Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
А вось і яшчэ адна падзея, звязаная са смерцю бабусі. Калі чалавек памрэ, яго ўбіраюць, запальваюць свечкі, збіраюцца з вёскі людзі. Сядзяць пры нябожчыку цэлую ноч. Спяваюць песні, чытаюць псалтыр. Прыходзяць сваякі, суседзі. Мая мачаха, хаця была блізкай сваячкай памершае, на вечар не прыйшла. Раніцаю. калі прабудзілася, знайшла поруч з са■бою нежывога свайго сына Грышку. Яна яго проста задушыла ў час сну. Палажыла ля сябе, каб накарміць, заснула і прыдушыла. А ў вёсцы зноў сенсацыя, што, моў, Бог пака-раў Аксеньку за тое, што не пайшла Улісі апошні раз адве.даць.
Дзед мой вельмі шанаваў і паважаў ураднікаў. Абыякава адносіўся да сваіх аднавяскоўцаў. Хіба, што былі за яго багацейшымі. Услужваў усім, ад каго быў залежны: судовым выканаўцам, паліцыі.
Калі ў Грабаўцы ўзяліся мерыць поле і рыхтавацца да падзелу хутара, мне давялося вазіць мярнічага. Усе, хто з ім хадзіў, мелі з сабою торбачкі з ежаю: хто хлеб з салам, хто каўбасу. Я нават сухога хлеба не меў. Мужьткі, разам з мярнічым, сеўшы на траве абедалі, а я адыходзіў на бок і страшна саромеўся, што не маю чаго есці. Вечарам, калі работа была закончанай, людзі разбіралі з воза прылады, а я яшчэ адвозіў мярнічага на начлег. Ехалі моўчкі. Што я мог гаварыць
— ён пан, а я абарваны мужыцкі сын? Але, відаць, ён меў добрае сэрца, бо пачаў мною цікавіцца.
— Поведз, длячэго маш таке подартэ сподне?
— Бо подэрлісь, — кажу.
— А коня напаслэсь?
— Напас.
— Але сам то хыба не напаслэсь се, бо не відзялэм, жэб^ісь цось ядл?
Я маўчу. Мне так есці хацелася, што гатоў выймаць і есці з-пад яго салому. Мярнічы, пэўна, гэта зразумеў, бо змоўк. I так прыехалі мы ў вёску. Трэба было затрымацца насупраць Рыгоравае хаты. Але, вядома, кабыла не „закаўзаная" і пакуль спынілася, то мы крыху і праехалі. Усё было б добра. Мярнічы ўжо высеў. Але якраз дзед надыйшоў і пачаў: „Шчо ж ты вжэ так замучывся, шчо нэ можэш кобылы пэрэд фурточкою затрыматы, так коб мырнычы з шыком выскочыв з воза і попав в ійе? I.., ты нэволоханы, за шчо тэбэ хліебом кормлят?" Потым плюнуў дзед на брук, аж пляснула, і пайшоў сваёю дарогаю. 3 гэтае пары мяне і пачалі празываць „нэволоханым".
Дзед вельмі любіў жарабцоў. Калі немцы напалі на Савецкі Саюз, у дзеда быў прыгожы сівы жарабец. Дзед спачатку мо~ жа і цешыўся прыходам немцаў. Але нядоўга. Ад сенакосу да жніва. Едучы ў жніўны час на поле. наткнуўся на групу нямецкіх салдатаў. Затрымалі. Дзед думаў, што хочуць пад’ехаць, і з ахвотаю спыніўся. Але немцы ездзіць і самі ўмелі. Дзед, нібы мячык, выскачыў з воза і — толькі і бачыў свайго прыгажуна. Нават сказаць не паспеў, што ён іхны саюзнік.
Калі дзядуля астаўся ўдаўцом, меў яшчэ адну нязамужнюю дачку. Зінай яе звалі. Засталася яна, лічыць, круглаю сіратою. Браты мелі свае сем’і і там яна была непатрэбная, a бацька (мой дзед) — за бабамі аглядаўся. Жаніцца яшчэ думаў. Зіна ведала, што як бацька ажэніцца, дык яна застанецца служанкай у сваіх братавых. Так яно і было. Бацька пачаў яўна хадзіць да аднае ўдавы, якая жыла з малым сынам; ёй было гэтак выгадна. Мужчына яшчэ здаровы, мог смела
заняцца гаспадаркаю. А і „даваць“ не мусіла пакрыёму суседзям. Ну, а Зіна засталася жыць пры братах. Працавала, як конь.
Але маладосць ёсць маладосць. Зіна расла, прыгажэла. Прыйшоў час, што за ёю пачалі жаніхі азірацца. Штораз пачаў заходзіць, слаўны ў вёсцы, Кузьмоў Сашка. Вельмі сабе яны спадабаліся. I ўрэшце мусіць вырашылі пажаніцца, бо аднойчы Саша, узяўшы паўлітроўку, у „дывоснубэ“ прышоў. Пакуль пілі гарэлку, дык усё было добра. Але, падвыпіўшы, давай сват за свае абавязкі брацца. „Дядьку Павол, — каж:а (бо дзед, хаця і жыў у ўдавы, то лічыўся поўным гаспадаром), — мы в дывоснубэ до ваіпэі Зіны прышлі. Сашу ожэнытьт трэба. Зіна дыэвчына хороша, але самым хороством чоловіек нэ жывэ. Трэба, коб і посаг якісь далі. Ну, скажэм, корову і тры гектары“. „Ого-го! Шчо то, то ныэ! Корову, то можэ і дам, але за зэмлю выбачайтэ. У мэнэ шчэ і двох сынуов е. Як хочут жэнытыся, то нэхай знайдут спосуб, як і прожыты. Я ім зэмліэ нэ дам“ — адказаў дзед.
Доўга ў гэты вечар у Макацёвай хаце гарэла святло. Зіна баялася, што бацька не дасць пасагу і Саша яе не возьме, бо ягоны бацька без пасагу браць не дазволіць. Саша таксама баяўся за свайго бацьку. Прыціх і маршалак. Ён таксама баяўся, што вяселле можа рассыпацца. Працягнулася ўсё гэта да позняе ночы. Так і нічога не вырашылі. Саша далей, па-старому, любіўся з Зінаю, а дзед жыў з удавою і кіраваў сваёю гаспадаркай. Пра пасаг слухаць не хацеў. Упёрся, нібы каза, што не дасць ні пядзі і ўсё! А без гэтага маладыя не маглі збудаваць свайго шчасця. I вырашылі падыйсці з іншага боку.
Аднойчы ў вёсцы была забава. Былі на ёй і Зіна з Сашам. Яны танцавалі, прытуляліся, шапталі сабе цёплыя словы. A бабы, стоячыя па баках, углядаліся і, успамінаючы сваю маладосць, зайздросцілі ім. Іншыя і спачувалі, бо ведалі, хто стаіць перашкодаю іхнаму шчасцю. А тыя танцавалі і нічога вакол сябе не бачылі. А іхныя думкі і бязмежнае каханне прывяло да таго, што, нягледзячы на нішто, вырашылі пай-
сці ў пуню. Што будзе, то будзе. Можа тады ўсё пойдзе іншаю дарогай. Музыка перастала іграць. Зрабілі перапынак на вячару. Усе памалу разыходзіліся. Хто ішоў на выпіўку, хта прагульваўся па вёсцы. А Саша з Зінаю вырашылі, што сёння поўнасцю аддадуцца каханню і зробяць... дзіцё. Можа тады бацька, каб не ўзялі на язык, згодзіцца даць пасаг. Але, калі зайшлі ў пуню, Зіна вярнулася да рэальнасці і пачала бараніцца. Баялася, што бацька не згодзіцца і Саша пакіне яе з дзіцём. Аднак, гарачыя пацалункі і Сашавы абяцанні перамаглі. Зіна змагалася ўжо не з ім, а з сабою. I сталася.
Прыйшоўшы на забаву, зноў танцавалі разам. Але, стаячыя пад сценамі, відаць, нешта пранюхалі, бо пачалі падспеўваць дакучлівую песню.
Яны ведалі ў чый бок была накіравана гэтая песня, але напляваць ім на яе. Яны ж будуць мужам і жонкаю. Адвагі ім дадала іншая песня, якая паплыла з другога кутка, дзе сядзела група дзяўчат і хлопцаў. Па пакоі расплыліся словы:
Розлука ты розлука, Чужая стдрона.
Ныхто нас нз розлучыт, Як мать — сыра зэмля. Зачэм нам розлучаться, Зачэм в розлуке жыть? He лутшэ обвенчатыя I друг друга любіть?
Закончылася забава, а з ёю і прапала Зініна дзявоцтва. Зіна пачала баяцца, што яна цяжарная. Прыйшоў час і яна пачала закругляцца. Бацька яе кляў на чым свет стаіць, а пасагу як не даваў, так і не даў. Нарадзілася дачушка. Зіна моцна плакала. 3 Сашам яны далей кахаліся, але да вяселля не дайшло. Ён ажаніўся з пасажнаю, а Зіна засталася з дзіцём. Пасля выйшла яна замуж за іншага, які „дарабіў“ ёй яшчз грое, і памёр.
Як ужо я ўспамінаў, дзед любіў чыноўнікаў і багатых. Любіў таксама і дужых, асабліва тых, якія білі слабейшых за сябе. Любіў і тых, хто паіў яго самагонкаю. Калі прыйшло ў
1944 годзе вызваленне, мне было тады амаль васемнаццацьгод. Я залічаўся да дарослых. Пачаў сам гнаць самагонку. Частаваў і дзеда. Занясу, бывала, паўлітроўку ўдаве, то і есці дастану, і дзед са мною гаворыць, як з дарослым. Дайшло да таго, што як адыходзіў у армію, то дзед мне зелля нейкага даў. „Бэры, — гаворыць, — сёе зыэле і завшэ носы з собою. Воно од пуль тэбэ сохраніт. To зыэле помочное, мы ёго провіэрылі. Гаёвы клалі в шапку і цылялі з дубэльтовкі. I куолько нэ стрылялі, а в шапці аньт дзюрочкі1’. Насіў я гэтае зелле, пакуль не паступіў у афіцэрскую школу. Потым выкінуў гэтага дзедавага „абаронцу“.
Памёр дзядуля неспадзявана. Жыў ужо тады пры другой удаве. Гавораць, што прыйшоў ад арання, паабедаў, лёг адпачыць і больш не ўстаў.
ЗАКАЛЯДАЕАЎ
Было мне шэсць год і вельмі хацелася пайсці ,калядаваць.. Атрымаў ад бацькі дзесяць грошы 1 пабег да дзядзькі Ванькі прасіць, каб прыняў да свае групы. Зайшоў, зняў шапку,, сказаў „здраствуйте“ і сеў на лаўцы, бо дзядзька са сваёю жонкай Маняю на печы ў карты гулялі. Спачатку не звярталі яны на мяне ўвагі. Нават на прывітанне не адказалі. Але загнаўшы адзін другога ў дурня, Ванька глянуў у мой бок і запытаў: „Чего ты прішёл і сыдыш, нэ бачыш, жэ Колі нэма?“ (Коля быў іхным сынам — старэйшым за мяне на тры гады). Ванька калечыў рускую мову, хочучы патрапіць за сваёй жонкаю, якая была рускай. „Да, да, — паўтарыла Маня, — чего ж ты слдншь, еслм Колп нет, мы тебе не друзья“. „А я до Колі нэ прышов, — гавару, — я прышов до вас, просытыг коб віетэ прынялі мэнэ колядоваты". „Га-га-га“ — зарагаталі Ванька з Маняю на печы, а я пачырванеў, бо мне зрабілася сорамна. Высмеяўіпыся і павыціраўшы кулакамі вочы, дзядзька сказаў: „Дэ ж ты прэшся, як ты шчэ мэншы од мого Колі, куолько тобіе ліет?“ „Ліетом будэ сыэм, — адказваю. Бо осэнью трэба будэ іты до школы“. „О, бачыш, старуха-репе-
туха, мае шыэсть ліет і хочэ іты коледоваты“. „Да, старухрепетух, он еіцё слмшком мал, что бы ндтм co звездой. Ведь там надо петь н звезду носмть. а ты мал, ты мал...“ „А петь ты умееш хоч шчо-нмбудь?“ — зяоў пытае Ваня. „Уміэю дужо пісэнь руздвяных, бо научывся од бабуов, як булі в нас на прадках." Ваня з Маняю яшчэ мяне высмяялі, але, бачачы, што не ўступаю, Ваня пытае' „А грошы маеш на г’язду?“ „Да, да, — паўтарае Маня, — а деньгн у тебя есть? Надо ж куплть бумагу, свечкл, чтоб звезду сделать краслвой". „Маю, — гавару, — дэсэть грошы“ і хучэй вымаю з кішэні, каб часам не раздумаліся, бо мне ўжо і так аж плакаць хацелася. Ваня, убачыўшы, што маю грошы, злез з печы і гаворыць: „Ну, то прымэмо тэбэ, бо ты кумув сын і сырота. Коб хто другі, нэ прынялі б. Твоя нэбушчыця маты хрыстыла мого Колю, то і прымэмо." „Да, да, — як папугай паўтарала Маня, — ты смрота л кумов сын, так мы co старухом-репетухом тебя прлмем л ты уже будеш чужой десятый, хватлт“. Мяне аж распірала радасць. Аддаў я ім грошы, якія Ваня перадаў Мані, а тая, палажыўшы ў торбачку, у куфар схавала, і пабег дадому цешыцца, што пайду калядаваць. Але ніхто на маю радасць не зважаў. Мачаха злосная, аж кіпіць, і толькі дулі мне пад нос совае. Толькі бацька запытаў: „Ну шчо, Ванька Срайко прыняў коледоваты?" „Прыняв, таточку, прыняв, — крычу, — і зобачытэ куолькі грошы зароблю. Куплю ядёр і цукеркув собіе і Іванові з Ніною.“ „Гамно ты заробыш, — набар-' мушаны адказаў бацька, — оно дэсэть грошы, як у сраку усадыв.“ Я рады, што пайду калядаваць, так і чакаў каляд. Начамі спаць не мог. I вось прычакаў. Заўтра ідзем калядаваць. Будуць грошы.