Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
A. B. МАЦВЕЕЎ В.П. ЯКУШКА
ПРА РЭЛЬЕОО БЕЛАРУСІ
A. B. МАЦВЕЕЎ В.П. ЯКУШКА
ЛРА РЭЛЬЕСО БЕЛАРУСІ
МІНСК
«НАРОДЦАЯ АСВЕТА»
1994
ББК 26.823
М36
УДК 087.5:551.4(476)
Рэцэнзент
д-р геолаг.-мінерал. навук, праф. Э. А. Ляўкоў
Перакладчык Н. Ф. Лапіцкая
Мацвееў A. В., Якушка В. П. . „
М36 Пра рэльеф Беларусі / Пер. Н. Ф. Лапіцкай. —
Мн.:-Нар. асвета, 1994. — 72 с., іл.
ISBN 985-03-0051-5.
Вы сумняваецеся, што гісторыя паходжання рэльефу Беларусі можа быць цікавай? Думаеце, што звесткі пра ўзаемны ўплыў рэльефу і прыродных фактараў не могуць захапляць не менш, чым сучасны дэтэктыў? Тады абавязкова прачытанце гэту разумную і займальную кніжку.
Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
м 0870500000— 280 ББК 26.823
М 303(03)—94
© A. В. Мацвееў, В. П. Якушка, 1994 ISBN 985-03-0051-5 © Пераклад. Н. Ф. Лапіцкая, 1994
УВОДЗІНЫ
Падарожнік крочыць па сцежцы. Вакол да самага гарызонту распасціраюцца развораныя палі, лясы, лугі, а наперадзе бліскае палоска вады — возера. Далёкі шлях стаміў чалавека, і таму асабліва адчувальныя нават невысокія пад’ёмы на бліжэйшыя ўзгоркі. Затое спадзістыя спускі дазваляюць паскорыць крок. Падарожнік заняты сваімі думкамі і яму не прыходзіць у галаву, што, перасякаючы падняцці і паніжэнні мясцовасці, ён знаёміцца з яе рэльефам, які адыгрывае самую разнастайную ролю ў жыцці людзей.
Чалавека на ўсіх стадыях яго развіцця акружала прырода, часткай якой з’яўляецца, і ён сам. Спалучэнне розных прыродных элементаў і з’яў на любой тэрыторыі стварае пэўны ландшафт (горны, раўнінны, узгорысты і г. д.), а рэльеф з’яўляецца як бы яго фундаментам, вызначае агульныя яго рысы, а таксама робіць уплыў на гаспадарчую дзейнасць чалавека. Так, горны рэльеф стварае ўмовы для ўтварэння ледавікоў, якія жывяць рэкі, а рэкі маюць велізарныя гідраэнергетычныя рэсурсы. Раўнінны рэльеф, які займае асноўную частку паверхні мацерыкоў, садзейнічае бесперашкоднаму развіццю земляробства, будаўніцтву дарог і магістральных каналаў. Нізінныя раўніны ў вільготным клімаце часцей за ўсё заняты лясамі і балотамі, а ў сухім — пясчанымі пустынямі.
Натуральна, што чалавек у сваёй гаспадарчай дзейнасці — пры выдзяленні зямельных надзелаў, выбары месца для паселішчаў, будаўніцтве дарог, асушальных каналаў і іншых збудаванняў — вымушаны лічыцца з асаблівасцямі паверхні Зямлі. Да такога вываду прыйшлі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, і тады ж узнікла навука геаметрыя, якая дапамагала вызначыць плошчы, вуглы нахілу, колькасць пад’ёмаў і спускаў, глыбіню рачных далін, колькасць яроў і інш.
Будова рэльефу вызначаецца спалучэпнем асноўных яго элемент ў. Як белы колер складаецца са спалучэння сямі колераў, a любая музыка — з сямі гукаў, так няроўнасці зямной паверхні ўтрараюцца спалучэннямі некалькіх геаметрычных элементаў: гарызантальных і нахіленых плоскасцей, ломаных ліній, пунктаў іх перасячэння і г. д. На прыродных аб’ектах гэтыя элементы абумоўліваюць форму і месцазнаходжанне град, узгоркаў, роўных паверх-
няў, далін, .іагчын, характэрных пунктаў і ліній (вяршынь, бровак, падэшваў і інш.). На схеме гэта спалучэнне можна паказаць наступным чынам (мал. 1).
У літаратуры часта ўжываюць выразы: выпуклая (дадатная), увагнутая (адмоўная) форма. Любы рэльеф утвараецца ў выніку пэўн'ага спалучэння трох асноўных састаўляючых: крыніцы энергіі-»рэльефаўтваральнага працэсу-> формы рэльефу. Напрыклад, пад уздзеяннем энергіі Сонца ў працэсе выпарэння, перанбсу вільгаці на сушу і выпадання ападкаў фарміруюцца разнастайныя формы рэльефу — яры, рачныя даліны, ледавіковыя цыркі і г. д. Або: энергія ўнутраных сіл Зямлі выклікае падняцце па трэшчынахразломах да паверхні магм.ы; звязаныя з гэтым працэсы ствараюць форму вулканічнага конуса.
Навука, якая вывучае рэльеф зямной паверхні, называецца геамарфалогіяй ад грэчаскіх слоў: ge — Зямля, morphe — форма, logos — слова, вучэнне. Яна сфарміравалася ў канцы XIX стагоддзя.. „ . „
Калі паглядзець на фізічную карту свету або любой іншай тэрыторыі, то кідаецца ў вочы разнастайнасць фарбаў ад густа карычневых да цёмна-зялёных і сініх. 3 дапамогай фарбаў паказваецца будова зямной паверхні — горы і раўніны, іх вышыня над узррўнем мора, рэльеф дна акіяна. Складанасць і разнастайнасць рэльефу звязана з тым, што ён фарміруецца на мяжы асноўных сфер нашай планеты: літасферы, атмасферы, гідрасферы, біясферы.
Звычайнаму назіральніку рэльеф уяўляецца непарушнай, стабільнай з’явай прыроды. На самай жа справе Зямля знаходзіцца ў пастаянным руху, развіцці. Рэльеф змяняецца пад уздзеяннем унутраных (эндагенных) і вонкавых (экзагенных) сіл ва ўмовах . зямной гравітацыі (сілы цяжару). Нярэдка змяненні ў рэльефе могуць быір> надта хуткімі, нават катастрафічнымі. Да іх належаць ' землетрасенні, у выніку якіх у Зямлі ўтвараюцца раскрытыя трэшчыны, разбураюцца горныя перавалы, змяняецца малюнак ’ .берагоў. У выніку горных абвалаў мільёны тон рыхлых парод, якія назапасіліся на схілах гор, скідваюцца ў даліны, разбураючы ўсё на -вваім шляху, запруджваючы рэкі і ручаіны. Памятаеце ў Пушкіна:. _
<Оттоль сорвался раз обвал,
. Н с тяжкям грохотом упал,
' й всю тесннну между скал
. Загороднл,
; П Терека могутнй вал
■ Остановнл».
Прыкметныя змяненні р§дьефу ўзнікаюць у выніку разбурэння хвалямі высокіх берагоў, пры апоўзнях, росце яроў, утварэнні правалаў у вапняках і г. д. Аднак усё ж на Зямлі пераважаюць павольныя, на першы погляд непрыкметныя геамарфалагічныя працэсы, распаўсюджаныя на велізарных прасторах. Да іх, напрыклад, належыць выветрыванне, г. зн. разбурэнне горных парод пад уплывам рэзкіх ваганняў тэмпературы, раставання і замярзання вады ў трэшчынах, растварэння горных парод вуглекіслатой, што знаходзіцца ў прыродных водах, і г. д. Буйныя і дробныя абломкі, якія ўзнікаюць пры гэтым, падпарадкоўваючыся закону сілы цяжару, павольна перамяшчаюцца зверху ўніз, дзе яны часта падхопліваюцца рэкамі, ручаямі, ледавікамі або пакрываюць спадзістыя схілы гор і ўзгоркаў накшталт плашча і ствараюць своеас'аблівыя «каменныя моры» і «рэкі».
Вялікую рэльефаўтваральную работу выконваюць цякучыя воды. На працягу тысяч гадоў яны праразаюць глыбокія цясніны 1 шырокія на многія кіламетры даліны, разбураюць, пераносяць, сартыруюць велізарную колькасць рыхлага матэрыялу. Падлічана, што ўсе рэкі зямнога шара выносяць у акіян каля 20 млрд т рэчыва ў год.
Грандыёзнасць рэльефаўтварэння на Зямлі можна сабе ўявіць • на прыкладзе ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў. Пад уздзеяннем першых у пэўныя эпохі жыцця Зямлі ўзнікаюць горныя сістэмы вышынёй 5—7 тыс. м і больш. Здавалася б ніякая сіла не здольна іх знішчыць. Але пройдуць мільёны гадоў, і на месцы гор узнікне высокая> амаль плоская раўніна, утвораная сілай экзагенных працэсаў: дзейнасцю рэк, ледавікоў, выветрывання, карсту і інш. Кожны з экзагенных і эндагенных працэсаў мае здольнасць разбурэння (эрозіі), выраўноўвання (дэнудацыі) і назапашвання (акумуляцыі). Звычайна яны дзейнічаюць процілегла адзін -аднаму і ў выніку ствараюць пэўныя формы рэльефу. Напрыклад, рачныя даліны — вынік эрозіі і акумуляцыі рэк, розныя тыпы марскіх берагоў — вынік разбуральнай і збіральнай работы марскіх хваль.
Такім чынам, у фарміраванні разнастайных форм зямной паверхні прымаюць удзел і эндагенныя і экзагенныя працэсы, аднак дамінуюць тыя або другія. Па гэтай адзнацы ў геамарфалогіі часцей за ўсё вылучаюць два напрамкі: структурны і кліматычны. Структурная геамарфалогія вывучае формы зямной паверхні, якія адлюстроўваюць геалагічную будову, вынікі разбурэння і пераўтварэння тэктанічных структур экзагеннымі працэсамі. Такія формы найбольш характэрныя для маладых і старажытных гор, высокіх нагор’яў і плато, складзеных карэннымі пародамі.
Аб’ектам кліматычнай геамарфалогіі з’яўляецца рэльеф, створаны пры пераважанні экзагенных фактараў. Таму такі рэльеф 2. Зак. 1233.
носіць рысы прыроднай занальнасці. Напрыклад, для стэпавай зоны характэрны зрыты ярамі рэльеф, а для зоны пустынь — дзюнна-барханны.
Вялікую колькасць форм рэльефу, звязаных адна з другой па паходжанню, прынята называць тыпам рэльефу (напрыклад, узгорыста-марэнна-азёрны, горны, ярава-лагчынны). Утварэнне кожнага тыпу абумоўлена пэўным геамарфалагічным працэсам. Горны тып рэльефу ўтварыўся ў выніку пераважнага праяўлення тэктанічных працэсаў, а ярава-лагчынны — у выніку дзейнасці расталых і дажджавых патокаў.
Пералічаныя вышэйсамыя агульныя прынцыпы фарміравання і будовы рэльефу своеасабліва праяўляюцца ў розных участках зямнога шара, што залежыць ад гісторыі развіцця гэтых тэрыторый. У дадзенай кнізе якраз і разглядаюцца асноўныя этапы і фактары фарміравання зямной паверхні на канкрэтным прыкладзе, тэрыторыі Беларусі.
ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫ ЛЕТАПІС БЕЛАРУСІ
коат^Р^Х'й^—^ Беларусь размешчана на заходняй ускраіне Рускан рауніны, у межах старажытнай Усходне-Еўрапейскай аД КаР"ат "а за™ Ту™ на усходзе. Звычаяна паверхня платформ мае раўнінны хапактао аднак рэльеф Русхай раўніны № толТкі разнастайны ал “ PBS в ’ т.аму што адлюстроўвае доўгую гісторыю яго фарміраЗямФ 3"п яГ' ЯК?Й агульным рыеам развіцця
(табл. 1). Як праяуляліся гэтыя этапы на тэрыторыі нашага краю, мы і разгледзім у гэтым раздзеле.
. . Табліца 1
Асноуныя этапы развіцця Зямлі
Эра
Перыяд
Пачатак (млн гадоў таму назад)
Працягласць (млн гадоў)
Арганічны свет
Антрапагенавы (чацвярцічны) —
1,6
1-
1
1.6
1 (працягласць
1 67 млн гадоў)
Неагенавы —
25
—
23,4
1
Палеагенавы
—————1
67
—
42
Млекакормячыя |
Пакрытанасенныя |
1 р
Мелавы
—
137
70
Мезазойская (працягласць 163 млн гадоў) і-
Юрскі
195 |
58 |
Паўзуны
1
Трыясавы
230 |
1 35
Голанасенныя ।
Архаічныя паўзуны |
аТўУМк:Гцы кнНаЧЭННЯ аСН°ЎНЫХ —агічн* геамарфалагічных тэрмінаў
Працяг
Эра
Перыяд
Пачатак (млн гадоў таму назад)
Працягласць (млн гадоў)
Арганічны свет
Палеазойская (працягласць 340 млн гадоў)
Пермскі
285
55
Земнаводныя
Архаічныя хвашчовыя, дзеразовыя, папаратнікі і голанасенныя
Рыбы
Псілафіты
Беспазваночныя Водарасці
Бактэрыі
Каменнавугальны
350
65
Дэвонскі
410
60
Сілурыйскі
440
30
Ардовікскі
500
60