Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
V такія ночы, здаралася, заходзілі да мяне вясковыя вар■■таўнікі. каб пагрэцца.
— Васька, браток, то ты тут можэш сыдыэты? Ейбогу, коб 'мэнэ, старого, загнаў сюды і сказав: пэрэсыды нуоч, то дам ■сто рублей— клінусь богом — нэ згодывся б! To мы, о, удвох ідэм і бачым, свіэтыцця і віэдаем, шчо ты тут, і то, браткі, аж волосы на головіэ дубаса становляцця. А ты добровольно... Юго, шчо то значыт, як нэма кому за хлопцём упомэнутысь, — здзіўляюцца.	,
Пасядаюць, бывала, на падлогу, пакураць, нагрэюцца, ды пойдуць далей. Аднойчы зайшлі да мяне двое савецкіх салдаг. Пагаварылі, выпыталі, хто я і што тут раблю. Больш дзядзька не прасіў мяне, каб уночы я качагарыў там.
Я, нават, да гэтага ўсяго прывьтк і не страхі былі маёй бядою, а тое, што, калі варочаўся дамоў, мачаха не давала мне •есці.	'	-
Гаварыла: — Сныданя нэ дустанэш. Іды, жэры там, дэ ро-быв.
У школе, у час урокаў, я заўсёды думаў аб тым, дзе дастаць кавалачак хлеба. У апошнюю зіму мае адукацыі настаўнікі арганізоўвалі ёлку. Я, якраз перад тым, дзяжурыў у той хаце і зноў не дастаў есці; але на ёлку бацька даў мне ру■бель. Я падмог упрыгожыць дрэўка, якое першы раз у жыцці цешыла сэрца. Пачалі ўсе мы спяваць. Мне хацелася есці і, калі я атрымаў пакунак цукеркаў, па адной клаў у рот. Еў я іх і ўсё баяўся, што калі мала занясу іх дадому, будуць бацькі крычаць. „Давай, — думаю, — пакіну іх і ім па ад:ной“. Рэшту з’еў. Прыйшоў дадому, а мачаха пачала:
— Давай, дэ тые цукеркі?
Я адказаў, а яна:
— Баструку, вэчэраты нэ дустанэш!
Я расплакаўся і бразнуў тымі цукеркамі, што трымаў у жмені, аб падлогу. Пачалася сумятня.
КАМУНІСТ
Я вельмі любіў спяваць і мне хапіла пачуць песню адзін
раз, каб навучыцца яе. Сяброў я не меў, бо да мяне ніхто не прыходзіў,.а калі мне ўдавалася вырвацца з хаты, то бацькі калегаў выганялі,. баяліся, што магу папрасіць есці. А калі трэба было рабіць лекцыі, дык таксама выганялі — не хацелі, каб я падказваў іхнім дзецям.
Найгоршым бьтў дзядзька Вусач. Ён, як толькі заўважыў, што я ў нечым падказаў ягонаму Колі, або Паўлу, браў Ma­ne за вуха і выкідаў вон. He магу сказаць, што гэта былі дрэнныя людзі, не. Гэта адпавядала ўсяму тадышняму жыццю.
Зайшоў я ў адзін са святых вечароў, якія бываюць ад Каляд да Новага года, да Вусачовых хлопцаў, каб пагуляць з імі; застаў толькі гаспадара. Сядзеў ён каля печы і чытаў «вангелле.	■
— Сядай, пагаворым, — сказаў.
Я сеў на лаўцы і слухаў, што напісанае ў евангеллі. Слухаў і думаў: „Чаму ў іх пад абрусам ляжыць хлеб і яны яго не ядуць? Ці ж ім, сапраўды, есці не хочацца?"
Хадзіў я і да Кярдзельскіх таму, што было там трох хлопцаў. Іхны бацька быў вельмі малы і хадзіў хістаючыся; называлі яго „кіэрдяло“. Меў маленькія вочы, доўгі гарбаты нос, любіў дасціпнасць і, нават, дазваляў пасмяяцца з сябе. На трохрадцы ўмеў ён іграць польку „Ой, нэй-бы, нэй-бы, бо тыельна", (хто выдумаў гэта ягонай польцы — застанецца невядомым). Болып нічога Кярдзельскі не ўмеў.
Хадзіў я да гэтае сям’і паглядзець на людзей; у іх, Кярдзельскіх, была крама. Уцякаў, калі пачыналі там біцца.
— Хлопці, пэрэстаньтэ, нэ дэрыэтэсь, бо воно, віэдаетэ, нэ хорошэ, шчэ возьмэтэ і повыбіваетэ мні окна, та піч розвалітэ, пу, пэрэстаньтэ, бо як возьму віныка, як дам одному і другому по горбові... —• спробвала часамі ўгаворваць гаспадыня.
— Замовчы, бо як будэш мышатысь. то поломлю тобіэ тые сухіе рэбра. Колі хлопці б’юцца, то, мусыт, віэдают, за шчо, і нэхай б’юцца. Воны вжэ далі крыху заробыты, а як поб’юцца, і посля будут ладытысь, то шчэ дадут. Ты пыльнуй дытый
і горчкуов, а нэ свуой сухый нуос прэш, дэ нэ трэба, — піскліва супакойваў сваю жонку Кярдзельскі. •
Бывала і так, што ў хаце, апрача дзяцей. нікога не было і тады мы гулялі па-дзіцячаму. Хлопцы сядалі вакол стала, ды я давай спяваць ім:
Солнце сходйт й заходйт, А е лоёй тюрме темно.
Днём й ночью часовые Стерегут яоё окно.
Как хотйте стерегйте, Всё равно я убегу.
Ведь мпе хочется на волю, Цепь порвать я не могу.
Ох, вы цепй, мой цепй, ■ Вы железны сторожа.
He порвать вас, не порезать, Доля горькая моя...
Я паўтараў яе не раз, так заўзята паўтараў, што, нават, не пачуў, як увайшоў іхны бацька, сеў і слухаў. Ён пахвэліў песню і запытаў, хто мяне навучыў яе. Я і сам не ведаў. Але, заахвочаны пахвалай, яшчэ адну заспяваў.
Ах, здраествуй, вйленская крыша, Ах, здравствуй, здравствуй, прокурор. Ах, здравствуй, здравствуй, ты, начальнйк, Н ты, гарага часовой...
... В тюрме нам петь не разрешают, Смотреть в окошко не дают.
Скажы, за что нас в карцерй сажают?
Скажы, за что нас в морду б’ют?
Спяваў я так, як ведаў, і колькі ўмеў. Летам, а мо вясною. не ведаю, я нявельмі яшчэ адрозніваў поры года — убачыў, як да Кярдзельскага прыехаў паліцыянт. Пасля нейкага часу. бачу, паліцыянт выйшаў ад крамара і накіраваўся да мяне.
— Як ты се называш? — пытае ў мяне.
— Васыль.
— Поведз мі, Васыль, яке ты умеш сьпеваць пёсэнкі?
— У, пысэнь то вмыэю мнуого.
— А кто цебе іх ваучыл?
— От, бабы на прадках, то кроху старыэйшы хлопці.
— А яко мі тэраз засьпеваш?
— Якую хочэтэ.
— Сьпевай, яке умеш.
— „Ніне Адама возвеселіся, дево прэдмать слюозомі утрыся.,.“
— He, таке пёсэнкі сьпеваё зімо. Ты мі засьпевай якось ' інно.
— Я буольш нэ вміэю, бо мойе дыэты в город поліэзлі. Як я іх нэ буду пільноватьт, то мама прыдэ з поля і мэнэ наб’е
— Но то юж ідзь і пільнуй тэ свое дзеці ты, комуністо. Я ці дам! *
Так мы і разышліся.
Мой бацька быў два разьт караны: восем злоты за тое, што не пераставіў дошчачкі з надпісам „Барта'’ да другога гаспадара, і той не выйшаў на начную варту. Ён праклінаў солтыса Панаса, не ведаючы, што пачаткам злога быў я. Другі раз — што дрэнна вартаваў.
Кярдзельскі, неўзабаве, украў у нас жыта. Сляды на сне. зе завялі бацьку да ягонае пуні, аж тут і крамны з яе выходзіць ды адразу пытае: „Шчо, Володя, мусыт і ў тэбэ жыто ўкралі?“ А бацька яму: „Слухай, а чом то од мойіх сыэны до твэйі клуні есьць сліды, а од твойейі клуні даліэй нэ вэдут?“ I бацька заявіў у паліцыю. Праз некалькі дзён паліцыянт, сапраўды, прыехаў да Кярдзельскага. Прыбег пад акно да нас сьтн крамнога, Мікалайка, і крыкнуў: „Мазур, іды до нас, бо поліцыянт ждэ“. Бацька пайшоў. Вярнуўся злосны, як чмель, і давай мяне лупцаваць: „За што? А хто то в того Кердяля спывав комуністычны пысне? Ньг доволі, шчо жыто пропало, то шчэ поліцыянт чуть нэ забрав мэнэ до Картуз Бэрозы“. Тут і мачаха ўмяшалася ды пачала паддаваць злосці ды за-
ахвочваць біць мяне. Але бацька быў так моцна раздражнены, што кінуўся на мачаху і пачалі яны дзерціся між сабою.
Т НА БЕЛАРУСКАЙ“
Было мне трынаццаць гадоў, калі савецкая ўлада адкрыла ў нас школу. I першы раз пайшоў я ў яе глыбокай восенню 1939 года, калі павінен быў вучыцца ў шостым класе. Да вайны пра школу я тслькі чуў. Памятаю, загадала мне аднойчы мачаха пайсці да споведзі і дала дзесяць грошы на свечку. Пайшоў разам з вучнямі, бо яны не плацілі, а толькі ставілі свечкі і гэта намнога танней выходзіла. Дык вось, пайшоўшы, пабываў заадным і ў школе, пабачыў, дзе сядзяць Паўлік. Колька. Ванька і іншыя хлопцы. На ўсё жыццё запамятаўся мне вершык, які вісеў на сценнай газетцы:
Чыстэ дзецко цо дзень мые — Мые зэмбы, мые ушы.
Бруд'но рэнко ніц не рушы. А кто мыдла не ужыва, Тэн брудасэм се 'называ.
Чытаць і пісаць я навучыўся яшчэ да сямі год. Па-польску — з „Элемэнтажа", які купіў за чатыры грошы ў Антонікавага Мікалайка, а на рускай мове — з евангелля, што знайшоў у дзедавым куфэрку. Аднак хадзіць у школу, пры санацыік мне не давялося.
Аднойчы восенню, у 1939 годзе, у Грабавец прыехаў афіцэр Савецкай Арміі і склікаў сход. Гаварыў пра ўтварэнне ў вёсцы беларускае школы. Я аж дрыжэў ад радасці, што, урэшце, пайду ў школу. Гаварыў ён, што ўсе беларусы па~ вінны вывучаць беларускую і рускую мовы, што гэта іхны гонар і абавязак. Але, калі папрасіў, каб нехта з жыхароў выказаўся на гэтую тэму, дык усе маўчалі. Тады запытаў, на якой мове хацелі б вучыцца — на рускай ці беларускай? Усе хорам закрычалі, што „на руськуй“, і раптам замоўклі. Пачуўся адзіны пісклівы голас — „і на беларуськуй". Гэта сказаў я. Я, проста, думаў, што ўсе крыкнуць „і на руськуй;
і на беларуськуй". Але выйшла інакш. Па маім „выступленнЛ афіцэр, з цеплынёю ў вачах, паглядзеў на мяне. Толькі аднавяскоўцы ніякага задавальнення не праяўлялі. Наадварот,. Антонікаў Мікалай пачаў мяне шчыпаць за жывот і бакі. Мне вельмі балела, але я маўчаў, бо ведаў, што вінаваты перад аднавяскоўцамі і мушу несці кару. Усе паглядвалі на мяне, як на паршывую авечку; сам таксама быў я на сябе злосны.
Праз некалькі дзён у Саламеінай хаце адкрылі беларускуіО' школу. Адным з настаўнікаў быў Аляксей Краўчук. Ён правяраў веды і раздзяляў дзяцей па класах. Калі дайшоў да мяне, паказаў буквар і сказаў прачытаць. Я адразу — „буквар“. Але дзядзька хацеў па літарах. Дык я яму на гэта: „Дзядзьку, я вжэ давно вміэю чытаты по-пуольські і руські і хочу пуйты до старшойі клясы“. Аляксей тады адкрыў кнігу далей. Я чытаў без ніякага заікання, але дзядзька Аляксей вышэй другога класа мяне пусціць не мог, бо я не хадзіў у школу.
У школе я ўпершыню пачуў смак навукі і як бы вярнуў сабе сваё дзяцінства. Вучыўся я толькі зімою, бо вясною, летам і восенню трэба было памагаць у гаспадарцы і пасвіпь чужых кароў, зарабляючы на хлеб. Настаўнікі ведалі мак> сітуацыю. Хаця вучыўся я толькі зімовымі месяцамі, то быў вучнем добрым і часта мяне ставілі як прыклад іншым. Сябры называлі сяне Сталінам. Разам са мною вучылася Таня Кулік, якую называлі маёю жонкаю, бо яна не ўступала мне ў навуцы.
Вучыўся я толькі дзве зімы і закончыў тры класы. Летам 1941 года пачалася вайна, якая перарвала маю адукацыю на доўгія гады.
ЧОРТ
У школе пачалі запісваць моладзь і дзяцей да піянерскіх і камсамольскіх арганізацыяў. У піянеры я запісаўся адзін з першых, таму што мною пачала апекавацца настаўніца На»
дзея Афанасеўна, якая, не ведаю і сам чаму, неяк мяне да сябе прыгарнула. Мне было крыху і сорамна, бо яна заўсёды чыста апранутая, з доўгімі косамі, а я — абарванец нейкі. Але яна мяне заўсёды хваліла і ставіла ў прыклад іншым, як’м не бракавала ні ежы, ні вопраткі, ні бацькоў. Адзін раз, праўда, нават за валасы пацягала. Але гэта за тое, што надта голасна я смяяўся з Сярожкавага чытання, які, відаць, зусім не падрыхтаваўся, бо перакручваў словы. I тады яна мяне пацягнула за валасы, але, відаць, гэта больш забалела яе чым мяне, бо пасля ўрокаў падыйшла яна да мяне і сказала: „Вася, почему ты смотрншь на поведенне в классе некоторых свомх ровесннков м вместе с нммп смеётеся над какйм-то чудаком? Ты здесь должен быть прнмером. Вестм себя достойно, потому что ты спрота“. Выслухаў я гэтых слоў з сорамам, але глыбока да сэрца не браў, бо ведаў, як я Ma­ry быць лепшым, калі я горшы. Яны маюць што есці, апранутыя, а я — абарванец нейкі. Калі пачну задавацца, дык і калегаваць са мною не захочуць. Я лепш ведаў сваіх сяброў і сялянаў, чым яна. Сябры і так з мяне вечна смяяліся і празывалі. Хапіла толькі, каб узяў я ад чужога хлеб, а гаварылі: ,,О, Мазур у чужого йесты нэ встыдаецца". А калі бацечкавай матцы „здравствуйте" сказаў, дык не толькі яны смяяліся з мяне, але і адлупцавалі. „Э, ты дурное тэля, — кажа мне Шэшкаў Міця, — кому ты „здрастуйтэ говорыш? To ж попадя з чужога сэла, я навэт до когось до хаты зайшоўшы нэ говору...“ А старэнькая тая на гэта: „То ты дурное тэля, а не он. Он как вырастёт — человеком станет, а ты — пастухом“. I за гэта я дастаў. Як толькі яна адыйшла, Міця крыкнуў: „Хлопці, віэтэ чулі, р'.чо чэрэз того Мазура попадя мэнэ тэлятом назвала? Давайтэ, покажэмо ёму якій я дурны“. I кінуліся на мяне разам з Антанюковым Мікалайкам і Рыгоркавымі сынамі ды пачалі мяне ад ветлівасці адвучваць.