Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
штыхамі, паўтараючы, што я фашыст. He пабілі яны мяне і не парэзалі, але Дзміцер прарэзаў мае новыя нагавіцы. Парнуў штыхом яксьці так, што нагавіцы мне распароў, а цела нават і не зачапіў. Пачаў я ў іх пытаць: чаго яны ад мяне хочуць? Тады Ігнаток вылаяўбя на мяне і пагразіў, што я яшчэ пабачу, чаго яны хочуць, але не сёння.
Час ішоў, а я ўсё жыў пад страхам. Але, аднойчы, прыйшло паведамленне, што маю стаць на вайсковую камісію. Усцешыўся я гэтым вельмі, але, калі. прыпомніў, што могуць мяне не ўзяць, адразу пасумнеў. Аднак, у вызначаны дзень, паехаў я пазычаным роварам у Бельск, дзе не было ніякае камісіі, ано рэгістрацыя. У РКУ паспісвалі нашы прозвішчы, і ўсё.	.
Вярнуўся я дамоў, і далей гаспадарыў. Хадзіў з хлопцамі, піў самагонку, ды чакаў, калі са мною будуць распраўляцца мачашыныя сваякі. Адным словам выходзіла так,-як у байцы Крылова: „Сабака, чаго брэшаш? Ваўкоў пужаю. А чаго хвост падціснуў? Ваўкоў баюся*’.
Перад рэферэндумам пачаўся перыяд вялікай палітычнай актыўнасці, і то заадно з боку дэмакратычнага фронту, як і яго праціўнікаў. Адны і другія агітавалі мужыкоў на свой бок. Я таксама крыху ўдзельнічаў у гэтым: распаўсюджваў па вёсках плакаты з лозунгамі „ЗХТАК“, якія пісьманосец з Кляшчэляў прывозіў у Грабавец. Гэта праца мяне захапляла і яксьці святочна настройвала. Урэшце штосьці цікавае чаўплося! Людзі чагосьці чакалі, выглядалі і разважалі, што дасць ім рэферэндум. Як заўжды ў такіх выпадках, погляды былі падзелены, але народ больш стаяў за дэмакратамі. Аднак, праца ў полі не дазваляла на вялікую палітыку. Я яксьці перастаў баяцца сваіх праследвальнікаў, бо мне здава лася, што гэты ўрачысты настрой (як на нашу сітуацыю) падзейнічаў на ўсіх і людзі пашалелі. Але памыляецца той, хто сваёй меркай іншых мерае. Я, калісьці пасвячьт дзедавага быка, падумаў, што калі я яго люблю, дык і ён палюбіць мяне, калі пачастую яго хлебам. Даваў яму пакрысе сваю цэладзённую порцыю і бык прымаў усё, ступаючы за мною. Але калі хлеб скончыўся,
бык падчапіў мяне рагамі і хацеў ,.заплаціць“ за пачастунак. Ледзь я паспеў ляснуць яму нагою ў вока! Бык заміргаў, а я адскочыў, і ад гэтага часу далей сябраваў з ім з дапамогаю ядлоўцавага кія.
Так было і з жывымі, разумнымі лю^зьмі, якія характарам няшмат адрозніваюцца ад жывёліны.
ТРАГІЧНАЯ ПАКРОВА
Прайшло лета. На маім полі, як і ў іншых, засталася яшчз толькі нявыкапаная бульба To скачучы, то плачучы, як у нас гавораць, сабраў я ўсё з поля і пасеяў азіміну. У маім жыцці нічога не змянілася, хіба толькі тое, што „запісаўся“ ў ППР, і наіўна думаў, што гэта праўдэ. Я не ведаў, што быць членам партыі гэта абазначала мець партыйны білет, плаціць складчыны і прымаць удзел у сходах. „Ты лічы сябе членам Польскай рабочай партыі'1 — сказаў за гарэлкай Паўлюсёк, то я і лічыў, Пасля аказалася, што яшчэ раз трэба было мне уступаць у яе, але ўжо на сходзе.
Ну, дык вось прыйшло вялікае свята, Пакрова, — прынамсі ў Дубіцкім прыходзе. У кожнай хаце госці, хлопцы згадзілі музыкантаў і, як заўжды, нарыхтавалі шмат самагонкі, каб .,з гонарам“ прыняць гасцей. Аднак трэба сказаць, што нашы хлопцы былі гасціннымі тады, калі кагосьці зэпрашалі, але менш да тых, што самі прыходзілі. Патрапілі нават адлупцаваць такіх ды прагнаць з забавы.
Я гэтым летам быў пад „апякунскім“ крылом дзядзькі Рамана, які меркаваў, што і такусё яму застанецца, хаця ў полі мне не памагДў.
У той дзень і д^ядзька насклікаў гасцей. Быў у яго святар з Дубіч, і цесць Тарас, таксама з Дубіч. Ну, вось, сядзелі мы ў кухні і гасцявалі. Тарас, падпіўшы, паспрачаўся з папом на тэму ягонае функцьгі і празываў папоў і ксяндзоў „кожадзёрамі“. Смаркаўся ён проста як сядзеў, нікуды не нахіляючыся. а ўсе слухалі і не звярталі на гэта ўвагі. Я сядзеў з імі і так, як яны. піў, але іхняя размова мяне не цікавіла, — я
думаў пра забаву. Калі добра „разагрэўся“, то і пайшоў, ведаючы, што забава ў Васілёвага Івана ўжо грыміць. Ідучы туды, насупраць Міхалькавае хаты сустрэў Петраградчынага Валодзіс, які ехаў з Бельска, нібы з партыйнага сходу. Сам ён жыве, і тады жыў у Палічнай. .
— Здароў, Валодзька'
— Здароў, Васька!
— Адкуль ідзеш?
— 3 Бельска. з партыйнага сходу, а ты куды?
— Я іду на забаву. •
— Ну, то і я з табою пайду.
—. He ідзі, бо нашы хлопцы цябе не ведаюць і могуць набіць.
— Хай паспрабуюць, у мяне ёсць пісталет за халяваю.
Я памацаў, а там нейкі ключ, але думаю, хай яму будзе пісталет, —• і мы пайшлі.
Даходзячы да хаты Дэмчуковага Васіля, пачулі „нарэзванне“ поліэкі, аж ногі самі заскакалі. Валодзя абапёр ровар аб плот і ўвайшлі мьі ўсярэдзінў. He паспелі разглянуцца, што і да чаго, як наваліліся на нас надта ахвочыя пабіцца, і бачу, ужо лупяць Валодзю. Я хутчэй дастаў ,.магнітную лошадь“ з кішэні і ўдарыў гэтым нажом Дзмітра ў голаў. Канец нажа зламаўся і я гэта ўбачыў ды пачаў уцякаць, спалохаўшыся, што мог ён застацца ў галаве. Удараны мною мачашын сваяк кінуў біць Валодзю, а пусціўся са штыхом за мною Я ўцёк. На забаву ўжо не вярнуўся, і не ведаў, чым усё гэта скончылася, але напаткаў я Олю з Елянкі і яна сказала, што ў выніку бойкі ўсе дзяўчаты паўцякалі з забавы і забава „раскідалася". Я ёй паказаў нож з адломаным канцом і з жалем прызнаўся, чаго начоўп. Яна нічога мне не сказала, развіталася і пайшла ў Елянку, а я дахаты.
Лёг я за сталом пад іконамі і заплакаў: чаго я начвэрыў. чаго пайшоў на гэту праклятую забаву!9 Лепш, каб быў даў Бог ногі паламаць, чымсьці ісці туды, дзе абавязкова будуць біцца' Няхай біліся б, але навошта мне было паказваць, што я таксама штосьці значу? Хацеў перад Валодзем паказаць
сябе героем і бараніць яго. Чаму я малым не здохнуў, а цяпер —■ усе людзі скажуць, што мачаха мела рацыю, глуміўшы мяне? У яе памерла чацвёра дзяцей, а я — бач — халера! — заетаўся, каб разбойнічаць!!
Ведаў, што нікому і ў голаву тое не прыйдзе, што сабака. якога загналі ў кут, мусіць жа згінуць або кагосьці ўкусіць, каб вырвацца з акружэння і выратаваць сваё сабачае жыццё. Ведаў, што ўсім можна біць мяне і здзеквацца, але мне адбівацца нельга. Яшчэ з дзяцінства памятаю, як мяне білі Рыгоравы хлопцы ўтрох, а маці глядзела —■ і нічога. Але, калі мне ўдалося аднаму даць і ён пачаў плакаць, то і апошнія двое заверашчалі, а іхняя маці гаварыла: „О, сыруотка, бачылі людэ?! To ж то розбуойнік ростэ. Дайтэ, дыеты, халеры, коб знаў, як бытыся“. Да.ш, бо іх было трох, ды адзін старэйшы за мяне. Чаму, думаў, не ўзяў з сабою мяне Хрыстос, калі я ляжаў у дзядзькоў на падлозе, а ён стаяў у дзвярах і да мяне прыглядаўся?! Гэта ж не сон, а праўда. Хрыстос да мяне сапраўды прьтглядаўся! Усе спалі і ніхто гэтага не бачыў. Толькі я ляжаў ціхенька з вырачанымі вачыма, не мог заснуць, бо вельмі есці хацелася, і тады бачыў яго, як жывога. А мо ўжо ён тады ведаў, што я буду разбойнікам і прыйшоў мяне перасцерагчы? Мо ведаў ён і тое, што я і ў Каляды сорак пятага года, замест у царкву ісці маліцца, шчыпацьму дзяўчат і, як усе хлопцы, клубавацьмуся, аж крыж, на якім ён быў распяты, са сцяны зляціць?! Так было. Калі хваля людзей гурнула назад, каб даць адпор нашаму націску, нас прыціснулі да сцяны і я плячыма закрануў той крыж, які ледзь на цвіку трымаўся. Крыж упаў на галовы маліўшыхся, а я падняў яго ды і яшчэ раз „паправіў" па галовах. Гэта нікому не балела, бо ён быў лёгкі, але я яго зняважыў, а мо каму і балела, хто быў вышэйшы...
Круціўся я за тым сталом і сон мяне не браў. Ведаў я, што Бог мяне за штосьці пакараў і, адняўшы розум, паслаў на забаву ды і падбухторыў, каб свайго ворага нажом ударыць. He лепш было б раней папрасіць хлопцаў, каб адсталі ад мяне, бо я ім нічога дрэннага не зрабіў? Яны ж намнога старэйшыя
за мяне. Ігнаток мо на якіх 6-7 гадоў, і не гонар жа ім было мне паддавацца. Але я гэтага не зрабіў, бо яны мяне дражнілі, называючы фашыстоўскай мордай. Яны самі не ведалі значэння слова „фашыст“, але, калі вымахвалі нажамі, крычалі: „Ты, фашысцкая морда, погоді, прыдэ час, што будэш шкодоваты, жэ на сьвет народыўся!"
Так, я сапраўды ўжо неаднойчы гэтага шкадаваў, а сёння найболып. бо стаўся нажоўшчыкам, так... каб хоць лекар выняў яму гэты зломак з галавы, тады Дзміцёр будзе жыць і мо ўсё будзе добра... Але, ці хто здагадаецца, каб завезці яго да лекара?
Калі я пра ўсё гэта раздумваў, па вуліцы паплыла песня: „Последннй нонешннй денёчек, гуляю с вамн я друзья, а завтра рано, чуть светочек, заплачет вся моя семья. Заплачут братья моп, сёстры, заплачет мать моя, отец, еіцё заплачет дорогая, с которой трн года гулял...“
Тым хлопцам, што спявалі гэтую песню, было весела, хаця яны не ўсведамлялі сабе, чаму ім весела. Яны могуць спяваць, бо маюць чыстыя рукі — зноў забедаваў я — і чыстыя сумленні, нікога не парэзалі, і не зарэзалі. Мне гэтая песня гучэла, як прысуд, прыпамінэючы, што не заплача па мне ніхто. Зрэшты, гэтую песню заўжды спявалі навабранцы, а я ж пайду ў астрог, як злачынца, ды хто ж па такім заплача. Сам горка заплачу на сваю ліхую долю і дурную булаву!
Песня абціхала, а я ўсё ляжаў і бедаваў: чаго я начоўп, і што будзе?
Раніцай пайшоў я на сяло разведаць, дзе і што. Першы сустрэў мяне Дзмітраў швагер, Валодзя з Залешанаў, якому я калісьці аддаў сваю цэглу, і спытаў: „Чаго ты, Васька, нарабіў? Дзмітра павязлі ў Кляшчэлі, да лекара. Дрэнна з Ta6010 будзе, калі акажацца, што рана смяротная!"
„Ведаю, чаго я нарабіў, але ён сам даскакаўся", — адцяў я. і пайшоў да дзядзькоў.
На другі дзень даведаўся, што ўсё будзе добра: рана неглыбокая, выгаіцца.
Палягчэла мне на душы, але ні на хвіліну не пакідаў мяне
сорам і жаль, не ведаю да каго, за ўсё, што сталася. Няхай ён вораг, няхай несправядліва на мяне накінуўся з мачашыным братам Ігнатам, — яна іх падбухторыла. — але, аднак я, менавіта я, не павінен быў вымаць з кішэні нажа. Я думаў так і саромеўся глядзець людзям у вочы. Але, што ж ты зробіш, сталася, і цяпер толькі, каб Бог даў ён жывым застаўся, a то вёска мяне пракляне! Нічога, што ўсе мяне білі. Ім можна, бо ім можна, а вось мне нельга і ўсё, — злаваў. я ў думках.
Дакараў я сябе, а найбольш Бога, што дапусціў да гэтага! Чаму — думаў — у Амельяна быў адзін каханы сын, ды і таго на ледзяным „ліфце“ смерць сустрэла, а я нікому непатрэбны, жыву па сённяшні дзень? А колькі разоў падаў я з дрэваў, з коней, нават прытомнасць траціў, а ўсё ж душою не загавеў, чаму?!