• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    Найменш асвоены на тэрыторыі Беларусі азёрна-ледавіковыя і водна-ледавіковыя нізіны, якія маюць высокі працэнт забалочанасці і лясоў (да 60 %). Гэта выклікана характарам рэльефу, блізкім да паверхні заляганнем грунтавых вод, неурадлівымі пясчанымі глебамі. Асваенне такіх тэрыторый патрабуе меліярацыйных мерапрыемстваў, стварэння акультураных глебаў, захавання вялікіх верхавых балот •— журавіннікаў. Такія мерапрыемствы шырока праводзяцца на тэрыторыі Палесся.
    Расказваючы аб рэльефе, нельга не адзначыць яго ўплыву на архітэктурныя ансамблі буйных гарадоў. Немагчыма не звярнуць увагі на размяшчэнне горада Гомеля, самая маляўнічая частка якога займае ўчастак высокага абрывістага правага схілу даліны ракі Сож. Левы бераг пойменны, шырокія прыбярэжныя пляжы выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва, воддаль цямнее паласа лесу на надпойменнай тэрасе. Па такому ж плану размешчаны горад Магілёў на Дняпры. Высокая частка (верхні горад) Мінска будавалася таксама на ўзгорку пры зліцці рэк Свіслачы і Нямігі.
    ГЕАМАРФ АЛАГІЧНЫЯ ВОБЛАСЦІ I РАЕНЫ
    Вы ўжо ведаеце, што асноўныя рысы.рэльефу Беларусі сфарміраваны ў ледавіковыя эпохі, а ў далейшым зямная паверхня толькі крыху пераўтваралася пад уздзеяннем прыродных, а ў самы апошні час і тэхнагенных фактараў. У розных частках рэспублікі рэльеф мае неаднолькавы ўзрост. У адпаведнасці з гэтым спецыялісты вылучаюць чатыры геамарфалагічныя вобласц^ці зоны. На поўначы ў межах Паазер’я пашыраны найбольш малады ледавіковы рэльеф
    апошняга абледзянення; у цэнтры — больш старажытны дэнудаваны рэльеф сожскага абледзянення займае ўзвышшы Беларускай грады і раўніны Перадпалесся; у паўднёвай частцы рэспублікі — Беларускім Палессі — фарміраванне рэльефу звязана з дзейнасцю старажытнага дняпроўскага абледзянення. Кожная вылучаная зона ўключае ўзвышшы, раўніны, нізіны, розныя па шэрагу адзнак. Гэта дало магчымасць падзяліць тэрыторыю Беларусі на некалькі геамарфалагічных раёнаў.
    Перш чым пачаць апісанне геамарфалагічных абласцей і раёнаў, прапануем чытачу перасекчы Беларусь па двух напрамках: з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. Гэта можна зрабіць у час турысцкіх паходаў, але можна «падарожнічаць» і па фізічнам карце рэспублікі.
    ЗМЯКННЕ РЭЛЬЕФУ У НАПРАМКУ 3 ПОЎНАЧЫ НА ПОЎДЗЕНЬ
    Мерыдыянальны маршрут, які праходзіць з поўначы на поўдзень прыкладна па 27° усходняй даўгаты, перасякае ўсе геамарфалагічныя вобласці рэспублікі: Беларускае Паазер'е, Беларускую граду, раўніны Перадпалесся, Палессе. Агульная даўжыня па прамой складае 400 км. Для зручнасці па маршруту будуць указвацца важныя прыродныя і населёныя пункты на адлегласці да 10 км у бок ад асноўнай лініі. Маршрут лепш за ўсё пачынаць з раённага цэнтра Браслаў, да якога лёгка дабрацца па чыгунцы Мінск — Друя або аўтобуснымі рэйсамі непасрэдна з Мінска.
    Браслаў знаходзіцца ў цэнтры аднайменнага ўзвышша паазерскага узросту. Браслаўская канцова-марэнная града з’яўляецца часткай усходняй галіны вялікага краявога ледавіковага ўтварэння 	 Балтыйскай грады, выцягнутай амаль на 500 км цераз Прыбалтыйскія рэспублікі. Маладым узростам узвышша тлумачыцца значная азернасць краю, што дазваляе аднесці яго рэльеф да ўзгорыстамарэнна-азёрнага тыпу. 3 Браслава мэтазгодна праехаць лодачным маршрутам на поўнач і перасекчы водны лабірынт азёр Струста — Снуды. Па дарозе лёгка трапіць і ў азёры Неспіш, Недрава, Поцех. Зрабіушы прыпынак на паўночна-ўсходнім канцы возера Снуды, можна прайсці невялікі перашыек да найбольш глыбокіх азёр Ьраслаускай сістэмы — Валасо Паўночны і Валасо Паўднёвы, якія размешчаны на тэрыторыі заказніка «Міжазёрны». Уздоўж берагоў Снуды і Поцех працягнулася сістэма град, пакрытых лесам.
    Горад Браслаў раскінуўся на паўночным беразе возера Дрывяіы найбольш вялізнага вадаёма з усёй сістэмы. Размяшчэнне горада надта маляўнічае: яго крутыя, рознага малюнка вуліцы выцягнуліся на схілах высокіх камавых узгоркаў уздоўж возера або перпендыкулярна яго берагавой лініі. Ускраінныя небрукаваныя завулкі пакрыты пяском, а дзё-нідзе ляжаць буйныя валуны. Невялікія ўчасткі лесу паблізу горада таксама прымеркаваны да камаў, а слаістыя пяскі, што складаюць іх, можна разгледзець у
    Мал. 16. Над возерам Снуды
    бліжэйшых кар’ерах. Асаблівую цікавасць на гэтым участку маршрута маюць азёрныя катлавіны падпруднага, эварзійнага, складанага тыпаў. Часцей за ўсё яны вызначаюцца разнастайным малюнкам берагоў, стромкімі зрэзанымі схіламі. На некаторых азёрах узвышаюцца марэнныя астравы, якія робяць яшчэ больш прывабным ландшафт. Толькі на возеры Снуды іх 16 (мал. 16).
    Браслаўскае ўзвышша (абсалютная вышыня да 200 м) перасякае рака Друя — адзіная водная артэрыя, якая дрэніруе тут азёры. Яна бярэ пачатак з возера Дрывяты і вельмі павольна цячэ ў плоскай забалочанай даліне працягласцю 52 км і, выцякаючы з возера Недрава, упадае ў Заходнюю Дзвіну. Друя перагароджана невысокай плацінай, якая трымае ўзровень азёр на пэўнай вышыні. Пры ўпаданні ў Заходнюю Дзвіну Друя змяняе выгляд даліны. Яна прыкметна паглыбляецца, а на схілах добра выяўлена надпойменная тэраса.
    Пры пераходзе ад Браслаўскага ўзвышша ў суседнюю Дзісненскую нізіну назіраецца прыкметны ўступ, які быў высокім берагам Полацкага прЬіледавіковага вадаёма. Гэта частка маршрута вызначаецца пераважаннем роўнай або злёгку хвалістай паверхні. Тут многа сасновых і змешаных лясоў, а ў паніжэннях — балот. Азёры захаваліся ў найбольш нізкіх месцах. Яны мелкаводныя рэшткавыя, але даюць, як і балоты, пачатак невялікім рэчкам, што ўпадаюць у Янку, Дзісну і іншыя прытокі Заходняй;Дзвіны. На захад ад асноўнай лініі маршрута выцягнута з поўначы на поўдзень вялікае
    Богінскае возера. Яно звязана ракой Дрысвятай з аднайменным возерам, якое знаходзіцца на граніцы Беларусі і Літвы.
    У цэнтры нізіны працякае рака Дзісна — самы значны на нашай тэрыторыі левы прыток Заходняй Дзвіны. Яе даліна даволі глыбока ўрэзана ў магутныя стужкавыя гліны, якія назапасіліся ў найбольш глыбокіх месцах старажытнага Полацкага возера. У навакольных лясах можна сустрэць зарослыя сасной пясчаныя дзюны.
    Далей на поўдзень у напрамку да г. Паставы рэльеф паката падымаецца да Пастаўскай марэннай раўніны. Паверхня становіцца спадзістахвалістай, а паблізу шматлікіх азёр — узгорыстай, больш разнастайнай. Цераз горад працякае невялікая рака Мядзелка. Ад г. Паставы зноў пачынаецца пад’ём. Маршрут праходзіць па аднаму з маляўнічых раёнаў Паазер’я — Свянцянскіх канцова-марэнных градах, выцягнутых з захаду на ўсход паралельна Браслаўскім градам. Рэльеф рэзка змяняецца, робіцца буйнаўзгорыстым. Вяршыні купалападобных узгоркаў-камаў часта пакрыты лесам, а ля падножжа ўпрыгожаны скопішчам буйных рознакаляровых валуноў. Асноўная частка тэрыторыі занята раллёй, выганамі, сенажацямі. На гэтым участку маршрута шмат добрых дарог, таму варта спыніцца і зрабіць некалькі пешых пераходаў.
    Найбольшую цікавасць з пункту гледжання рэльефу і ландшафту маюць прыазёрныя ўчасткі, асабліва група азёр, якая знаходзіцца па дарозе ад г. Паставы на поўдзень да возера Нарач. Асабліва маляўнічыя ландшафты звязаны з сістэмай невялікіх эварзійных азёр — Світа, Світка, Варанец, Расохі, Светлае і іншых, глыбіня якіх дасягае 25—30 м. Паралельна ім у агульнай катлавіне размешчаны лагчынавыя азёры: Доўжа, Глодава, Лотвіны, Воўчын. Уся азёрная сістэма выцягнута з поўначы на поўдзень у межах донна-марэннага ландшафту ледавіковага языка, паўднёвы канец якога ўпіраўся ў схіл Свянцянскіх град.
    Буйнаўзгорысты рэльеф канцова-марэнных град робіцца больш разнастайным таксама катлавінамі падпрудных азёр. Да дарогі Паставы — Мядзел падыходзіць усходні бераг аднаго з буйных азёр рэспублікі — Мядзел (15,4 км2), яго максімальная глыбіня каля 25 м. Авальную ў цэлым катлавіну ўпрыгожваюць шматлікія астравы (самы буйны востраў Замак ), залівы і мысы. Уздоўж паўднёвага берага доўгай касой цягнецца озавая града. Яна працягваецца ў возера ланцугом дробных пясчаных астравоў. У паўночнай частцы возера пачынаецца невялікая чыстая рака Мядзелка, якая злучае сістэму пералічаных азёр, што ляжаць на поўнач па цячэнню.
    3 эварзійных катлавін найбольш цікавая чаша возера Рудакова, размешчанага на поўдзень ад Мядзела. Глыбіня яго невялікай круглявай катлавіны дасягае 29 м пры плошчы ўсяго 0,23 км2. Сваю назву «рудое» яно атрымала дзякуючы распаўсюджанню ранняй вясной падлёдам мікраскапічных водарасцей, якія ўтвараюць скопішчы і згусткі чырвонага колеру. Летам водарасці знікаюць і вада становіцца чыстай і празрыстай.
    Рухаючыся далей на поўдзень, падарожнік перасякае ПаўночнаНарачанскую граду і трапляе ў краіну Нарачанскіх азёр. Найбольш буйныя тры: «Беларускае мора» — Нарач (плошча каля 80 км2), Мястра (13 км2) і Баторына (6 км2). Яны ўтвараюць адзіную сістэму, у якой вышэй за ўсіх ляжыць мелкаводнае возера Баторына. Яно злучаецца напаўзарослай пратокай з возерам Мястра, з якога кароткая рака Скема цячэ ў возера Нарач. 3 паўночнага канца возера Нарач сярод зялёных лугоў выцякае ціхая рака Нарачанка, якая нясе свае воды ў раку Вілію.
    Нарач — возера сярэдняй глыбіні: максімальная — каля 25 м, а сярэдняя —9 м. Гэта самае празрыстае возера ў рэспубліцы’ Зімой дно відаць да 10—12 м, а летам празрыстасць дасягае 7—9 м. Аднак, як і многія іншыя прыродныя аб’екты рэспублікі, гэта возера моцна змянілася ў горшы бок пад уплывам гаспадарчай дзейнасці і густой сеткі курортных і аздараўленчых устаноў, за кошт якіх насельніцтва курортнага пасёлка Нарач і бліжэйшых вёсак у летні перыяд павялічваецца ў некалькі разоў.
    ІІадпрудная катлавіна возера Нарач складаецца з двух круглявых плёсаў — Малога і Вялікага, раздзеленых доўгай пясчанакамяністай касой. Уздоўж паўночнага берага цягнецца высокая града ўзгоркаў — Паўночна-Нарачанская града, паўднёвы бераг больш спадзістьцабмежаваны Паўднёва-Нарачанскай градой. Прыбярэжная паласа возера вабіць пясчанымі пляжамі. Паўночныя берагі (абразійныя) вызначаюцца стромкасцю, а таксама скопішчамі валуноў, аб якія з шумам разбіваюцца хвалі прыбою.
    Далей маршрут праходзіць цераз вялікую Нарачана-Вілейскую нізіну. Яна складзена пясчанымі адкладамі прыледавіковага возера і ледавіковых патокаў паазерскага ледавіка. Роўная паверхня нізіны часта парушаецца невысокімі падняццямі — марэннымі астравамі, а таксама скопішчамі дзюнна-ўзгорыстых пяскоў. У раёне г. Вілейкі маршрут перасякае даліну ракі Віліі і праходзіць па беразе самага вялікага ў Беларусі Вілейскага вадасховішча плошчай каля 75 км2.