Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
ВЯЛІКІЯ АБЛЕДЗЯНЕННІ
Каля 1500 тыс. гадоў назад на нашай планеце пачалося пахаладанне, якое прывяло да наступлення вялікіх абледзяненняў. Магутным ледавіковым покрывам было занята каля 30 % мацерыкоў паўночнага паўшар’я, галоўным чынам Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Да гэтага часу ў навуцы няма дакладнага адказу аб прычынах абледзянення, яны могуць быць звязаны як з касмічнымі фактарамі, так і з геалагічнымі працэсамі на Зямлі. Даказана, што для пачатку абледзянення неабходна паніжэнне сярэдняй гадавой тэмпературы паветра ўсяго на 3—5°. У такіх умовах снежныя ападкі (а іх павінна быць дастаткова) не змогуць поўнасцю растаць за летні перыяд і будуць намнажацца, рабіцца больш тугімі і ператварацца ў крышталічны лёд — глетчар. Менавіта такія ўмовы ўзнікалі неаднаразова ў антрапагенавы (чацвярцічны) час. .
Пад уплывам альпійскага гораўтварэння, агульнага падняцця сушы і скарачэння плошчы акіянаў клімат стаў больш кантынентальным і халодным. Тэктанічнае падняцце ў акіяне прывяло да змяншэння ўплыву цёплага цячэння Гальфстрым на поўначы Еўразіі. Вільготныя халодныя заходнія вятры прыносілі ў паўночную Еўропу ўсё больш снежных ападкаў. Спачатку снежныя і ледзяныя масы намнажаліся на крайніх паўночных частках Фенаскандыі і арктычных астоавах, а затым пачалі перамяшчацца на поўдзень, і ўтварылася ледзяное покрыва магутнасцю да 2—3 км, падобнае на сучасны Грэнландскі ледзяны шчыт.
Ледавік пры сваім перамяшчэнні, хоць і вельмі павольным, выконваў велізарную работу. Яго магутнасць змяншалася к паўднёваму краю. У адпаведнасці з законам гравітацыі, а таксама з прычыны рознага ціску на ніжнія пласты ў цэнтральнай частцы і на ^ьнііерыі адбывалася перамяшчэнне лёду. Рухомасць ледавіковых мас узмацнялася таксама дзякуючы падледавіковым водам, якія былі своеасаблівай змазкай, што змяншала трэнне. Іншы раз
перамяшчэнне ледавіка і яго дзейнасць параўноўваюць з ракой. У гэтым параўнанні ёсць нейкае падабенства, але ёсць шмат адрозненняў, звязаных з адносна слабай рухомасцю лёду. У адрозненне ад ракі ледавік перамяшчаецца больш прамалінейна, перапаўзаючы цераз невысокія падняцці, што сустракаюцца на шляху. Нераўнамернасць перамяшчэння і няроўнасці ложа садзейнічаюць утварэнню ў целе ледавіка шматлікіх падоўжных і папярочных трэшчын. Як і рака, ледавік выконваў вялікую разбуральную і збіральную работу. Яго энергія залежала ад масы і хуткасці перамяшчэння.
• ЛЕДАВІКОВАЯ СПАДЧЫНА
У выніку геалагічнай дзейнасці ледавікоў утварылася некалькі тыпаў адкладаў і форм рэльефу. Пры перамяшчэнні ледавіка ў яго доннай частцы, а затым пры раставанні лёду намнажаліся своеасаблівыя гліністыя адклады чырвона-бурага, бурага і шэрага колераў, са жвірам, галькай і валунамі, якія атрымалі назву марэны, ці марэнных адкладаў, што ўтвараюць спадзістахвалістыя і дробнаўзгорыстыя раўніны. Ля краю ледавіковага шчыта ў трэшчынах, а таксама пры выцісканні і выворванні ледавіком тых парод, па якіх ён перамяшчаўся, узнікалі грады, узгоркі і ўзвышшы, якія называюцца краявымі ледавіковымі ўтварэннямі, ці канцавымі марэнамі.
Ад ледавіка амаль паўсюдна цяклі расталыя воды, якія адкладалі пясчаны і пясчана-жвіровы матэрыял, што атрымаў назву флювіягляцыяльных (водна-ледавіковых), ці зандравых адкладаў. Гэтыя адклады ўтваралі спадзістахвалістыя і плоскія раўніны і тэрасы. Перад краем ледавіка маглі ўзнікаць азёры, у якіх намнаЖаліся ў асноўным гліністыя адклады. Пасля спуску азёр утвараліся часцей за ўсё плоскія забалочаныя нізіны.
Своеасаблівыя адклады збіраліся ў шматлікіх трэшчынах, якія заўсёды існуюць у лёдзе. Калі ў трэшчынах былі праточныя воды, ?о яны адкладалі слаісты пясчана-жвАровы матэрыял, які пасля раставання лёду ўтвараў звілістыя грады, вядомыя пад назвай озаў. У выпадку ж, калі ў лёдзе або на яго паверхні існавалі малапраточныя вадаёмы, то пасля раставання лёду ўзнікаў узгорысты, ці камавы, рэльеф.
Апрача пералічаных дадатных форм рэльефу, ледавікі і іх воды стваралі на зямной паверхні розныя паніжэнні (лагчыны, катлавіны). Катлавіны рознага памеру ўзнікалі і пры раставанні пахаваных пад рыхлымі наносамі льдзін. Такія формы атрымалі назву тэрмакарставых.
Па меры прасоўвання на поўдзень энергія ледавіка змяншалася. Ен рабіўся больш тонкім, перапаўняўся рыхлым матэрыялам — марэнай, якая пакрывала яго паверхню, збіралася на ложы, унутры і па краях ледавіковых языкоў, робячы іх маларухомымі, «мёртвымі».
Уявіце сабе чалавека, закінутага ў гэты свет ільду і камянёў.
3. Зак. 1233.
13
Вось ён павольна крочыць, асцярожна ступаючы на коўзкія валуны і абыходзячы велізарныя абломкі горных парод, што ляжаць накшталт накрыўкі стала на ледзяной аснове. А далей камяні ўтвараюць сапраўдны нерухомы хаос. Летам, калі сонца нагрэе валуны і лёд пачынае раставаць, чалавеку даводзіцца на кожным кроку пераскокваць цераз быстрыя ручаі або спыняцца на бераз'е халоднага возера, на ледзяным дне якога зіхацяць на сонцы каменьчыкі, пясчынкі. Дарэмна чалавек будзе рухацца па цячэнню ручая, разлічваючы выйсці за межы ледавіка. Вельмі хутка, захапіўшы валуны і гальку, ручай з глухім шумам знікне ў адной з глыбокіх ч-орных трэшчын, што рассякаюць цела ледавіка. Прайшоўшы пад ледавіком, ручай дабяжыць да яго паўднёвага краю і выйдзе з-пад яго празрыстай быстрай рэчкай. Край ледавіка літаральна з’еДзены воднымі патокамі, трэшчынамі, ледзянымі пячорамі, у якіх летам намнажаюцца тонкія слаі пяску і гліны.
5Пройдуць тысячы гадоў, клімат пацяплее, лёд знікне, яго расталыя воды схлынуць у азёры і моры, а каменны і марэнны матэрыял асядзе (спраектуецца) на паверхні зямлі і ўтворыць раўніны, узгоркі, грады, узвышшы. -
ЛЕДАВІКОВАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Ледавіковыя адклады, ніто выйшлі з цела ледавіка і нагрувасціліся ўздоўж яго краю, пакрываюць усю тэрыторыю Беларусі.. Ва ўзвышаных раёнах іх магутнасць дасягае 300 м і больш, Здаўна сяляне, разворваючы палі, спрабавалі вызваліць іх ад незлічоных камянёў (мал. 2), збіралі і складвалі велізарныя валуны па краях палёў, уздоўж дарог у так званыя крушні. I цяпер гэтыя каменныя груды з’яўляюцца помнікам працавітасці і цярпенню чалавека ў яго барацьбе з сіламі прыроды.
Такім чынам, валуны — іншаземныя прышэльцы. Ледаві'к, які перамяшчаўся цераз Скандынаўскія горы, па дну Балтыйскага мора і раўнінах паўночнай Еўропы, выдзіраў са свайго ложа і цягнуў абломкі і глыбы горных парод. Здзіўляе разнастайнасць саставу валуноў. Усе яны складзены пародамі, якія нідзе болей не сустракаюцца ў Беларусі, але характэрныя для Швецыі, Фінляндыі, Кольскага паўвострава, дна Балтыйскага мора. Самы вялікі валун ляжыць ля в. Горкі Шумілінскага раёна, даўжыня яго 11 м. Яго называюць «Вялікі камень» (мал. 3). У старажытнасці аб многіх валунах хадзілі легенды, напрыклад аб «камянях-следавіках», на паверхні якіх знойдзены паглыбленні, што нагадваюць след чалавека або жывёлы. У вёсках часта расказваюць аб «камяняхшаўцах», «краўцах», здольных па заказу шыць адзенне. Многім валунам прыпісваюцца гаючыя ўласцівасці. Здаўна валуны выкарыстоўваліся пры будаўніцтве крапасных сцен, палацаў, храмаў. У Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь створаны музей валуноў, якія абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды.
, Адклады ледавіка і яго расталых вод на тэрыторыі Беларусі —
гэта пароды, на якіх утвараюцца глебы. Яны ж з’яўляюцца важнейшымі карыснымі выкапнямі, неабходнымі пры любым будаўніцтве. Ледавіковыя і водна-ледавіковыя адклады стварылі важнейшыя рысы рэльефу і ландшафту рэспублікі. ,
Будову ледавіковых адкладаў можна назіраць у кар’ерах па здабычы каменнага матэрыялу. Звычайна яны залягаюць хаатычна або слаіста, а часам утвараюць складкі або лускі накшталт тых, што назіраюцца ў гарах. Геолагі называюць такія парушэнні гляцыядыслакацыямі. о
Ледавіковыя покрывы насоўваліся на тэрыторыю Беларусі 5 разоў (табл. 2). Кожная ледавіковая эпоха пакідала пасля сябе марэнныя і водна-ледавіковыя адклады, разнастайныя формы рэльефу. У міжледавіковыя эпохі клімат станавіўся цяплейшым, накшталт сучаснага. На паверхні сушы з’яўляліся рэкі і азёры, лясы і балоты. Новае абледзяненне пакрывала адклады больш старажытнай эпохі, разбурала ўтвораны раней рэльеф. Аднак тэрыторыя Беларусі сярод вучоных розных краін вядома тым, што на яе паверхні цудоўна захаваліся сляды трох апошніх ледавіковых эпох — дняпроўскай, сожскай (маскоўскай) і паазерскай (валдайскай). Марэны старажытнейшых абледзяненняў (нараўскага і бярэзінскага) пахаваны пад больш маладымі адкладамі.
Табліца 2
Асноўныя этапы развіцця прыроды Беларусі ў антрапагене
Пачатак
Прадяг-
ласнь
цёплыя
халодныя
таму назад)
(тыс. гадоў)
Галацэн
10
10
| Муравінскае міжледаві1 коўе
Паазерскае абледзяненне
95
85
Сожскае абледзяненне
110
220
15
110
1 Шклоўскае міжледаві1 коўе
250
30
Дняпроўскае абледзяненне
320
70
1 Александрыйскае міжле-
1 давікоўе
460
140
Бярэзінскае абледзяненне
480
20
1 Белавежскае міжледаві-
80
| коўе
560
Нараўскае абледзяненне
600
40
Брэсцкае перадледавікоўе
1600
1000
Паглядзіце на фізічную карту нашай рэспублікі. Цераз цэнтральную частку з захаду на ўсход працягнуліся ўзвышшы. На карце яны афарбаваны цёмна-жоўтым і светла-карычневым колерамі, іх абсалютная вышыня дасягае 300 і больш метраў. Гэта
канцова-марэнныя ледавіковыя ўзвышшы сожскага ледавіка. Цэнтральную, найбольш высокую частку займае Мінскае ўзвышша з максімальнымі вышынямі: гарамі Дзяржынскай (345 м), Лысай (342 м) і Маяк (335 м). Паўднёвая мяжа сожскага абледзянення на нашай тэрыторыі праходзіла прыкладна па лініі, якая злучае населеныя пункты: Кабакі — Бяроза — Івацэвічы — Даманава — Баранавічы — Ганцавічы — Любань — Глуск — Бабруйск — Рагачоў — Клімавічы.
На поўначы рэспублікі таксама амаль у шыротным напрамку выцягнуты канцавыя марэны апошняга — паазерскага — абледзянення: Свянцянскія, Браслаўская грады, Гарадокскае і Віцебскае ўзвышйш. і іншыя, утвораныя каля 15—20 тыс. гадоў назад. Паўднёвая мяжа гэтага ледавіка праходзіла па лініі Гродна —’Вільнюс — Астравец — Вілейка — Докшыцы — Орша і далей за межы рэспублікі ўздоўж даліны Дняпра.
Краявыя ўзвышшы двух апошніх абледзяненняў утвараюць важнейшы водападзел паміж басейнамі Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут пачынаюцца вытокі Віліі, Нёмана, Бярэзіны, іх шматлікіх прытокаў. Буйнейшыя рэкі Рускай раўніны Днепр, Заходняя Дзвіна, Волга таксама пачынаюцца з азёр у межах канцова-марэнных узвышшаў, праўда, размешчаных за межамі рэспублікі.