• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    Гляцыядыслакацыі (ад лацінскага glacies — лёд і dislocatio — зрушэнне) — розныя парушэнні ў заляганні горных парод і адкладаў, выкліканыя ўздзеяннем на іх ледавіка. У Беларусі асабліва шырока распаўсюджаны ў межах асноўных узвышшаў і град.
    Дзюны (ад нямецкага diine) — пясчаныя ўзгоркі або невялікія грады, утвораныя дзейнасцю ветра. Шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Палесся, у басейнах Нёмана і Заходняй Дзвіны, маюць вышыню да 10—30 м і даўжыню да некалькіх соцень метраў. Характэрныя формы эолавага рэльефу (ад імені бога вятроў Эола ў старажытнагрэчаскай міфалогіі).
    Дэнудацыя (ад лацінскага denudatio — агаленні) — сукупнасць працэсаў зносу і пераносу адкладаў і прадуктаў разбурэння горных парод вадой, ветрам, лёдам, пад уплывам сілы цяжару.
    Зандр, зандравыя раўніны (ісландскае sander ад sand — пясок) — спадзістахвалісты ўчастак зямной паверхні, складзены розназярністымі пяскамі, які ўяўляе . сабой злучаныя конусы вынасу, што ўтвараліся ў ледавіковыя эпохі за кошт размыву і пераадкладання матэрыялу патокамі расталых вод. У Беларусі сустракаюцца шырока, але асабліва вялікія плошчы займаюць у Палессі, у басейнах Бярэзіны і Нёмана.
    Камы (ад шатландскіх comb, cairn — крутасхільная града, англійскага kame — ^грэбень) — станоўчыя формы рэльефу ў выглядзе ўзгоркаў або кароткіх град, утвораныя ў выніку намнажэння ў азёрах, што фарміра'валіся ў трэшчынах і пячорах у целе ледавіка. Шырока распаўсюджаны ў Паазер’і, больш рэдка сустракаюцца ў іншых частках Беларусі. Маюць вышыню да 40 м і папярочнік да ,1' км.
    Канцавыя марэны, краявыя марэны, краявыя ледавіковыя ўтварэнні — грады і ўзгоркі, якія ўтварыліся ў краявой зоне ледавіка пры яго больш ці менш працяглым прыпынку. Шырока распаўсюджаны ў Беларусі, дзе ўтвараюць асноўныя ўзвыйішы і грады (Гродзенскую, Ваўкавыскую, Навагрудскую, Мінскую, Ашмянскую, Віцебскую і інш.).
    Карст (ад нямецкага karst, аднайменнай назвы плато ў Югаславіі) — растварэнне вадой горных парод і ўтварэнне ў іх пустот рознага размеру і формы. У Беларусі праяўленні карсту ў асноўным звязаны з карбанатнымі пародамі дэвонскага і мелавога ўзросту. На зямной паверхні карставыя формы ў выглядзе невялікіх катлавін (дыяметр да 100 м і глыбіня да 10 м) распаўсюджаны ў Крычаўскім
    і некаторых іншых раёнах усходняй часткі рэспублікі. Больш буйныя карставыя формы сустракаюцца ў Брэсцкім Палессі, дзе яны ўтвараюць катлавіны даволі глыбокіх азёр (азёры Вулька, Соміна і інш.).
    Крып (ад англійскага creep — паўзці, спаўзаць) — павольнае перамяшчэнне грунтоў па схілу ў выніку перыядычнага змянення тэмпературы і вільготнасці. У Беларусі адзначаецца на ўсіх схілах стромкасці звыш 1°.
    Ландшафт (ад нямецкага land — зямля, shaft — суфікс, які выражае ўзаемасувязь, узаемазалежнасць) — адносна аднародны ўчастак геаграфічнай абалонкі, які вылучыўся ў ходзе яе эвалюцыі і адрозніваецца ад суседніх участкаў.
    Лёс, лёсападобныя адклады (нямецкае loss ад дыялектнага losch — свабодны, рыхлы) — неслаістая, аднародная, тонказярністая, порыстая, карбанатная парода светла-жоўтага або палевага колеру. Лёсападобныя адклады адрозніваюцца ад лёсаў адсутнасцю некаторых з пералічаных адзнак. У Беларусі шырока распаўсюджаны лёсападобныя адклады. Яны займаюць каля 14 % усёй плошчы і ў асноўным залягаюць у цэнтральнай і ўсходняй частках рэспублікі.
    Літасфера (ад грэчаскіх lithos — камень і sphaira — шар) — верхняя, цвёрдая абалонка Зямлі, якая ўключае зямную кару і самую верхнюю частку мантыі Зямлі. Магутнасць літасферы ў Беларусі каля 100 км.
    Марэна, марэнныя адклады (ад французскага moraine) — слаба сартаваны матэрыял, адкладзены ледавіком. Марэны — найбольш распаўсюджаны тып ледавіковых адкладаў у Беларусі. Гэтыя адклады сустракаюцца паўсюдна, гэта часцей за ўсё бурыя, чырвона-бурыя, буравата-шэрыя супесі і суглінкі са жвірам, галькай і валунамі. Магутнасць асобных пластоў марэнных адкладаў дасягае 10—20 м.
    <Мёртвы> лёд — масы нерухомага льду, якія ўтварыліся ў краявой частцы ледавікоў пры іх адступанні (дэградацыі).
    Озы (ад шведскага as — хрыбет, града) — адносна вузкія валападобныя грады, што ўтварыліся ў выніку намнажэння пясчанага і пясчана-жвіровага матэрыялу ' ў ледавіковых трэшчынах, у якіх адносна доўгі час існавалі водныя патокі (своеасаблівыя рэкі ў ледзяных берагах). Шырока распаўсюджаны ў Паазер’і, больш рэдка ў іншых частках рэспублікі. Даўжыня асобных озаў у Беларусі дасягае 7—10 км, шырыня — да некалькіх сот метраў, вышыня — да 15—40 м.
    Платформа (ад французскага plate-forme, plate — плоскі, forme — форма) — адна з найбольш буйных тэктанічных структур зямной кары кантынентаў, якая характарызуецца адносна мал"ой інтэнсіўнасцю тэктанічных зрухаў, эпізадычным праяўленнем вулканізму і пераважна раўнінным рэльефам. Платформам уласціва двух’ярусная будова. Ніжні ярус, ці крышталічны фундамент, складзены такімі цвёрдымі пародамі, як граніты, гнейсы, дыярыты і інш. Верхні ярус, ці платформенны чахол, складзены пераважна асадкавымі пародамі (вапнякі, даламіты, гліны, пясчанік і інш.). Беларусь размешчана ў межах Усходне-Еўрапейскай платформы.
    Польдэрныя сістэмы (ад галандскага polder) — меліярацыйныя сістэмы, у рабоце якіх галоўную ролю адыгрываюць адгараджальныя дамбы. У Беларусі польдэрныя сістэмы пабудаваны ў раёнах Прыпяці, Буга, Дняпраі іх прытокаў.
    Сель (ад арабскага sail — бурны паток) — кароткачасовы разбураЛьны паток, перагружаны гразекаменным матэрыялам. Селі ўзнікаюць звычайна ў гарах пры вялікіх ліўнях і раставанні снегу. Для Беларусі ў цэлым не характэрны,
    але іншы раз у раёнах распаўсюджання лёсападобных адкладаў і яравалагчыннага рэльефу пасля.моцных ліўняў узнікаюнь селепадобныя патокі.
    Структура (ад лацінскага structura — будова) — форма залягання горных парод.
    Суфозія (ад лацінскага suffosio — падкопванне) — вынас дробных мінеральных * часцінак і раствораных рэчываў вадой, якая фільтруецца ў тоўшчы горных парод. У Беларусі суфозія інтэнсіўна праяўляецца на ўчастках распаўсюджання лёсападобных адкладаў. Пры гэтым фарміруюцца шматлікія западзіны дыяметрам да 200 м і глыбінёй да 1,5 м.
    Тэктоніка, геатэктоніка (ад грэчаскіх Ge — Зямля і tektonikos — будаўніцтва) — навука, якая вывўчае структуру, дэфармацыі, перамяшчэнні і развіццё цвёрдай абалонкі Зямлі.
    Тэктанічныя перамяшчэнні — механічныя перамяшчэнні зямной кары, выкліканыя працэсамі, якія адбываюцца ў зямной кары і больш глыбокіх геасферах.
    Тэктанічная структура — сукупнасць структурных форм якога-небудзь участка зямной кары, якая вызначае яго геалагічную будову.
    Тэрасы (ад французскага terrasse, якое атрымала паходжанне ад лацінскага terra — зямля) — ступенепадобныя формы рэльефу з гарызантальнымі або слабанахіленымі пляцоўкамі на схілах гор, рачных далін, азёр, лагчын, марскіх берагоў.
    Тэрмакарст (ад грэчаскагй th^rme — цяпло+карст) — утварэнне западзін і катлавін ад раставання пахаванага льду. На тэрыторыі Беларусі шырока прадстаўлены тэрмакарставыя западзіны дыяметрам да 100—150 м і глыбінёй да 1—2 м. Іншы раз су^тракаюцца больш крутыя формы, у некаторых з іх знаходзяцца азёры.
    Тэхнагенны рэльеф — рельеф, створаны ў выніку дзейнасці чалавека. Асобныя формы такога рэльефу атрымалі назву тэхнаморф (ад грэчаскіх techne — майстэрства, уменне і гпогрЬё — форма, від).
    Флювіягляцыяльныя адклады (ад лацінскіх fluvius — рака, паток і glacialis — ледзяны) — ^адклады, ядія сфарміраваны патокамі расталых ледавіковых вод. Шырока распаўсюджаны ў Беларусі ў выглядзе ў асноўным розназярністых пяскоў са жвірам і галькай. Магутнаснь асобных гарызонтаў часцей за ўсё складае 10—20 м.
    Эварзія (ад лацінскх evorsio, eversio — пераварочванне, разбурэнне) — разбуральная дзейнасць вады пры яе вертыкальным падзенні. У Беларусі праяўлялася ў ледавіковы перыяд, у выніку чаго сфарміраваліся катлавіны некаторых азёр, У наш час эварзія назіраецца ў вяршынях некаторых яроў.
    Эрозія (ад лацінскага erosio — размыванне, раз’яданне) — разбурэнне горных парод і глебаў воднымі патокамі. У Беларусі праяўляецца амаль паўсюдна, у выніку гэтага працэсу сфарміраваліся яры, лагчыны, рачныя даліны, адбываецца інтэнсіўнае змыванне глебаў.
    Рэкамендуемая літаратура	_
    ■ Матвеев A. В., Гурскяй Б. Н., Левяцкая Р. Н. Рельеф Беларуся. Мн., 1989.
    Матвеев A. В. Нсторня формярованяя рельефа Беларуся. Мн., 1990.
    Хрестоматяя по фязнческой географяя БССР / Под ред. О. Ф. Якушко. Мн., 1989.
    Якушка В. П. Край азёрны. Мн., 1978.
    Якушко О. Ф. Основы геоморфологнн. Мн., 1986.
    ЗМЕСТ
    Уводзіны	
    Геамарфалагічны летапіс Беларусі	
    Пачатак шляху	
    Першыя моры і абледзяненні	
    Марскія трансгрэсіі і рэгрэсіі	
    Вялікія абледзяненні	
    Ледавіковая спадчына	
    Ледавіковая гісторыя Беларусі	
    Сучасны этап	
    Выгляд сучаснага рэльефу Беларусі	
    Важнейшыя тыпы рэльефу	
    Вынікі дзейнасці цякучых вод	
    Гравітацыйны рэльеф	
    Эолавыя ўтварэнні	
    Карст і суфозія	
    Сляды хвалепрыбойнай дзейнасці	
    Актыўнасць зямных нетраў	.	. .
    Чалавек пераўтварае зямлю	
    Рэльеф — экалагічны фактар	
    Геамарфалагічныя вобласці і раёны	
    Змяненне рэльефу ў напрамку з поўначы на поўдзень	
    Змяненне рэльефу ў напрамку з захаду на ўсход	
    Азёрны край 	
    Пояс узвышшаў і град	
    Перадпалессе	
    Палессе — край пяскоў і асушаных балот	
    Заключэнне	
    Слоўнік асноўных тэрмінаў	
    Рэкамендуемая літаратура	
    3
    7
    8
    9
    10
    12
    13
    14
    21
    22
    24
    30
    31
    32
    33
    37
    38
    39
    45
    47
    54
    60
    63
    68
    70
    72
    Навукова-папулярнае выданне
    Мацвееў Аляксандр Васільевіч Якушка Вольга Піліпаўна
    ПРА РЭЛЬЕФ БЕЛАРУСІ
    Загадчык рэдакцыі М. А. Нікітка. Рэдактар Л. А. Цімафеева. Вокладка мастака В. В. Грышука. Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў. Тэхнічны рэдактар М. 1. Чаплавоцкая. Карэктар 3. М. Грышэлі.
    Здадзена ў набор 10.12.93. Падпісана ў друк 20.04.94. Фармат 60Х90‘/ібПапера газетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 4,5. Умоўн. фарба-адбіт. 4,8. Ул.-выд. арк. 5,09. Тыраж 17 500 экз. Заказ 1233.
    Выдавентва «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, Таўлая, II.