Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
размеры ў папярочніку 30—50 м, адзінкава да 300—350 м, глыбіня да 2,5 м. У зоне лёсападобных утварэнняў часта фарміруюцца ярава-лагчынныя сістэмы на схілах рачных далін. Яры і лагчыны cvстракаюцца таксама ўздоўж рэк Пціч, Бярэзіна, Беседзь, Сож, Свіслач Днепр, Бобр і йіш. Глыбіня яроў і лагчын у нізоўях дасягае 5—15 м, а даўжыня вымяраецца сотнймі метраў, больш рэдка да 1—2 км.
_Паўсюдна трапляюцца тэрмакарставыя западзіны і лагчыны сцску. Апошнія могуць набываць даволі вялікія размеры — даўжыня п KMv <Да 30 КМ) пры ШЬ1РЫНІ 2—3 ™ і глыбіні ўрэзу да 1U 15 м. У лагчынах часам сустракаюцца азёрападобныя пашырэнні да 4 5 км. Днішчы лагчын, як правіла, затарфаваны. Многія лагчыны унаследаваны часткова або цалкам рэкамі Случ, Свіслач Галіца, Арэса, Уша, Уса, Клява, Волма і інш.
За кошт эразійнага расчлянення зандравыя раўніны часта набываюць увалісты і дробнаўвалісты выгляд. У сувязі з тым што па тэрыторыі вобласці праходзіць граніца распаўсюджання сожскага ледавіковага покрыва, флювіягляцыяльныя раўніны маюць дняпроўскі і сожскі ўзрост і часта ўтвараюць два ярусы. Характэрны таксама агульны ухіл паверхні на поўдзень, і ў тым жа напрамку адбываецца здрабненне складу пясчаных адкладаў.
Ніжэй флювіягляцыяльных раўнін і нізін паўсюдна сустракаюцца плоскія, слабахвалістыя, надта забалочаныя азёрна-алювіяльныя паверхні. Іх агульная плошча значна большая, чым у межах Цэнтральнабеларускіх узвышшаў і град. Абсалютныя вышыні азёрнаалювіяльных нізін звычайна вар’іруюць у інтэрвале 130—160 м. Сярод гэтых паверхняў даволі многа рэшткавых зарослых азёр (Сяргееўскае, Сіняе, Мацярынскае, Дамашэўскае, Яснае, Судабле і інш.). Вакол азёр нярэдка выразна вырысоўваюцца контуры ранейшых значна болыв буйных вадаёмаў. Сярод азёрна-алювіяльнага рэльефу часам знаходзяцца ўчасткі эолавых град і ўзгоркаў вышынёй да 5 м.
У склад Перадпалесся ўваходзяць Прыбугская, Пухавіцкая, Баранавіцкая, Цэнтральна-Бярэзінская, Аршана-Магілёўская, Салігорская, Чачэрская раўніны і нізіны.
ПАЛЕССЕ — КРАЙ ПЯСКОЎ
I АСУШАНЫХ БАЛОТ
Вобласць Палескай нізіны займае паўднёвую, паніжаную частку Беларусі. Своеасаблівасць рэльефу вызначаецца шырокім развіццём вельмі забалочаных алювіяльных, азёрных, азёрна-алювіяльных і водна-ледавіковых нізінных раўнін з разнастайнымі формамі эолавай акумуляцыі. Павышаныя ўчасткі старажытных краявых ледавіковых утварэнняў, марэнных і водна-ледавіковых раўнін маюць абмежаванае распаўсюджанне, але ўтвараюць выцягнутыя ў субшыротным напрамку палосы, якія надаюць Палессю хвалісты характар. Рачныя даліны шырокія, значных размераў дасягаюць поймы.
Пераважаючыя абсалютныя адзнакі зямной паверхні змяняюцца ў межах 120—160 м, на ўчастках распаўсюджання краявых марэн —
170—185 м, а ў раёне Мазырскага ўзвышша перавышаюць 200 м. Каркас рэльефу, яго хвалістасць былі створаны дняпроўскім ледавіком, у афармленні паўночнага борта нізіны прымаў удзел таксама сожскі ледавік, а паўднёвага — узыходныя тэктанічныя рухі.
Асноўныя рэкі і азёры
Тэрыторыя Беларускага Палесся дрэніруецца пераважна рэкамі басейна Прыпяці і ў меншай меры прытокамі Сожа, Дняпра і Буга. 3 найбольш буйных прытокаў асноўных водных артэрый неабходна назваць Мухавец, Піну, Ясельду, Бобрык, Цну, Лань, Случ, Пціч, Стыр, Гарынь, Сцвігу, Убарць, Славечну. Шырыня рачных далін складае 1—2 км, толькі ў Ясельды і Пцічы яна павялічваецца да 4 км, у Убарці — да 7 км, у Гарыні — месцамі да 15—20 км. Часцей за ўсё ў рэках выяўлены надта забалочаныя поймы і адна надпойменная тэраса, у Гарыні, Убарці і фрагментамі ў іншых рэк — дзве надпойменныя тэрасы. Глыбіня ўрэзу рэк звычайна не перавышае 10—15 м, зрэдку павялічваецца да 20 і больш метраў.
Агульны паніжаны характар тэрыторыі прыводзіць да таго, што водападзелы рэк даволі добра выяўлены толькі на поўначы і поўдні, на астатняй плошчы яны не маюць выразных контураў. Гэта стварыла ўмовы для будаўніцтва каналаў, якія злучаюць суседнія водныя басейны: Дняпроўска-Бугскі канал звязвае Прыпяць і Буг; Агінскі — Ясельду і Шчару; Асавецкі і Даманавіцкі — Случ і Арэсу; Людвікаўскі — Ніжнюю Брагінку і Днегф; больш дробнымі каналамі (часта меліярацыйнымі) злучаны рэкі Ясельда і Шчара, Лань і Случ, Случ і Пціч, Віша і Іпа, Віць і Ведрыч, Лань,Смердзь і Цна, Чачэра і Ржаўка і інш. Такія сувязі аблягчаюцца наяўнасцю скразных далін.
У сувязі з інтэнсіўным развіццём асушальных меліярацыйных работ многія рэкі сталі поўнасцю або часткова каналізаванымі — Верхняя, Ніжняя і Сярэдняя Брагінка, Бобрык, Жалонь, Іпа, Лань, Маларыта, Мухавец, Мытва, Арэса, Піна, Рыта, Смердзь, Стыр, Трэмля, Цна, Ясельда і інш. Апрача названых, на тэрыторыі Палескай нізіны існуе густая сетка іншых каналаў рознага прызначэння. Усяго ж тут «Дзяржаўным водным кадастрам» (1978 г.) зарэгістравана каля 140 каналаў у басейне Буга і звыш 1000 у басейне Дняпра.
Вадаёмы на вывучанай тэрыторыі прадстаўлены азёрамі, вадасховішчамі і сажалкамі. Агульная азёрнасць краю не перавышае 1 — 2 %. Пераважаюць мелкаводныя вадаёмы глыбінёй да 4,5 м (Спораўскае, Олтуш, Выганаўскае, Чырвонае і інш.), больш рэдка сустракаюцца глыбокія азёры (да 33 м) з катлавінай карставага генезісу (Вулька, Соміна, Пясчанае і інш.). Плошчы найбольш буйных вадаёмаў вар’іруюць у інтэрвале 0,5—40,0 км2.
На тэрыторыі Палескай нізіны створана некалькі вадасховішчаў (Любанскае, Салігорскае і інш.), вядзецца інтэнсіўнае будаўніцтва ё’ажалак рознага прызначэння.
У з в ы ш ш ы і грады
Максімальныя абсалютныя адзнакі тэрыторыі прымеркаваны да краявых ледавіковых утварэнняў, якія групуюцца ў два ланцугі — Мазырскі і Столінскі. Мазырскі ланцуг праходзіць прыкладна па напрамку Хойнікі — Мазыр — Жыткавічы — Лагішын — Моталь. Сярод гэтых узвышшаў па размерах прыкметна вылучаюцца Мазырскае ўзвышша і Загароддзе. У межах Мазырскага ўзвышша, якое вызначаецца выключна маляўнічым і перасечаным рэльефам, абсалютныя адзнакі зямной паверхні дасягаюць максімальных для Палесся значэнняў — 220,7 м. Найбольшыя адзнакі (звыш 200 м) знаходзяцца ў паласе ад в. Дразды да в. Барбароў на адлегласці 2—3 км ад рэчышча Прыпяці, урэз якой на гэтым участку складае 110—113 м. Краявыя формы ўтвараюць два ланцугі, якія раздзяляюцца вярхоўямі ракі Тур, правым прытокам ракі Скалодзіны і далінамі некаторых больш дробных вадацёкаў, што выцягнуты ў субшыротным напрамку. Адзін з ланцугоў праходзіць у 6—8 км ад борта даліны Прыпяці, а другі — у 1—2 км. , _
Характэрнай асаблівасцю Мазырскага ўзвышша з яўляецца інтэнсіўнае расчляненне яго ярава-лагчыннай сеткай, шчыльнасць якой складае 20—30 шт./км2. Самыя вялікія лагчыны маюць даўжыню да 3 км і глыбіню ўрэзу да 70 м. Яны прымеркаваны да плошчаў распаўсюджання лёсападобных парод.
Для краявых ледавіковых утварэнняў Загароддзя характэрны градавы рэльеф. Грады выцягнуты ў асноўным з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 300—500 м пры шырыні каля 50 м. Вяршыні іх плоскія, схілы спадзістыя. Пераважаючая адносная вышыня Ю—15 м, абсалютныя адзнакі паверхні вагаюцца ад 140 м на ўскраінных частках да 175 м (гара Маскоўка) ва ўнутраных раёнах. Максімальныя вышыні групуюцца ў дзве паласы (унутраную і знешнюю), якія працягваюцца па напрамку вёсак Крэмна — Мікіцк — Дастоева-— Аснежыцы і вёсак Дробаты — Вярхусце — Бярозавічы, .
Уздоўж паўднёвай граніцы Беларусі асобнымі фрагментамі размешчаны краявыя грады і ўзгоркі Столінскага ланцуга. У раёне Століна яны ўтвараюць платападобныя ўзвышаныя ўчасткі і спадзістыя градападобныя формы. Абсалютная вышыня названага рэльефу звычайна пераўзыходзіць 155 м, ваганне адносных вышынь у межах вяршынных паверхняў 10—12 м. Працяг гэтага ланцуга ідзе ў раёне Маларыты, дзе вылучаецца паласа дробнаўзгорыстаградавага рэльефу з гляцыядыслакацыямі, які цягнецца ад даліны Заходняга Буга цераз в. Ростань на в. Олтуш і г. Маларыту. Абсалютныя адзнакі. тут дасягаюць 179—189 м.
Нізіны і раўніны
Як і ў іншых геамарфалагічных зонах, ніжэй краявых ледавіковых утварэнняў размяшчаюцца марэнныя раўніны, толькі ў адрозненне ад астатняй Беларусі ў Палессі гэтыя раўніны сустракаюцца на
абмежаваных плошчах. Напрыклад, участкі спадзістаўзгорыстага марэннага рэльефу адзначаюцца ля в. Вялікарыта, дзе іх размеры не перавышаюць 1,5 км. Яны прадстаўлены сістэмай слабавыцягЛ нутых узгоркаў, насаджаных на адзіны каркас. Абсалютныя адзнакі паверхні дасягаюць 161 м пры адносных перавышэннях да 5 м.
Вылучаецца некалькі ўчасткаў марэннага рэльефу ў раёне Лельчыц, дзе ёсць фрагменты спадзістахвалістай марэннай раўніны, расчлянёнай сістэмай лінейна выцягнутых забалочаных паніжэнняў, якія асабліва часта сустракаюцца ў паўднёвай палове раёна. Утвораны яны ў працэсесцёку расталых ледавіковых вод і часта ўнаследаваны сучаснымі вадацёкамі. Шырыня лагчын вар’іруе ад некалькіх дзесяткаў да соцень метраў, даўжыня да 10—12 км, днішчы слабаўвагнутыя, забалочаныя, схілы кароткія, спадзістыя.
Участкі спадзістахвалістага марэннага рэльефу займаюць амаль палову плошчы міжрэчча Пцічы і Бярэзіны. Пры гэтым можна адзначыць, што ўласна ледавіковыя адклады ўтвараюць толькі накрыўку, а глыбей знаходзяцца водна-ледавіковыя пароды.
Практычна паўсюдна на тэрыторыі Палесся распасціраюцца водна-ледавіковыя нізіны і раўніны. Яны звычайна займаюць ярус вышынь у інтэрвале 125—160 м. Паверхня мае плоскі або спадзістахвалісты характар з ваганнем вышынь да 2—3 м. Адной з самых характэрных . асаблівасцей водна-ледавіковага рэльефу з’яўляецца яго значная забалочанасць. Балоты месцамі займаюць да паловы ўсёй плошчы. На шэрагу міжрэччаў флювіягляцыяльная паверхня расчлянёна густой сеткай далінных і катлавінных форм, аб’яднаных у 2—3 сістэмы. Сухія даліны і лагчыны выцягнуты пераважна ў паўднёва-заходнім — паўночна-ўсходнім напрамках. Своеасаблівая сістэма лагчын выяўлена на ўчастку паміж возерам Чырвоным і Прыпяццю, дзе яны дасягаюць у даўжыню 15 км. Па гэтых лагчынах скідваліся воды ў сістэму Прыпяці.
Апрача далінных форм, на міжрэччах адзначаюцца адзінкавыя замкнутыя катлавіны і западзіны галоўным чынам тэрмакарставага генезісу, часам запоўненыя азёрнымі адкладамі. У некаторых катлавінах азёры захаваліся (азёры Мох, Адраніца). Вакол асобных катлавін (ля вёсак Сельцы, Давыдавічы і інш.) сустракаюцца эолавыя ўтварэнні.