Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
Ледавіковыя ўзвышшы Беларусі вызначаюцца надзвычайнай разнастайнасцю і маляўнічасцю. Высокія круглявыя купалападобныя ўзгоркі і грады, часта пакрытыя лесам, узвышаюцца над суседнімі паніжэннямі, балотамі, азёрамі на 30—50 м. Здалёк сістэма град выглядае невысокімі горнымі ланцугамі, на схілах якіх раскіданы буйныя валуны. На такіх участках колькасць узгоркаў (узгоркаватасць) бывае 20—30 на 1 км2 (мал. 4).
Узвышшы Паазер’я, апрача таго, упрыгожаны шматлікімі азёрамі, то доўгімі і вузкімі са схіламі, якія нагадваюць горныя цясніны, то круглявымі або з карункавым малюнкам берагоў. Катлавіны
Мал. 5. Лагчынная катлавіна возера Доўгае
азёр створаны актыўным або «мёртвым» лёдам, а таксама яго расталымі водамі. Па паходжанню вылучаюць катлавіны лагчынныя, эварзійныя, падпрудныя, складаныя, тэрмакарставыя. Лагчынныя азёры называюць гляцыгеннымі калдобінамі, падкрэсліваючы гэтым удзел у іх утварэнні выворваючай дзейнасці ледавіка. Яны глыбокія, вузкія, часцей за ўсё выцягнутыя з паўночнага захаду нд паўднёвы ўсход. Катлавіна самага глыбокага ў Беларусі возера Доўгага дасягае глыбіні 80 м, калі лічыць з дна да броўкі схілаў (мал. 5).
Аб прывабнасці і унікальнасці возера, якое з’яўляецца прыродным заказнікам, можна рабіць вывад з наступнага апісання: «Мне давялося бываць на возеры Доўтім шмат разоў: і зімой у мяцеліцу, калі цёмныя схілы з цяжкасцю распазнаюцца скрозь снежную заслону; і летам пры яркім святле сонца, калі блакітная паласа слепіць вочы; і ўначы, калі светлая лунная сцежка нерухома ляжыць на цёмнай, як чарніла, вадзе».
Возера Доўгае знаходзіцца ў Глыбокскім раёне. Пры невялікай плошчы яно мае максімальныя для азёр Беларусі глыбіні. Яно здзіўляе перш за ўсё сваёй формай, нагадваючы вузкую цясніну даўжынёй каля 7 км з высокімі і стромкімі схіламі. Вялікая глыбіня характэрна і для падводных схілаў. Толькі вузенькая пясчанагалечнікавая палоска цягнецца ўздоўж берага, а далей — рэзкі абрыў адразу на 15—18 м, куды не пранікаюць прамяні сонца. У цэнтры возера глыбокія, па 40 —50 м, плёсы раптам змяняюцца падняццямі дна, якія мясцовыя жыхары называюць «гарамі».
Падпрудныя катлавіны характэрны для буйных азёр^— Нарачы, Асвейскага. Шматлікія маленькія, але глыбокія катлападобныя эварзійныя катлавіны ўтвараюцца ў ложы ледавіка сілай вады, якая падае ў ледавіковыя трэшчыны з вялікай вышыні. Тэрмакарставыя, часцей за ўсё мелкаводныя, азёры з’яўляюцца вынікам прасадкі верхняга пласта парод у працэсе раставання пахаваных у марэне льдоў. Найбольш уражваюць разнастайнасцю малюнка складаныя катлавіны (азёры Крывое, Атолава), утварэнне якіх адлюстроўвае спалучэнне ўсіх пералічаных працэсаў (мал. 6). Рэкі, якія злучаюць азёры, слаба распрацаваны, маюць выгляд праток.
Паблізу азёр, а такгама на водападзельных участках узвышшаў звяртаюць на сябе ўвагу групы высокіх узгоркаў, складзеных не марэнай, а тонкімі пластамі рознакаляровых пяскоў з праслойкамі глін. Гэта камы (мал. 7). Яшчэ больш цікавыя озы — доўгія, вузкія пясчаныя грады, як бы насаджаныя зверху на ўзгоркі, балоты, азёры. Яны нагадваюць высокія чыгуначныя насыпы, выцягнутыя на некалькі кіламетраў. Розназярністыя пяскі, крутыя схілы садзейнічалі захаванню на озавых градах сухіх сасновых лясоў, што робіць іх яшчэ больш маляўнічымі.
Апошні (паазерскі) ледавік пакінуў тэрыторыю Беларусі каля 13—16 тыс. гадоў назад. 3 геалагічнага пункту гледжання гэта вельмі невялікі тэрмін. Таму ледавіковы рэльеф поўначы рэспублікі носіць многія рысы «маладосці» і добрай захаванасці.
У адрозненне ад яго ўзвышшы цэнтра, нягледзячы на значную вышыню над узроўнем мора, носяць рысы «старасці». Гэта выяўляецца ў адсутнасці ледавіковых азёр, наяўнасці добра распра-
Мал. 6. Складаная катлавіна возера Крывое
Мал. 7. Разрэз кама
цаваных рачных далін. Озавыя і камавыя ўтварэнні тут заха1валіся ў выглядзе купалападобных узгоркаў і спадзістых град, насаджаных на высокія ўчасткі марэнных узвышшаў. У паніжэннях рэльефу яны надта размытыя. •
Найбольш магутнае на Усходне-Еўрапейскай раўніне абледзяненне называецца дняпроўскім, а ўзрост яго ацэньваюць у 320—250 тыс. гадоў таму назад. Паўднёвая мяжа дняпроўскага абледзянення ідзе за межы Беларусі. Тады ледавік па Прыдняпроўскай нізіне спускаўся да 48°30' паўночнай шыраты (ля г. Днепрапятроўска). На тэрыторыі Беларусі ён пакінуў невысокія, надта размытыя больш познімі водамі канцавыя марэны. Выключэннем з’яўляецца маляўнічая Мазырская града.
Да гэтага часу ў нас гаворка ішла аб ледавіковых узвышшах, але на іх долю прыпадае не больш як 1/3 плошчы Беларусі. Паверхня астатняй тэрыторыі — гэта раўніны з вышынямі каля 180—150 м і нізіны, якія ляжаць ніжэй 150 м над узроўнем мора.
Нізіны і раўніны Беларусі вызначаюцца разнастайнасцю рэльефу і гісторыяй іх узнікнення і развіцця. Шэраг нізін — Полацкая, Дзісненская, Суражская — утварыліся на месцы вялікіх і досыць глыбокіх прыледавіковых азёр, што ўзніклі ў выніку падпруджвання расталых вод, якія цяклі з поўначы, градамі канцавых марэн. У такіх халодных прыледавіковых азёрах намнажаліся пяскі, а ў найбольш глыбокіх месцах — стужкавыя (тонкаслаістыя/ шакаладныя гліны. Так, для Полацкага прыледавіковага возера падпрудай былі Свянцянскае і Ушацка-Лепельскае ўзвышшы. Ператварэнне 20 » .
• азёр у нізіны адбывалася пры адступанні ледавіка з дапамбгай рэк, якія спускалі азёры, перасякаючы ўзвышшы, што падпруджвалі іх. I Іры гэтым у месцы прарыву фарміраваліся так званыя скразныя ўчасткі далін.
Больш высокі ўзровень займаюць водна-ледавіковыя і марэнныя раўніны. Да ліку такіх тэрыторый належаць Цэнтральна-Бярэзінская, Нарачана-Вілейская, Стаўбцоўская і іншыя раўніны.
Найбольш нізіТія ўчасткі тэрыторыі Беларусі сфарміраваліся нядаўна. Іх утварылі рэкі, а асноўным матэрыялам, што высцілаў паніжэнні, быў пясчаны алювій. Такое паходжанне маюць цэнтральныя часткі Сярэдне-Нёманскай нізіны, Прыпяцкага і Дняпроўскага Палессяў.
Сучасныя раўніны і нізіны воднага паходжання маюць у цэлым плоскую або плоскахвалістую паверхню. Сярод велізарных балот і лясоў тут захаваліся рэшткавыя азёры. Кідаюцца ў вбчы пясчаныя дзюны, зарослыя лесам.
Паспрабуем уявіць сабе будову рэльефу і гідрасеткі нашай тэрыторыі ў момант адступання апошняга ледавіка 13—16 тыс. гадоў назад. Гэты перьіяд атрымаў назву познеледавікоўя. Край ледавіковага покрыва знаходзіўся ў межах Прыбалтыкі. Тэрыторыя ж Беларусі апынулася ў асноўным у зоне пашырэння пастаянна мёрзлых грунтоў. Паніжэнні паверхні былі занятыя прыледавіковымі воднымі басейнамі, якія ў Паазер’і займалі каля паловы плошчы. Прэсныя моры раздзяляліся ўзвышшамі.
Мёрзлыя пароды паступова раставалі, верхнія грунты перапаўняліся вадой, рабіліся рухомымі і павольна спаўзалі са схілаў узвышшаў у паніжэнні (гэты працэс называецца саліфлюкцыяй). Паступова афармляўся водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў. Разам са спускам прыледавіковых азёр утварыліся рачныя даліны басейна Балтыйскага мора: Віліі, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Ловаці.
На поўначы ў Паазер’і запоўненыя (закансерваваныя) мёрзлым марэнным матэрыялам катлавіны пачалі адтаваць (раскансервоўвацца). Працэс раставання (тэрмакарста) суправаджаўся асяданнем грунтоў і з’яўленнем ва ўтвораных паніжэннях азёр, якія існуюць і зараз.
СУЧАСНЫ ЭТАП '
Сучасны выгляд рэльеф Беларусі набыў на працягу галацэну, г. зн. за апошнія 10 тыс. гадоў, калі клімат стаў больш цёплым. У галацэне працягвалася фарміраванне і ўскладненне рачных далін. У азёрах намнажаліся пясчана-гліністыя, затым карбанатныя, * а ў сучасную эпоху пачалі пераважаць арганічныя асадкі.
У сярэдзіне галацэну (8—5 тыс. гадоў назад) асабліва інтэнсіўна развіваліся балотаўтваральныя працэсы, звязаныя з зарастаннем мелкаводных азёр і пад’ёмам узроўню грунтавых вод. На высокіх раўнінах у месцах пашырэння рыхлых, багатых вапнай парод з’явілася сетка яроў і лагчын. Іх утваралі летнія Дажджавыя і веснавыя расталыя воды. На плоскіх водападзелах фарміраваліся шматлікія сподкападобныя суфазійныя западзіны. Схілы ўзвышшаў
4. Зак. 1233. •
пераўтвараліся пад уздзеяннем вод і гравітацыйных працэсаў.’ Пэўную ролю адыграў карст, а на пясчаных нізінах — дзейнасць ветру. .
У галацэне зямная паверхня зведала невялікія дэфармацыі (рухі) пад уздзеяннем тэктанічных фактараў. У выніку змянялася канфігурацыя рачных далін, рэчышчаў, узмацнялася дзейнасць, эразійных і эолавых працэсаў.
Актыўны ўдзел у пераўтварэнні рэльефу пачаў прымаць чалавек, які стварае новыя формы*рэльефу, а таксама прыкметна паскарае ход некаторых прыродных працэсаў: плоскасны змыў, выветрыванне, утварэнне яроў і інш.
3 карысных выкапняў галацэну важнейшым з’яўляецца торф, азёрныя сапрапелі.
ВЫГЛЯД СУЧАСНАГА РЭЛЬЕФУ БЕЛАРУСІ
Як ужо адзначалася, тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў заходняй частцы Рускай раўніны. Сярэдняя вышыня яе паверхні над узроўнем мора — 159 м. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 346 м (гара Дзяржынская на Мінскім узвышшы) да 80 м (у даліне Нёмана ля граніцы з Літвой). Большую частку тэрыторыі займаюць раўніны, на долю ўзвышшаў прыпадае менш за адну трэць.
ВАЖНЕНШЫЯ ТЫПЫ РЭЛЬЕФУ
Асноўны выгляд рэльефу рэспублікі створаны старажытнымі геамарфалагічнымі працэсамі — ледавіковымі і водна-ледавіковымі. У пасляледавіковы час рэльеф фарміраваўся пад уплывам дзейнасці рэк і часовых патокаў, гравітацыйных працэсаў і выветрывання, хвалевай дзейнасці ў азёрах, забалочвання, суфозіі, карставых праяўленняў, эолавай дзейнасці. Да ліку сучасных рэльефаўтваральных фактараў належаць таксама найноўшыя тэктанічныя рухі і дзейнасць чалавека. Пералічаныя працэсы садзейнічалі пераўтварэнню зямной паверхні і стварылі тую разнастайнасць генетычных тыпаў рэльефу, з якой мы сустракаемся ў наш час. Сярод асноўных тыпаў рэльефу адрозніваюцца наступныя:
I. Ледавіковы (гляцыяльньу): канцавыя марэны, узгорыста-марэнна-азёрныя ўзвышшы, марэнныя раўніны.
II. Водна-ледавіковы (флювіягляныяльны): нізіны, раўніны водналедавіковага паходжання.
■ III. Эразійна-акумуляцыйны: даліны рэк, ярава-лагчынныя сістэмы. ' „
IV. Карстава-суфазійны: западзіны, катлавіны, правалы ў карбанатных і лёсападобных пародах.
V. Эолавы: дзюнна-ўзгорыстыя комплексы.
VI. Абразійна-акумуляцыйны (прыбярэжны): берагі разбурэння і намнажэння.