• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    У заходняй частцы Палесся на паверхні водна-ледавіковай нізіны часта сустракаюцца забалочаныя паніжэнні, якія ўзніклі на месцы былых азёр (ля вёсак Дубок, Радаж, Збураж і інш.). Месцазнаходжанні спушчаных і зарослых азёр добра фіксуюцца пясчанымі берагавымі ўтварэннямі, многія з якіх моцна перавяваюцца і часткова страцілі сваю зыходную форму. У шэрагу выпадкаў значныя па магутнасці азёрна-балотныя асадкі выконваюць каоставыя варонкі.	н
    3 іншых адмоўных форм, якія ўскладняюць на невялікіх участках будову водна-ледавіковых нізін, можна адзначыць яры і лагчыны, асабліва характэрныя для правабярэжжа Дняпра. Асноўная частка яроў сустракаецца ў вузкай паласе карэннага берага. Даўжыня іх складае 100—200 м пры максімальнай глыбіні да 20 м.
    Асобныя ярава-лагчынныя сістэмы дасягаюць даўжыні 1,5—2 км. Часта бакавыя яры закладваюцца па днішчу ваенных акопаў, якія цягнуцца ўздоўж усяго правага берага Дняпра. Акопы таксама садзейнічаюць фарміраванню сценак адрыву апоўзняў, развітых ля Лоева і ў іншых месцах. Нарэшце, у раёне Хойнікаў на лёсападобных адкладах трапляюцца суфазійныя западзіны.
    3 дадатных форм рэльефу на флювіягляцыяльных паверхнях можна адзначыць рэдкія камы і краявыя ледавіковыя градкі, a таксама шырока распаўсюджаныя эолавыя ўзгоркі, грады, дзюны, палі перавяваемых пяскоў. Часта эолавыя формы «наступаюць» на населеныя пункты. Шырыня асобных град вагаецца ад 10 да 200 м, даўжыня складае ад 100 да 2000 м, вышыня ад 0,5 да 10 м. Большасць з іх замацавана расліннасцю, але ўчасткамі назіраецца і сучаснае перавяванне. Часцей за ўсё эолавыя акумуляцыі аб’яднаны ў складаныя сістэмы шырынёй да 1—2,5 км і даўжынёй да 5 7 км. У комплексе з дадатнымі формамі выступаюць катлавіны выдзімання (дэфляцыі), якія маюць круглявую або авальную форму. Размеры катлавін у папярочніку змяняюцца ад 0,5 да 2,5 км. Большасць з іх забалочана.
    Своеасаблівы рэльеф адзначаецца ў 8 км на поўдзень ад возера Чырвонае, дзе вылучаецца буйны, дыяметрам каля 6 км Белеўскі кальцавы масіў. Гэта купалападобнае падняцце, якое’ўключае таксама сістэму субканцэнтрычных пясчаных град, узвышаецца над наваколлем на 4—5 м. Вышыня асобных град 5—10 м і больш, даўжыня ад 100 м да некалькіх кіламетраў. Часта вяршыні іх слаба замацаваны перавейваюцца. Міжградавыя паніжэнні сухія. Пд перыферыі масіў акружаецца забалочанымі паніжэннямі шырынёй 100—600 м. Свідраваннем тут устаноўлена павышанае заляганне карэнных парод, што можа сведчыць аб актыўным падняцці мясцовасці.
    Найбольш нізкі ярус рэльефу Палескай нізіны ўтварае плоская, участкамі слабахвалістая паверхня азёрных і азёрна-алювіяльных нізін, якія паўсюдна інтэнсіўна забалочаны. Вылучаецца некалькі асабліва буйных участкаў гэтых тыпаў рэльефу: Нараўска-Ясельдзінскі, Случанска-Арэскі, Васілевіцкі, Верхняпрыпяцкі і УбарцьСлавечненскі. У іх межах часта адрозніваюцца 2—3 узроўні, якія перавышаюць адзін аднаго на 1—2 м. Сярод нізін размяшчаюцца зарослыя азёры, а часам і цалкам занесеныя і затарфаваныя катлавіны, вакол якіх узвышаюцца берагавыя валы вышынёй да 4—6 м. Паверхня азёрных і азёрна-алювіяльных нізін мае абсалютную вышыню 120—150 м.
    Найбольш прыўзнятыя ўчасткі часта інтэнсіўна перавеяны. Адзінкавыя эолавыя формы прадстаўлены часцей за ўсё лінейна выцягнутымі або серпападобнымі ўтварэннямі. Лінейныя грады прымеркаваны, як правіла, да ўступаў лагчын. Выцягнуты грады на 500 2500 м. Часам яны ўвязваюцца ў ланцугі працягласцю да 5— 10 км і больш. Шырыня град ад 20—30 да 300 м. Серпападобныя формы дасягаюць у даўжыню 1,5—2 км. Максімальныя адносныя
    перавышэнні ізаляваных эолавых утварэнняў вымяраюцца на 2—3 м, больш рэдка — да 7 м. Мноства эолавых форм раёна насаджаны на цокалі, пабудаваныя адкладамі берагавых валоў.
    Вельмі своеасаблівы рэльеф склаўся ў крайняй заходняй частцы Убарць-Славечненскай нізіны, у раёне вёскі Ліснае. Тут вылучаецца цэлая серыя невысокіх (0,5 м) падняццяў даўжынёй 200—300 м і шырынёй 50—100 м, раздзеленых затарфаванымі паніжэннямі. Дадатныя формы складзены сярэдне-і буйназярністымі пяскамі і, відаць, узніклі ў працэсе хуткага спуску старажытнага азёрнага вадаёма.	*
    У апошнія дзесяцігоддзі на тэрыторыі Палесся ўсё болыпую ролю ў рэльефе зямной паверхні пачынаюць адыгрываць тэхнагенныя формы, звязаныя з гідратэхнічным, дарожным і прамысловым будаўніцтвам, развіццём горназдабываючай прамысловасці. У выніку ўмяшання чалавека большасць балот асушаны, знікаюць мелкія рэкі, азёры, атрымліваюць развіццё эолавыя і эразійныя працэсы. Новыя ландшафты ўзнікаюць у раёнах здабычы карысных выкапняў. У прыватнасці, у гэтых раёнах узнікаюць буйныя кар’еры (глыбінёй да 100 м ля г. п. Мікашэвічы), адвалы, насыпы ўздоўж дарог і меліярацыйных каналаў.
    Характэрны ў гэтых адносінах мікрарэльеф поймы Прыпяці, які робіць прыкметны ўплыў на ўвесь выгляд Палескай нізіны. Рэчышча ракі дзівосна выгінаецца ў нізкіх берагах або актыўна разбурае іх на павышаных участках. Гэта стварае шмат цяжкасцей для даследчыка пры спробе перасекчы пойму ад аднаго берага да другога. Шлях увесь час перарываюць глыбокія катлавіны выцягнутых і серпападобных старыц, старажытныя і сучасныя прырэчышчавыя валы, шырокія забалочаныя палосы ўздоўж падэшвы схілу. Гэты асаблівы свет вады, зараснікаў, непраходных балот дазволіў першым даследчыкам Прыпяці назваць яе «Беларускай Амазонкай». Карэнным чынам змяніўся выгляд прыроды, у тым ліку і рэльефу поймы, у сувязі з гаспадарчым асваеннем Палесся. Значныя часткі тэрыторый, якія затапляюцца, адгароджаны штучнымі дамбамі і ператвораны ў польдэры.
    У геамарфалагічных адносінах вобласць Беларускага ГІалесся падзяляецца на пяць раёнаў: Брэсцкае Палессе, Загароддзе, Мазырская раўніна, Прыпяцкае Палессе, Прыдняпроўская нізіна.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Вось, дарагі чытач, і перагорнуты апошнія старонкі кнігі аб рэльефе нашай рэспублікі. Звесткі, узятыя з кнігі, можна выкарыстаць для даследавання свайго раёна, ваколіц школы. Вывучэнне рэльефу цікава не толькі з пазнавальнага, але і з практычнага пункту гледжання, напрыклад у справе рацыянальнага выкарыстання зямель, аховы прыроды і г. д.
    Для правядзення работы юнаму геамарфолагу неабходна выбраць участак тэрыторыі плошчай у 2—3 км5, устанавіць з дапамогай мясцовых арыенціраў (дрэвы, валуны, асобныя дамы) яго межы.
    Вельмі важна мець для гэтай тэрыторыі буйнамаштабныя карты з нанесеным на іх рэльефам, якія можна ўзяць у землеўпарадчыкаў, меліяратараў, у праўленні калгаса. Карту неабходна нанесці на кальку і ў далейшым усе маршруты, пункты апісання, лініі профіляў наносіць на яе. Пры адсутнасці буйнамаштабнай карты можна . асноўны малюнак рэльефу зрабіць з дапамогай вакамернай здымкі.
    Пасля падрабязнага знаёмства з будовай паверхні па серыі радыяльных і папярочных маршрутаў неабходна вызначыць тып (або тыпы) рэльефу на вашым участку і вылуч^іць асноўныя формы (узгоркі, западзіны, яры, даліны і г. д.). Пры гэтым важна вывучыць колькасныя (лічбавыя) характарыстыкі: вышыню (адносную) узгорка, глыбіню азёрнай катлавіны ад верхняй броўкі да ўрэзу вады, магутнасць парод, раскрытых у кар’еры, даўжыню і глыбіню яра і г. д. Гэта лёгка зрабіць з дапамогай звычайнага ватэрпаса (цяслярскай грунтвагі) і дзвюх рэек, якія ўстанаўліваюцца перпендыкулярна адна да адной. Важна ў такой рабоце вызначыць паказчык частаты эразійнага расчлянення — адносіны даўжыні ўсіх вадацёкаў да плошчы вашага ўчастка. Характэрны таксама паказчык узгорыстасці (або западзіннасці), г. зн.колькасць вяршынь узгоркаў або замкнутых паніжэнняў на плошчы. Можна скласці кадастр найбольш буйных валуноў, вызначыць іх састаў.
    У геамарфалагічных адносінах цікава выконваць стацыянарныя (пастаянныя) назіранні на беразе возера, у рачной даліне, паблізу яроў, пясчаных дзюн і інш. Работу неабходна пачынаць з устаноўкі рэпераў, г. зн. устойлівых адзнак — слупкоў, валуноў, якія павінны быць пунктамі адліку. Некалькі разоў у год вясной і летам пасля паводак, ліўняў, працяглых засух на выбраных пунктах вызначаецца рост яра, размыванне берагоў, з’яўленне конусаў вынасу, вышыня веснавога разводдзя, развяванне пяскоў і іншыя дынамічныя геамарфалагічныя працэсы. Вялікую карысць такія даследаванні прыносяць у справе аховы прыроды, дазваляюць выявіць неспрыяльныя з’явы, распрацаваць мерапрыемствы па іх прадухіленню. Гэта датычыцца, напрыклад, замацавання яроў, якір растуць, і развяваемых пяскоў, захавання водаахоўных участкаў і проціэразійных раслінных палос уздоўж рэк і на стромкіх схілах узгоркаў са змытымі глебамі.
    Маладыя географы, знаўцы прыроды свайго раёна, павінны вылучыць аб’екты і абгрунтаваць неабходнасць аховы геамарфалагічных і геалагічных помнікаў — озавых град, глыбокіх азёрных катлавін, разрэзаў горных парод, буйных валуноў, выхадаў падземных крыніц і інш. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць формам рэльефу, якія ўтвораны ў выніку гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, кар’еры па здабычы будаўнічага матэрыялу або торфу. У свежых сценках кар ера лёгка пазнаёміцца з геалагічнай будовай участка. Для выпрацаваных кар’ераў неабходна абгрунтаваць спосабы рэкультывацыі, напрыклад ператварэння іх у вадаёмы, л'еса-хмызняковыя ўгоддзі. Вынікі ўсіх праведзеных даследаванняў аддаюцца ў мясцовыя гаспадарчыя арганізацыі, а таксама могуць быць карыснымі для школьнага і раённага краязнаўчага музея.
    СЛОЎНІК АСНОЎНЫХ ТЭРМІНАЎ
    Абразія (ад лацінскага abrasio — саскрабанне, збрыванне) — пранэс разбур^ння берагоў вадаёмаў пад уздзеяннем вады і цячэнняў. У Беларусі даволі шырока выяўляецца ў берагавой зоне азёр і вадасховішчаў, асабліва ў межах Паазер’я.
    Акумуляцыя (ад лацінскага accumulo — насыпаю, назапашваю) — намнажэнне рыхлага мінеральнага і арганічнага матэрыялу на паверхні сушы або на дне вадаёмаў і вадацёкаў.
    Алювій, алювіяльныя адклады (ад лацінскага alluvio — нанос, намыў) — адклады рэк і іншых патокаў у іх далінах. Алювіяльныя адклады займаюць каля 5 % плошчы Беларусі. Складаюцца пераважна з розназярністых пяскоў, але сустракаюцца таксама ў адкладах гліністага саставу, праслоі торфу і глею.
    Галацэн (ад грэчаскіх holos — увесь і kainos — новы) — сучасная геалагічная эпоха, якая пачалася каля 10 тыс. гадоў таму назад, уваходзіць у склад антрапагену.