• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    ЧАЛАВЕК ПЕРАУТВАРАЕ ЗЯМЛЮ
    Сучасны чалавек так інтэнсіўна ўздзейнічае на зямную паверхню, што вынікі яго дзейнасці можна супаставіць з геалагічнымі працэсамі. Пры аналізе рэльефаўтваральнай ролі чалавека выяўляюцца два тыпы форм. Першы з іх — прыродна-антрапагенны — абумоўлены ўплывам людзей на натуральны ход прыродных працэсаў (рост яроў, абвалы і восыпы, узмацненне суфазійных і карставых прасадак, плоскасны змыў, забалочванне, развяванне пяскоў і асушанага торфу, змяненне канфігурацыі азёрных катлавін і рачных рэчышчаў, селеўтварэнне і г. д.). З’яўленне форм другога тыпу цалкам звязана з дзейнасцю чалавека. У літаратуры яны атрымалі назву тэхнаморф, а іх комплекс — тэхнагеннага рэльефу.
    Пераважная частка тэхнагеннага рэльефу была створана мэтанакіравана, невялікая ж яго доля з’явілася як пабочны вынік
    Мал. 14. Салігорскія тэрыконы
    пры вырашэнні гаспадарчых і іншых задач. У працэсе чалавечай дзейнасці тэхнаморфы ўтвараюцца пры насыпанні грунтоў, здабыванні горных парод адкрытым спосабам, прасадцы паверхні пасля здабычы пахаваных пакладаў мінеральнай сыравіны (у Беларусі да іх адносяцца нафта, каменная і калійныя солі, падземныя воды), знішчэнні прыродных няроўнасцей, пераўтварэнні дадатных і адмоўных форм натуральнага рэльефу і г. д. Уся разнастайнасць тэхнаморф, што ўзнікаюць пры гэтым, зводзіцца да трох груп: дадатных, адмоўных няроўнасцей і таксама плоскіх паверхняў.
    Сярод дадатных форм плаціны, дамбы, валы і дарожныя насыпы маюць выразную арыенціроўку. Ва ўмовах перасечанага рэльефу Беларускай грады і Паазер’я такія тэхнаморфы, як правіла, вызначаюцца меншай працягласцю, у той час як на Палессі яны часта цягнуцца на многія кіламетры. Шырыня лінейна выцягнутых збудаванняў звычайна не перавышае 7—12 м, зрэдку дасягаючы некалькіх дзесяткаў метраў. Іх вышыня ў большасці складае 3—10 м, хоць можа таксама вымярацца некалькімі дзесяткамі метраў у межах урэзаных далін і надта перасечанага рэльефу.
    Адвалы (тэрыконы), гарадзішчы і курганы, за невялікім выключэннем, параўнаўча ізаметрычныя. Самыя вялікія і распаўсюджаныя з іх — адвалы, якія фарміруюцца пры здабычы карысных выкапняў (мал. 14). Іх вышыня ў большасці не перавышае 10— 15 м, але можа дасягаць 20—35 м і нават больш (адвалы Салігорскіх калійных камбінатаў да 100 м).
    Старажытныя гарадзішчы (звыш 1 тыс.), якія захаваліся да гэта-
    га часу, звычайна маюць плошчу 0,1—0,7 га. Гэта пераўтвораныя чалавекам высокія ярыстыя берагі рэк (мысавыя гарадзішчы), адасобленыя стромкасхільныя дадатныя формы рэльефу (узгоркавыя гарадзішчы), лакальныя павышаныя ўчасткі сярод балот(балотныя гарадзішчы). Вышыня такіх тэхнаморф у асноўным прадвызначаецца расчлянёнасцю зыходнага рэльефу. У комплекс гарадзішча звычайна ўваходзяць валы, равы і г. д. На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана болыіі як 6 тыс. курганных могільнікаў (вышыня ад некалькіх дэцыметраў да 10—20 м, дыяметр ад 3 да 100 м). Да ліку найноўшых станоўчых тэхнагенных форм адносяцца мемарыяльныя курганы ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (вышыня да 15—35 м).	.
    Адной з самых характэрных адмоўных форм тэхнагеннага рэльефу з’яўляюцца кар’еры. У Беларусі толькі пры распрацоўцы мінеральных будаўнічых матэрыялаў і іншых нярудных карысных выкапняў парушана звыш 20 тыс. га зямель. Найбольш буйныя кар’еры знаходзяцца ў ваколіцах г. Гродна, Ваўкавыска, Мінска, Віцебска, Крычава, Клімавіч, г. п. Капыля, Мікашэвіч і інш. (мал. 15). Тут плошча выемак можа перавышаць 100—200 га, а глыбіня дасягаць 15—40 м і больш. Самым глыбокім з’яўляецца кар’ер па здабычы будаўнічага каменя ля Мікашэвіч, які ўжо зараз дасягнуў прыкладна 100 м і ў перспектыве пройдзе ў нетры да 200 м і ахопіць плошчу амаль 800 га.
    У Беларусі створаны дзесяткі вадасховішчаў і сотні сажалак. Да найбольш буйных з іх адносяцца Вілейскае(плошча 75 км2), Заслаўскае (31,1 км2), Чырвонаслабодскае (23,6 км2), Салігорскае (23,1 км2), Любанскае (22,5 км2), Чыгірынскае (21,1 км2) вадасховішчы і інш. Тлыбіня гэтых вадаёмаў ля плацін дасягае 5—8 м.
    Мал. 15. Крычаўскі мелавы кар’ер, пераўтвораны ў вадасховішча
    У бліжэйшыя два дзесяцігоддзі колькасць вадасховішчаў павялічыцца.
    Шырокае распаўсюджанне атрымалі меліярацыйныя збудаванні і каналы. Іх працягласць вымяраецца сотнямі тысяч кіламетраў, a глыбіня ў асноўным складае 1—3 м. Найбольш значнымі каналамі з’яўляюцца Дняпроўска-Бугскі (110 км), Агінскі (50,5 км), Аўгустоўскі (22 км на тэрыторыі Беларусі), Бярэзінскі (8 км), а таксама Вілейска-Мінская водная сістэма, злучальны канал якой мае даўжыню 62 км. На Радашковіцкім участку Мінскага ўзвышша канал перасякае водападзел.
    Дарожныя выемкі ствараюцца з мэтай згладжвання н'атуральных няроўнасцей рэльефу на шляху аўтамабільных і чыгуначных трас і больш часта сустракаюцца на ўчастках надта перасечанага рэльефу Беларускай грады і Паазер’я. Звычайна працягласць урэзаных тэхнаморф вымяраецца сотнямі метраў, а глыбіня не перавышае 10—15 м.
    Прасадкі тэхнагеннага паходжання пачалі фарміравацца параўнаўча нядаўна. Яны паяўляюцца на плошчах падземнай распрацоўкі калійных солей Старобінскага радовішча (Салігорскі раён), нафтавых пакладаў (Рэчыцкі раён), буйных водазабораў. Самыя прыкметныя з прасадак устаноўлены ля г. Салігорска, дзе іх глыбіня дасягае 3,5 м. На найбольш нізкіх участках развіваюцца працэсы забалочвання. Амплітуда асядання над радовішчамі нафты, якія эксплуатуюцца, пакуль што вымяраецца нязначнымі велічынямі, таму што гэтыя паклады параўнаўча нядаўна распрацоўваюцца, а хуткасць апускання набліжаецца да 10 мм/год.
    Стварэнне плоскіх паверхняў суправаджае вертыкальную планіроўку і добраўпарадкаванне мясцовасці. 3 гэтай мэтай праводзіцца зразанне няроўнасцей першапачатковага рэльефу, павышэнне адзнак за кошт насыпных і намыўных грунтоў. Звычайна такое павышэнне вымяраецца некалькімі метрамі, рэдка дасягае 6—10 м. Яно часцей за ўсё выкарыстоўваецца ва ўмовах выраўненай і забалочанай тэрыторыі Беларускага Палесся пры грамадзянскім і прамысловым будаўніцтве.
    Уся сукупнасць форм тэхнагеннага рэльефу займае каля 5 % плошчы Беларусі. 3 гэтай колькасці амаль палова прыпадае на гарады і іншыя населеныя пункты. Звыш тысячы квадратных кіламетраў складае плошча, адведзеная пад дарогі, амаль столькі ж пад меліярацыйныя і іншыя каналы. Некалькі соцень квадратных кіламетраў занялі кар’еры. Арыенціровачна аб характары рэльефаўтваральнай дзейнасці чалавека можна меркаваць па агульнаму аб’ёму перамешчаных на розную адлегласць грунтоў.
    Пераўтварэнне тэрыторыі Беларусі пад уплывам гаспадарчай дзейнасці вельмі нераўнамернае. Болыв за ўсё зменены ўзвышшы і грады, тэрыторыі, на якіх пашыраны лёсападобныя адклады, некаторыя рачныя даліны і тарфянікі, а таксама плошчы паблізу населеных пунктаў, радовішчаў карысных выкапняў, якія распрацоўваюцца, буйных інжынерных збудаванняў і прамысловых прадпрыемстваў.
    Прыведзеныя даныя сведчаць аб тым, што зямная паверхня ў межах Беларусі падвяргаецца даволі разнастайнаму і інтэнсіўнаму ўздзеянню сучасных прыродных і тэхнагенных працэсаў і ўвесь час змяняецца.
    РЭЛЬЕФ — ЭКАЛАГІЧНЫ «АКТАР
    Цяпер, шаноўны чытач, мы ўжо ведаем аб рэльефе наівай рэспублікі і аб тым уплыве, які на яго фарміраванне робіць дзейнасць чалавека. Адначасова існуе і адваротнае ўздзеянне рэльефу на жыццё чалавека, прычым яно можа быць як станоўчым, так і адмоўным. На глебавай карце, напрыклад, яскрава відаць, што найбольш разворанымі і асвоенымі ў Беларусі з’яўляюцца ўзвышшы і павышаныя раўніны, асабліва ў вобласці сожскага абледзянення. Нізіны ж, наадварот, вызначаюцца невысокімі паказчыкамі разворанасці і высокім працэнтам лясістасці.
    Такім чынам, разам з кліматам, водамі, глебамі рэльеф адносіцца да ліку важнейшых экалагічных фактараў. Прыкладам могуць быць значна развораныя ўзвышшы Паазер’я. Адметная асаблівасць рэльефу выяўляецца тут у частай змене дадатных і адмоўных форм: узгоркаў, міжузгоркавых паніжэнняў, забалочаных упадзін, азёрных катлавін. Пры невялікіх (звычайна ніжэй 250 м) абсалютных вышынях адносныя перавышэнні вяршын^ узгоркаў над узроўнем азёр дасягаюць 40—50 м, а вуглы нахілу да 25°. Расчлянёнасць рэльефу падкрэсліваецца значным паказчыкам узгорыстасці. Колькасць вяршынь узгоркаў на плошчы ў 1 га дасягае 20—25.
    Асаблівасць будовы рэльефу абумоўлівае драбнаконтурнасць сельскагаспадарчых угоддзяў і складанасць іх апрацоўкі. Сярэдні размер раллі тут усяго 5,0 га, а паш і сенажацей — не больш за 1—2 га. Значная стромкасць схілаў садзейнічае эрозіі глебаў і ўтварэнню шкілетных, камяністых іх разнавіднасцей. Адзначаныя неспрыяльныя экалагічныя паказчыкі выявіліся здаўна ў пераважанні хутарскога тыпу рассялення і нізкай шчыльнасці сельскага насельніцтва, якая не перавышае 10—12 чалавек на квадратны кіламетр. Асабліва яскрава ўплыў рэльефу адбіваецца на буйных камавых участках з пашырэннем малаўрадлівых пясчаных глебаў. Плошча раллі, напрыклад, у Расонскім раёне ўсяго 12—15 %, a шчыльнасць насельніцтва каля 9 чалавек на квадратны кіламетр.
    Разам з неспрыяльнымі ўмовамі ўзгорыста-марэнна-азёрны рэльеф мае і станоўчыя экалагічныя рысы. Своеасаблівасць і маляўнічасць, густая сетка азёр і ўзгоркаў спрыяюць арганізацыі курортных і турыстычных цэнтраў, вылучэнню геолага-геамарфалагічных помнікаў. Высокія адкрытыя вяршыні ўзгоркаў зручныя для будаўніцтва ветраных млыноў, а глыбокія паніжэнні — для невялікіх вадасховішчаў. -
    Падобныя ўмовы характэрныя таксама і для ўзвышшаў цэнтральнай часткі рэспублікі. Найбольш высокія водападзельныя ўчасткі маюць буйнаўзгорысты, градавы рэльеф, на які «насаджаны»
    пясчаныя камы. Такі рэльеф можна сустрэць на Лагойскім, Плешчаніцкім, Івянецкім, Валожынскім, Радашковіцкім участках Мінскага ўзвышша. На фоне развораных схілаў і міжградавых паніжэнняў гэтыя ўчасткі выдзяляюцца змытымі глебамі, значнымі ляснымі масівамі, рэдкімі населенымі пунктамі. Разам з тым высокія, пакрытыя лесам часткі ўзвышшаў вызначаюцца своеасаблівасцю, маляўнічасцю ландшафту і шырока выкарыстоўваюцца для адпачынку.
    Павышаныя раўніны, складзеныя марэннымі і лёсападобнымі пародамі, вызначаюцца найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення сельскай гаспадаркі. Гэта Аршана-Магілёўская, ГорацкаМсціслаўская, Слуцкая і іншыя раўніны. Характар рэльефу і глебаў дазваляюць разворваць значныя плошчы. Сярэдняя плошча ворных участкаў звычайна 25—27 га, а шчыльнасць сельскага насельніцтва больш за 25 чалавек на квадратны кіламетр. Асаблівасці будовы зямной паверхні садзейнічалі развіццю на такіх тэрыторыях сельскай гаспадаркі. Пад раллёй занята 50—60 % плошчы, а пад лесам — менш як 20 %. Дзейнасць чалавека мае тут і адмоўныя рысы, таму што абумоўлівае ўзмацненне працэсаў суфозіі і ўтварэння яроў.