• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

    Пра што іграе піяніст

    Анатоль Разановіч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 192с.
    Мінск 2019
    44.18 МБ
    ў мяшку купляць небяспечна: раптам гэта кошка або наогул незразумелы звер...
    — Справа не вельмі сур’ёзная, але каштоўная, — ухмыльнуўся Стась. — Невялікая кантрабанда. Трэба дапамагчы праз мяжу перавезці.
    — Што менавіта? — проста спытаў Руцкі. — Калі нарката, дапамагаць не буду.
    — He, не нарката, -— супакоіў яго Стась. — Біжутэрыя.
    — Золата, камяні?
    — I тое, і другое... Патрошку. Толькі для жонкі.
    — I трохі, вядома, на продаж, каб адкласці на чорны дзень. Ведаю я цябе.
    — А ты як думаў? — Стась надзьмуўся. •— На адну зарплату жыць цяжка, а адкладваць нешта з яе — тым больш. Гэта ты добра ўладкаваўся.
    — Перастань.
    — А што?.. Усё ж такі не наша балотнае, а адно замежнае польскае дэтэктыўнае агенцтва... Думаю, яно нядрэнныя табе грошы плаціць. Як, дарэчы, гэтае агенцтва называецца?
    — «Максімус».
    — Так-так, я ўспомніў... Мне б такое шчасце — у сэнсе працы.
    — Кінь, — адмахнуўся Руцкі. — Праца як праца... Ну, на пасашок?
    — Налівай. Раз ты ў «Максімусе», то будзем піць па максімусу... Дакладней, па максімуму... Цікава, чаму такая назва ў тваёй канторы? — не сунімаўся Стась. — He разумею.
    — Ды далі — па імені галоўнага героя фільма «Гладыятар», — патлумачыў Руцкі. — Глядзеў?
    — Два ці тры разы, — махнуўшы, нібы конь, сівой галавой, адказаў Стась. — Добрае кіно. Мужык за справядлівасць стаяў... Ведаеш, у цябе — гэта не камплімент — таксама ёсць нешта ад гэтага Максімуса.
    — Знешне?
    — Прабач, але да Расела Кроу, — так, здаецца, сапраўднае імя і прозвішча кіношнага Максімуса, — ты не дацягваеш. Ен,
    я думаю, за цябе маладзейшы, мацнейшы, ды і прыгажэйшы. А вось, што тычыцца характару, настырнасці, то тут ты з ім па адной паласе едзеш. Але можаш, як і Максімус, павярнуць на сустрэчны бок і каго-небудзь пратараніць, забіць. I сам разбіцца.
    — Нечаканы вывад.
    — Для цябе нечаканы, а для мяне просты і ясны.
    — Ты пра тое, што я сказаў: застрэлюся?
    «Не трэба было гэта казаць, — падумалася Руцкаму, — а то яшчэ сапраўды штосьці падобнае здарыцца».
    — He, я пра тое, што ты на самай справе можаш забіць, — падкрэсліў сваю думку Стась. Ён падняў указальны палец уверх. — Пуф-ф...
    — Каго я магу забіць? — вырашыў удакладніць Руцкі.
    — Ды хоць бы мяне. — Стась глядзеў прама ў вочы Руцкаму. На яго твары блукала нядобрая ўсмешка. — Я маю рацыю?
    — Дзякуй за шчырасць, — замест адказу падзякаваў Руцкі, адводзячы позірк убок: чуць такія словы ад Стася, свайго сябра, яму было непрыемна.
    — Калі ласка, — буркнуў Стась. — Наступае дваццаць першае стагоддзе, здавалася б, да дэмакратыі ідзём, а ў галовах людзей — феадалізм, нават рабаўладальніцкі лад.
    — Людзі заўсёды такімі былі.
    — Вось-вось... Некаторыя мае калегі, афіцэры, між іншым, звольненыя ў запас, падаліся ў бандыты. Падумаць толькі... A чаму?.. Да гэтага іх штурхаюць грошы...
    — Мужчыны павінны быць здабытчыкамі, — сказаў Руцкі.
    — А жанчыны? — выдыхнуў Стась. — Жанчыны таксама сталі здабытчыцамі. Цяпер яны са школьных гадоў спяшаюцца знайсці сваё месца пад сонцам, каб мець свае грошы. Пажадана, вядома, валюту. Прыгледзься, сам убачыш...
    — He ўсё тое золата, што блішчыць.
    — Згодзен, — стомлена вымавіў Стась і нагадаў: — Дык я спадзяюся на цябе.
    — Зраблю, хоць, шчыра кажучы, любая кантрабанда — справа небяспечная, непрадказальная.
    — Ды якая ж гэта кантрабанда?.. Так, усяго толькі біжутэрыя, трохі... 51 ж сказаў...
    — Добра... Як разлічвацца з перавозчыкам будзеш? — спытаў Руцкі. — Перавозчык у мяне чалавек яшчэ малады, але сур’ёзны, цану сабе ведае.
    — Ну, калі так, то няхай возьме для сябе з таго дабра, што перавязе, любы выраб, — дазволіў Стась. — Думаю, гэтага будзе дастаткова. А табе?..
    Руцкі, скрывіўся, перабіў Стася:
    — Калі мне нешта спатрэбіцца з тваёй біжутэрыі, я скажу...
    Стась, развітваючыся, з вінаватым выглядам працягнуў Руцкаму руку:
    — Дзякуй. Тэлефануй. А наконт таго, што я да цябе пастаянна звяртаюся, то так атрымліваецца. Я таксама гатовы для цябе зрабіць усё, што ты папросіш. Усё, павер. Таму і перажываю, калі з табой нешта не так...
    У гэтым Руцкі не сумняваўся, таму ён і дапамагаў Стасю вырашаць яго шматлікія жыццёвыя праблемы. Праўда, пры гэтым употай спадзяваўся, што гэта яму залічыцца. He Стасем, вядома. А там, наверсе. I ўсё роўна, у якім жыцці: гэтым або ў тым, якое яшчэ будзе ці можа быць.
    Пакатаўшыся па Брэсце, пабываўшы на памежным пераходзе «Варшаўскі мост», Руцкі вярнуўся дадому а чацвёртай гадзіне ночы. Жонка, зірнуўшы на яго, са стомленасцю і болем прамовіла:
    — Старая карціна.
    «Старая і ўжо новая», — падумалася Руцкаму, але ўголас прамармытаў:
    — Прабач, Каця: праца ў мяне такая — матацца туды-сюды. Ты ж ведаеш...
    — Ведаю, — выціснула яна і дадала: — Усё я ведаю...
    Руцкаму было крыху больш за дваццаць гадоў, калі ў яго з’явілася настойлівая думка: «Трэба ажаніцца». Прычым ажаніцца з самай прыгожай дзяўчынай. Гэта глупства, бо кожная дзяўчына прыгожая па-свойму. У гэтых адносінах Стась гаварыў праўду. I ўсё ж Руцкі знайшоў тую, якую шукаў. Невы-
    сокая, стройная, з цёмнымі тонкімі бровамі, выразнымі блакі нымі вачыма, невялікім, злёгку кірпатым носам, сакавітыь быццам саспелая вішня, пачуццёвымі вуснамі, яна адразу вельмі моцна ўразіла яго тады, калі ўпершыню ўбачыў яе.
    — Вітаю вас, -— здзіўлена і з захапленнем усклікнуў ён. Як вас, дзяўчына, завуць?
    — Кацярына, — сціпла, але годна адказала яна.
    — А я Ягор.
    — Значыць, мы цяпер знаёмыя. Спадзяюся, добрыя знаёмы — Ес, — прамовіў Руцкі.
    Яны засмяяліся.
    Перад тым, як зрабіць Каці прапанову, ён купіў касцю капялюш і прыдумаў тэкст, які павінен быў сказаць пері чым стаць мужам сваёй выбранніцы. Пасля гэтага заказ; білет на самалёт і паляцеў да будучай жонкі. Яна працавала іншым горадзе. Убачыўшы Руцкага ў капелюшы, Каця стр га паглядзела на яго і сказала: «Здымі». Пакрыўдзіўшыс ён зняў. 3 таго дня Руцкі ўсё менш і менш гаварыў адкрьг з Кацяй. Ён амаль не казаў ёй пра яе прывабнасць, не прі знаваўся ў каханні, затое ўсё часцей з яго языка зрываліся не вовыя словы, якія адштурхвалі маладую жонку. Чаму Руцкі т; сябе паводзіў?.. Адпомсціць хацеў, ці што?.. Ён не разумеў гэт га, а з гадамі перастаў нават спрабаваць разумець. Так і жыў самотна, хоць вакол яго амаль заўсёды былі людзі, і сярод і вядома, самыя блізкія. Жыў неяк непрыкаяна.
    III
    Раніцай з Варшавы Руцкаму патэлефанаваў Богдан і сказ; адно слова:
    — Прыязджай.
    «Нешта здарылася», — зразумеў Руцкі.
    Офіс дэтэктыўнага агенцтва «Максімус» знаходзіўся ў дo^ па суседстве з гатэлем «Наватэль Цэнтрум». Гэта не офіс звыклым разуменні, а звычайная трохпакаёвая кватэра, якой сядзеў бухгалтар агенцтва і збіраліся яго работнікі. У a ноўным яны прыязджалі на сваіх машынах, паркаваліся поб< з домам або каля гатэля. Але некаторыя прынцыпова ехалі
    Варшаву на цягніках, каб ні ў кога не выклікаць падазрэнне і быць, як яны казалі, «як усе грамадзянскія». Справа ў тым, што за выключэннем двух-трох чалавек, у тым ліку Руцкага, усе астатнія члены «Максімуса» некалі насілі пагоны, бо былі супрацоўнікамі былой польскай Службы бяспекі, якую расфарміравалі, калі ўладу ў Польшчы ўзяў Незалежны самакіравальны прафсаюз «Салідарнасць», а прэзідэнтам краіны стаў заснавальнік і лідар гэтага прафсаюза Лех Валенса.
    — Толькі нікому нічога не кажы, — папярэдзіў Богдан Руцкага. — Пры сустрэчы я ўсё растлумачу.
    Ад чыгуначнага вакзала да офіса «Максімус» было каля пяці хвілін хады. Гэта зусім блізка, што ў аператыўнай рабоце адыгрывае немалаважную ролю. Да таго ж наўрад ці хто за такі кароткі час мог, як кажуць, сесці каму-небудзь на хвост.
    Руцкі ўжо быў у гатэлі, калі ўбачыў Богдана — шыракаплечага цяжкаватага мужчыну за шэсцьдзясят. Ен прыехаў на цягніку «Люблін — Варшава», але паспеў ужо выпіць піва і быў у тым настроі, калі можна было прама спытаць, навошта яму, Руцкаму, так тэрмінова трэба было ехаць у польскую сталіцу.
    — А ты што, не ведаеш? — прахрыпеў Богдан.
    — He, — закруціў галавой Руцкі.
    — Збігнева забілі.
    — Як?
    — Задушылі. — На барвовым твары Богдана не ўздрыгнуў ні адзін мускул. — Шчыра скажу табе, што гэта незвычайнае забойства.
    — А ў чым яго незвычайнасць? — Руцкаму было непрыемна, што смерць Збігнева не выклікала ў Богдана ніякіх эмоцый. — Нешта я не разумею.
    — У тым, што задушылі Збігнева не адразу, — патлумачыў Богдан. — Экспертыза ўстанавіла, што спачатку ўдарылі па галаве нечым вострым, металічным. А потым ужо адбылося тое, што адбылося...
    Паверыць у смерць Збігнева было цяжка: яшчэ не стары, фізічна дужы мужчына, ён займаўся арганізацыяй аховы маёмасці новаспечаных польскіх багацеяў. Працаваў асцярожна, але эфектыўна, дзякуючы чаму прыносіў немалы даход агенцтву.
    — Вядома, за што забілі Збігнева? — спытаў Руцкі.
    — За тое, што любіў грошы, — з ноткамі пагардлівасці і той жа час з нейкай таямнічай зайздрасцю да нябожчыка а, казаў Богдан. — А яшчэ за тое, што захапляўся жанчынам Чужымі жанчынамі. Гэта, дружа, страшная сумесь. Хіба дз цябе гэта навіна?
    — Больш канкрэтна можна? — паспрабаваў удакладніі Руцкі.
    Богдан не стаў утойваць.
    — Тыповы выпадак, — пачаў распавядаць ён. — Збігне таемна сустракаўся з маладой жанчынай, а яна, як выявілас замужняя. Клічуць Хэленай. Яе муж — чалавек вельмі багат і досыць вядомы ў дзелавых колах. Думаю, Збігнеў гэта веда А калі не ведаў, то неўзабаве даведаўся. I даведаўся, вядома, г Хэлены. Яна — жанчына хоць куды: прыгожая, здаровая, д яшчэ і разумная. Палец у рот не кладзі. Я яе два разы бачь і павінен прызнацца: яна вартая таго, каб яе любілі. Але Збі неў, мне здаецца, не столькі быў у яе закаханы, колькі хацс палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Таму невыпадков каб ажыццявіць сваю мэту, пачаў працэс разводу са сваёй жоі кай. Гэта значыць, рыхтаваўся прыбраць да сваіх рук і Хэлен і яе багацце.
    — Як ты можаш так гаварыць?! —абурыўся Руцкі. — Збі неў на такое не быў здольны.
    — Ты ў гэтым упэўнены? — крыва ўсміхаючыся спытг Богдан.
    — Мы адна каманда, ведаем адзін аднаго не адзін год, адказаў Руцкі.
    Богдан спадылба паглядзеў на Руцкага.
    — Ведаем... А ты ведаў, што наш сябар акучвае чужую жоі ку?.. Вось так...
    — Я ніколі не паверу, што Збігнеў вырашыў завалодав чужым багаццем, — звузіўшы вочы, нібы рыхтаваўся да боі кі, прамовіў Руцкі. — Наколькі мне вядома, яму і сваіх гроша хапала.