• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    Наступная частка маршрута ад Навагрудка да Магілёва прахрдзіць па вялікай Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне, якая мае шмат рэк і рэчак, лясоў і балот. Гэту вялікую тэрыторыю лепш перасекчы па чыгунцы Навагрудак — Баранавічы — Слуцк, Асіповічы — Магілёў або аўтобусам, спыняючыся на загадзя выбраных пунктах для невялікіх маршрутаў. Горад Магілёў маляўніча размешчаны на правым высокім беразе Дняпра. Левы бераг ракі пойменны, лугавы. У паніжэннях паміж пясчанымі грывамі хаваюцца звілістыя, серпападобныя старыя азёры, зарослыя разнастайнымі воднымі раслінамі.
    Апошні, усходні, участак маршрута можна ажыццявіць па чатырох напрамках: з Магілёва на Оршу, Горкі, Мсціслаў і Крычаў.
    Агульнай адметнай асаблівасцю гэтага ўчастка з’яўляецца распаўсюджанне лёсападобных суглінкаў, якія перакрываюць марэнныя адклады. Раўніннасць рэльефу парушаецца глыбокімі рачнымі далінамі і ярава-лагчыннымі сістэмамі. На водападзелах мноства невялікіх суфазійных западзін.
    Кожны з чатырох напрамкаў маршрута мае свае асаблівасці. Аршанскі ўчастак цікавы далінай Дняпра. Рака тут цячэ ў глыбокай вузкай даліне («шчоках»), Вядомасць атрымалі «Кабялякскія парогі», дзе цячэнне асабліва хуткае. Раён г. Горкі вызначаецца плоскахвалістай паверхняй лёсавай раўніны, якую робяць разнастайнай шматлікія западзіны. Ранняй вясной яны ператвараюцца ў незлічоныя круглявыя азярцы, а летам зарастаюць хмызняком і лугавой расліннасцю. Урадлівыя глебы на лёсавых пародах садзейнічалі развіццю сельскай гаспадаркі, высечцы лясоў на водападзелах. Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў Горках была адкрыта Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія.
    Раён старажытнага горада Мсціслава — найбольш высокі ў гэтай мясцовасці да 233 м над узроўнем мора. Ен размешчаны на крутым беразе ракі Віхры — правага прытока Сожа. У глыбокай даліне Віхры агаляюцца палева-жоўтыя лёсы, чырвона-бурая марэна, а пад ёй светлыя пласты мелавых парод. Адметнай рысай ваколіц Мсціслава з’яўляюцца глыбокія з вертыкальнымі схіламі яры, падобныя на вузкія сырыя горныя цясніны. У горадзе нельга не заўважыць высокі ўзгорак, акружаны ровам. Гэта гістарычнае ядро горада — Замкавая гара.
    Горад Крычаў размешчаны на беразе ракі Сож. Марэнныя адклады ляжаць тут на пародах мелавога ўзросту, якія паўсюдна агаляюцца ў даліне ракі і шматлікіх кар’ерах. У іх здабываюць вапняк і мел, для Крычаўскага цэментнага завода. У найбольш глыбокім кар’еры ўтварылася возера з чыстай блакітнай вадой. Асабліва цікавая даліна Сожа. Стромкі высокі правы бераг рэзка адрозніваецца ад левага — нізкага, лугавога. Шырыня поймы левага берага перавышае кіламетр і заканчваецца надпойменнай тэрасай, пакрытай лесам.	■
    Завяршыўшы падарожжа, у апошняй частцы нашай кнігі, пярбйдзем да кароткага апісання геамарфалагічных абласцей і раёнаў.
    АЗЕРНЫ КРАЙ
    Гэта геамарфалагічная вобласць вызначаецца шырокім распаўсюджаннем азёрна-ледавіковых нізін і раўнін, азёрных катлавін і краявога ледавіковага рэльефу паазерскага ўзросту.
    Паверхня ў цэлым мае катлавінападобную форму, прычым павышаныя краі створаны ледавіковымі градамі і ўзвышшамі. Паўднёвая граніца вобласці ў цэлым супадае з канцавой мяжой распаўсюджання апошняга ледавіковага покрыва.
    Абсалютныя адзнакі ў цэнтральнай частцы Беларускага Паазер’я вар’іруюць пераважна ў інтэрвале 120—160 м, па далінах рэк
    яны паніжаюцца да 100—125 м. Крыху болыіі павышанай з яўляецца ўсходняя частка, дзе пераважаюць адзнакі больш за 150 м і толькі невялікія ўчасткі ўздоўж Заходняй Дзвіны і Лучосы прымеркаваны да яруса 125—150 м. Краявыя грады і ўз^ышшы, як правіла, дасягаюць 200—260 м над узроўнем мора, а на Віцебскім узвышшы — амаль 300 м.
    Асноўныя рэкі і азёры
    Тэрыторыя Беларускага Паазер’я дрэніруецца густой сеткай рэк, якія належаць басейнам Заходняі?Дзвіны і Нёмана і будова далін якіх была апісана вышэй. Сярод іншых найбольш буйных вадацёкаў неабходна адзначыць прытокі Заходняй Дзвіны Обаль, Дрысу, Сар'янку, Дучосу, Улу, Ушачу і Дзісну, а таксама Вілію — правы прыток Нёмана. Рачныя даліны маладыя, вузкія і глыбокія. Іх шырыня звычайна 0,5—2 км і толькі ў нізоўях Дрысы і ў Віліі павялічваеіша да 5,5 км. У далінах часцей за^ ўсё выяўлены пойма і першая надпойменная тэраса, у нізоўях найбольш буйных рэк з’яўляецца другая надпойменная тэраса. У даліне Віліі выяўлены чатыры надпойменныя тэрасы. У рэчышчах рэк нярэдка сустракаюцца парогі, утвораныя часцей за ўсё скопішчамі валуноў, а ў даліне Сар’янкі ля в. Каматы — дэвонскімі пародамі.
    Выключную маляўнічасць Беларускаму Паазер’ю надаюць шматлікія азёры. Іх налічваецца каля 4 тысяч, прычым часта азёрныя вадаёмы ўтвараюць значныя скопішчы. Так, шырокую вядомасць атрымалі Нарачанская, Браслаўская, Ушацкая і іншыя групы азёр (мал. 18). Катлавіны іх маюць разнастайнае паходжанне (падпруднае, лагчыннае, калдобіннае, тэрмакарставае, эварзійнае і складанае) і дасягаюць максімальных для Беларусі размераў (па плошчы і глыбіні).	.
    Мал. 18. Ландшафт у Азёрным краі
    Самым вялікім возерам Беларусі з’яўляецца Нарач. Яно ж атрымала найболымую вядомасць як самы прыгожы вадаём рэспублікі. Яго даўжыня 12,8 км, шырыня 9,8 км. Катлавіна возера падпруднага тыпу, схілычаста стромкія, асабліва паўночныя, вышынёй да 45—50 м над урэзам вады. У возера ўдаецца доўгая каса (паўвостраў Наносы), якая дзеліць катлавіну на больш глыбокія паўднёваўсходні і паўночна-заходні плёсы. Дно пясчанае, часам камяністае, у глыбокай частцы выслана карбанатным сапрапелем. У берагавой зоне выдзяляюцца дзве сістэмы валоў, раздзеленых паніжэннем шырынёй каля 25 м. Берагавыя валы складзены пяском, галькай, бітай ракавінкай, вышыня іх 1 —1,5 м,.даўжыня 300—400 м, шырыня 20—25 м. Развіты дзве азёрныя тэрасы: ніжняя акумуляцыйная вышынёй 1,5—2 м і шырынёй 70—100 м і больш высокая цокальная, у аснове якой залягаюць марэнныя супесі або ледавіковаазёрныя гліны. Шырыня тэрасы каля 100 м, вышыня 10—12 м.
    На захад ад возера Нарач у басейне ракі Страчы знаходзіцца самая маляўнічая група Балдуцкіх азёр (Балдук, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац) агульнай плошчай 1,5 км“. Азёры знаходзяцца ў глыбокіх лагчынах або катлавінах сярод камавых \з горкаў і озавых град з адноснымі вышынямі 25—30 м. Возера Балдук мае даўжыню 2 км, шырыню да 0,7 км, яго максімальная глыбіня 40 м, сярэдняя 15,3 м. Усе яны размешчаны ў межах ландшафтнага заказніка «Блакітныя азёры».
    Вылучаецца сваёй прыгажосцю таксама група Браслаўскіх азёр агульнай плошчай 113,2 км2. Найбольш буйныя з іх Дрывяты, Снуды, Струста, Валасо Паўночны і Паўднёвы, Недрава і інш. Азёры злучаны шматлікімі невялікімі рэкамі, ручаямі, пратокамі, агульная даўжыня якіх перавышае 300 км. Самым глыбокім з’яўляецца возера Валасо Паўднёвы (40,4 м). Уздоўж заходняга берага возера Валасо Паўночны ўтварыліся тры берагавыя валы, найбольш старажытны з якіх размешчаны на 20—50 м ад урэзу вады і мае вышыню 3—4 м. Размяшчэнне азёр Валасо на тэрыторыі заказніка «Міжазёрны» садзейнічае іх захаванню.
    Да ліку буйнейшых вадаёмаў рэспублікі адносяцца азёры Асвейскае, Лукомскае і Нешчарда. Катлавіна возера Асвейскага мае плошчу 52,8 км2, даўжыню 11,4 км, шырыню да 7,8 км, максімальную глыбіню 7,5 м. Катлавіна падпруднага тыпу выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, паўночныя схілы вышынёй 1—2 м спадзістыя, паўднёвыя — стромкія вышынёй 12—15 м. На захадзе і поўначы да возера прымыкае забалочаная нізіна.
    Возера Лукомскае (Лукамль) мае плошчу 36,7 км2, даўжыню 10,4 км, шырыню да 6,5 км, максімальную глыбіню 11,5 м, сярэднюю — 6,6 м, вышыня схілаў ад 3 да 15 м, берагі спадзістыя. Есць шэраг водмелей, 5 астравоў, дно пясчана-гліністае, тарфяністае, на глыбіні выслана сапрапелем. Воды возера выкарыстоўвае Лукомская ДРЭС.
    Возера Нешчарда мае плошчу 27,4 км2. Даўжыня возера 11,9 км, максімальная шырыня 4,6 км, сярэдняя — 2,3 км, найбольшая глыбіня 7,6 м, сярэдняя — 2,6 м. Катлавіна складаецца з паў-
    ночнага і паўднёвага плёсаў, злучаных вузкай неглыбокай пратокай.
    Адным з найбольш цікавых з’яўляецца возера Доўгае, размешчанае ў басейне ракі Шошы. Яго плошча 2,6 км2, даўжыня 6,1 км, максімальная шырыня 0,7 км. Гэта самае глыбокаевозера ў Беларусі — 53,6 м, сярэдняя глыбіня 16,6 м. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выпрацавана ў марэнных супесях і суглінках, схілы стромкія вышынёй 25—30 м, берагі пясчана-галечныя. Вылучаюцца два глыбокія плёсы, раздзеленыя падняццем дна. Самыя глыбокія часткі возера высланы чорнымі гляямі. Значныя глыбіні і выцягнутая форма з’явіліся падставай называць возера Доўгае «Беларускім Байкалам». Унікальнае возера аб’яўлена заказнікам, аднак яго экалагічны стан прыкметна пагоршыўся.
    Галоўныя ўзвышшы
    Апрача азёр, асаблівую маляўнічасць рэльефу надаюць шырока распаўсюджаныя формы краявога ледавіко'вага рэльефу — грады і ўзгоркі, якія групуюцца ў тры ланцугі. На самай поўначы рэспублікі праходзіць Браслаўская паласа краявога рэльефу, якая на ўсходзе прадстаўлена Гарадокск.ім узвышшам-, найболып павышаная частка якога знаходзіцца на вышыні 255 м над узроўнем мора. Асноўнай катэгорыяй рэльефу гэтага раёна з’яўляюцца градаваўзгорыстыя ўтварэнні з адноснымі вышынямі да 25—30 м. Грады маюць стромкія схілы, выпуклыя вяршыні і субмерыдыянальную арыенціроўку. Да апісаных краявых комплексаў прымыкаюць участкі ўзгорыстага рэльефу, камы. Характэрным з’яўляецца вялікая колькасць ледавіковых лагчын, частка якіх занята азёрамі (Чарнова, Кашо, Заронаўскае і інш.). Наступны фрагмент Браслаўскай палаСЫ	У раёне возера Нешчарда з абсалютнымі вышынямі
    да 220 м. Рэльеф гэтага раёна разнастайны. Характэрнымі з’яўляюцца камавыя ўзгоркі вышынёй да 15—20 м, градава-ўзгорыстыя краявыя формы, глыбокія калдобінныя ледавіковыя лагчыны з рэшткавымі азёрамі.
    Завяршаюць Браслаўскую паласу Асвейская града, якая ўяўляе сабой буйны камавы масіў, што ўзвышаецца на 30—35 м над паверхняй аднайменнага возера, і краявыя ўтварэнні Браслаўскіх грао. Наверхня Браслаўскага ўзвышша мае вышыні да 210 м, утворана сістэмай град, раздзеленых марэннымі або ледавіковаазернымі раўнінамі і нізінамі. Шырокае распаўсюджанне маюць камавыя узгоркі і масівы, значная колькасць ’азёр падпруднага Дрывяты Рычы), лагчыннага (Обаль, Укля і інш.), эварзійнага (Валасо Паўдневы) паходжання. Браслаўская паласа краявых утварэнняў узнікла ў нядаўнім геалагічным мінулы.м — 17—18 тыс гадоў таму назад.	'