Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
таго Бурка. Я ні то з болю, ні то ад страху, што можа забіць, пачаў крычаць. На гэты крык увайіпоў бацька і, замест мяне бараніць, схапіў за горла і пачаў душыць. Я яшчэ больш спалохаўся, бо ўжо і крычаць не мог. Злажыў толькі рукі так, як да малітвы, і гляджу яму ў вочы. Пусціў. I я тады выгаварыў: „За шчо ж вы мэнэ, таточку, б’етэ? Мніэ ж так шчэ пожыты кроху хочэцця. А і дыэты хто вам будэ пылноваты, як мэнэ заб’етэ?“ Бацька моўчкі пайшоў у хату. Павячэраўшы, палягалі яны спаць, а я так і застаўся ляжаць на таку. Потым да цяляці перабраўся.
Абудзіў мяне голас мачахі, якая склікала курэй, каб пашчупаць. Спаць ужо не сплю, а бачыць нічога не бачу. Паспрабаваў працерці вочы, але толькі ано дакрануўся да шчок. як востры боль прайшоў па твары, Запухлі, значыць. Выйшаў я неяк на двор і чую, што сонца свеціць, а бачыць яго не бачу. Няйначай, як сляпым стаў. Стаў я пры сценцы і плачу. Выплакаўся крыху і пайшоў, трымаючыся сцяны, да хаты. Толькі дайшоў да сенцаў, як выйшла з іх мачаха і на ўвесь голас: „Господы! Побачтэ, людковэ, вжэ тая Сычуга в ппічолы дэсь вліэзла. Добрэ, шчо хоч гада покусалі!"
ЗАПУСТЫ
Запусты ў нашай вёсцы заўсёды былі вельмі важным днём. Панаваў тады нейкі святочны настрой. Таксама было і ў нашай хаце. Гэта ж канец мясніц і ўступанне ў шчыры пост. Апошняя, перад Вялікаднем, тлустая вячэра. Сем доўгіх тыдняў за нішчымніцаю.
У нас смачнасцямі гэтае вячэрьт былі: смажанае сала і — часам — каўбаса. He так, як у іншых, што аб’ядаліся ўсім, што толькі было ў хаце. Ды адцягвалі з гэтай вячэрай чамусьці да пазна. Можа думалі: чым пазней чалавек наесца, тым даўжэй заўтра вытрымае без ежы? Павячэраўшы, лягалі спаць. Назаўтра мачаха шаравала попелам гаршкі. Вялікі грэх быў бы для' яе, каб нагатавала стравы ў гаршку, у якім
гатавалася скаромнае. Часам нават і шараванню не давярала яна і, каб быць упэўненай, перш варыла свінням.
Асноўным харчаваннем была бульба; бульба з вадою, у якой гатавалася, бульба з хлебным кваеам, бульба з квашанай капустай, бульба з лякам. Вялікай падзеяй было, калі на сгале паяўлялася страва з фасоляй, або крупамі, а яшчэ болып святочна — калі былі дранікі. Найрадзей паяўляўся боршч, бо да яго трэба было даваць хлеб, а хлеба ў нас заўсёды было малавата. Часам бацька прывозіў з Орлі алей. Тады можна было з’есці акрашанае бульбы або „кулешу".
Але з тае пары мне давалі ў асобнай пасудзіне. Справа была ў розніцы акрашэння. Супольную страву мачаха красіла нармальна, паліваючы з лыжкі, а маю — толькі дакраналася амочанай лыжкай. I гэта называлася акрасаю. Час-часом па паверхні стравы плывала ано адна скалка, але еў за акрашаную.
Пост быў для нас найцяжэйшым часам. Бульба прыядалася. Хацелася наесціся хлеба, але быў ён пад мачашыным замком. Я, прыкладна, даставаў яго, каб закусіць бульбу, але і то, калі ўсе былі ў добрым настроі.
Дык вось запусты — усімі чаканы вечар. I, калі мачаха ставіла на стол скавараду са смажаным салам, мне здавалася, што нічога лепшага ў цэлым свеце быць не можа. На ўсю хату ў жываце бурчала. Кожны займаў сваё месца. Маё было пад абразамі, Так і не цярпелася хутчэй схапіць кавалак хлеба, ды, амакагочы ў тлушч, есці і есці. Але гэта не так проста. Мачаха з расшыранымі ад злосйі ноздрамі, гаварыла: ,,А ты, баструку, куды ліэзэш? Ты не віэдаеш, шчо двіэ годыны по сранёвы йесты нэ можна?!“ I выкідала мяне з-за стала. Найгорш было крыўдна, што нават, каб апраўдаць сваю неасцярожнасць, цераз „кацюбу“ мне не дазвалялі скакаць. Я яшчэ спрабаваў прасіцца. „Мамо, — кажу, — я нэ ходыв сраты, але як віэтэ нэ віэрытэ, то дайтэ буду чэрэз коцюбу скакаты, оно нэ шкодуйтэ вэчэраты". А.ле мачаха празывала мяне смярдзячым Цвэлькам і да стала не падпускала. На гэтым мая вячэра канчалася.
Скакаць цераз ,.кацюбу“ мне даводзілася даволі часта. Калі мачаха не хацела даць есці, а не было за што зачапіцца, дык выдумоўвала, што я нядаўна хадзіў за хлеў. I было дзве магчымасці: праз дзве гадзіны не есці, або скакаць цераз тую „кацюбу". Выбіраў я скаканне. He ведаю, наколькі былр патрэбнае Богу маё скаканне, але мачаха заўсёды рабіла гэта ў імя.Усявышняга.
НАЙГОРШ СВЯРБЯЦЬ КУРЫНЫЯ ВОШЫ
Існаваў я яшчэ і дзеля таго, каб быць кормам для вошай. Елі яны мяне колькі хацелі, а каб пазбыцца — магчымасці не было. Што праўда, то дзе ж тут не будзе вошай, калі насіў я на сабе вопратку, пакуль дашчэнту не парвецца. Прыкладна, сарочка — гэта адно шмаццё, якім акручваўся я і запіхаў за шнурочак, што служыў мне паяском. Але адкуль жа цэлае ўзяць?
Начаваць мне даводзілася ўсюдьт, Найчасцей з цялём. Але, аднойчы, здарылася так, што было там вельмі мокра, а адзіным сухім месцам быў дашок, дзе сядзелі куры. Я баяўся, што напаскудзяць на мяне, але іншага выхаду не меў. Хаця і быў змучаны, ночы пераначаваць не давялося. Аблезлг мяне курыныя вошы, хаця і сваіх у мяне хапала. Ад маіх то толькі свярбела, а гэтая ж укусіць, дык пячэ страшэнна. He ведаю, як яны потым пагінулі. МоЖа мае іх пазагрызалі, а можа ад недахопу курынае крыві? Больш я туды ўжо спаць не пайшоў. Да суседзяў хадзіў, але ў салому гэтую больш не палез.
ГОРШЫ ЗА МЯНЕ
Так было заўсёды — адзін пастух пас кароў з аднае палавіны вёскі, другі з другой. Дапамагалі і „калейнікі". Паслі па чарзе. Пераважна малыя дзеці або старэнькія бабулі, якія не мелі сіл працаваць у полі. Зразумела, як дапамога пастуху.. Але, што гэта за дапамога? Ты бегаеш, язык на бораду вьтваліўшы, а яна абапрэцца на кіёк і стаіць. А часам дойдзе де
вываду, што пастух і сам дасць рады, забярэцца і пойдзе сабе дахаты. А за цэлае лета пасвення кароў пастух зарабляў пуд жыта ад штукі. Але, калі надыходзіў час заплаты, дык што багацейшы гаспадар пачынаў абы чаго чапляцца, каб толькі поўнасцю табе не заплаціць. I заўжды трохі кілаграмаў не дадавалі.
Дванаццатага лістапада пас я пад Высранкаю стада з нашага канца. Холад! I гаспадар, у якога была чарга, вырашыў, што не пашле ён свайго дзіцяці на такі „зёмб“. Ён не мусіў, a я мусіў, бо хаця і позняя восень, то снегу яшчэ не было. Меў я на сабе парваную льняную сарочку, поўную вошай, ад якіх ніякага цяпла, такі ж пінжак і з пакулля нагавіцы. На нагах не было нічога. У торбачцы было кавалак хлеба і пару яек. Цяжка мне бьтло. Захілю кароў, каб не лезлі ў маладое жыта, і прысяду сагрэць ногі. Холадна. Пакуль так сядзеў, Сімёнкава Рабая зноў у жыта забегла. Трэба было ўставаць і выганяць яе з азіміньт. Я і кіём лупцаваў яе і каМеннямі кідаў, але зялёнае жыта за ракою больш яе прыцягвала, чым палохалі мае каменні і кій. Я злаваў, што нават такая карова і тая не давала мне адпачыць і пагрэць ногі. Што зноў трэба ўлазіць у раку і мачыць у халоднай вадзе ногі. I я яе біў, біў бязлітасна. Пры гэтым мацюгаўся і плакаў. Ад гэтага ўсяго мне і есці адхацелася. Ну, але што зробіш, да вечара дапасці трэба. Але гляджу, хлопчык нейкі ідзе ў маім кірунку. Апрануты яшчэ горш за мяне. Ніводнага гузіка. Таксама па~ стушок. Там, пад Чэхамі Арляі-іскімі пасе, але, відаць, свае, бо толькі некалькі. Жаль мяне за сэрца сціснуў.
— Хліэба з яйцём хочдш? — пытаю.
— Давай.
Схапіў ён яйка, аб камень ім і ў рот. Ён еў, а я паціху плакаў. Зрэшты, плакаць можна было адкрыта, абы толькі не ўсхліпаць. Ён і так не пазнаў бы, бо вочы былі мокрыя ад дажджу. He памятаю ягонага імя, але ведаю, што ён Паўлікаў сын, таго Паўліка, які потым вазіў яго ў лес, каб загінуў. Але не загінуў, бо знайшлі яго савецкія салдаты, якія якраз прыехалі па дровьт. Прывязлі да Чэхаў і „прыказалі“
бацьку, каб гэта болыл не паўтарылася, бо расстраляюць. He ведаю, што з ім цяпер, але ў той дзень, што нас злучыў, быў ён бяднейшы чым я. Агульна ўзяўшы, то наша доля была падобная.
Аднойчы, вяртаючыся' з вёскі, пачуў я праз адчыненае акно размову мачакі з бацькам.
— А на чорта вуон тобіэ потрыэбны? У нас есць свойе дыэты. Возьмі дэ пуд халеру забы, або вывэзы, коб згынув. To ж вуон і обжырае нас, і трэба ж убраты, а скуоль мы маемо па тое браты грошы. To шчэ тэпэр і^алый, то можэ ходыты і в згрэбных нагавыцях, а як пудростэ, то схочэ убыратысь, як каваліеры, і шчо тогды зробыш?
— Я нэ знато, дэ ёго подыэты, а ты як хочэш, то возьмі забы, — адказаў бацька.
Слухаць далей мне не хацелася і я пачаў стукаць нагою аб сцяну. Пачулі і заціхлі. У хату не пайшоў. Вывеў з хлява кабылу і йавёў яе на чужыя аўсы. Можа там хто мяне злапае і без іх заб’е. Але кабыла наелася і драмала. Гаспадары таксама, відаць, спалі, бо ніхто не прыходзіў.
УРАГАН
Ураганы бываюць розныя, і слабейшыя і мацнейшыя. Бываюць і такія, што дрэвы з карэннем вырываюць і нясуць іх, быццам бы запалку. Нас, пастушкоў, заставалі яны на адкрытым полі. Вось такія два ўраганы запамяталіся мне на ўсё жыццё.
Была жніўная пара. Памятаю, жыты раслі тады ў той бок, дзе Дубічы Царкоўныя. Вырашыў я, што можна кароў паміж ,.мыдлямі“ пусціць. Хай пад’ядзяць. Трава і зелле там рознае ёсць. Спякота была страшэнная. Мушня спакою не давала. Каровы, адганяючыся ад яе, бегалі паміж „мыдлямі“ і толькі фучалі адна на другую. Я бегаў за імі, каб часам не зглумілі жыта, за што пагражала мне лупцаванне.
У той дзень пасвіў я сваё стада пад Высранкаю. На выпадак дажджу не было дзе схавацца. Над рачулкаю раслі толькі
невялікія кусцікі, пад якія немагчыма было ўлезці. I вось на небе паявілася воблачка. Трохі прыкрыла сонца і зрабілася лягчэй. Але сонйа зноў вылезла і прыгрэла мацней. I раптам, над Белавежскаю пушчаю, стала цёмная-цёмная хмара. Падзьмуў вецер, але такі моцны, што снапы жыта, нібы нейкія пушынкі, ляцелі далёка, на суседнія палі. Каровы, гнаныя бураю і градам, паспускалі галовы і ішлі ў вёску. Давай я іх запыняць. Смяяцца ж будуць, што пастух каровы на поўдзень прыгнаў. Але толькі падняўся я з зямлі, дзе ляжаў, павалены ветрам і маліўся, каб Бог на мяне не сварыўся, як схапілі мя, не нейкія сілы і, нібы камяк смецця, панеслі ў кірунку вёскі.
Данесла так мяне да вёскі і, нібы п’яніцу, ламянула мазгаўнёю аб плот, якім былі агароджаны тры крыжы, што стаялі пры ўваходзе ў вёску. Месца малітваў у мяне злосць заняла! У той момант падбегла да мяне канцавая Матрона. Памагла мне ўстаць і павяла да хаты. Пасядзеў я там, пакуль бура прайшла. Адыйшла і злосць. Сорамна толькі было, што даў•ся ветру несці. А цётка Матрона, смеючыся расказвала, што думала, што гэта вецер куль саломы нясе. Толькі потым, калі ўбачыла каровы, — упэўнілася.