Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
МУЧЫЦЕЛЬ I МУЧАНІК
У 1942 годзе мая суседка Улляна пастанавіла святкаваць Каляды з мясам. Вядома, у той час акупанты не дазвалялі калоць парсюкоў. Але Улляна ў каморцы выгадавала не парсюка, а жарабца, калі мерыць па сіле. Трэба было ўпотай яго закалоць. Ды як жа паціху гэта зрабіць, каб, барані Божа, ніхто не пачуў, а асабліва солтыс, які жыў побач нашае хаты. Я не хачу гэтым сказаць, што солтыс зараз жа пабег бы з даносам, але якраз у той час тае калацьбы, мог чорт прынесці немцаў. Улляна хадзіла бы курка, якая хоча недзе ў зеллі знесці яйка, і меркавала — калоць ці не калоць? Пры гэтым бедавала, хто ёй заколе. Баялася, бедная ўдава! Сваёй бядою падзялілася яна са мною. Я ахвотна згадзіўся, — ужо меў практыку. Калісьці ў дзеда быў парсюк метраў два на мяса пад Каляды. А спецыялістам дзеля гэтага ў дзедавай хаце быў Трахім. Я пачуў, што дзед гаварыў да Трахіма, каб „сё.ння закалоць вепрука". Дзядзька Трахім сказаў: „Добра, але пад вечар, бо цяперака няма часу“. Я рубаў у іх дровы. Пачуўшы такую размову, падумаў, што заб’ю яму кормніка і за гэта дзед мяне пахваліць. Узяў я сякеру, зайшоў у хлеўчык.
Вяпрук ляжаў, ды толькі рохкаў і паглядаў на мяне злосна. Падыйшоў я да яго бліжэй і падумаў, што, можа, мне не ўдасца „аперацыя", бо выразна баюся. Але трэба ж дзеду падлізацца, бо ён усе мае дасягненні пускае бокам. Ніколі ў жыцці мяне не пахваліў. Падняў я сякеру над галавою і з усяе сілы гакнуў кормніка ў лоб. Той і не піснуў, толькі ляжаў з заплюшчанымі вачьіма, нібы спаў.
Найгорш было адвярнуць яго, каб дастацца да сэрца. Пры дапамозе дручкоў усё ж удалося мне пакласці яго бокам і ўбіць у сэрца швайку. Зрэшты, не ведаю, ці швайка была ў сэрцы; я яго забіў абухам. На тое ўсё надыйшоў дзядуля і, пасля мяне, паправіў швайкаю, каб зыйшла кроў, а на мяне сказаў „маладзец“. He паклікалі мяне на свежаніну, але і так цяплей мне было .ад дзедавых слоў пахвалы.
Ну, раз сказаў Улляне, што закалю, дык назад лезці не выпадала — уладзіўся грыбом, лезь у каробку. Давай я збірацца да аперацыі свінабойства. Узяў драўляную шлягу ў рукі, а швайку за пояс і ўвайшоў у камору, якая была прызначана на хлеў. У той каморы відна, а парсюк стаіць ды, рохкаючы, на мяне пазірае. Я падняў шлягу і хацеў яго трахнуць у лоб, а ён у той момант падскочыў уперад, калі шляга ляцела ўніз і я заместа па лобе, даў яму па спіне. Парсюк, пачуўшы боль, завішчаў, а я злякаўся, што пачуюць суседзі. Каб хутчэй справіцца з віскам, я яго атакаваў. Ганяў яго і біў, але ніяк не мог папасці ў лоб. Улляна ў той час стаяла ў сенях і са страхам глядзела, што з гэтага выйдзе!? Абое мы саплі ад стомы. Урэшце, яксьці мне ўдалося ўдарыць бедную жывёлу гга галаве і парсюк на хвіліну страціў прытомнасць. Тады я выхапіў швайку з-за пазухі і ўшпіліў яе, куды арэба, —у сэрца. Парсюк, адчуўшы боль, схапіўся ды пабег пад сцяну. Я дабраўся да яго і ўчапіўся за заднія ногі. Ён моцна крывавіў і ўсё вішчаў. Калі мне ўдалося яго, аслабленага, перавярнуць на бок. аказалася, йіто з раны вылецела швайка. Валасы мне пасталі ад страху, што парсюк будзе доўга мучыцца. ПІкада жывёлы ды сорам перад удавою, што сівее за дзвярыма. Выхапіў я ў роспачы з кішэні ножык і распраставаўшы яго...
усадзіў у рану, ды пхнуў пальцам. Парсюк затрос нагамі і, цяжка ўздыхнуўшы, замоўк.
ПРАРОЧАЯ ДАРОГА
У вёсцы, дзе я, між іншым, служыў парабкам у акупацыю, жыў Сава. Гэта быў (зрэшты, ёсць і па сённяшні дзень) надта здольны чалавек. Ён усё рабіў сам,’ ад іголкі да плуга. Меў сваю кузню, у якой выконваў усё патрэбнае ў гаспадарцы, не толькі сабе, але і ўсім жыхарам вёскі. Мушу сказаць, што Сава і ўся ягоная сям’я былі і ёсць баптыстамі, гэта важна якраз тут, бо ўсё гэта якраз датычыць прарочае дарогі. Пакуль, аднак, пра дарогу раскажу, хачу сказаць пару слоў аб сям’і, якая жыла, працавала і пакутавала ў адной з беларускіх вёсак. У вёсцы з пясчанымі палямі, з саламянымі дахамі. У вёсцы, дзе жылі людзі багацей і бядней, ды зусім бедна. У Е., так як і ўсюды, бьтлі людзі добрыя і дрэнныя. Выводзяцца адтуль папы, бандыты і папы-бандыты. Жывуць там таксама людзі спакойныя і добрыя.
Сям’я Савы складалася з некалькіх асобаў. He памятаю, колькі ў іх было дзяцей, — памягаю Язэпа, які аказаўся яшчэ здальнейшым ад бацькі і, здаецца, Сёму, якога гром забіў у лесе пад сасною. Быў гэта прыемны і добразычлівы хлопец год васемнаццаці-дзевятнаццаці.
Сава, будучы баптыстам і страшэнна працавітым чалавекам, у дадатак і памятлівым і без рэшты адданым еванг.еллю і веры, ведаў усё напамяць. Гэтыя веды ды безупыннае іх паглыблянне прычыніліся да таго, што Сава захварэў на псіхічную хваробу. Нешта такое на яго надыходзіла, што рабіў ён нейкія прадметы: скрынкі, кіе, невядома што абазначаючыя, ды ішоў басіком, нягледзячы на пару года, па вёсках і прапаведваў. Ходзячы па вёсках, крэмзаў ён па сценах хатаў урыўкі з евангелля і запісваў свае думкі. Напрыклад, да сённяшняга дня памятаю ягоныя словы, напісаныя ў Сасіне на кузні: „Не ругайтесь ругательнымн словамн“.
U0	'
Былі і такія, што смяяліся з ягонае цудакоўшчыны, а былі і такія, што бачылі ў ім святога.
У час акупацыі Сава прасвідраваў сцены свае хаты і пуні,. ды абшнураваў цэлы панадворак ніткамі і шнуркамі. Гэта была тэлефонная сувязь з Масквою — са Сталінам. Сава назваў сябе царом Беларусі і прыняў прозвішча Агнёў. Гаварыў: „Я, цар Белорусснн Огнёв, вместе co Сталннам освободжу Белоруссшо". I ўсё кудысьці хадзіў і прапаведваў. Йалі яму „адыходзіла‘‘, зноў браўся за гаспадарку і, як бы нічога не бывала, гаспадарыў. Немцы на яго не звярталі ўвагі, ну бо вядома, — дурны. Восенню 1943 года Саву зноў палепшала. Запрог ён коней да плуга, які сам сканструяваў. Гэта быў плуг, за якім не трэба хадзіць, а толькі ездзіць на тарадайцы, якую таксама Сава адпаведна прыстасаваў для свае выгоды. Дык вось Сава сеў на свае прылады і паехаў у поле араць „чарнуху". Едучы дарогаю, што ў Сасіна, прыйшло Саве да галавы, што трэба ўпоперак усіх палёў праараць дарогу з усходу на захад, каб немцы мелі кудою ўцякаць, калі пад націскам савецкіх войскаў не змесцяцца яны на звычайным гасцінцы. Завярнуў ён коней і падуў цераз палі прасцюсенька, як стрэліць. Ішоўшы на захад, скібу адваліў у адзін бок, а варочаючыся на ўсход, — у другі, і дарога гатовая. Але пра ейнае прызначэнне Сава не маўчаў. Ён усюды і ўсім гаварыў, што ў 1944 годзе ёю будуць уцякаць немцы. Даведаліся пра гэта і тыя, каму яна была зроблена. Зімою з К. прыехала санкамі ў вёску двух жандараў. Сава жыў недалёка солтыса і выйшаў на вуліцу басіком, хаця было поўна снегу і мароз, каб пабачыць, чаго немцы шукаюць. Тыя з расказаў здагадаліся, што гэта стваральнік дарогі і вораг „тысячагадовага, непераможнага рэйху“, падыйшлі да яго і пачалі біць. Таўклі яны Саву прыкладамі вінтовак, а той,. звалены з ног, гаварыў: „Амннь, слава тебе Господн. Воны мэнэ б’ют, а ўсё руўно будут хутко утыкаты тэю дорогою, што я выораў! Господн, уразумн нх, коб нэ біеглі чэрэз нашэ сэло до Бэрліна, ано тэю дорогою, што я ім вызначыў. Вона коротка і хучый добыжат до Германіі. А сіх катуў уразумі.
коб пэрэсталі мэнэ быты, бо ўжэ мніе рэбра і голова так болят, што морозу нэ чуіо!“ Жандары з ягонае мовы нічога не разумелі, бо яны не ведалі нават рускае, а той мяшаў яе з мясцоваю гаворкаю, якою там гавораць і цяпер. Жандары не хацелі рабіць сабе сораму і застрэліць хворага чалавека на вачах усяе вёскі, але скатавалі яго за прапаганду супроць іх. Смешна гэта нават выглядала: прадстаўнікі непераможнага народу душаць голас дурнога Савы! Аж дзіва, чаму яго яны не забралі ў лагер, як палітычнага дзеяча? Папалупцавалі небараку і пайшлі да солтыса на самагонку.
Пасля гэткага лупцавання Саву пагоршала, лепш будзе сказаць: Сава ўактыўніў дзейнасць. Ён цяпер пачаў выдумляць новую зброю, Намаўляў людзей і адначасова навучаў, што кожная сасна можа быць зброяй, толькі трэба адпаведна яе гатовіць. Менавіта, ведаўшы, дзе ёсць немцы, навазіць у лес горбы камення і тады нагібаць сосны, прывязваць дэ іх тое каменне ды... раптоўна пускаць. Сасна, выпрастоўваючыся, вышпурне камень так далёка, як мы захочам; гэта будзо вынікам адпаведнага падліку і вугла нахілення сасны. Вядома, Савы ў ягонай ваяўнічасці ніхто не падтрымаў, з соснаў гармат ніхто не рабіў, бо ўсе ведалі, што камень гэта не снарад і не рвецца, а папасці ў нейкі аб’ект, ці чалавека каменем „выстрэленым“ з Е, надта цяжка. Час ішоў і прыйшоў ліпень сорак чацвёртага. Каб вы ведалі, як немцы рынуліся дарогаю прыгатаванаю Савам. Пры тым ён, яксьці так цудоўна яе нарыхтаваў, проста па-інжынерску, што калёсы машынаў якраз беглі баразною. Вось прарок!
АГОНІЯ
Сорак другі год дапоўніў маё гора. Застаўся я круглай сіратою. Многа я дрэннага гаварыў пра бацьку, але ўсё гэта было вынікала з ягонай унутранай слабізны, ягонага падпятніцтва. А магчыма і тое, што ўсялякаю цаною стараўся ён захоўваць дом і сямейнае жыццё. Праўда, маўчаў, калі біла мяне мачаха, біў нават сам, але хіба шкадаваў мяне...
Гэтае лета было цяжкае. Уся праца амаль зусім была на маіх плячах. А восенню бацька аслабеў ужо нарыхтык. Папухлі яму ногі, рукі. Жонка, убачыўшы, што з яго нічога не будзе, пачала ад яго хавацца з ежаю. Памятаю, калі хацеў ён есці, дык браў халодную ваду, забяляў яе малаком і еў з хлебам. Часам — варыла нам пшаніцу. Дайшло ўжо да таго, што не мог ён устаць з запечка. Я, прадчуваючы ягоную блізкую смерць, цалаваў ягоныя апухлыя рукі і моцна плакаў. Бацька ано стагнаў. А, аднойчы, раптоўна ўскочыў ён з пасцелі і пачаў хутка хадзіць па хаце, ды трасучы ад болю галавою, крычаў: „Ганна! Ганна! Васыль!“ Гэта ўжо была агонія, у якой бачыў сваю першую жонку і мяне. Успамінаў толькі нас. Я „памагаў“ яму толькі плачам, бо больш нічога зрабіць не мог. Было гэтак некалькі дзён. Добрая смерць абарвала ягоныя пакуты. Прыйшлі жанчыны і, сяк-так абмыўшы цела ў балеі, убралі і паклалі на покуце. Цэлую ноч спявалі набожныя песні, а я сядзеў ды плакаў. Ніхто з прысутных не азваўся да мяне ніводным пацяшальным словам. Ніхто не падзяляў майго болю. Раніцаю мужыкі збілі з сасновых дошак труну, а Аніська зрабіў, як заўсёды, крыж і выразаў на ім нейкія словы. Нехта прывёз бацюшку і пачаліся хаўтуры. Бацюшка гаварыў вельмі моцна. Людзі не вытрымалі і таксама заплакалі. Я верашчаў і прасіў Бога, каб бацька хаыя на хвіліну адкрь’ў вочы і сказаў мне, што хутка ўбачымся. А.днак нічога такога не здэрылася. Святар закончыў прамову і на труну наклалі века. Бацька так і не паглядзеў на мяне, а я так чакаў, так чакаў...