• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    Болып на поўдзень размешчана Віцебская паласа краявых утварэнняў, якая ўключае Віцебскае і Ветрынскае ўзвышшы, Свянцянскія грады. Найбольш грандыёзныя формы прымеркаваны да заходняй і ўсходняй частак гэтай паласы. Для Віцебскага ўзвышша характэрна платападобная водападзельная йаверхня з абсалютнымі
    вышынямі да 295 м. У заходняй частцы ўзвышша развіты ўзгорыстаградавыя масівы з катлавінамі тэрмакарставых азёр.
    Свянцянскія грады маюць форму дугі, звернутай выпуклым бокам на поўдзень. Усходняя іх частка мае сістэму град, якія адзначаюць прасоўванне краю ледавіка. Найболын выразна выяўлена Паўночна-Нарачанская града, якая складаецца з асобйых узгорыста-градавых масіваў з абсалютнымі вышынямі да 230 м і адноснымі перавышэннямі да 10—20 м. Заходняя частка гэтага раёна прадстаўлена Мядзельскім комплексам, які складаецца таксама з серыі град. Адносная вышыня іх 10—15 м, грады выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. На лініі краявых утварэнняў Віцебскай паласы ледавіковае покрыва знаходзілася каля 16 тыс. гадоў таму назад.
    I нарэшце, па паўднёвай мяжы Паазер’я вылучаюцца краявыя ўтварэнні Аршанскай паласы, якія адзначаюць мяжу апошняга (паазерскага) абледзянення. Па асаблівасцях рэльефу, геалагічнай будовы і ўмоў утварэння Аршанская паласа краявых утварэнняў падзяляецца на дзве часткі. Усходняя частка — Высакоўская, Лукомская, Лепельская, Паўднёва-Нарачанская, Свірская, Астравецкая грады і ўзвышшы — характарызуецца шырокім распаўсюджаннем марЗнных адкладаў з вялікай колькасцю валуноў і глыбаў крышталічных парод, дэвонскіх даламітаў. Тут шырока развіты напорныя краявыя ўтварэнні. Заходняя частка ўключае Азерскую дугу, паўночную ўскраіну Гродзенскага ўзвышша і мае ў асноўным узгорысты камавы рэльеф з вялікай колькасцю тэрмакарставых западзін. Узгоркі вызначаюцца выразнымі конусападобнымі абрысамі, вышыня іх ад 5—7 да 10—15 м. Камавыя масівы ўзніклі ў выніку раставання вялікіх палёў «мёртвага» лёду, якія сфарміраваліся дзякуючы наяўнасці больш старажытных павышэнняў рэльефу (Гродзенскае ўзвышша, Лідская раўніна). Аршанская паласа краявых утварэнняў узнікла 17—18 тыс. гадоў таму назад.
    Н і з і н ы і р а ў н і н ы
    Палосы краявога рэльефу раздзяляюцца азёрна-ледавіковымі, флювіягляцыяльнымі і марэннымі нізінамі. Часцей, чым у іншых частках рэспублікі, у Беларускім Паазер’і сустракаюцца азёрналедавіковыя нізіны і раўніны. Яны займаюць асноўную плошчу ўздоўж даліны Заходняй Дзвіны і ў басейне Лучосы. Найболып паніжана паверхня азёрна-ледавіковай нізіны на захадзе (абсалютныя адзнакі 130—150 м). Тут гэта паверхня мае плоскі характар, да яе прымеркаваны шматлікія рэшткавыя азёры і балотныя масівы. Далей на ўсход вышыні павялічваюцца да 140—155 м, паверхня месцамі набывае спадзістахвалісты характар. Знешнюю аднастайнасць ледавікова-азёрнай нізіны парушаюць марэнныя і камавыя ўзгоркі вышынёй 7—8 м (да 15—20 м і больш) і дыяметрам 0,2—0,3 км, озавыя грады даўжынёй да 6—7 км і эолавыя формы. Эолавы рэльеф больш развіты на правабярэжжы Заходняй Дзвіны. Характэрны тут узгорыста-дзюнныя масівы. Асобныя дзюны маюць вышыню да 15—20 м, даўжыню да 1—2 км. Яны маюць асімет-
    рычны папярочны профіль. Звычайна ўсходнія схілы стромкія, заходнія — спадзістыя. Часта сустракаюцца катлавіны выдзімання, некаторыя з іх заняты азёрамі (Чорнае, Белае, Аксёнава).
    На ўсход ад Віцебска азёрна-ледавіковая раўніна становіцца яшчэ вышэй і цягнецца да адзнак 155—165 м. Паверхня раўніны плоская або спадзістахвалістая, складзена супесямі, глінамі, тонкаі дробназярністымі пяскамі. Даволі часта сустракаюцца эолавыя ўзгоркі, серпападобныя дзюны, якія ўтвараюць гірлянды. Схілы іх спадзістыя, вышыня да 15 м, максімальная даўжыня да 0,3—
    0,4 км.
    Прыкладна на такой жа вышыні размешчана азёрна-ледавіковая нізіна ў басейне ракі Лучосы. Рэльеф яе плоскі або хвалісты.
    Абсалютныя вышыні се іадаюць 150—160 м. У прыбартавых частках развіты эолавыя ўтварэнні. Сустракаюцца таксама астравы асноўнай марэны, камавыя масівы, якія дасягаюць 5—6 км у папярочніку, вышынёй да 20 м, калдобінныя лагчыны. Найбольш буйная з лагчын працягваецца ў цэнтральнай частцы раёна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на адлегласць каля 40 км і ўключае сістэму азёр (Зелянское, Казённае, Серакаротня, Дзевінскае, Арэхаўскае), злучаных пратокамі, частку даліны ракі Абалянка. Шырыня лагчыны дасягае 1—2 км, вышыня яе схілаў да 8—10 м. У паўднёваўсходняй частцы раёна вылучаюцца ўчасткі абразійнай раўніны вышынёй 2,5—3 м. На паверхні абразійных пляцовак знаходзіцца
    вялікая колькасць валунна-галечнага матэрыялу.
    На тэрыторыі Паазер’я сустракаюцца флювіягляцыяльныя раўніны, якія размяшчаюцца крыху вышэй азёрналедавіковых нізін. Найбольшыя іх плошчы знаходзяцца на захад ад Гарадокскага ўзвышша, паміж Лепелем, Ушачамі і Глыбокім,-ля возера Нарач, на поўнач ад Гродзенскага ўзвышша. Звычайна флювіягляцыяльныя раўніны маюць спадзістахвалісты характар з ваганнямі адносных вышынь 3—5 м. Абсалютныя адзнакі вар’іруюць часцей у інтэрвале 150—180 м. Флювіягляцыяльныя паверхні ўскладнены камавымі ўзгоркамі і озавымі градамі. Плоскасць рэльефу парушаецца таксама ледавіковымі лагчынамі, якія можна прасачыць на дзесяць і больш кіламетраў пры шырыні да 1 км і глыбіні да 30—35 м, шматлікімі тэрмакарставымі западзінамі дыяметрам да 150 м і глыбінёй да 1—2 м і эолавымі градамі, якія маюць вышыню да 7—8 м і даўжыню да 5 км. Асабліва значныя плошчы эолавага рэльефу размешчаны сярод флювіягляцыяльнай нізіны на поўнач ад Гродзенскага ўзвышша, дзе ёсць бугрыстыя пяскі, дзюны, грады і катлавіны выдзімання. Агульнае перавышэнне эолавых масіваў над урэзамі вадацёкаў можа дасягаць 39—40 м (гара Высокая). Найбольш'разнастайныя па форме дзюны. Часам яны зліваюцца ў дбўгія разгалінаваныя грады. Часта перад дзюнамі размяшчаюцца катлавіны выдзімання глыбінёй да 5 м. Другая характэрная разнавіднасць эолавага рэльефу — кучавыя пяскі — хаатычна раскіданыя ўзгоркі вышынёй 3—7 м са стромкасцю схілаў 5—7°. Эолавыя формы ў сучасны момант у асноўным задзернаваны.
    На адносна выраўненых участках флювіягляцыяльныя раўніны і нізіны інтэнсіўна забалочаны. Забалочанымі з’яўляюцца таксама тальвегі лагчын.
    Вышэй флювіягляцыяльных раўнін размешчаны марэнныя раўніны. Яны цягнуцца даволі шырокай паласой ад г. Гарадок да г. Шуміліна, Бешанковічы і затым у шыротным напрамку распасціраюцца да г. Паставы. Сустракаюцца марэнныя раўніны і ў іншых раёнах Паазер’я, але плошчы іх невялікія. Марэнныя раўніны маюць абсалютныя вышыні да 150—200 м. Для іх характэрны спадзістахвалісты або дробнаўзгорысты выгляд з ваганнямі вышынь Да 5—7 м. Тут шмат тэрмакарставых западзін глыбінёй да 2 м і дыяметрам да 200 м. 3 паверхні нярэдка залягаюць валуны. Ля вёскі Горкі Шумілінскага раёна знаходзіцца самы буйны з вядомых ледавіковых валуноў — прасападобная глыба цёмна-карычневага буйназярністага граніта-рапаківі даўжынёй 11 м, шырынёй 5,6 м і вышынёй 2,8 м. Гэта помнік прыроды рэспубліканскага значэння («Вялікі камень»), Аднастайнасць марэннай раўйіны парушаецца таксама спадзістымі ізаметрычнымі або лінейнымі, часта забалочанымі і затарфаванымі паніжэннямі. Іх утварэнне звязана з нераўнамернасцю акумуляцыі марэннага матэрыялу.
    Значную ролю ў рэльефе марэнных раўнін адыгрываюць лагчыны: сцёкавыя і калдобінныя. Радыяльныя лагчыны сцёку ледавіковых вод вызначаюцца спадзістымі схіламі, шы'рокімі (да 1 км) плоскімі днішчамі. Падледавіковыя калдобінныя лагчыны маюць вялікую глыбіню (да 20—30 м), значную шырыню (да 2—3 км), з імі звязана сістэма азёр, да бартоў прымеркаваны озы і камы. Прыкладам такіх лагчын з’яўляецца Лескавіцкая ў Шумілінскім раёне, якая цягнецца ад аднайменнага возера ў мерыдыянальным напрамку прыкладна на 15 км. Сістэма озаў, якая суправаджае гэту лагчыну, мае агульную даўжыню каля 12 км. Вышыня озавых град 5 12 м, шырыня іх ля падножжа 150—250 м, схілы стромкія (да 25—30°).
    Цікавы комплекс на поўдзень ад Бешанковічаў утварае Жэрынская сістэма озавых град. Яна цягнецца амаль на 25 км ад вёскі Каровічы да вёскі Малы Ведрань і мае арыенціроўку з поўначы на поўдзень. Сістэма ўтворана з 1—2 да 5—6 озавых град агульнай шырынёй ад 0,3 да 3 км са складанымі адгалінаваннямі. Даўжыня асобных град 0>5—0,9 км, шырыня да 0,4 км, вышыня 12—25 м, стромкасць схілаў 15—40°. Грады раздзяляюцца лагчынамі і паніжэннямі, складзены яны гарызантальна і касапластавымі пяскамі, часам супесямі.
    Сярод марэнных раўнін даволі часта сустракаюцца камы, якія маюць дыяметр да 300 м і вышыню да 10—15 м. Асабліва шмат гэтых форм у раёне Пастаў, на поўнач ад Глыбокага, каля Гарадка.
    Усяго Беларускае Пйазер’е налічвае 11 геамарфалагічных раёнаў. Яны выдзяляюцца не толькі па будове рэльефу, але і па паходжанню, геалагічнай будове і нават па напрамку гаспадарчай дзейнасці чалавека. Геамарфалагічнымі раёнамі з’яўляюцца Свянцянскае,
    Браслаўскае, Уійацка-Лепельскае, Нейічардаўскае, Віцебскае ўз-
    вышйіы, Нарачана-Вілейская, Полацкая, Суражская, Лучоская і Чашніцкая нізіны і раўніны.
    ПОЯС УЗВЫШШАЎ I ГРАД
    Разглядаемая геамарфалагічная вобласць цягнецца да Цэнтральнай Беларусі і характарызуецца развіццём найбольш магутных краявых ледавіковых узвышшаў і град (мал. 19). Пераважае дэнудацыйны рэльеф са згладжанымі вяршынямі і глыбокім расчляненнем за кошт уразання рэк ярава-лагчынных сістэм. На тэрыторыі вобласці часта сустракаюцца лёсападобныя пароды, з якімі звязана шырокае распаўсюджанне яроў і лагчын, суфазійных западзін. Рэкі маюць выпрацаваныя даліны, але суетракаюцца таксама вузкія і глыбокія з камяністым дном і парогамі. Абсалютныя вышыні даволі часта дасягаюць 200—250 м і вышэй. Тут знаходзяцца максімальныя для Беларусі вышыні 342—345 м (горы Лысая, Дзяржынская).
    Вобласць па будове рэльефу падраздзяляецца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю з граніцай прыкладна па даліне ракі Бярэзіна. Для заходняй часткі ха'рактэрны большыя абсалютныя і адносныя вышыні, разнастайнасць ледавіковых форм, сярод якіх многія абумоўлены праяўленнем гляцыядыслакацый. У межах усходняй часткі рэльеф набывае платападобны характар, зніжаюцца абсалютныя вышыні і змяншаецца гарызантальная і вертыкальная расчлянёнасць.