Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
Мал. 19. Мінскае ўзвышша ў раёне г. Лагойска
A c н o ў н ы я p э к i i a з ё p ы
Гідрасетка раёна адносіцца да басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Рэкі Балтыйскага басейна прадстаўлены прытокамі Нёмана і Віліі. Сярод іх самымі буйнымі з’яўляюцца рэкі Уса, Бярэзіна (нёманская), Котра, Уша, Сэрвач, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Свіслач. Шырыня рачных далін у асноўным да 1 —1,5 км, у нізоўях — да 3—5 км. У далінах рэк вылучаюцца пойма, часта забалочаная, і да 2 надпойменных тэрас, якія асабліва добра выяўлены ў нізоўях. Рэкі ўрэзаны да 70—80 м. Барты іх далін нярэдка расчлянёны ярамі. Рака Уса і некаторыя болып мелкія вадацёкі маюць каналізаваныя рэчышчы. На рацэ Віліі пры ўпадзенні яе прытокаў Сэрвачы, Іліі, Красулькі пабудавана буйнейшае ў Беларусі Вілейскае вадасховішча плошчай 64,6 км2. Даўжыня вадасховішча 27 км, найбольшая шырыня 3 км, глыбіня да 13 м, сярэдняя — 3,7 м. Берагі вадасховішча нізкія (0,5—1 м), каля 25 % берагавой лініі агульнай даўжынёй 137 км размываюцца. Дно вадасховішча да затаплення было поймай і першай надпойменнай тэрасай ракі Віліі. На паўднёвым беразе сфарміраваліся пясчаныя пляжы шырынёй 50—100 м, ёсць 10 астравоў.
Рэкі Чарнаморскага басейна прадстаўлены ў асноўным вярхоўямі прытокаў Прыпяці, Бярэзіны і Дняпра. Сярод іх неабходна адзначыць прыток Бярэзіны Свіслач, на якой пабудаваны каскад вадасховішчаў: Заслаўскае (27,0 км2), Крыніца (0,96 км2), ДрЛды (2,1 км2), Асіповіцкае (11,9 км2), Чыжоўскае (1,63 км2), Камсамольскае возера (0,4 км2). Частка ракі каналізавана і ўваходзіць у ВілейскаМінскую водную сістэму.
Значнымі вадацёкамі з’яўляюцца рэкі Пціч (на рацэ пабудавана Волкавіцкае вадасховішча плошчай 0,75 км2), Гайна, Бобр, Друць, Проня. Шырыня далін дасягае 1—2 км, а ўрэз часцей за ўсё не перавышае 20—30 м. У далінах вылучаецца забалочаная пойма і адна надпойменная тэраса. Больш дробныя рэкі вобласці, як правіла, маюць шырыню не больш чым 1 км, у іх далінах выяўлена толькі забалочаная пойма.
Азёр на тэрыторыі вобласці мала, і яны значна ўступаюць па размерах вадаёмам паўночнай Беларусі. Аднак некаторыя азёры атрымалі шырокую вядомасць. Да такіх вадаёмаў у першую чаргу можна аднесці возера Свіцязь і возера Палік.
Возера Свіцязь размешчана на Навагрудскім узвышшы. Яго плошча 2,24 км2, даўжыня 1,7 км, шырыня 1,6 км, найбольшая глыбіня 15 м. Гэта возера з’яўляецца ядром унікальнага прыроднага комплексу, для захавання якога тут утвораны ландшафтны заказнік. У возеры сустракаюцца некаторыя рэдкія расліны, якія не характэрны для сучаснай флоры Беларусі. Да іх ліку адносяцца лабелія Дортмана, палушнік азёрны, прыбярэжнік аднакаляровы; ніжэйшыя раслінныя формы — тэтрадыум яванікум (ёсць толькі на востраве Ява). У фауне возера адзначаны малюск планорбіс стэльмахтыкус (характэрны для некаторых азёр Бельгіі, Германіі, Францыі), рэліктавыя віды зоапланктону (сустракаюцца ў азёрах Скандынавіі).
Да даліны Бярэзіны прымеркавана возера Палік, якое займае плошчу 7,68 км2, яго даўжыня 6,2 км, шырыня да 3 км, глыбіня не больш чым 2,1 м (сярэдняя 1,2 м). Берагі возера нізкія, забалочаныя. Пры ўпадзенні Бярэзіны ўтварылася вялікая падводная дэльта.
Прыкладна такія ж асабл'івасці характэрны для возера Плаўна (4 км2), Окана (3,9 км2), Межужол (2,9 км2), Бярэшча (4,08 км2). Возера Медзазол (3,02 км2) вызначаецца большай глыбінёй (да 5,3 м, сярэдняя 2,68 м). Значная частка гэтых азёр знаходзіцца ў межах Бярэзінскага запаведніка.
У з в ы ш ш ы і грады
Найбольшыя абсалютныя вышыні вобласці звязаны з краявымі ледавіковымі ўтварэннямі. У паўночнай частцы амаль цалкам размешчаны грады і ўзгоркі Ашмянскага ланцуга. Гэты ланцуг краявых утварэнняў вызначаецца тым, што комплексы рэльефу, якія ўваходзяць у яго склад, ^эаз’яднаны значнымі па плошчы раўніннымі тэрыторыямі. Па асаблівасцях будовы Ашмянская зона падраздзяляецца на тры часткі: усходнюю, цэнтральную і заходнюю. Усходнія фрагменты найбольш выразна выяўлены ля г. Горкі, Крупкі, дзе прадстаўлены асобнымі ўчасткамі ўзгорыстага рэльефу з вышынямі да 220 м, '
Мал. 20. Буйнаўзгорысты рэльеф Ашмянскага ўзвышша
Цэнтральны ўчастак Ашмянскай паласы ахоплівае паўночнхю частку Мінскага і Ашмянскага ўзвышшаў з адзнакамі да 320—342 м (мал. 20). Для гэтага раёна характэрна чаргаванне выразна выяўленых град і спадзістых увалаў, расчлянёных глыбокімі лагчынамі сцёку, да якіх прымеркаваны камавыя ўзгоркі. Адметнай асаблівасцю будовы краявых утварэнняў з’яўляецца пераважанне пясчанага матэрыялу рознага грануламетрычнага складу і наяўнасць шматлікіх гляцыядыслакацый.
Заходняя частка Ашмянскай паласы ўключае камавы і краявы ледавіковы комплекс у далінах рэк Клява і Гаўя, краявыя ўтварэнні вышынёй да 247 м, якія'працягваюцца ад г. Ліды да г. Шчучын і із '<’й \ межы Гродзенскага ўзвышша. Для гэтага ўчастка краявой зоны характэрна наяўнасць раз’яднаных увалападобных узвышшаў, камавых узгоркаў, озавых град.
На поўдзень ад Ашмянскага ланцуга краявых ледавіковых утварэнняў размешчаны ўзвышшы і грады, якія ўтвараюць заходнюю частку Магілёўскага ланцуга краявога рэльефу. У яе склад'уваходзіць паўднёвая частка Мінскага ўзвышша з максімальнай для Беларусі вышынёй (гара Дзяржынская). Найбольшыя вышыні звязаны з Івянецка-Мінскім масівам, да якога прымыкае серыя град з агульнай дугападобнай формай. 3 іншых узвышшаў неабходна адзначыць Навагрудскае, Слонімскае, Ваўкавыскае, а таксама Капыльскія грады. *
Навагрудскае ўзвышша з’яўляецца тыповым прыкладам лёдападзельнай зоны, якая ўзнікла паміж Нёманскім^ і Мінскім патокамі сожскага ледавіковага покрыва. Паўночная частка лёдападзелу мае купалападобную форму, абумоўленую тым, што ў цэнтры ўзвышша размешчаны градава-ўзгорыстыя ўтварэнні з адзнакамі да 323 м, а па перыферыі — больш нізкія ўзгорыста-ўвалістыя. Значная частка ўзвышша пакрыта лёсападобнымі адкладамі, што спрыяе развіццю густой сеткі яроў, лагчын, якія маюць даўжыню да 3—5 км і глыбіню да 45 м. Слонімскае ўзвышша ў цэлым значна ніжэйшае, чым Навагрудскае, паколькі максімальныя вышыні тут толькі крыху перавышаюць 200 м (да 229 м). Пры гэтым на водападзельных участках нярэдка сустракаюцца платападобныя паверхні з невялікімі ваганнямі адносных вышынь. Гэтыя ўчасткі акружаюцца больш перасечаным градава-ўзгорыстым, узгорыстаўвалістым і буйнаўзгорыстым рэльефам. Ваўкавыскае ўзвышша мае максімальныя вышыні да 256 м. Паблізу рачных далін часцей за ўсё развіты градава-ўзгорыстыя, уваліста-ўзгорыстыя або буйнаўзгорыстыя формы, што, зліваючыся падножжамі, могуць утвараць буйныя грады, якія маюць форму дуг. Далей ад рачных далін і на водападзелах пераважае сярэднеўзгорысты і сярэднеўвалісты рэльеф з ваганнямі вышынь да 5—10 м. Тут сустракаюцца і спадзіста. хвалістыя паверхні. Капыльскія грады дасягаюць адзнак 243 м. У іх цэнтральнай і паўночна-заходняй частках, ля горада Нясвіжа развіты градава-ўзгорысты рэльеф з ваганнямі абсалютных вышынь да 20 м. На астатняй тэрыторыі пераважае сярэднеўзгорысты і сярэднеўвалісты рэльеф з амплітудамі вышынь да 10—15 м.
Амаль для ўсіх краявых узвышшаў вобласці характэрна шырокае развіццё гляцыядыслакацый, адорвеняў мелавых і іншых парод. Асабліва грандыёзныя гляцыядыслакацыі выяўлены ў межах Гродзенскага, Ваўкавыскага і Мінскага ўзвышшаў. Характэрнай асаблівасцю ўзвышанага рэльефу з’яўляецца шырокае распаўсюджанне кар’ераў, якія дасягаюць плошчы 200 га і больш і прайшлі ў зямныя нетры на глыбіню да 30 м. У шэрагу такіх кар’ераў (у раёнах г. п. Краснапольскі, Рось і інш.) створаны штучныя вадаёмы.
Нізіны і раўніны
Даволі значныя плошчы на разглядаемай тэрыторыі займаюць марэнныя раўніны, якія ўтвараюць ярус рэльефу ніжэй краявых ледавіковых утварэнняў. Асабліва значныя ўчасткі марэннага рэльефу знаходзяцца ў раёнах Ваўкавыска, Ліды, Крывічоў, Стоўбцаў і Горак. Меншыя плошчы сустракаюцца і ў іншых раёнах вобласці. Абсалютныя адзнакі паверхні марэнных раўнін вагаюцца ад 145 м да 170—190 м. Рэльеф пераважна спадзістахвалісты, іншы раз плоскі, дробнаўзгорысты і мелкаўвалісты. Спадзістыя марэнныя ўзгоркі звычайна маюць дыяметр 0,4—0,5 км (да 1 км) і вышынёй 5—7 м. Паўсюдна сустракаюцца тэрмакарставыя западзіны (у некаторых з іх захаваліся зарослыя азёры), лагчыны сцёку расталых вод, урэзаныя ў вярхоўях на 3—5 м, у нізоўях да 20 м, прычым гушчыня лагчын пераўзыходзіць на асобных участках шчыльнасць сучаснай рачной сеткі. Даўжыня лагчын можа дасягаць 20—30 км, і месцамі яны канчаюцца невялікімі рэкамі.
На марэннай раўніне часта трапляюцца камы (на паўночны захад ад Шчучына, ля вёсак Забалоцце, Матылі, Танявічы, п. г. т. Ж.алудок і інш.) размерам у папярочніку ад 70—100 м да 700 м і вышынёй 10—12 м. Часам сустракаюцца ўзгоркі дыяметрам каля 20 м і стромкасцю схілаў 20—25°. Вяршыні ўзгоркаў пераўтвораны эолавымі працэсамі. Зрэдку трапляюцца і озы даўжынёй да 6 км, вышынёй да 10—12 м, шырынёй 200—250 м. На паверхні гэтых форм сустракаецца шмат дробных валуноў.
Плоская паверхня марэннай раўніны часта парушаецца асобнымі краявымі градамі даўжынёй да 2,5 км пры шырыні да 1 км і вышыні 10—12 м. I нарэшце неабходна адзначыць, што на марэннай раўніне ва ўсходняй частцы Беларусі нярэдка залягае покрыва лёсападобных адкладаў, што абумовіла шырокае развіццё яроў, лагчын, калдобін, прамоін, урэзаных на глыбіню да 8—20 м, а па схілах рачных далін да 20—30 м. Асобныя лагчыны працягваюцца на 2—3 км, маюць тэрасіраваныя схілы. Адзначаецца вялікая колькасць суфазійных западзін, якія ўтварыліся за кошт вышчалочвання карбанатаў і вынасу драбназёму. Найбольш буйныя з іх дасягаюць 100—200 м у дыяметры і маюць глыбінк>да 5 м.
Ніжэй марэннай раўніны таксама амаль усюды распаўсюджаны ўчасткі флювіягляцыяльных паверхняў. Найбольшыя плошчы флювіягляцыяльных раўнін размешчаны ўздоўж далін Нёмана і Бярэзіны, лй г. п. Воранава і г. Вілейкі. Паверхня гэтых раўнін 58
звычайна упадзістахвалістая з ваганнем адносных вышынь да 3— 5 м. Абсалютныя адзнакі часта вар’іруюць у інтэрвале ад 135 да 170 м. На асобных участках захаваліся плоскія, забалочаныя азёрналедавіковыя 4 зарослыя азёрныя катлавіны. Паверхня флювіягляцыяльных раўнін даволі часта зменена ветрам, у выніку дзейнасці якога ўзніклі дзюны, грады і ўзгоркі, што ўзвышаюцца на 5—7 м. Асабліва характэрныя эолавыя ўтварэнні ўздоўж далін Нёмана і Бярэзіны. Пры гэтым найбольш своеасаблівымі з’яўляюцца дзюны, якія маюць асіметрычны профіль. Даўжыня дзюн ад 0,3 да 2,5 км (радзей да 4 км), шырыня 25—30 м. Эолавыя грады выцягнуты да 2 км, часам больш. Вышыня гэтых форм часцей за ўсё 1,5—8 м. Размеры эолавых узгоркаў і пагоркаў у папярочніку ад 25 да 100 м. Іх вышыня да 6—8 м. Паміж дзюнамі і градамі размешчаны круглявыя або падоўжаныя катлавіны выдзімання дыяметрам да 200 м і глыбінёй да 2 м.