• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пожня  Васіль Петручук

    Пожня

    Васіль Петручук

    Памер: 239с.
    Беласток 1987
    95.46 МБ
    Як было, так было, але Бурак, усё ж такі, вырас і стаў добрым вартаўніком. Быў ён надта ж злосны. Усе яго баяліся.
    Але таму жыццё ягонае стала яшчэ болып цяжкім — перасталі спускаць яго з ланцуга, каб часам некага не пакусаў. Гэта азначала галадоўку.
    Аднойчы, вясною, здарылася бяда. Бурак з самае раніцы сваім жаласлівым скавытаннем прасіў есці. Але мачаха, быццам бы незнарок не ішла ў поле і. пільнавала, каб я не ўкраў хлеба ды не занёс сабацы. Раптам, у абсяг Буркавага ланцуга забегла куранятка і ён, на мачашыных вачах, кінуўся на яго ды з’еў. Смерць двухднёвага куранятка была смяротным прысудам майму чатырохногаму сябру, Мачаха схапіла кол ды і давай бязлітасна лупцаваць сабаку, Я спачатку маўчаў. Думаў, ударыць раз-другі ды перастане. А па-другое, сам баяўся, каб не дастаць. Але, бачачы, што пераставаць яна і не думае, давай плакаць ды прасіць: — „Мамо! Мамочко! Нэ біетэ Бурчыка! Заб’етэ ёго!“ Тады мачаха — да мяне. Я ■— ходу! А яна — зноў давай сваё рабіць. Бедны сабака ўжо і енчыць перастаў. Адно толькі хроп. Я, каб пераняць на сябе мачашыну злосць, пачаў яе празываць. — „Мама-срама“, — верашчаў на ўсё горла, абы толькі яго жывым пакінула. Аднак, нічога не памагло. Забіла мачаха Бурка. Потым кінула кій і сказала: — „Закопай ёго, баструку, бо і тобіе тое будэ“. Доўга я яшчэ яго гладзіў ды плакаў. Але, калі ўбачыў, што мачаха выходзіць з хаты і ідзе з матыкаю ў маім напрамку, -схапіўся ды пачаў адвязваць з Бурка ашыйнік. Яна падбегла да мяне ды замахнулася, каб даць, але, калі я ўцёк да Улляны за плот, ўзяла сабаку за заднія лапы і пацягнула на тое месца, дзе казала закапаць. Завалакла і крычыць да мяне: — „Я тэпэр іду огортаты картохлі, але як прыду і ты ёго шч'э нэ закопаеш, то з тобою будэ тое самэ“. Закапаў я Бурка разам са сваёю верай у чалавека, зрабіў магілу і, паплакаўшы над сваім лёеам, вярнуўся да іптодзённых заняткаў. Больш у нас сабакі не было. Застаўся мне да гульні дзедаў Рэбчык, але ён быў якісьці дурны. Знаёмы ці незнаёмы — кусаць пачынаў. Бывала, бегаю я з ім па дзедавым панадворку ці лузе, дзе пасвіліся Каровы, і толькі адбягу на нечый кліч, а ён даганяў, ха' паў зубамі і разрываў цела. Калісьці я яго гладзіў, а ён pan-
    там як не кінецца на мяне. Цэлую руку пакусаў. I то на вачах усяе дзедавае сям’і. 3 таго часу я стаў яго баяцца. Гавораць, што тахвіляне яго на сала, для хворага на сухоты, забілі.
    ШЭШКАЎ БУРЫК
    Праз адну хату ад нас жыла сям’я Шэшкавых — бацька. маці і пяцёра, а мо шасцёра дзяцей. Бацьку, які назьтваўся Іван, празывалі ў вёсцы Немцам. Добра не ведаю, але бадай таму, што ён, бывала, як зойдзе да суседа дахаты, дьтк стане і маўчыць. — „Сядай, Іван,“ — запрашаюць. — „Ныэ, постою“, — адказваў той. I так стаяў паўдня, а гаспадар, чакаючы, што Іван скажа, мусіў сядзець цэлы час у хаце. Ягоная жонка Аксеня была добрай жанчынай, але „вліетіела“ выходзячы замуж за такога прыдуркаватага „ніэмця". Здаровы нагула быў і вельмі любіў біць слабейшых за сябе. Найчасцей біў жонку і мяне. Жонку за тое, што была ягонаю жонкай а мяне за што — не ведаю. Біў, проста, як гаварыў, „з ласкі на пацеху". Дзе не спаткаў, хапаў мяне за шыю і „малаціў“ па галаве ды мордзе. Бывала і так, што даводзілася мне сустракацца з ім у чыстым полі, або на пашы. Тады я, проста, уцякаў. Немец не паддаваўся, даганяў мяне і адбываў сваю павіннасць. Уцякаць ад яго мне не было куды. Скардзіцца таксама не было каму і я быў вымушаны з усім гадзіцца. Пры гэтакай сустрэчы аддаваў „кантыгент" — і ўсё нармальна.
    Аднойчы зімою, а мо і ранняю вясною, ужо не памятаю, ано толькі ведаю, што было многа балота і стаялі лужыны, мне неяк удалося выйсці на двор пагуляць з сябрамі. Абуты я бьтў у башмакі, якія ў вадзе вельмі хутка прамакалі. Але лічыў за лепшае быць у мокрых башмаках на дварэ, чым суха сядзець у хаце і пільнаваць мачашыных дзяцей. На дварэ быў нас цэлы гурт, бадай што з паловы вёскі пазыходзіліся. I вырашылі мы, што будзем дражніць Шэшкавага Бурка. Бы-, лі мы малымі хлопцамі — ва ўзросце ад пяці да васьмі год. ПІэшкаў Бурык быў злосны, але заўсёды баяўся вялікай колькасці людзей. Мы былі ўпэўнены, што ён і нас будзе ба18
    яцца і падыходзілі да самых варот ды верашчалі: „Бурык, ксы! Бурык, ксы! Бурык, бэры ёго!“ Бурык брахаў, але за вароты не выбягаў. Сын Ыемца, Міця, выглядаў праз акно і таксама крычаў: „Бурык, бэры йіх“. Тады мы, нібы курапаткі, разбягаліся па панадворках, а Бурык выбягаў за вароты і дурнеў. He ведаў за кім бегЧы, і так ні з чым вяртаўся зноў на панадворак. Усяму гэтаму прыглядаліся мужчыны, якія сядзелі ў Панаска, што жыве насупраць Шэшкавых. Быў з імі і Немец. Яму, відаць, абрыдла на ўсё гэта глядзець і вырашыў нас разагнаць. Калі мы гэтак стаялі задам да Панаскавай хаты і планавалі чарговае „наступленне“, Немец паціху выйшаў на двор і, хаваючы за спіною кій, падыйшоў да нас. Сабака, убачыўшы гаспадара, пераскочыў вароты і кінуўся ў наш бок. Мы — у ногі! Але ўдалося гэта не ўсім. Я нават не паспеў скумекаць, у чым рэч, як пачуў на спіне Шэшкаў кій. Упаў у лужыну 1 раву на чым свет стаіць, a HeMen; трэпле мяне кіем дзе папала, ды сабакаю кскуе, які і так ужо рваў мяне зубамі. Каб не тое, што мяне нехта абараніў, дык Немец можа бы і забіў. He памятаю ўжо. хто адвёў мяне дахаты. бо сам я з лужыны ўстаць не мог, але памятаю, што потым мой бацька з Немцам кідаліся каменнем. Відаць, бацька за мяне заступаўся.
    На другі дзень хачу ўстаць, а тут ні рукою, ні нагою паварушыць не магу ды да таго акрываўлены цэлы. Чую ў хаце — пра лекара гавораць. Бацька кажа, што завязе мяне да Кляшчэляў, бо і так усё роўна на рынак едзе. Мне моцна балела, але адначасова цешыўся, што буду ў горадзе, куды людзі з усіх вёсак з’язджаюцца. Буду на рынку, дзе ўсё прадаюць. купляюць ды п’юць гарэлку. Чаго добрага — думаю, — можа ў Кляшчэлях тата купяць булачку або ражка.
    Заехалі мы да Кляшчэляў, бацька паставіў воз, выпраг кабылу, павесіў ёй на галаву торбу ды столькі я яго і бачыў. Тірыйшоў, калі ўжо дамоў трэба было ад’язджаць, і кажа: „Дохтора нэ було дома. I сам вычуняеш. Я лепш за тые грошы, шчо трэба було б оддаты дохторовы, купыв следзюв
    Зайедэмо до дому то ззымо“. Дахаты мы заехалі, але селядцоў гэтых мне есці не давялося. Далі мне палізаць толькі адну галаву.
    Хаця ўвесь час праляжаў я ў возе, то аднак гэтага не шкадаваў. Наадварот, цешыўся, што быў у „міэсты“ і бачыў, як людзі стукалі адзін другога ў да'лоні, пілі гарэлку і елі сальцэсон. Я не ведаў, што гэта такое, але памятаю, як адзін з іх гаварыў: „Максім! Пуйды до склепу, купы бутэлёк горыэлкі і на закуску сальцэсона..."
    МАКСІМ
    Максім жыў ад нас праз чатыры хаты, але памятаю я яго добра. Часта прыходзіў да нас. Быў ён моцна цудакаваты. Любіў праклінаць і вастрасловіць. А ў той час часта ездзілі па вёсках жыды, якія скуплялі куры, яйкі, анучы. Памятаю. быў такі Шайко з Орлі, які „калядаваў“ па ўеёй Арлянскай і Кляшчэлеўскай гмінах. Наездзіўшыся па вёсках, прыедзе, дзесьці каля поўдня, да нас і, купіўшы сёе-тое, адпачывае. Бьтвала, каля Зборшчыкавага Паўла выпражэ свайго гнедага, напоіць смачнай'вадою з калодзежа, што стаяў проста на вуліцы, павесіць каню на галаву торбу з сечкаю, а сам ляжа ў цяньку ды і засне. Але адпачываць Шайку даводзілася толькі датуль, пакуль Максім новага „фокусу“ не прыдумае. Аднойчы стаяла цёплае надвор’е. Вельмі прыгожа свяціла сонейка. Усе людзі працавалі ў полі. У вёсцы былі толькі дзеці, якія купціліся ў пяску, і Максім, які пільнаваў свайго прыгожага саду. У той летні, запоўнены птушыным спевам, дзень зноў прыехаў да нас Шайко, якога мы называлі анучнікам. Максім, быццам бы таго і чакаў. Калі Шайко выпраг каня і лёг, каб адпачыць, Максім закраўся за Паўлаў плот і чакаў. Шайко быў стомлены і хутка задрамаў. Тады Максім выцягнуў з калодзежа вядро халоднае вады і, схаваўшыся ў зеллі, шугануў на спячага Шайка. Той ускочыў на ногі, нібы рыба выкінутая з вады, і аддыхацца не можа. Урэшце схапіў паветра і давай клясці вінаватага. Праклінаў
    тлуста. Нават Богам страшыў. А Максім ціха ляжаў у зеллі, бо, відаць, баяўся, каб ПІайко яго не ўбачыў. Мы паразбягаліся па панадворках і. таксама, баючыся, выглядалі з-за вуглоў, ці Шайко не бяжыць у нашым кірунку. Але Шайко, выкрычаўшыся ўволю, запрог каня і паехаў на Елянкі. Максім вылез з-за плоту, а мы ўсе адразу да яго. Ён спецыяльна назбіраў нас многа, каб было каму здзіўляцца з ягоных ,,фокусаў“. Калі ўжо ўсе мы збегліся, Максім, заходзячыся ад смеху, расказваў нам аб усім, што мы і самі бачылі. Але смяяліся за ім, хаця, зразумела, не ўсім хацелася.
    А Шайку зусім было не да смеху. Яму хацелася плакаць, тым больш, што ўжо не раз спатыкалі яго ў Грабаўцы прыкрасці. Па Максімавых расказах відаць было, што „анучнік11 пацярпеў ад яго не толькі маральна, але і матэрыяльна. „Раз, пара ліет тому назад, — расказваў „чудак“, — Шайко прыехав до Грабувця з повнымі скрьтнкамі йіець. Затрымався протів Багруовського Грышы і мэнэ. Я тогды в сэбэ з садка давай лупыты по тых скрьшках каменнямі. Шайко як зобачыў, шчо яйця брызгают, то зачав ражаты гвалт і бычом по конёвы. Коб віетэ, сучы сыны, бачылі, як вуон утыкав...“, — расказваючы рагатаў, а мы за ім пішчалі, нібы камары. А вечарам кожны расказваў сваім бацькам, які то Максім „чудак“.
    He ведаю, як і дзе ён памёр, бо я ўжо тады служыў у арміі, але памятаю, як ён кожнае лета хадзіў, у квітнеючы жоўты лубін, паміраць. Бывала, паснедае, завядзе кабылу ў „шалешак“ і, замест ісці памагаць сям’і ў полі, працаваць, клаўся ў пахучым лубіне, Чакаў, пакуль прыдзе смерць. Мы спачатку баяліся, што сапраўды ён памрэ, але смерць не прыходзіла і, украінцы, перасталі ў яе верыць. Аднак, бегалі воддаль і, хаваючыся, хіхікалі. А Максім ляжаў на спіне, з аброццю пад галавою, і кляў смерць за тое, што не прыходзіць. Калі дзень схіляўся да вечара, уставаў і ішоў дамоў, дзе даставаў лаянку ад жонкі за гультайства. Тады зноў праклінаў: „Костуха! Коб ійе огонь спалів! Прыдэ, суча доч, зімою, колі з хаты носа страшно показаты, і зарыэжэ. Коб ты, выш-
    чырко, ногі поламала! Дэ ж ты, холеро, лазіш? Як завтра нз прыдзш, то мать твою в’ёб, і ўмыраты нэ хочу!“
    „Вышчьфка“, аднак, не прыходзіла ні назаўтра, ні на пазаўтра. Ужо і лубін перацвіў. А людзі смяяліся, што, моў, і сёлета Макс'ма смерць падманула.