Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
3 гэтым я і адправіўся ў Бельск, разам з іншымі.
Фуры ехалі, везучы чамаданы, а хлопцы ішлі гуртам і спявалі: „Последнпй нрнешннй денёчек гуляю с вамм я друзья...“ Праводзячыя ішлі з імі і плакалі. Мяшалася песня з Лямантам. Дзіўна, але тады адчуў сябе я лепш. Мне шкада было вёскі агульна, але паасобна шкадаваць не ведаў чаго і каго. Ішоў за ўсімі ззаду і бяздумна разглядаўся па ваколіцы. У канцы вёскі пачалі ўсе развітвацпа ды мацней плакаць, а я прыглядаўся гэтаму ды шкадаваў іх: адны праводзілі сваіх сыноў у армію, а другія пакідалі родных бацькоў. Тыя, што мелі нас адставіць у РКУ падганялі апошніх, каб хутчэй расставаліся, бо можам спозніцца. На развітанне селі мы на вазы і далей спявалі: „Последнмй нонешнпй..." Гаспадары — кучары, падцялі коней і пагналіся мы ў Бельск. У Бельску
паўным-паўно было маіх равеснікаў. Чакалі ў РКУ і ваколбудынку, дзе камісія прымала. Я забаяўся, што могуць не прыняць, бо ж бачыў, што надта я худьт. А там мітусня: адных прымаюць, другім кажуць прыехаць яшчэ раз, трэціх наогул не прымаюць. Аж ужо і мяне клічуць перад камісію. Распрануўся я дагала, і нібыта той сухотнік, з стырчачымі рэбрамі падыходжу да доктара. Той заглянуў мне ў рот, у вочы, спытаў, што баліць і паставіў на вагу. Я стаю на вазе, a ён падышоў да стала, дзе сядзела камісія, і нешта ціха гаворыць. Пасля вярнуўся ён да мяне, ляпнуў рукою па плячах і сказаў: „Здольны!“
Увечары паказалася, што з нашае вёскі прынялі толькі Васілёвага Івана, у якога ў хаце на Пак^ову была бойка, і мяне.
Калі камісія скончыла набор, камендант РКУ капітан Міхаляк паставіў нас у дзве шарэнгі і сказаў, што ідзем служыць у вельмі важныя і ганаровыя войскі. Гэтыя войскі праявілі свой гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі, а цяпер перад намі заданне аховы ўмацавання дэмакратыі.
Пасля прамовы загадаў ён нейкаму ўзводнаму, каб павёў ён нас у кіно на начлег. У зале кіна хлопцы-навабранцы, даведаўшыся ўжо, куды пойдуць служыць, пачалі зноў збірацца і частавацца. Чую ўжо гоман на ўсю залу. Няма ніякага плачу, усе весяляцца. Рыгор, з якім я ўжо паспеў пазнаёміцца, пачынае кудахкаць па-курынаму, нехта спявае па-авечаму, апошнія спяваюць. хто савецкія, хто польскія песні, а я думаю, куды б пайсці. Грошы меў, але не ведаў, як сабе даць рады? Выйшаў на вуліцу і ў краме купіў буханку хлеба. Вось цяпер то і я буду вясёлы! Рассеўся я ў крэсле і давай есці гэты найдаражэйшы ў свеце хлеб. Упёр палавіну, далей не ідзе. Няхай застанецца назаўтра, бо невядома, калі нам дзенебудзь дадуць вайсковае ежьт, — падумаў, і пачаў меркаваць: як гэта будзе ў тым войску? Дзядзька гаварьтў, што ў войску нельга быць разяваю і скардзіцца, калі нешта згіне, (5о абсмяюць і плаціць будзеш. Укралі табе, то і ты паціху ўкрадзі другому. Вінтоўку навучыся апісваць, бо ты маеш добрую памяць, і ўсё. Маршыраваць таксама навучаць і —
ужо поўны салдат! Дзядзька служыў у войску, не ведаючы аніводнае літары, а я ж ведаю і польскія і рускія. Толькі навсшта мне рускія, я ж іду ў польскую армію і там трэ будзе ўсё па-польску. Мусіць там вельмі дрэнна, калі Вэлодзя ў турму пайшоў, каб пе ваяваць? Гэта ж войска не нашае, a панскае. Там, напэўна, афіцэрамі паны, бо і тое дзядзька гаварыў. Нават часам патрапяць па мордзе даць. Ат, што мае бьшь, хай будзе, усе ідуць, то і я пайду!
. Глыбокай ноччу гоман абціх — навабранцы задрамалі, хто дзе сядзеў.
На другі дзень рана наш узводны „сагнаў" нас і загадаў выстраіцца ў два шэрагі. Божа, як гэтае брацтва варушылася! Жаль і смех было на нас глядзець. Лезлі, як мухі ў смале, a вопраткі ніхто не браў найлепшае. Тады лёгка дадумацца, як мы, маладыя навабранцы, выглядалі. Ён чакаў, чакаў пару мінут, аж урэшце закамандаваў: „Бачнасць, раўняй на права!“ Натоўп заварушыўся і ціснуліся свае да сваіх, каб быць разам, ды не ўсе ведалі, што гэта такое раўняць на права. Узводны Ванцлавэк, бо такое ягонае прозвішча, пачакаў яшчэ і выясніў: „Калі пачуеце каманду „бачнасць“, трэба вьтструніцца ды маўчаць, а рукі апусціць уздоўж швоў. А калі камандзір крыкне: „раўняй на права“, тады ўсе, як адзін, павінны звярнуць галовы на права і глядзець трэцяму на гузік“.
Пасля гэтага тлумачэння закамандаваў: „Бачнасць, раўняй на права!“
Хлогшы ажывіліся і выканалі каманду не найгорш. Ён пахваліў, але паўтаралі мы гэта яшчэ пару разоў. Пасля закамандаваў адлічыць. Лічэнне ў нас спярша таксама выйшла ляніва. Тады Ванцлавэк сказаў: „Лічь’ць трэба хутка і выразна. Вось я буду ісці хуткім крокам, а вы каб паспелі за мною лічыць*1, I тут хлопцы не падвялі.
Па гэтай уступнай вайсковай цырымоніі, загадаў нам давесці да парадку вопратку і наесціся, бо хутка паедзем.
У цягніку зноў парабіліся групкі, працягваючыя развітальны рытуал. Я рана з’еў апошні кавалак хлеба і быў свабодны ды лёгкі, як гаворыцца: „Яко наг, яко благ, яко нет нмчего“.
Усе пілі, ел' і спявалі. а я стаяў у акне і спісваў прьтынкі на цэлым шляху аж да Варшавы. У Варшаве ішлі з Віленскага вакзала на Галоўны пехатою, па „грузах“. На Галоўным вакзале прыліп да нас нейкі п’яны амерыканскі, ці англійскі салдат і пачаў біць сябе ў грудзі, ды крычаць, што ён „дэмакрацыя“. Лашы хлопцы яго абступілі з цікавасцю, што мо хоць дасць закурыць амерыканскую папяросу, але ўзводны крыкнуў, што сядзем у цягнік і мы „дэмакрата" пакінулі.
У Катавіцы, месца нашае службы, даехалі мы 11 лістапада. Там адразу параздзялялі нас па залах па восем чалавек, але ўжо не пытаючы, хто з кім хоча, ды папрыдзялялі камандзіраў аддзяленняў. Тыя, як чэрці, схяпілі нас і пачалі распараджацца. Зараз паставілі нас у шэрагі і паклікалі палонных немцаў, каб нас пастрьтглі. Немцы агалілі нам галовы „пад нуль“, а затым пачалі бяспечнымі брытвамі галіць пад пахамі і гэтак далей. Я пад пахамі дазволіў галіць немцу, але ніжэй галіўс.і сам, бо саромеўся. Пасля гэтай аперацыі збор усяе роты ў лазню. Але яшчэ перад гэтым — шэф роты загадаў, каб па чарзе падыходзілі да магазіну і бралі абглундзіраванне, ды бялізну. Сам стаў на горбу тае вопраткі і кідаў нам мундзіры, як папала, а мы павінны былі між сабою падбіраць паводле росту. I зноў усе замітусіліся. Мне блюза папалася нічога сабе, але нагавіцы цэлыя ў крыві спераду. Я гэта ўбачыў і пачаў дамагацца, каб змяніпь. Аднак шэф і слухаць не хацеў, толькі рабіў сваё, а на мяне злосна паглядаў. Я ўпёрся, што такіх нагавіцаў не вазьму і звярнуўся з просьбай да стоячага побач афіцэра. А той, што — сваіх жа не скіне і мне не аддасць! От, паморак, што рабіць? Але ў гэты момант прыйшла мне на думку дзядзькава навука, каб у нікога нічсга не прасіць і нікому нічога не гаварыць, калі чагосьці не хапае. Вярнуў я ўсё гэта назад і замаўчаў, а суматня ішла далей.	.
У лазні, вядома, кожны паклаў сваё, дзе папала, і пад душ. Я прыкмеціў сабе хлопца майго росту і сачыў, куды ён пакладзе свой мундзір. Вось як я выкарыстаў дзядзькаву навуку на самым парозе вайсковага жыЦця. А што з гэтымі на-
гавіцамі зрабіў ён, я не ведаю, але на зборы нічога не было відаць у „маіх“.
Калі мы вярнуліся з лазні, шэф пачаў выдаваць пасцель. Атрымаў і я бярэмя гэтага ўсяго. Прынёс, паклаў на вьтзначаны мне ложак, ды не ведаю, што рабіць? Асабліва захапіла мяне прасціна. Такая была белая і гладзенькая, што я гатоў яе за пазуху схаваць, а не класці на саламяны сяннік і мяць. От, каб была тут краўчыха, — думаў я, — дык мне з гэтае прасціны пашыла б прыгожую кашулю. У Грабаўцы ніхто такой і ў жыцці не меў! Шкада, што мачаха не бачыць. На мае роздумы надыйшоў яфрэйтар, знача камандзір аддзялення, і крыкнуў, чом вароню і не сцялю ложка, бо зараз збор на вячэру. Гэтыя ягоныя словы пра вячэру ўсцешылі мяне больш, чым тая беленькая прасціна. Я ж усё ж такі, ад заўчарашняе раніцы нічога не еў. Прывыкшы, то прывыкшы, але ж ужо другі дзень не пад’еўшы як след.
Ыа вячэру былі салёныя селядцы, хлеб і кава. Селядцы кожнаму па аднаму. Хлопцы пачалі імі біцца, бо не былі галодныя, а селядцы салёныя, не вымачаныя. А я свайго з’еў і адчуваю, што і яшчэ ўпёр бы не аднаго, але саромеюся прасіць, а спагадлівых няма. А яшчэ якісьці жулік выкарыстаў, што я заняты селядцамі, і свайго вымачыў у маёй каве. Калі я яе хліснуў, то думаў, што напіўся атруты. Крыўдна мне было, але розум падказваў, што ўжо з голаду не памру. Дзяжурны ўбачыў, што войска не есць, ано селядцамі кідае, што аж свішчуць па сталах, абвясціў канец вячэры, выгнаў нас на панадворак ды павёў на кватэры.
Тут кожны камандзір аддзялення пачаў вучыць сваіх падначаленых, як павінен выглядаць ложак у войску, і як трэба завіваць анучы, каб не нарабіць на пятах пухіроў ды не паабціраць ног. Думаю: чалавеча, дай мнефолып анучаў, а не па адной, то я і цябе навучу. Я ж ніколі нічога больш не меў на нагах, апрача ануч, але слухаю. Ён растлумачыў, а пасля, па чарзе, мы паказвалі, як зразумелі. Усе зразумелі добра, бо якраз былі з Беласточчыны. Пасля давай нам тлумачыць, як трзба складаць блюзы і нагавіцы, як ставіць чаравікі. Тут вы-
падала горш, бо мы прывыклі інакш, і так аж да дзесяці гадзін нас мучыў. А нам толькч каб хутчэй спаць, a то ледзь ногі валочым.
Урэшце „Бог даў“, дзяжурны крыкнуў: „цапштык“, і мы палезлі пад свае пледы. Ах, як добра быць памытым і спаць у чыстай пасцелі! — цешыўся я і заснуў, бы нованароджаны...
Здавалася, што толькі вочьт заплюшчыліся, а тут нейкі шум і гоман. Пралупіў я вочы і гляджу, штс стаіць наш камандзір сярод залы і чагось верашчыць. — Што такое, — з перапалоху пытаю я, — вайна ці пажар?
— Алярм! Значыць трывога, — раве той і здзірае з нас пледы, каб хутчэй апраналіся, і скача, бы чорт. Мы тут не ведаем ад страху, што на сябе перш класці, але найгорш за ўсё было з анучамі. Кожны матаў абы хутчэй. А пасля — у адных па ўсходах цягнуліся, або ў часе маршу адзін другому наступаў, а той кляў і агрызаўся. Вярнуліся мы з маршу ў дзевяць гадзін раніцы. Значыць, сем гадзін далі нам загартоўкі пасля чатырох сну, пасля чатырох дзён турботаў.
Так я стаў абаронцам дэмакратыі, пакінуўшы дзядзьку ўсё сабраўшае з поля і засеянае на зіму. Значыць — учарашні гаспадар — сёння салдат.
Пасля сямігадзіннага маршу кожны кінуўся да чамадана і хапаў, дпто яшчэ засталося ад бацькоўскіх ласункаў, замест ісці мыцца, як загадаў камандзір роты. Пасля кантакту з чамаданам, многія зноў не кранулі вайсковае ежы. У час абеду зайшоў у сталоўку шэф штабу батальёна паручнік Палас. Пахадзіў паміж сталоў, паглядзеў, паківаў галавою і пайшоў. Пэўна, здзіўляўся ў думках, што гэта за народ прыехаў, які так мала есць? Небарака і не падазраваў, што амаль кожны прывёз з сабою шмат каўбас, кішак і іншых смачнасцяў. Нябойсь, варшавяне не прывезлі столькі. Яны былі з тым крыху падобныя да мяне. У выніку кантролю сталоўкі шэфам штабу, порцыі значна зменшыліся. А калі скончылася ў нашых сяброў каўбаса, а добра паганялі, дык і пачалася амаль галадоўка. Каб было ясней: абед складаўся з паўталеркі стравы з лустаю хлеба і лыжкаю бульбы з нейкім соусам. Але няхай