• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    я прытокі прыносяць у Сож воды 3 плошчы больш чым 42 тыс км2 На карце Беларусі відаць, што рака ўтварае шмат • стоомкіх лукавж, часта мяняе напрамак цячэння. Да СлРаўгарада янГцячэ т . 3 уСХОДУ на. захад> а затым рэзка паварочвае на поўдзень Так, ж круты выпн утвораны ля Гомеля. Выяўляецца, Z яшчэ
    ™СгадоЎ.”азад Сож УпаДаЎ У Дзісну, а затым крута павярналежьшь	"РЫ™КаМ ДняпРаГалоўная роля ў гэтых з’явах
    належыць рухам зямноя кары: перыядычна ажываюць тэктанічныя Е даліГ'* ВВ'КарЫС™ЎВ—а вялікімі Рэкамі для ўтварэння
    Берагі Сожа несіметрычныя. Часцей за ўсё правы бераг стромкі :іЛен'йХДЗ,СТЫ: Шырокая даліна Ракі Ўтворана некалькімі тэраса’ X" е ™	3 м ~ П-°ЙМа ПаблІЗу злід*я 3 Д«*"Р™
    ^ппа ШЬ‘РЫНІ 5~6 км. Над понман узвышаюцца першая і другая ВаДВ? енньія тэра^’ ПРЫЧЬ1М Другая тэраса ўзвышаеццаРУнад } роунем вады на 20—22 м. Шырыня рэчышча Сожа у ніжнім
    »a; т: т. тглыбі"я -да 5-6 "•а
    больш як 1,5 м. Ля Гомеля кожную хвіліну.^ака праносіць каля 20U м вады. У раене горада Крычава абрывістыя ўступы правага берага складзены мелам і мергелем. Ен утварыўся на дне мораў мелавога перыяду больш чым 200 млн гадоў назад. У адкладах мелу сустракаюцца абломкі крэмнію, што выкарыстоўваўся старажытным чалавекам каменнага веку для вырабу прымітыўных прылад працы іут жа шмат рэшткаў арганізмаў, якія жылі ў мелавым моры: акамянелыя ракавіны белямнітаў, рэшткі шкілетаў марскіх жывёл. Мел і мергель выкарыстоўваюцца на Крычаўскім заводзе для вытворяасц' цэментУ і пісчай крэйды. Урэз вар’іруе ад 30—40 м да 5U—55 м, прычым максімальныя значэнні знаходзяцца ў месцах прарыву ракой краявых ледавіковых утварэнняў і выступаў мелавых парод ля Крычава, Слаўгарада і інш. Амаль на ўсім працягу характэрна яскрава выяўленая асіметрыя: правы схіл стромкі і абрывісты, левы — спадзісты.	р J
    5.	Зак. 1233.	29
    Вылучаюцца пойма і дзве надпойменныя тэрасы. Шырыня рэчышча ад 50—80 м (вышэй Крычава) да 70—100 м (ля Слаўгарада) і 120—300 м (ля Гомеля).
    Рака Прыпяць пачынаецца на паўночны захад ад г. Ковеля Валынскай вобласці Украіны. Даўжыня 761 км (у Рэспубліцы Беларусь 500 км), плошча вадазбору на тэрыторыі рэспублікі 52,7 тыс. км2. ГушчьГмя эразійнай сеткі 0,32 км/км2. Суднаходства ажыццяўляецца на ўсім беларускім адрэзку ракі.
    Даліна Прыпяці шырокая, у асноўным плоская. Найбольшыя размеры яна мае на ўчастку ад вусця Піны да вусця Гарыні, дзе сумесная даліна з найбольш буйнымі прытокамі дасягае 70— 75 км. Схілы, апрача раёна Мазыра, выяўлены слаба, спадзіста пераходзяць у прылеглыя азёрна-алювіяльную і водна-ледавіковую раўніны. Урэз у асноўным складае 15—22 м.
    Вылучаюцца пойма і дзве надпойменныя тэрасы. Рэчышча інтэнсіўна меандрыруе (становіцца звілістым). Яго шырыня вагаецца ад 40 м у вярхоўі да 175 м ля Турава, да 350 м ля Мазыра і да 4—5 км пры ўпаданні ў Кіеўскае вадасховішча.
    Такія галоўныя асаблівасці сучаснага рэльефу, якія фарміруюцца пад уплывам дзейнасці пастаянных і часовых лінейных вадацёкаў. Аднак гэтым не абмяжоўваецца рэльефаўтваральная дзейнасць вады, таму што значнае пераўтварэнне зямной паверхні звязваецца і з часовымі плоскаснымі патокамі, якія ўзнікаюць на незамацаваных і слабазамацаваных расліннасцю схілах пры раставанні снегу і моцных дажджах.
    Плоскаснае змыванне назіраецца пры стромкасці паверхні ад 1° і больш. На ўзвышшах яно ў сярэднім складае 2—4 мм/год. Максімальныя велічыні зносу (вымераныя і разлічаныя) могуць дасягаць 4—8 мм/год. Інтэнсіўнасць гэтых працэсаў залежыць ад кліматычных і марфаметрычных асаблівасцей, віду сельскагаспадарчых угоддзяў, папярэдняй агратэхнічнай апрацоўкі і інш. 3 улікам таго, што хуткасць аднаўлення гумусіраванага пласта не перавышае 1—2 мм, неабходна прызнаць, што праяўленне гэтага працэсу абумоўлівае шырокае развіццё глебавай эрозіі (тэрыторыя з вуглом нахілу ад 1° і больш у Рэспубліцы Беларусь складае каля 2/3 усёй плошчы).
    Праяўленне плоскаснай эрозіі абумовіла змяншэнне першапачатковай вышыні ўзвышшаў паўднёвай Беларусі на 15—20 м, а ў паўночнай частцы — на 3—5 м, пры гэтым ля падножжаў утварыліся шлейфы адкладаў магутнасцю 2—3 м (да 4—5 м). Схілавыя эразійныя працэсы таксама спрыяюць змяненню рэжыму вадацёкаў і вадаёмаў, запаўненню азёрных катлавін, вадасховішчаў, намнажэнню алювію.
    ГРАВІТАЦЫЙНЫ РЭЛЬЕФ
    3 ліку іншых сучасных геамарфалагічных фактараў паўсюдна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь назіраюцца гравітацыйныя працэсы. 1х найбольш прыкметныя праяўленні (абвалы, восыпы, ча
    апоўзні) знаходзяцца на стромкіх схілах (20—25° і больш), але у цэлым маюць абмежаванае пашырэнне і звязаны з абрывістымі берагамі рэк, яроў, лагчын, кар’ераў. Больш шырока назіраецца з ява крыпа, ці масавага павольнага ссоўвання матэрыялу на схілах, якое праяўляецца ў выглядзе апаўзанняў верхняй часткі грунту пад уплывам перыядычнага замярзання і раставання, увільгатнення і высыхання. 1 этыя працэсы назіраюцца ўжо на схілах стромкасцю
    —5 . Пры стромкасці 10—20° хуткасці спаўзання матэрыялу складаюць да 50—70 мм, а ў перамяшчэнне ўцягваецца пласт магутнасцю да 50 см.
    На тэрыторыі Беларусі зарэгістраваны таксама такі від эразійнагравітацынных працэсаў, як селі, дакладней селепадобныя патокі, калі магутцымі расталымі і дажджавымі патокамі выносяцца рыхлыя пароды, якія ўтвараюць конусы вынасу. Яны назіраюцца ў раёнах нанбольшых перападаў вышынь, распаўсюджання лёсападобных адкладау і ярава-лагчынных сістэм (Навагрудскае ўзвышша. Мазырская града, Магілёўская раўніна). У працэсе праходжання аднаю селепадобнага патоку могуць знішчацца ўчасткі раллі заносяцца вуліцы і асобныя дамы. Так, вядомы' факт, калі пасля ліуня у саугасе «Чавускі» Магілёўскай вобласці для ачысткі вуліц давялося ужываць бульдозер, а ля в. Галузы на працягу некалькіх гадзін з аднаго яра было вынесена 3 тыс. грунту.
    ЭОЛАВЫЯ ЎПАЮННІ
    Даволі інтэнсіўна на тэрыторыі Беларусі праяўляецца эолавая эрозія і акумуляцыя. Найбольш характэрныя гэтыя працэсы для Налесся і іншых пясчаных нізін. У цэлым жа ў Беларусі яны пашыраны на 1,5 % тэрыторыі. Перавяванню адкладаў ветрам спрыяе легкі механічны састаў, суцэльная разворанасць, арыенціроука палёў па напрамку пераважаючых вятроў, значная сіла ветру, нераўнамерны рэжым увільгатнення, асушальная меліярацыя.
    Пры назіраемых у Беларусі пыльных бурах з гектара ўгоддзяў зносіцца да 10—15 т грунту і больш. У працэсе эолавай дзейнасці фарміруюцца палі перавяваемых пяскоў, змытых глебаў, узгорыстаградавы і дзюнны рэльеф. Вышыня эолавых форм у асноўным складае 5—15 м, даўжыня да 1—2 км, а часам узнікаюць ланцугі працягласцю да 10—12 км.
    Да вынікаў геалагічнай дзейнасці ветру неабходна таксама аднесці даволі значныя па плошчы платападобныя . раўніны ўсходняй Беларусі, складзеныя лёсападобнымі пародамі, а таксама покрывы гэтых адкладаў на марэнных раўнінах і краявых узвышшах у іншых частках рэспублікі.
    КАРСТ I СУФОЗІЯ
    У раёнах пашырэння лёсападобных адкладаў, якія займаюць схілы ўзвышшаў і высокіх раўнін цэнтральнай часткі і поўдня
    рэспублікі, вялікае рэльефаўтваральнае значэнне маюць працэсы суфозіі. Гэта з’ява звязана з вышчалочваннем (растварэннем) карбанатаў-вапнякоў, якімі багатыя гэтыя пароды. Вышчалочванне і вымыванне ў карбанатных пародах выклікае прасяданне верхніх грунтоў і ўтварэнне шматлікіх сподкападобных западзін. Іх дыяметр дасягае некалькіх сот метраў, а глыбіні звычайна не перавышаюць 1—2 м. Летам на плоскіх паверхнях раўнін (АршанаМагілёўскай, Горацкай, Мсціслаўскай і інш.) суфазійныя западзіны добра вылучаюцца густой травяніста-хмызняковай расліннасцю на фоне развораных палёў. Вясной западзіны доўга запоўнены расталай вадой, маленькія сподкі азёр перашкаджаюць веснавым палявым работам, таму што на некаторых участках раллі іх колькасць дасягае 100 на 1 км2.	о
    Далёка не кожны жыхар Беларусі ведае аб распаўсюджанні на яе тэрыторыі карставых працэсаў, г. зн. розных варонак і катлавін, звязаных з вышчалочваннем вапнякоў, што ляжаць на невялікай глыбіні пад пластом чацвярцічных адкладаў або сустракаюцца амаль на паверхні. У сухім гарачым клімаце карставыя з’явы выклікаюць утварэнне пячор і глыбокіх калодзежаў, у вільготным клімаце Беларусі карставыя формы маюць выгляд катлавін, некаторыя з якіх заняты азёрамі. Такія катлавіны сустракаюцца на Палессі (азёры Вулька, Соміна і інш.). Іх глыбіня дасягае 25 м, што не ўласціва Палессю. Характар катлавін варонкападобны, тыповы для карставых азёр.
    СЛЯДЫ ХВАЛЕПРЫБОЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
    Адносна невялікае распаўсюджанне атрымаліў Беларусі формы рэльефу, утвораныя дзейнасню хваль. Іх праяўленне характэрна для вялікіх азёр і вадасховішчаў. Ля берагоў возера Нарач або Вілейскага вадасховішча сіла прыбойнай хвалі стварае як акумуляцыйныя, так і эразійныя (абразійныя) формы (мал. 13). Да першых адносяцца пясчаныя і галечнікавыя пляжы, косы, прыбярэжныя валы. Яны ўтвараюцца ў выніку пераносу рыхлага матэрыялу з боку абразійных участкаў, дзе фарміруюцца стромкія, вертыкальныя берагі. Велізарныя валуны, вымытыя з марэны, ствараюць па краях берага маляўнічыя скопішчы розных горных парод, здалёк прынесеных ледавіком.	о
    Расказваючы аб сучасных фактарах пераўтварэння рэльефу, нельга не адзначыць працэсы нівеліравання паверхні за кошт зарастання і забалочвання азёр, торфаўтварэння ў нізінных раёнах, запаўнення мелкаводных азёр спецыфічнымі адкладамі — сапрапелямі.
    АКТЫЎНАСЦЬ ЗЯМНЫХ НЕТРАУ
    Нягледзячы на тое што тэрыторыя Беларусі размешчана на стабільнай у тэктанічных адносінах Усходне-Еўрапейскай платформе,
    Мал. 13. Абразійны бераг возера Нарач
    пэўную ролю ў змяненні яе паверхні адыгрываюць тэктанічныя працэсы. Іх інтэнсіўнасць ацэньваецца прыкладна ад —2 да -|-2 мм/год. Хоць уздоўж ліній разломаў за кароткія прамежкі часу зрушванні дасягаюць 20—30 мм/год.	.
    Навейшыя тэктанічныя зрухі ствараюць у зямной паверхні невялікія падняцці, апусканні, перагіны, якія хоць і не прыводзяць да значнай перабудовы рэльефу, тым не менш робяць уплыў на развіццё рачной сеткі, балот, эолавых працэсаў, карсту і г. д. Комплексныя работы, выкананыя на тэрыторыі Палесся, паказалі, што ў працэсе навейшых зрухаў сфарміравана каля 300 невялікіх дадатных структур, якія маюць круглявую або выцягнутую форму, размерам 5—20 км. Зарэгістраваны ў Беларусі і землетрасенні сілай да 4—5 балаў, а па гістарычных даных нават да 6—7 балаў.