Пожня  Васіль Петручук

Пожня

Васіль Петручук
Выдавец:
Памер: 239с.
Беласток 1987
95.46 МБ
Ад самое раніцы ў Ванькі сядзелі.
Праўду гаворачы, то „г’язда“ не была ўжо такая прыгожая. На ўпрыгожванне Ванька выдаў усяго толькі дваццаць грошы, Купіў два аркушы паперы. Адным аклеіў перад, а з другога — кутасы парабіў. 3 заду — газетай пазаклейваў. I ўсё, цэлая „г’язда“. Хтосьці са старэйшых назваў яе барабанам (бубен). Ну, але ідзем калядаваць.. Жыў Ванька болып-менш
па сярэдзіне вёскі. Сабраліся мы ўсе ў яго і Ванька гаворыць: „Я буду носыты г’язду, а віэтэ туолькі голосно співайтэ. А хто будэ грошы носыты -— выбірайтэ'*. Усе хлопцы выбралі мяне, бо я найменшы, то не абману. „Ладно, — згадзіўся Ванька, — но смотры, як згубыш, то уб’ю“. „Ніэ, — думаю — нэ згублЮ, дайтэ но мніэ носыты.“
Ванька злапаў „бубна“, а мы купаю за ім пайшлі пачынаць ад пачатку вёскі. Ванька ў нікога не пытаў, спяваць ці не, a адразу заходзіў у хату і мы за ім пачыналі спяваць. Пакуль дайшлі да мае хаты (жыў я пад трынаццатым нумарам) мелі ўжо дужавата грошай. Ванька, выйшаўшы з нашага панадворка, абсудзіў, што я яшчэ замалы, каб насіць грошы і забраў ад мяне торбачку і аддаў свайму Колі. Калядавалі мы з вялікай ахвотаю. I дайшлі да Банькавае хаты. Тут адпачылі, пакінулі заробленае дэ паловы сяла і пайшлі далей. Калядаваць кончылі позна ў вечары. Усе асіплыя і змучаныя. Я змёрз моцна ў ногі, бо мае башмакі прамоклі. Рукі таксама адубелі, бо бь’ў без рукавіц. Зайшлі да Еанькі ў хату і давай дзяліцца грашыма. Вакя з Маняю пра тыя, што да паловы сяла, забылі і да падзелу высыпалі аі-ю другую частку. Забрашчалі грошы і мне зрабілася адразу цяплей. Ванька пачаў раскладаць на купкі. Выйшла трынаццаць купак. Хтосьці сказаў, што нас толькі дванаццаць, але Ванька сказаў, што трэба даць таксама той, што хаты пільнавала. У канцы канцоў выйшла ўсім па сорак два грошы, а мне сорак адзін. Але не было каму адняць, каб мне дакласці. А па-другое — я найменшы, то і так яшчэ добра. Я таксама на гэтае згадзіўся і пабег дадому, каб хутчэй пахваліцца. Але там ніхто на мяне не BaKay. Павячэралі і ляглі спаць. Я. змучаны і галодны, але рады; што маю свае грошы, прынёс з сенцаў пасцель, паслаў на лаўцы ля акна і лёг. Заснуць, аднак, не мог. Схапіўся ранютка, калі нашыя яшчэ спалі, і — хутчэй да дзядзькі Ігната. Забег і крычу: „Дядьку! Зобачтэ, куолько в мэнэ грошы! Я вчора заколядовав. Шчэ міэв буольш. оно вуон мэнэ ошукав, бо сваюой Мані дав сорок два і то до пув сёла, мніэ — сорок одін“. „Ого-го, но й в тзбэ і грошы! — падахвоціў Ігнат. — A
шчо ж ты будэш з імі робыты?" „Куплю в Барана ядёр і цукеркув,“ — адказваю. „А можэ дасы мніэ, я куплю тытёну,“ — сказаў дзядзька і забраў усе мае грошы. Вось табе я і закалядаваў на цукеркі і „ядра“.
OX, I НАЕЎСЯ!
Аднойчы я дамовіўся з адным, што ён папасе маіх кароў, а я, хаця адно свята, пабуду дома. He памятаю, якое гэта было свята, але мусіць вялікае, бо прыгожа свяціла сонца і людзі валілі ў царкву. Прыгнаў я з поранку кароў і цешуся, што йэлы дзень у мяне свабодмы. Хаця высплюся ўдосталь. А потым, можа, і пад царкву з сябрамі схаджу. Але гэта былі голькі планы. Толькі я ўвайшоў у хату. як бацька даў ужо мне работу. Кабылы яшчэ не паспеў ён вывесці, і мусіў я яе весці аж у „Вэрбыннык“. Я так налазіўся і так мне ногі балелі ды спаць хацелася, бо ўставаў я далёка да ўсходу сонца, што ледзь жыў. Але ж кабыла ні ў чым не вінаватая. Яна ж гаспадара сабе не. выбірала.
Калі прыйшоў я з аброцькаю дамоў, бацька з мачахаю ўжо паснедалі. Галодны я ці не — у мяне яны не пыталі. У іх былі свае дзеці і я ім не быў патрэбны. Бацька, паснедаўшы, ляжаў на „запыку“, а мачаха рыхтавалася ісці ў царкву. Ha Ma­ne ніхто не звяргаў увагі. Заплакаў я ад жалю і прашу: „Дайтэ мніэ йесты, бо я ж голодны“. Бацька не адазваўся, а мачаха, зацяўшы зубамі вывалены на бараду язык, так як гэта патрапіла яна рабіць, давай мне дулямі пад нос соваць ды галавою аб сцяну таўчы. Таўчэ, нібы вінавайцу нейкага і прыгаворвае: „На о, Сычуго! Дулю тобіэ, а нэ йесты. Іды жэры туды, чыйе коровы пасзш“. I я моцна заплакаў. Ужо не ад крыўды, а ад болю.
Сядзеў я на лаве і хліпаў, чакаючы на бацькаву літасць. Думаў, што ўстане і дасць ён мне хаця сухога хлеба. Але ' бацька ляжаў і ні на што не звяртаў увагі. А мачаха зашнуроўвала свае доўгія, да каленяў чаравікі і прасіла ў Бога прабачэння: „Господы' Чэрэз того баструка шчэ до цэрквы
спузьнюсь“. I расшырыўшы ноздры, бы конь храпы, павяла дзікімі вачыма па хаце ды бразнула дзвярыма і пайшла. Пайпіла маліцца і прасіць Бога, каб забраў гэтага „баструка". Так, гэта было б ёй вялікае шчасце. „А нуж буог выслухае мою молітву“, — думала дарогаю, напэўпа.
'Бачачы, што бацька спіць і не чуе майго плачу, павыціраў ■ я кулакамі вочы і думаю: „побачым, хто выйграе“. Прыйшоў мне ў галаву цікавы план. Падумаў я, што вазьму ды залезу ў камору і наемся, колькі ўлезе, хлеба з саланінаю. Мачаха ж пайшла, а бацька спіць. А тут і ключ якраз у дзвярах. Відаць, мачаха з усяго гэтага забыла схаваць. Мне аж цяпло па целе пайшло на думку, што неўзабаве буду снедаць. Але адразу ісці ў камору баяўся. Мог жа прабудзіцца бацька. Аднак голад рабіў сваё. I склаў я сабе такі план, што цяперака пайду паем, потым пагуляю з сябрамі, а вечарам, калі не будзе нічога цікавейшага, зашыюся недзе пад дашок і пасплю.
Да каморы я вырашыў дабрацца з гарышча. Залез я на свініннік і, па жэрдцы над стайняй кабылы, дабраўся на гару. Крыху было мне страшнавата — калі б жэрдка паламалася, я паляцеў бы ў хлеў да кабылы. Мусіў бы тады сядзець там, пакуль аж кабылы з поля не прывялі б. Колькі то смеху было б, бо што-што, а падсмейвацца то яны ўмелі. Але неяк за~ лез. I тады пачалі мяне палохаць думкі, ці добра зраблю, калі палезу красці сваім сала. На ўсё жыццё застануся злодзеем. Але жалудак даваў аб сабе знаць, усё роўна так, як бы падказваў: „Лезь, паясі, а потым пойдзеш у царкву, памолішся і Бог табе ўсё прабачыць“. I я паціху спусціўся ў сені ды на пальчыках увайшоў у камору. Ад запаху свежага хлеба аж у жываце забурчэла. Выняў я з кішэні ножык і ўжо хацеў адрэзаць кавалак сала, як заскрыпелі дзверы. Відаць, бацька выспаўся і вырашыў пайсці да мужчынаў пакурыць чужое махоркі. Але, відаць, так як і я ўбачыў ён у дзвярах да каморы ключ і перакруціў яго ды засунуў засаўку. Потым павесіў яшчэ замок і як бы ніколі нічога выйшаў з хаты, а я застаўся замкнёны. Адрэзаў усё ж такі кавалак сала, адламаў
хлеба і пачаў супакойваць жалудак. А, згодна з мачашынай тэорылй, жалудак у мяне патройны. Каб неяк яго супакоіць, трэба было б палавіну бохана з’есці і сала дэкаграмаў дваццаць. Прасядзоў я так — аж мачаха вярнулася з царквы —у той цямніцы. Раптам зноў скрыпнулі дзверы і я пазнаў, што гзта мачаха. Яе распазнаць было вельмі лёгка, заўсёды так неяк дзіўна косам шмаргала. Праз гэта яе „Сморкуовкою“ празываюць. Мне аж валасы дыбам сталі. А тут яшчэ мачаха, чую, камору адмыкаць пачынае. Прытаіўся я за дзвярыма і стаю че дьтхаючы. Аднак, мачаха пачула, што там нехта ёсць, і заглянула. I пачалося. „Ты Сычу! Шчо ты робыш в коморы, коо тэбэ спрутыло?!“ — верашчыць на ўсё горла. „Мамо, —: гавару, — я пэрэд хлопцямі сховався, бо воны хотыэлі мэнэ набыты. Коб вы зналі, што в сэліе робытся". Але яна знаць не хацела. Яна ведала, што як сяджу ў каморы. дь’к несумненна еў. Паглядзела на хлеб і давай мяне кіём лупіць, дзе папала. „Мамочко, — плачу — нэ біэтэ, я ж нэ выговаты“. „Нэ выноваты? А нашчо ты йев солоныну і хліэб? Думаеш, нэ пузнала? А дэ ж крыж з булкі, коб тэбэ груом забыў, баструку ты: ты ж ёго разом з хліебом впэр, коб ты удавывся!" Я і забыў, што яна, усё тое, што да ежы, сваімі знакамі значыла. Адтрапала яна мяне там колькі ўлезла, што аж я не рады быў, што на свет нарадзіўся, ды паўтарыла сказанае рана: „Я ж тобе казала, што іды жэрты туды, у ko­to пас. У мэнэ тобіе йедла нэма. I як хоч, то нэ ражы, бо заб’ю“.	'
I так я наеўся хлеба з салам. На другі дзень ужо ўсе суседзі зналі, што я злодзей. Мачаха раетрубіла, што не толькі ўсю саланіну, але і пшаніцу з каморы павыносіў. Пакуль што не знае толькі, хто маім супольнікам. Яна ніяк не магла дадумацца, як я мог знайсціся ў замкнёнай каморы і вырашыла, што памагае мне „діявол“. I з гэтае пары, як толькі штонебудзь у вёсцы згіне пачалі прыпісваць мне. Ці авечка недзе адбілася, ці сабэкі мяшкі паразвалакалі — усяму быў вінаваты я. Калісьці, як у Багроўскага Грышкі мяшок жыта прапаў, дык ягоная жонка Тэкелька яўна сказала, што гэта я.
А мая мачаха так і даносіла на пастарунак у Кляшчэлі. Крыўдна мне было гэтую напасць пераносіць.
Вярнуўшыся ад „пана“, пасля вызвалення ў ліпені 1944 ro­fla часткі Беласточчыньт, адразу прыняўся я за гаспадарку. Мачаха, убачыўшы, што ўваходжу на панадворак, схапіла за вілы ад гною і да мяне. Але, відаць, ейную зверскую злосць стрымаў мой упарты, пазбаўлены страху, позірк. Яна думала, што, як раней, згорблюся і буду чакаць яе ўдараў. Закончылася толькі на плюгавых праклёнах. Але я вытрымаў і не адступіў. I так застаўся гаспадарыць ды гадаваць ейных дзяцей. Яна мяне ніколі не любіла, а цяпер гэтую нянавісць паглыбляў у ёй страх, што я буду перашкаджаць у яе палавым жыцці з Кірылам Сапёравым, якога Гусаком празывалі. Па смерці майго бацькі, Гусак не толькі стаў часцей да нас прыходзіць, але і заставаўся да позняе ночы. А потым перагнаў да нас свае авечкі. Быццам бы каб лягчэй было да стада далучаць. Бо жыў ён на хутары і, калі пастух заіграе на „бэкаўцы“ ды закрычыць -— ,,выганяй“, то ён мусіў гнаць іх аж у вёску. I так пра.гаспадарыў я, пасля вяртання ад таго гаспадара, дзе быў на службе, аж да зімы. Надыходзілі Каляды, a ў мяне. васемнаццацігадовага хлопца, ні вопраткі, ні абутку. Сорамна гаспадару хадзіць аборваным і ў лапцях. „Давай, — думаю, — прадам парасятка і чаравікі сабе куплю ды нейкага мультану на касцюм“. Так і зрабіў. Запрог аднойчы каня, укінуў парасятка, і паехаў у Гайнаўку. Там яго і прамяняў у Агафона на ботьт. Вярнуўся дамоў, а там пекла. Калі ад’язджаў — не гаварыла нічога, а як вярнуўся — кляла на чым свет стаіць! Але боты'. засталіся. Касцюм мне пашыў, з мультану, дваюрадны брат Полік. Так што на святы меў я ў што апрануцца. Але не дачакаўшы Каляд, прыйшла павестка мне на пастарунак у Кляшчэлі ехаць. Камендант, нічога не пьттаючы, накінуўся на мяне, як шуляк на курку. „Ты... сыну, украдлэсь у маткі вепша і яконсь жупіцэ по ойцу! Есьлі т.ы, знайдо, не звруціш тэго вшысткего і то до ютра, то згніеш в вензеню! Матка цалэ лято вепша карміла, а ты злодзею украдлэсь і спшэдалэсь, абы собе убрань накуповаць .і убраць