Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Прыйшла суровая зіма сорак пятага-шостага гадоў. Прыняўся я за звычайную сялянскую работу. Трэба было цэпам' усё памалаціць у сябе і дзядзьку ўспамагчы. А тут яшчэ, адвойчы біяком я нязручна вымахнуў і жахнуў ім сябе насторч па пазногці вялікага пальца. Потым палец доўга мне гніў і пазногаць злез. Але гэта балела аднаго мяне, іншыя насмейваліся яшчэ з мяне, што неўдалота я, і палёгкі ў пра-цы не меў. -
Аднак нягледзячы на ўсё, работу закончыў і катэгарычна пастанавіў, што пайду вучыцца на шаўца. Дзядзька Раман, будучы ў Орлі, на маю просьбу пашукаў быў шаўца, які зга' дзіўся мяне вучыць. Аднойчы наклалі мы ў санкі дзевяць пудоў жыта з майго заробку ў чужых людзей (каб вы не падумалі, што яно дзядзькава або мачашына) і паехалі да рыжага Мішкі ў Орлю, які меў мяне вучыць прафесіі „дзякуючы якой буду мець лёгкі хлеб“. Кульгавы шавец прыняў маё збожжа з радасцю, а мяне звычайна. Вучыўся ў яго ўжо ягоны швагер і нейкі мясцовы Сярожка, які і па сённяшні дзепь хіба ж з ім працуе.
У той час цётка з дзядзькам нарыхтык перабраліся з Кашалёў у Орлю і я меў ціхую надзею, што ў час навукі шавецтву буду ў іх жыць. Але нічога падобнага. Дзядзька з жонкаю занялі сабе адзін пакой, а ў апошніх памяшканнях пасялілі каня, карову, свінкі і куры. Шавец мяне і свайго швагра клаў спаць проста ў сенях, на падлозе. Прыкрываліся мы сва-
імі лахманамі і ад холаду да сябе туліліся. Аднак немагчыма; было гэта вытрымаць і мы задумалі, што тртба нам уцякаць, і так зрабілі. He было ў нас адвагі, каб дамагацца лепшага спання недзе ў кухні. Што сталася са шваграм шаўца, я не ведаю, але я ўцёк, пакінуўшы рыжаму дзевяць пудоў жыта.
Прыйшоў я ў сваю вёску і адразу зайшоў да свайго дваюрадпага брата Сямёна, які ўжо аддзяліўся ад бацькоў і жыў з жонкаю ў каморы. Прыемна ў кафлянай печы гудзеў агонь і я, абапёршыся спіной аб тыя гарачыя кафлі, стаў так.кашляць, што аж кроў пырскала мне з носа. Я так у Орлі прамерз, што балела ў грудзях і трасло мяне, бы ліхаманка. Пасядзеў вечар і пайшоў да роднага дому нанач...
Тады ўжо мая нямецкая вопратка зусім патрапалася, толькі ўспамін ейнае панскасці застаўся, і я ізноў мусіў абуцца ў хадакі з гумы колаў вайсковых самаходаў. Кавалак гэткага кола даў мне Петрыкаў Коля замест пўда жыта. Прыкра мне было, але што ж зрабіць, калі адзін бядняк другога абдурыць і думае, што ён разумнейшы, а не ведае, што толькі застаецца нахабнікам.
Дык вось прыйшоў я дамоў ад Сямёна і, нічога нікому не гавсрачы, пасцяліўся за сталом на лаўцы і лёг спаць. Сон, аднак, доўга не прыходзіў, а я ляжаў, скуліўшыся пад радном, і раздумваў, як мне далей жыць? А дахладней сказаць, думаў, як жыцця пазбыцца. Думаў: у Амельяніска быў адзін сын і той забіўся на лёдзе, калі ездзіў „ліфтам", а наша Ніна памерла ад Карузэлікавага ўдару, Маня чагосьці захварэла і памерла, Рыгорыка, яшчэ маленькага, мачаха задуіпыла. 3 шэсцярых мачашыных. чацвёра не жыве, хаця бацькі пра іх лепш дбалі, чым пра мяне, а я жыву, хоць, неаднойчы, ад болю траціў прытомнасць. Калісьці, памятаю, вельмі забалела мне галава і ў грудзях, а мачаха загадала, каб танцаваў я перад дзіцём, бо яно смяялася з гэтага. Я танцаваў і баяўся, каб у грудзях нешта не абарвалася, бо надта ж балела. Так гопаў, гопаў, смеючыся праз слёзві... і ўпаў.
Дастаў за тое, што прыкідваюся, ды палез на печ. He, не ўдалося мне залезці на печ, дык лёг на запечку. Тады, праў-
да, ужо яны злезлі з мяне і вечарам пнчуў, як гаварылі, шт<> ўжо памру.
Дзе там, бачыш, яшчэ пакутую, а ўжо ж кавалер!
Ляжаў я так і ў сваіх думках шукаў нечага прыгажэйшага, лепшага, каб жыць было лепш, калі ўжо чорт мяне не бярэ. Нядарма мачаха гаварыла, калі, бьтвала, прасіў я Бога, плачучы, каб памерці, што чорт мяне не возьме, а Богу я непатрэбны. I праўда, што непатрэбны...
Рана разбудзіў нас Яшка, які ад імя мае хрышчонае маці, прыйшоў прасіць мяне на ейнае вяселле. На дварэ было яшчэ цёмна. Я хутчэй падаваў жывёле на поранак і падаўся да Краўцовага Пятра, каб ён пазычыў мне „чоботы", бо на вяселле ў хадаках ісці сорамна. Пятро меў нямецкія сапёркі з шырокімі халявамі і я пра іх ведаў. Калі ён хацеў пазбыцца мяне, што быццам бы не мае чаравікаў пазычыць, я яму прыпомніў пра іх і што калісьці абяцаў мне заплаціць за „калейніка“.’
Пятро больш не спрачаўся, ён ведаў. што я дарма не хачу і пазычыў. Я апрануўся, як найлепш у тое, што меў, і патэпаў у Дубічы на маміна вяселле, бо там жа паем мяса з пірагом. Забег туды, каб паспець на снеданне, але ніхто на мяне не звяртаў найменшай увагі. Маладая і дружкі былі занятыя рыхтаваннем да шлюбу, бабуля займалася кухняй, з якой даносіўся пах варанага і смажанага. Тут чалавеку нават і паснедаўшаму сліна пацячэ, а што ж гаварыць пра мяне, які яшчэ нядаўна нішчымнічаў у шаўца, дый тых ягоных макаронаў не мог наесціся. Каб звйрнуць на сябе чыю-небудзь увагу, пачаў я хадзіць з кутка ў куток, нібы чымсьці зацікаўлены, але ўсё думаў, каб хтосьці мне сказаў: сядзь да стала, дзе ўжо ад рання сядзяць. і паеш. А ад рання за вясельным сталом сядзелі „прыпадобныя": дыякан — бацька маладое, мой дзядуля і ягоныя слаўныя сябры. Там пры кожнай чарцы і гаварылася: Іван Іванавіч, Павал Дзямянавіч і г.д., вып’ем за наша даўнейшае, вьш’ем за здароўе маладой... Вядома, піццё без тостаў гэта п’янства, а з тостамі — гонар. Пілі і елі, ды ўспаміналі добрыя царскія „врэмяна“. Так я
лрашвэндаўся сярод сваякоў аж да змроку, пакуль маладая, усё абтупаўшы, села на ганаровае месца за сталом. Тады я ўжо наеўся, колькі хацеў... і пайшоў да?лоў. He ведаю, чаму так я зрабіў, можа са злосці, што ніхто цэлы дзень не звяртаў на мяне ўвагі, ці проста падумаў, што наеўся, то і хопіць на пару дзён, ці для чагосьці іншага, але ўсе пайшлі ў царкву глядзець, як маладыя будуць браць шлюб, а я — дамоў. Думаю, што ўчарашняя пракашленая ноч і сённяшняе чаканне ў голадзе на вясельны каравай змучылі мяне да таго, што нават адхацелася мне далей гасцяваць.
У Пятровых сапёрках фарсіў я яшчэ пару дзён, аж пакуль ■ён не напамянуў, каб я іх аддаў. Шкада мне было аддаваць, але ж ён мне іх пазычыў толькі .на вяселле. .
Мясніцы плылі, а мы, моладзь, праводзілі іх па-рознаму, хто як умеў. Больш падобнымі адны да другіх былі вечары і святочныя дні. 3 тым, што вечарам хлопцы пілі самагонку самі, а ў святы — з рудуцкімі. He ведаю чаму, але грабавецкія хлопцы найлепш сардэчна сябравалі менавіта з рудуцкімі, Ніхто не памятае, каб гэтыя дзве вёскі калі-небудзь пабіліся з сабою. Кожная нядзеля ці свята бьтлі гасцінай, калі не ў нас, то ў Рудутах. Усіх іх не пералічыць, але такія, як Маркавы Валодзя і Ванька, Дзёма, Ванька Майстровіч, Сямёнаў Мішка і ягоны брат, ніколі не прамінулі, каб мяне не пачаставаць. Я іх не мог занрасіць да сябе дахаты выпіваць, бо хто ж дасць закусіць? Заўсёды далучаўся я да іншых і, разам з усімі, іх частаваў. А яны ніколі мяне не прамінулі, нават пыталі, калі не бачылі, дзе я. Гэтыя адносіны засталіся па сённяшні дзень цёплымі ўспамінамі.
Аднак маё штодзённае жыццё не настройвала мяне апть’містычна. Я, як і раней, змагаўся за хлеб, але ўжо менпі утойваў перад цёткай Матронай. Супольна мы разважалі, як далей жыць мне. Усе нагаварвалі мяне, каб ішоў я ў „прыступы'1 і, раз назаўжды адчапіўся ад мачахі. Але я не надта выразна бачыў сябе ў ролі жанатага. Шкадаваў маладосці і •баяўся, што не патраплю жыць з жанчынай, якая ўсё будзе дакараць, што яна мяне корміць, як цяпер мачаха. Незалеж-
на ад гэтага бачыў я, як прымакі жывуць, і баяўся таго. Аднак, людзі мне ўсё кагосьці сваталі. Як не Ольгу Панасікаву, то Ольку Васілёву або Яўдоську, якая толькі што вярнулася з Нямеччыны. Урэшце ўзяўся за гэта дзядзька Раман, які быў „спецыялістам" ад жаніньбы. Зайшлі мы да адна.е Олькі ў сваты. Там выпілі паўлітра ці літар і скончылася на тым, што адклалі ўсё да вясны, пакуль не ўб’ю сабе печы ў каморы. Але я печы ў каморы рабіць не збіраўся, бо ведаў, што і так з мачахай не вытрымаю, і прапановы болей Олі не паўтарыў.
Аднаго вечара быў я ў цёткі Матроны, і прыйшоў туды, на вечарынкі, Гарасім. Зноў пачалі мяне жаніць! Цяпер Гарасім раіў мне сваю суседку Гандзю, якая ў час акупацыі страціла мужа. Яна выйшла замуж за Яшку,' у вёску Рутку, a калі немпы забілі ейнага мужа, вярнулася ў Грабавец, і з дзіцём жыла пры сваіх бацьках. Гандзя была ад мяне на шэсць год старэйшая. Але гэта не замінала паводле Гарасіма, у нічым. Старэйшая, то і разумнейшая, — гаварыў. I далей раіў: — Ты нічога і не думай, ано зараз ідзі да яе і запытай. А калі станеш перад яе сяньмі, перахрысціся і папрасі Бога, каб дапамог справу давясці да скутку.
ІІадтрымала ягоную прадмову і цётка, і я паслухаўся ды пайшоў, не адкладаючы. Але перад тымі сяньмі не перахрысціўся, бо забаяўся. што сапраўды Бог можа ўспамагчы!
Пасядзеў я з ёю крыху, пагаварыў, пра ўсё і нішто, ды вярнуўся і сказаў цётцы і Гарасіму, што яна не захацела за мяне ісці.
Так зімою сорак шостага года я і не ажаніўся.
Прыйшла вясна, трэ было брацца за поле. Але ўжо хопіць працаваць на сям’ю, якая мяне не Хоча! Зайшоў я ў поле і пугай адмераў сваю долю, ды давай пазычаць коней, каб заараць. Аднак, што ж гэта за зямля без гною? Узяў я ў дзядзькі Грахіма кабылу, якую савецкія войскі пакінулі, а я любіў яе вадзіць пасці, бо была падкавана на ўсе чатыры ногі і, калі раніцай гнаўся на ёй, то здавалася, што шыбы ў вокнах у людзей павыпадаюць, так цакатала па бруку!
Заехаў я гэтай прыгажуняй пад хлеў, каб набраць гною, a мачаха да мяне з віламі!
У мяне ў руках таксама вілы. Сказаў ёй, каб кінула вілы, бо сваімі праб’ю, і так зазлаваў, што быў бы трэснуў! Але і яна пабачыла, што не прамахнуся, дый хутка ўцякла з хлява.
Аддзяленне ад мачахі прычынілася да таго, што ейныя сваякі пачалі мяне ізноў праследваць: Хведарок, мачашын брат, які зімою сорак чацвертага-пятага наслаў на мяне афіцзраў НКВД (без рэзультату), ды ягоны брат, Ігнаток, і Юрыеў Дзміцёр, сваяк мачахі, якія пачалі мяне падштурхоўваць і называць фашыстам. На іхным баку стаяў таксама Пятро, Дзмітраў брат, але агулавата, не адкрыта. Ён ніколі мяне не чапаў пры людзях, аднак злосць якуюсь на мяне меў. Выявілася гэта аднаго вечара вясною, калі Пятро, дзядзька Раман і я стаялі ля дзядзькавае хаты і свабодна аб чымсьці гутарылі. Раптам Пятро адарваў астраколіну і ляснуў мяне. Пакуль я ачомаўся, Пятро ўжо сядзеў на зямлі, залавіўшы тым самым астраколам ад дзядзькі. Калі ён у сваю чаргу „дайшоў да сябе“, схапіўся і папёр дамоў, хаця ўжо не было ахвотных лупцаваць яго. Ён проста баяўся, што я яму папраўлю, але я быў ашаломлены і нават не падумаў пра помсту. I так з Пятром засталося. Горш было з Ігнатам і Дзмітрам. Яны ганялі мяне ўсюды і пагражалі штыхамі. Я як мог, так агрызаўся, але нікога за сабою не меў і кожнае сустрэчы з імі баяўся. Я тады ўжо быў сам сабе панам і задумоўваўся над прыгажэйшай сабе вопраткай, бо сорамна ў кампаніі, што кавалер з мяне неахайны. Купіў я сабе нейкі касцюм, чаравікі і пінжак у спекулянтаў, а, удадатак, Арцём даў мне „унраўскую“ белую кашулю без рукавоў, і зноў я падпанак! Але што з гэтага, калі няма мне паратунку ад злыдняў? Пачаў я хадзіць на другі канец вёскі да хлопцаў і дзяўчат, дзе хлопцы з нашага канца менш заглядалі. Аднак і тут яны мяне знайшлі. Аднойчы вечарам сядзеў я ў Бярэзняковае Мані, куды, крыху выпіўшьт, прыйшлі мае неадчэпныя „сябры“. Пачалі — не ведаю за што — мяне лаяць і мацюгаць ды пад носам махаць