Пра рэльеф Беларусі
Вольга Якушка, Аляксандр Мацвееў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 54с.
Мінск 1994
, Характэрным элементам рэльефу флювіягляцыяльных раўнін з яўЛяюцца лагчыны сцёку, месцамі надта забалочаныя. Частка гэтых лагчын унаследавана рэкамі (Уша, Сэрвач і інш.). Даўжыня лагчын дасягае 25—30 км, шырыня 2—3 км.
Самы нізкі гіпсаметрычны ўзровень у межах вобласці займаюць азёрна-ледавіковыя і азёрна-алювіяльныя нізіны. Азёрна-ледавіковыя паверхні, часта надта забалочаныя, сустракаюцца амаль паўсюдна, але плошчы іх, я.к правіла, невялікія. I толькі ўздоўж даліны Нёмана на асобных участках яны адыгрываюць галоўную ролю ў рэльефе, напрыклад у межах Скідальскай азёрна-ледавіковай нізіны, паверхня якой мае абсалютную вышыню 115—140 м. На азёрналедавіковай нізіне прыкметна выяўлены сляды блукання рэчышчаў рэк (уздоўж Росі, паміж рэкамі Ельня і Котра і інш.) у выглядзе забалочаных далін шырынёй у некалькі соцень метраў і даўжынёй у дзесяткі кіламетраў. Даволі часта сустракаюцца азёрныя катлавіны дыяметрам да 2—3 км. На стромкіх схілах паверхня расчляняецца таксама ярамі і лагцынамі ўздоўж Нёмана, Котры, Росі, Зальвянкі і Шчары. Даўжыня гэтых форм даходзіць да 1,5 км, глыбіня да 12 м. 3 іншых элементаў рэльефу на ледавікова-азёрнай нізіне неабходна адзначыць наяўнасць паблізу сучасных і былых далін эолавых утварэнняў — пагоркаў, град і дзюн. Даўжыня град і дзюн дасягае 1—2 км, вышыня 5—7 м (да 10—15 м, радзей большыя). Часам эолавыя формы зліваюцца падножжамі і ўтвараюць масівы. На значных плошчах паверхня азёрна-ледавіковай нізіны перакрыта тарфянікамі магутнасцю 0,5—6,7 м. Такія затарфаваныя ўчасткі выяўлены на паўднёвы захад ад п. г. т. Іўе і на паўднёвы ўсход ад п. г. т. Першамайскі.
Азёрна-алювіяльныя нізіны і раўніны маюць найбольшую плошчу ўздоўж даліны-Бярэзіны (дняпроўскай), пры зліцці Нёмана і Бярэзіны. Абсалютныя адзнакі тут вар’іруюць ад 135 м да 170 м. Азёрнаалювіяльная паверхня звычайна плоская. На ёй сустракаюцца занесеныя асадкамі азёрныя катлавіны. У некаторых з іх да гэтага часу захаваліся рэшткавыя азёры. Напрыклад, возера Кромань у басейне Нёмана. Характэрны таксама вялізныя балотныя масівы з
магутнасцю торфу да 7 м і эолавыя ўзгоркі і грады, вышынёй да 7—8 м і даўжынёй да 0,5 км пры шырыні 0,1—0,2 км.
Меншыя па плошчы ўчасткі азёрна-алювіяльных паверхняў сутракаюцца даволі часта і амаль ва ўсіх раёнах, утвараючы паніжэнні, якія цягнуцца да рачных далін, лагчын сцёку, або займаючы найболып нізкі ярус рэльефу сярод флювіягляцыяльных і азёрналедавіковых раўнін і нізін.
Вобласць Цэнтральна-Беларускіх узвышшаў і град уключае 12 геамарфалагічных раёнаў, прадстаўленых Мінскім, Арйіанскім, Ашмянсклм, Гродзенскім, Ваўкавыскім, Слонімскім, Навагрудскім, Капыльскім узвышшамі і градамі, Лідскай, Верхнянёманскай, Стаўбцоўскай і Верхнебярэзінскай нізінамі і раўнінамі.
ПЕРАДПАЛЕССЕ
3 поўдня да паласы стромкіх узвышшаў і град Цэнтральнай Беларусі прымыкаюць раўніны і нізіны, якія ўтвараюць пераходную араграфічную ступень да Палескай нізіны. Рэльеф гэтай тэрыторыі сфарміраваўся ў асноўным у выніку акумуляцыйнай, выворваючай і дыслацыруючай дзейнасці сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Для вобласці характэрна шырокае распаўсюджанне зандравых (флювіягляцыяльных) раўнін, якія акружаюць з поўдня поле буйнейшых на тэрыторыі рэспублікі ўзвышшаў і град, Спецыфічнай рысай з’яўляецца таксама шырокае развіццё дэнудаваных краявых ледавіковых утварэнняў, асабліва ў заходняй частцы, і лёсападобных адкладаў на ўсходзе. У сувязі з наяўнасцю пылаватых адкладаў і неглыбокім заляганнем мелавых парод у гэтай геамарфалагічнай вобласці больш часта, чым у іншых частках рэспублікі, сустракаюцца суфазійныя і карставыя формы. Азёр мала. Рачныя даліны выпрацаваныя, шырокія і асіметрычныя. У прыдалінных участках шмат яроў і лагчын. Абсалютныя адзнакі вар’іруюць пераважна ў інтэрвале 160—190 м, хоць у межах краявых град і ўзгоркаў могуць дасягаць 200 м і больш.
Асноўныя рэкі
Тэрыторыя Перадпалесся дрэніруецца густой сеткай рэк, якія адносяцца да басейнаў Прыпяці, Бярэзіны, Лняпра і Сожа, у меншай ступені Заходняга Буга і Нёмана. Пры гэтым рэкі, што нясуць свае воды ў бок Балтыяскага мора (прытокі Заходняга Буга і Нёмана), і 'вадацёкі, якія адносяцца да басейна Чорнага мор^ маюць крыху розныя даліны. Для рэк балтыйскага басейна (Ля^ая, Мухарец, Мышанка, Шчара, Грыўда, Зальвянка, ?ось> Свіслач і інш.) на тэрыторыі Перадпалесся характэрны ў асноўным надта забалочаныя поймы, сустракаецца адна надпойменная тэраса. Шырыня далін звычайна да 1—2 км і толькі ў Шчары і Моўчадзі — да 3 км. Рэкі ўрэзаны параўнаўча неглыбока — 10—15 м (да 30_м). Барты некаторых далін (Шчары, Свіслачы і інш.) расчлянёны ярамі і лагчынамі. У межах рачных далін часам сустракаюцца
эолавыя ўзгоркі і градкі вышынёй да 1,5 м. Многія рачныя даліны (Мухавец, Лясная і інш.) часткова або цалкам каналізаваны.
Рэкі басейна Чорнага мора (Пціч, Свіслач, Случ, Друць, Бобр, Проня, Іпуць, Беседзь і інш.) вызначаюцца больш буйнымі размерамі. Шырыня іх далін часта дасягае 3—5 км, а сумесная даліна Беседзі і Сожа — 10 км, Іпуці і Сожа — нават 20 км. Глыбіня ўрэзу рэк складае 10—20 м, у басейне Друці і Проні яна павялічваецца да 40—60 м. У далінах мелкіх рэк выяўлены ў асноўным забалочаныя поймы, у больш буйных вадацёкаў сустракаюцца першыя надпойменныя тэрасы, а ў нізоўях — і другія надпойменныя тэрасы. Схілы Свіслачы (бярэзінскай), Пцічы, Проні, Іпуці, Беседзі і іншых расчлянёных ярамі і лагчынамі даўжынёй ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў і глыбінёй урэзу да 20 м. У далінах, асабліва на надпойменных тэрасах, сустракаюцца эолавыя грады і ўзгоркі вышынёй да 5 м. Многія рэкі каналізаваны (Трэмля, Няслаўка, Віша, Іпуць, Лань і інш.). Да рачных далін звычайна прымеркаваны мінімальныя адзнакі зямной паверхні — 125—150 м. Найбольшыя ж вышыні звязаны з надта дэнудаванымі краявымі ледавіковымі ўзвышшамі і градамі.
Узвышшы і грады
На тэрыторыі Перадпалесся знаходзіцца ўсходняя частка Магілёўскага і амаль цалкам Слаўгарадскі ланцуг ледавіковага рэльефу. Абсалютныя адзнакі паверхні гэтых ланцугоў дасягаюць 200 — 225 м. Часта краявыя адклады набываюць выгляд увалаў з ваганнем адносных вышынь да.Ю—15 м.
Слаўгарадская паласа краявых утварэнняў з’яўляецца самай паўднёвай для сожскага абледзянення. Яна мае шэраг агульных асаблівасцей, якія заключаюцца ў тым, што вялікая частка гэтай паласы прадстаўлена асобнымі градамі або невялікімі масівамі; паўсюдна выразна выяўлены сляды ўздзеяння ледавіка, якія падкрэсліваюцца шырокім развіццём гляцыядыслакацый.
На захад ад Слаўгарадскай зоны названая паласа краявых утварэнняў прадстаўлена градамі і ўзгоркамі ля Бабруйска, у міжрэччы Пцічы і Случы. Асобныя фрагменты выяўлены таксама ля Івацэвіч, Ганцавіч, Бярозы. Краявыя ўтварэнні ўзвышаюцца на 30—40 м над прылеглымі з поўдня раўнінамі Палесся і дасягаюць абсалютных адзнак 170—200 м, рэдка 210—220 м.
Даволі часта максімальныя адзнакі тэрыторыі звязаны не толькі з краявымі ледавіковымі ўтварэннямі, але і з камамі і озамі. Напрыклад, буйныя озы выяўлены на паўночны захад ад г. Высокае (даўжыня каля 3,5 км), у раёне Слаўгарада (даўжыня каля 8 км). Характэрны раён распаўсюджання озава-камавага рэльефу ўстаноўлены таксама на ўсход ад Салігорска, дзе камы дасягаюць у дыяметры 1 км і вышыні 5—10 м.
Нізіны і раўніны
Ніжэй краявых ледавіковых утварэнняў размешчаны ўчасткі марэнных раўнін. Абсалютная вышыня іх паверхні часцей за ўсё
належыць да інтэрвалу 160—200 м. Рэльеф гэтых паверхняў пераважна спадзістахвалісты з ваганнем адносных вышынь за 2—3 м, часам дробнаўэгорысты, і тады перапады вышынь павялічваюцца да 5—7 м. Паблізу рачных далін марэнная раўніна часта набывае дробнаўвалісты выгляд з ваганнем вышынь да 5—10 м. На самых павышаных участках сустракаюцца россыпы валуноў і галек. На поўдзень ад Асіповіч, ля Крычава, Слаўгарада сярод марэнных адкладаў трапляюцца адорвені мелу, даламіту, якія могуць утвараць спецыфічныя формы рэльефу — надта спадзістыя ўзгоркі («шаломы»), Сустракаюцца на марэннай раўніне невялікія грады краявых ледавіковых утварэнняў і камы. Ва ўсходняй частцы вобласці марэнная паверхня перакрыта лёсападобнымі адкладамі, на якіх развіваюцца суфазійныя западзіны і ярава-лагчынная сетка. Яры і лагчыны, якія расчляняюць марэнную паверхню, выяўлены таксама на крайнім захадзе, у басейне Бярэзіны, Дняпра, Сожа. Даўжыня такіх форм звычайна вымяраецца сотнямі метраў, а часам павялічваецца да 2—3 км пры глыбіні да 10—15 м.
3 іншых адмоўных форм на марэнных раўнінах паўсюдна трапляюцца тэрмакарставыя западзіны дыяметрам ад некалькіх дзесяткаў метраў да 1 км. У некаторых з іх раней існавалі азёры. Шмат на марэннай паверхні лагчын сцёку расталых вод. Глыбіня іх да 12 —15 м, а працягласць да 10—12 км. Па тальвегах іх часта пракладзены меліярацыйныя каналы. На ўсходзе вобласці марэнныя адклады нярэдка падсцілаюцца мелам. На гэтых участках распаўсюджаны карставыя западзіны дыяметрам 50—70 м (да 200 м) і глыбінёй 2 5 м (у басейнах рэк Тур’і, Лабжанкі, Удогі, у раёне Слаўгарада).
Найбольш паніжаныя ўчасткі марэнных раўнін інтэнсіўна забалочаны (ля Баранавіч, на паўночны захад ад Клімавіч, ля Краснаполля і інш.).
Крыху ніжэй марэннай раўніны распаўсюджаны ўчасткі флювіягляцыяльных, ці зандравых,раўнін, якія на тэрыторыі Перадпалесся $ яуляюцца пераважаючай катэгорыяй рэльефу. Іх паверхня часцей за ўсё трапляе ў інтэрвал абсалютных вышынь 140—180 м. Водналедавіковыя раўніны часта вельмі забалочаны. Іх паверхня ў асноўным спадзістахвалістая з ваганнем вышынь да 2—3 м. На раўнінах сустракаюцца асобныя грады краявога рэльефу даўжынёй да 1 км I вышынёй да 5—7 м, а таксама камы і озы. Аднак часцей за ўсё дадатныя формы рэльефу ўтвораны эолавымі працэсамі. Пры гэтым даўжыня эолавых град і дзюн вымяраецца 1 —1,5 км, дыяметр узгоркаў дзесяткамі метраў, а вышыня іх звычайна не перавышае 10 м. Своеасаблівы эолавы рэльеф на паверхні водна-ледавіковай раўніны сфарміраваўся на Бярэзінска-Пцічанскім міжрэччы, на захад ад станцыі Мошны. Тут знаходзіцца кальцавы масіў дыяметрам па падножжы каля 5 км. Над прылеглай водна-ледавіковай нізінай масіу узвышаецца да 25 м.
Водна-ледавіковыя адклады на ўсходзе перакрыты лёсападобнымі магутнасцю^б—6 м. На тэрыторыі з лёсападобным покрывам шырока распаусюджаны суфазійныя западзіны. Іх пераважныя 62