Сын злітаваўся і паслаў мяне ў Кляшчэлі. Я падрыхтаваў санкі, укінуў два снапы саломы, адзін бацюшку, другі сабе, і паехаў. Каб было прыгажэй, бацюшкаў сноп прыкрыў радзюжкаю.
    Заехаў, і падганяю папа, каб часам стары Ганс не памёр, не дачакаўшыся. Але non, не сііяшаючыся, збіраў патрэбныя рэчы. Мне было спешна. Калі толькі той сеў у санкі, давай я гнаць каня. Конь імчаўся на сумную ўрачыстасць, а я расказваў папу, як мучыцца бацька майго гаспадара. Але той не адзываепца. Сядзіць, як пень, пучок саломы пад каленямі трымаючы, а не так, як трэба. Добра, што мог спіной аб шчыток абаперціся, a то лежачы бы ехаў. He адзываецца ён, дык і я маўчу. Прыпёр, як чорта, на панадворак — і пад хлеў. Памог бацюшку выбрацца з кельні. 3 хаты выйшаў Хведар і паве-
    даміў, што стары ў хаце. Перанеслі, значыць, каб перад смерцю разагрэцца мог. Напэўна яшчэ і таму, каб абласкавіць хворага, бо калі заляціць да раю злосны, то яшчэ начаўпе чорт ведае чаго першаму сустрэтаму святому! Мсціцца пачнуць. Стары ляжаў у ложку, прыкрыты кажухом, і толькі павойкваў. Невядома было, ці ён стогне ад болю ці з уцехі, што ўрэшце ў хаце. Поп адправіў усё. што прынята і, узяўшы грошы, выйшаў з хаты. Конь стаяў ужо запрэжаны: сядай і едзь. I цяпер бацюшка прагаварыў. Першае — гэта падрыхтаваць лепшае сядзенне. Я звязаў цяпер два снапы саломы. Потым запытаў, ці я з’яўляюся сынам Яна.
    — Ніэ, я парубок, — адказаў.
    — Ааа, это очень хорошо. Это мужыцкому хлопцу самая хорошая школа. Он тебя научнт жнть м работать лучше, чем все школы взять вместе.
    — Ніэ, батюшка, я всё ж такі учытіся хотіэв бы.
    — Брось ерунду. Зачем мужыку школа? Его дело землю управлять н властн подчлняться. Для хожденля в школу есть другле людн, те, у кого землл нет. Да пусть благославлт тебя Господь ныне л прлсно...
    Гаворачы гэта бацюшка падняўся з сядзення і пацалаваў мяне ў шчаку. Гэтая падзея мільганула мне перад вачыма, калі развітваўся я з савецкімі партызанамі. Партызаны далі мне спраўку пра супрацоўніцтва, выпісаную на маіх вачах і, уручыўшы, наказалі берагчы, як дакумент. Я тады яшчэ не вельмі ўяўляў, да чаго яна мне магла б быць патрэбная. He меў я ў Яна свайго месца, дзе мог бы нешта схаваць. Паклаў я гэтае пасведчанне ў евангелле, піто дала мне ягоная маці для чытання. Потым кніжка недзе загінула, а з ёю і пасведчанне. Але гэта ўжо было не ў яго, а ў мяне дома, калі ўцёк я са службы.
    Пасля апошняе сустрэчы ў лесе неўзабаве прыйшло і вызваленне. Адною прыгожай раніцай убачыў я двух савецкіх салдатаў, якія падкрадаліся Шчуроваю дарогаю з лесу ў вёеку. Я якраз выводзіў коней на поплаў. Байцы паклікалі мяне да сябе і спыталі, ці ў вёсцы няма немцаў. Я адказаў, што ве-