Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
Кембрыйскі
570
70
Пратэразойская
2600
2030
Архейская
больш за 3500
больш за 1000
ПАЧАТАК ШЛЯХУ
У пачатку геалагічнай гісторыі нашай планеты на месцы цяперашняй Беларусі існаваў старажытны акіян, на дне якога намнажаліся розныя адклады, адбывалася вывяржэнне вулканаў. Было гэта надта даўно. Напрыклад, аналізы горных парод з раёнаў г. Шчучына і г. Ліды сведчаць, што ўзрост гэтых утварэнняў, паводле даных змяшчэння шэрага ізатопаў урану і некаторых іншых элементаў, складае адпаведна каля 2,6 і 3,5 млрд гадоў. Дно старажытных акіянаў было няроўным. На ім вылучаліся выцягнутыя глыбокія паніжэнні — прагіны, у якіх намнажаліся магутныя тоўшчы асадкаў. Пазней на іх месцы ўзніклі горныя сістэмы, сярод якіх былі і вулканы. Горы займалі ў асноўным заходнюю частку Беларусі. Іх вышыня магла дасягаць некалькіх кіламетраў. Аднак уздымаліся ў той час не толькі горныя сіст^мы, але і ўся тэрыторыя ў цэлым, што ў канчатковым выніку прывяло да выхаду яе з-пад узроўню акіяна і ператварэння ў частку кантынента.
3 і этым найбольш старажытным адрэзкам часу, які завяршыўся прыкладна 1,7 млрд гадоў назад і ахоплівае ўвесь архей, ранні і сярэдні пратэразой, звязваецца фарміраванне цвёрдых крыйіталічных парод (гранітаў, гранадыярытаў, дыярытаў, гнейсаў, габро, дыябазаў і інш.), што ўтвараюць тую аснову, на якой пазней
намнажаліся менш цвёрдыя, а іншы раз і проста рыхлыя пароды. Таму такую аснову геолагі называюць крышталічным фундаментам, ці проста фундаментам. .
У наш час пароды фундамента залягаюць на большай частцы тэрыторыі на глыбіні ад 0,3 да 1,8 км, а ў паўднёвай Беларусі, на плошчы Прыпяцкага Палесся, іншы раз апушчаны да 6 км і больш. 'Аднак ёсць участкі, дзе крышталічныя пароды выходзяць на зямную паверхню і зараз (ля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна) або перакрыты ўсяго 20—30-метровым слоем адкладаў (у раёне г. п. Мікашэвічы і г. Жыткавічы). На гэтых участках пароды крышталічнага фундамента здабываюцца ў кар’ерах і выкарыстоўваюцца для вырабу друзу. Найбольш прыгожыя і цвёрдыя пароды . ідуць на апрацоўванне будынкаў, станцый метрапалітэна і інш.
ПЕРШЫЯ МОРЫ I АБЛЕДЗЯНЕННІ
У познім пратэразоі на тэрыторыі Беларусі паніжэнні зямной паверхні неаднаразова запаўняліся водамі мораў. Адным з самых буйных быў Аршанскі марскі басейн, хвалі якога актыўна разбуралі берагі і пераносілі рыхлыя адклады. Магутнасць адкладаў, намножаных у гэтым басейне, дасягае 600 м.
Прыкладна 650 млн гадоў назад развіццё прыродных працэсаў пачало мяняцца. Адбылося моцнае пахаладанне, і на тэрыторыю Беларусі праніклі магутныя ледавіковыя покрывы. Яны неаднаразова наступалі і адступалі, рухаючыся з паўночнага ўсходу па паніжэнню, якое засталося на месцы былога мора. Ледавікі дайшлі да тэрыторыі Украіны і ўтварылі рэльеф, які прынцыпова не адрозніваўся ад таго, што існуе ў нас зараз пасля адступання ледавікоў антрапагенавага часу. Падобнымі з’яўляюцца і адклады антрапагенавых і пратэразойскіх ледавікоў, прадстаўленыя ў асноўным гліністымі і пясчанымі тоўшчамі з прымессю жвіру, галькі і валуноў.
Пазней на паўднёвым захадзе Беларусі, на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці, пачалася актыўная вулканічная дзейнасць. Па трэшчынах у зямной кары, а таксама па жаролах вулканаў выліваліся лавы, выкідвалася вялікая колькасць абломкаў вулканічных парод і попелу, якія пры выпаданні на зямную паверхню і ў воды прылеглых мораў змешваліся з пясчана-аляўрытава-гліністымі асадкамі і ^ўтварылі туфы, туфіты, туфапясчанікі і інш. У выніку вулканічнай дзейнасці на паўднёвым захадзе Беларусі ўзнікла плато вышынёй звыш 300 м над узроўнем мора. Да гэтага вулканічнага плато з паўночнага ўсходу прылягала прыбярэжная зона мелкага марскога басейна. Паступова пачалося апусканне вулканічнага ўзвышша, якое ў рэшце рэшт схавалася пад марскімі водамі. Пасля гэтага амаль уся тэрыторыя Беларусі, за выключэннем захаду, і паўднёвага ўсходу, стала часткай велізарнага марскога басейна. Мора некалькі разоў наступала і адступала, пакінуўшы тоўшчу да 350 м пясчаных, аляўрытавых і гліністых адкладаў.
Такім чынам, у выніку геалагічных працэсаў у пратэразойскі
час сфарміравалася даволі магутная (да 1 км і больш) тоўшча асадкавых парод. Іх характэрнай асаблівасцю з’яўляецца адсутнасць рэшткаў шкілетаў жывых арганізмаў і параўнаўча рэдкія арганічныя рэшткі наогул. Таму архей і пратэразой, якія часта аб’ядноўваюцца пад агульнай назвай дакембрый, называюнпа таксама крыптазоем, ці «эрай скрытага жыцця», хоць у апошні час сляды такога жыцця выяўляюцца ўсё часцей. У прыватнасці, у верхняй частцы дакембрыйскіх адкладаў Беларусі знойдзены адбіткі медуз, арганічныя рэшткі стужачных, ніткападобных і аднаклетачных водарасцей, выкапнёвых грыбоў і інш.
3 дакембрыйскім этапам развіцця паверхні Беларусі звязаны розныя карысныя выкапні: жалезныя руды (знойдзены ў Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах), мінеральныя воды (выкарыстоўваюцца ў санаторыях «Лётцы», «Нарач», «Аксакаўшчына»)^прэсныя воды, будаўнічы камень (здабываецца ў г. п. Мікашэвічы, в. Глушкавічы). Есць перспектывы на адкрыццё ў дакембрыйскіх пародах пакладаў каляровых і рэдкіх металаў.
МАРСКІЯ ТРАНСГРЭСІІ I РЭГРЭСІІ
На працягу палеазою рэльеф Беларусі развіваўся па тыпу платформ. Таму буйных складкаватых гор, накшталт Скандынаўскіх, Уральскіх, Цянь-Шаня, Алтая, тут не ўтварылася. Эпохі гораўтварэння і тэктанічнага спакою, якія характэрны для гэтай эры, выяўл'яліся ў зменах марскіх трансгрэсій і рэгрэсій. У адрозненне ад пратэразою ў марскіх басейнах збіраліся не толькі мінеральныя адклады — пяскі, гліны, але і магутныя асадкі, утвораныя ў выніку хімічных і біялагічных працэсаў. Да іх належаць вапняк, даламіт, мел, мінеральныя солі і інш. ,
Асабліва актыўныя працэсы характэрны для дэвонскага перыяду. Больш за 60 % тэрыторыі Беларусі тады былі занятыя марскімі басейнамі рознай глыбіні. Амплітуды падняццяў і апусканняў дасягалі 3—4 км. Інтэнсіўна апускалася паўднёва-ўсходняя частка тэрыторыі. Абрысы марскіх басейнаў часта мяняліся. Іншы раз гэтыя басейны ператвараліся ў мелкаводныя саляродныя лагуны, у якіх намнажаліся калійныя і каменныя солі магутнасцю да 3 км. Некаторыя пароды дэвонскага ўзросту і ў наш час выходзяць на зямную паверхню. Такія выхады ёсць на невялікіх плошчах у далінах рэк Дняпра і Заходняй Дзвіны. Цёплы клімат дэвону дазваляў развівацца ў морах каралавым рыфам, якія захаваліся ўвыкапнёвым стане. іншы раз у паўднёва-ўсходняй Беларусі ў дэвонскі час актыўна праяўляліся вулканічныя працэсы. Выліванне лавы пачыналася на дне мора, а затым утвараліся сапраўдныя вулканічныя горы вышынёй да 2 км, вяршыні якіх выступалі з-пад вады. Пры вывяржэнні вулканаў у паветра выкідвалася вялікая колькасць попелу і больш буйных абломкаў, якія асядалі на прылеглых тэрыторыях.
У каменнавугальны час морц на тэрыторыі Беларусі захоўваліся іо •
TOJibKi ў Прыпяційм прагіне і на невялікім участку на крайнім паудневым захадзе Беларусі. Моры неаднаразова наступалі і адступалі. У іх намнажаліся пясчана-гліністыя, пясчана-гліністакарбанатныя, больш рэдка карбанатныя асадкі. У пермскі перыяд марскімі водамі перакрываліся толькі невялікія плошчы на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе і паўднёвым усходзе рэспублікі.
пермскіх морах адкладаліся пераважна пясчаныя, жвіровыя больш рэдка глініста-карбанатныя асадкі.
Геалагічныя працэсы, што адбываліся ў палеазоі, і больш багаты арганічны свет абумовілі фарміраванне такіх карысных выкапняў як каменная і калійныя солі, нафта і газ, гаручыя сланцьц каменны вугаль, мінеральныя і прэсныя падземныя воды бакСІТЫ I г. д.
Развіццё рэльефу Беларусі ў мезазойскую эру характарызавалася павольнымі падняццямі і апусканнямі, адпаведна якім наступалі і адступалі мелкаводныя моры. Найбольш значныя марскія басенны ўтварыліся ў мелавым перыядзе. Мелавыя, мергелістыя, аляурыта-гліністыя, крэменязёмістыя, пясчаныя адклады гэтага часу сустракаюцца на болывай палове рэспублікі. Ва ўмовах цёплага клімату, багатай расліннасці ў мезазоі сфарміраваліся буры вугаль фасфарыты, паклады пяскоў, мелу і інш.
Нават кароткае апісанне гісторыі развіцця тэрыторыі нашай рэспублікі падобна на фантастычную аповесць аб тым, як змярцвелыя пустыні змяняліся ледавіковым покрывам, а глыбокія моры, адступаючы, пакідалі пасля сябе забалочаныя, пакрытыя лясамі нізіны, населеныя дзіўнымі страшыдламі. Падрабязнасці гэтых ператварэнняў вучоныя «чытаюць» у пластах асадкавых парод. Напрыклад, адзначаецца, што слаістыя пяскі заўсёды залягаюць недалёка ад берага вадаёмаў, а гліны адкладаюцца далей на большан глыбіні. Значыць, чаргаванне гліністых і пясчаны^ пластоў сведчыць аб змяненні ўзроўню вады і берагавой лініі старажытнага вадаема. Аб салёнасці знікшых мораў можна даведацца па пластах, якія захаваліся. Вядома, што даламіты ўтвараюцца ў вадзе з павышанай салёнасцю, а каменная соль выпадае на дно толькі ў перасохлых, адрэзаных ад мора залівах.
Асабліва шмат расказваюць рэшткі старажытных жывёл і раслін. Калі, напрыклад, у пластах сустрэліся каралы, то гэта азначае, што раней тут было трапічнае мора. Па рэштках шкілетаў і зубоў вызначаюць, жылі знікшыя жывёлы ў вадзе ці на сушы, былі яны драпежнымі ці траваеднымі істотамі. Уважлівае вока можа убачыць у асадкавых пародах і водную рабізну, і сляды кропель дажджу, і ветравую слаістасць, і нават адбіткі лап дагістарычных жывёл.
Даказана, што адклады аднаго ўзросту ўключаюць аднолькавыя рэшткі старажытных арганізмаў. Значыць, па акамянеласцях можна лёгка ўстанавіць адносны (геалагічны) час утварэння пластоў. Дакладны ўзрост горных парод вызначаецца з дапамогай радыеактыўных хімічных элементаў, якія павольна, але з пастаяннай хуткасцю распадаюцца на больш простыя рэчывы. Па колькасці
радыеактыўных элементаў і прадуктаў іх распаду вучоныя вызначаюць узрост мінералаў і горных парод.
Кайназойская эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі самая кароткая — менш за 70 млн гадоў. Аднак для фарміравання сучаснага выгляду рэльефу і прыроды ў цэлым гэты час меў важнае значэнне. На апошнім адрэзку кайназою з’явіўся на Зямлі старажытны чалавек.
У пачатку кайназойскай эры, палеагене, неглыбокія цёплыя моры пакрывалі поўдзень Беларусі. Аднак ужо ў другой палове палеагену, у сувязі з альпійскім гораўтварэннем, пачалося падняцце тэрыторыі, якое прывяло да знікнення мораў. На асушанай паверхні развіваліся рачныя даліны. У паніжэннях існавалі прэсныя азёры і балоты. Адначасова на ўчастках, складзеных мелам і іншымі карбанатнымі пародамі, адбываліся карставыя працэсы. Утвараліся шматлікія варонкі, правалы, западзіны. У цэлым жа рэльеф Беларусі меў раўнінны характар.