• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра рэльеф Беларусі  Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Пра рэльеф Беларусі

    Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 54с.
    Мінск 1994
    22.61 МБ
    Вілія — адна з буйных рэк Беларусі — пачынаецца на паўночных схілах Мінскага ўзвышша. Рака як бы «правісае» на поўдзень, падкрэсліваючы з поўначы распаўсюджанне ўзвышшаў сожскага абледзянення. Да г. Вілейкі даліна адносна слаба ўрэзана, ніжэй па цячэнню, за межамі вадасховішча, рака ўтварае глыбокую даліну з маляўнічымі тэрасамі, зарослымі сасновым лесам. Ніжэй г. Смаргоні даліна становіцца выразна віднай і ўключае то шырокія, то вузкія ўчасткі ў месцах перасячэння ўзвышша. Калі ехаць па чыгунцы ад г. Вілейкі на поўдзень да г. Маладзечна, то шлях праходзіць побач з лініяй маршрута. У геамарфалагічных адносінах оты невялікі ўчастак цікавы тым, што пасля вялікай нізіны мы апынуліся на паўночных адгор’ях Беларускай грады. Пераход гэты мае характар прыкметнага ўступу, які лёгка ўбачыць у раёне чыгуначнай станцыі Уша. Высокія марэнныя грады ўвенчаны тут купалападобнымі камамі, пакрытымі лесам, што стварае ўражанне нізкагор’я.
    Лінія маршрута перасякае адзін з самых высокіх участкаў Мінскага ўзвышша, да якога прымеркаваны Чарнаморска-Балтыйскі водападзед. У раёне гары Маяк буйнаўзгорысты рэльеф расчлянёны глыбокімі вузкімі паніжэннямі, у якіх блізка адзін да другога размешчаны вытокі ракі Свіслач, што цячэ на поўдзень, а таксама Іліі з Рыбчанкай, прытока Віліі. Гэтыя геамарфалагічныя асаблівасці садзейнічалі пабудове злучальнага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Перакідванне вод з Вілейскага вадасховішча ў Заслаўскае ажыццяўляецца пры дапамозе 5 помпавых станцый і 4 трубаправодаў у раёне г. п. Радашковічы.
    Далей на поўдзень на адлегласці каля 100 км маршрут праходзіць па Мінскаму ўзвышшу. Для геамарфолага кідаюцца ў вочы адрозненні яго ад узвышшаў Паазер’я. Вышыні над узроўнем мора тут значна большыя, і ад Нарачана-Вілейскай нізіны яны павялічваюцца ступенямі. У цэнтральнай частцы рэльеф уяўляе сабой спалучэнне буйных купалападобных узгоркаў і спадзістых паніжэнняў, што раздзяляюць іх. Часцей за ўсё гэтыя паніжэнні з’яўляюцца лагчынамі сцёку расталых ледавіковых вод. У адрозненне ад марэнных узгоркаў яны складзены пяском з галькай. Узвышшы сожскага ўзросту не маюць «жывых» азёрных катлавін, але глыбокае расчляненне, разнастайнасць форм, значныя вышыні робяць іх прывабнымі для турыста (мал. 17). Найбольш глыбокія лагчыны сцёку расталых ледавіковых вод занятыя добра распрацаванымі рачнымі далінамі з адной-дзвюма тэрасамі на схілах. Гэтыя рэкі і спусцілі ледавіковыя азёры, якія тут існавалі ў муравінскую (мікулінскую) між-
    Мал. 17. Расчлян&ны рэльеф сожскага ўзросту
    ледавіковую эпоху. На месцы спушчаных азёр захаваліся тарфяныя балоты, зарослыя забалочаным лесам і хмызняком. Калі такую старажытную азёрную катлавіну ачысціць ад торфу, расліннасці і запоўніць вадой, то яна зноў ператворыцца ў возера, толькі называцца будзе вадасховішчам. Менавіта такім чынам з’явілася Заслаўскае вадасховішча ў басейне ракі Свіслачы, якая калісьці спусціла тут возера. Для напаўнення вадой вадасховішча на рацэ Свіслачы ў раёне станцыі Ждановічы была пабудавана невысокая плаціна.
    Пасля раёна гары Маяк лінія маршрута перасякае вярхоўе ракі Іслач, якая, злучаючыся з Бярэзінай (нёманскай), з’яўляецца адным з буйных на нашай тэрыторыі прытокаў Нёмана.
    Дарога зноў падымаецца ўгору. Вакол спадзістыя ўзгоркі, плаўныя паніжэнні, пераважанне развораных палёў. Мы набліжаейся да вышэйшага пункта Беларусі — гары Дзяржынскай. У адрозненне ад гары Маяк яна мае спадзістую шырокую вяршыню і плоскія схілы. Толькі драўляная карункавая фігура трыангуляцыйнага пункта дапамагае дакладна вызначыць яе месцазнаходжанне. Паўднёвыя схілы Мінскага ўзвышша развораны не толькі з прычыны спадзістага рэльефу, але і дзякуючы распаўсюджанню маламагутных лёсападобных адкладаў, багатых вапнай, што паляпшае ўрадлівасць глебаў. Разам з тым у гэтай частцы ўзвышша раскіданы неглыбокія яры, якія прыносяць значную шкоду сельскай гаспадарцы. На плоскіх водападзельных участках кідаюцца ў вочы круглявыя сподкападобныя западзіны суфазійнага паходжання.
    На ўчастку маршрута цераз Мінскае ўзвышша цікавымі з’яўляюцца шматлікія кар’еры па здабычы будаўнічых матэрыялаў. На іх схілах можна бачыць будову марэнных узгоркаў, слаістыя пяскі камаў і складана пабудаваныя складкі і лускі — гляцыядыслакацыі. У асобных кар’ерах доўгі час ішлі распрацоўкі вапнякоў. Карбанатныя адклады тут прынесены ледавіком у выглядзе велізарных глыбаў — адорвеняў. Найбольш глыбокія кар’еры запоўніліся грунтавымі водамі і набылі выгляд азёр з чыстай блакітнай вадой.
    ' На поўдзень ад Мінскага ўзвышша шырокія прасторы займаюць раўніны, складзеныя водна-ледавіковымі адкладамі. Тут шмат лясоў, у глыбіні якіх хаваюцца забалочаныя паніжэнні і вытокі шматлікіх рэчак, у тым ліку вытокі Нёмана. Гэтыя месцы з’яўляюцца радзімай народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Нёману, бяскрайнім лясам, чыстым рэчкам прысвечаны найбольш паэтычныя творы паэта.
    Цяпер на поўдзень да самага Палесся маршрут праходзіць па Стаўбцоўскай раўніне, затым Капыльскай канцова-марэннай градзе. Паверхня іх спадзістахвалістая і дробнаўзгорыстая, разворана і добра відаць з акна аўтобуса абб чыгункі.
    Усё ніжэй становяцца абсалютныя адзнакі рэльефу, больш павольна цякуць на поўдзень рэкі — прытокі Прыпяці. На фізічных картах Палеская нізіна — апошні этап нашага маршрута — цалкам пакрыта значкамі балот. I сапраўды велізарныя тэрыторыі нізіны займалі Прыпяцкія балоты, яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў таму 44
    назад слаба асвоеныя, непраходныя. У многіх месцах адзінымі «сухімі» месцамі, на якіх звычайна будаваліся вёскі, былі пясчаныя ўзгоркі-дзюны, іншы раз у форме паўмесяца. Дзюны звычайна пакрытыя сухімі сасновымі лясамі. Даліны рэк на нізіне вызначаюцца плоскімі берагамі і шырокімі поймамі. Калі паспрабавацьперасекчы такую даліну, то можна сустрэць шматлікія старыцы, зарослыя воднымі раслінамі. Сучаснае Палессе значна змяніла свой выгляд у сувязі з меліярацыяй. Новымі антрапагеннымі формамі рэльефу з’яўляюцца меліярацыйныя каналы, сажалкі, польдэры, г. зн. участкі асушанай поймы Прыпяці, адгароджаныя дамбамі (насыпамі) ад асноўнага рэчышча.
    Ад станцыі Лунінец па чыгунцы можна лёгка даехаць да станцыі Мікашэвічы. Тут знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі кар’ер па здабычы гранітаў і дыярытаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве.
    ЗМЯНЕННЕ РЭЛЬЕФУ У НАПРАМКУ	.
    3 ЗАХАДУ НА УСХОД
    Другі маршрут, па якому мы прапануем здзейсніць падарожжа, праходзіць па паралелі 53°30' паўночнай шыраты. Працягласць маршрута па прамой складае 550 км, аднак, улічваючы адхіленні, даўжыня шляху значна павялічваецца і частку яго мэтазгодна праехаць аўтобусам або па чыгунцы.
    Пачатковым пунктам маршрута на захадзе лепш з.а ўсё выбраць г. Гродна. Ен размешчаны на абодвух баках адной з буйных водных артэрый — рацэ Нёман. У прыгараднай зоне рака перасякае канцова-марэннае Гродзенскае ўзвышша (максімальная вышыня 247 d), утвараючы глыбока ўрэзаную скразную даліну. Будову ўзвышша, якое канчаткова сфарміравалася ў паазерскі і сожскі час, зручна разгледзець у бліжэйшых кар’ерах, на стромкіх участках даліны і ў ярах. Тут можна бачыць змятыя ў складкі адклады, слаі, якія залягаюць у выглядзе складана пабудаваных лусак, буйныя мелавыя адорвені.
    Далей на ўсход лінія маршрута праходзіць па вялікай Нёманскай нізіне азёрна-водна-лёдавіковага паходжання. Паверхня нізіны плоскахвалістая, пад глебай залягаюць пясчаныя і гліністыя адклады. Шматлікія рэкі і рэчкі — прытокі Нёмана — перасякаюць яе роўную паверхню. У даліне Нёмана выдзяляецца серыя надпойменных тэрас, ускладненых невысокімі дзюнамі і старажытнымі старыцамі. Сучасныя старыцы ўпрыгожваюць пойму ракі.
    Апошнім пунктам заходняй часткі маршрута з’яўляецца горад Навагрудак, размешчаны ў цэнтры Навагрудскага ўзвышша, якое з’яўляецца канцавой марэнай сожскага ледавіка і адрозніваецца кампактнай формай і значнымі вышынямі. Водападзельная частка ўзвышша мае ўзгорысты, а часам платападобны характар. Тут у круглявай катлавіне карставага паходжання ляжыць маляўнічае возера Свіцязь (плошча 2,24 км2), апетае ў паэме Адама Міцкевіча «Свіцязянка».	■
    У адрозненне ад цэнтра ўзвышша схілы яго, асабліва ўсходні, літаральна зрыты ярамі і лагчынаМі глыбінёй 30—40 м. Тыповымі з’яўляюцца такёама шматлікія лагчыны сцёку расталых ледавіковых вод, што спускаюцца ў бок далін рэк Моўчадзь і Сэрвач. На схілах яроў лёгка ўбачыць будову лёсападобных суглінкаў і марэн, што гГадсцілаюць іх.
    Вось як выглядае Навагрудскае ўзвышша ў вачах даследчыка. Пераехаўшы раку Сэрвач, паблізу Карэліч, пасля трыццацікіламетровага раўніннага шляху раптам наперадзе заўважаеш нешта падобнае на цёмную сцяну. Спачатку яе памылкова прымаеш за велізарную чорную хмару, але вось яна пачынае набываць выразныя контуры, і ўсім становіцца ясна — гэта горы. Дарожныя знакі ўсё часцей папярэджваюць: «Небяспечны паварот», «Круты спуск». Так мы сустракаемся з Навагрудскім узвышшам. Яно самае вялікае на захадзе Беларусі. Яго плошча — 3550 км2, самая высокая кропка — 323 м (гара Замкавая на паўночны захад ад Навагрудка).
    Будову ўзвышша вызначыла гісторыя яго геалагічнага развіцця. Выступ старажытнага крышталічнага ф^здамента Беларускай антэклізы, перакрыты тоўшчай меза-кайназойскіх асадкавых парод, затрымліваў прасоўванне старажытных ледавікоў. У выніку сфарміраваўся ко.мплекс марэнных утварэнняў магутнасцю да 300 м. У сучасным рэльефе Навагрудскага ўзвышша сканцэнтраваны тыповыя рысы прыроды ўзгорыста-марэнных узвышшаў Беларускай грады. Градава-ўзгорыстыя павышэнні і буйныя купалападобныя ўзгоркі найбольш характэрныя ў цэнтры ўзвышша і на поўдзень ад г. п. Дзятлава. Адносныя перавышэнні паверхні тут 'дасягаюць 30—60 м. На большай частцы ўзвышша распаўсюджаны ўзгорыста-марэнны дэнудаваны .рэльеф з максімальнымі вышынямі 280—250 м. Тут больш разворанасці, мала лясоў. Усходні схіл узвышша пакрыты пластом пылаватых лёсападобных парод магутнасцю 3—5 м, якія лёгка разбураюцца і размываюцца веснавымі і дажджав'ымі водамі. У гэтым прычына ўтварэння актыўных разгалінаваных яроў з хуткасцю росту да 3 м у год. Выраўненыя платападобныя водападзелы спалучаюцца з глыбокімі ярамі і лагчынамі даўжынёй да 5 км. Амаль 90 % плошчы тут разворана, і гэта выклікае неабходнасць барацьбы з яравай эрозіяй за захаванне ўрадлівасці глебаў.