Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Руцкі быў не тое каб усцешаны, але яму стала неяк спака ней: пасля такіх слоў можна было размаўляць з Данутай так,: быццам яны былі аднагодкамі. Гэта значыць проста, без агля кі на гады, вопыт, сям’ю.
— He магу забыць свой сон, — зноў загаварыла Данута.
— А ты куды-небудзь хочаш з’ехаць? — спытаў Руцкі.
— Так.
У гэтым «так» адчулася нешта болыпае, чым пераезд з аднаго горада ў іншы або з адной краіны ў другую. У яе «так» быў выклік і прыхаваная гатоўнасць да ахвярнасці дзеля ажыццяўлення сваіх планаў.
-— I куды, калі не сакрэт? — пацікавіўся Руцкі.
— У Польшчу, — з упэўненасцю і рашучасцю адказала Данута. — Мая бабуля — чыстакроўная палячка, а дзед — беларус. Так што мой дом і тут і, атрымліваецца, у Польшчы.
— Мяркуючы па тым, што табе прыснілася, ты нікуды не з’едзеш, — выказаў сваё меркаванне Руцкі.
— He кажы так. — Данута напусціла на сябе строгасць, але праз некалькі секунд яе голас стаў больш мяккім, лагодным. — Я хачу з’ехаць. Вельмі хачу.
Яе «хачу» выклікала ў Руцкага дадатковы прыліў пяшчоты, жаданне абараніць Дануту. Ён нават міжволі павёў вачыма па баках, быццам шукаў таго, хто мог яе пакрыўдзіць. На шчасце, не ўбачыўшы нікога небяспечнага і падазронага, спытаў:
— Навошта табе ехаць?
— У Польшчы жыць лепш, прасцей, а галоўнае — больш магчымасцей для самарэалізацыі, — прывяла аргументы Данута ціхім, плаўным голасам. — Еўропа ўсё ж.
— Гледзячы для каго больш магчымасцей. — Руцкі сказаў гэта такім тонам, нібы Данута ўжо сапраўды з’язджала, а ён прыйшоў яе прасіць не рабіць гэтага. — Ты падумай. А што тычыцца Еўропы, то мы таксама еўрапейцы. Хіба не так?
— Так, — не стала спрачацца Данута, выдыхаючы з сябе ледзь не ўсё паветра. — Толькі мне асабіста ад гэтага не лягчэй і не лепш. Разумееш?
— Сёння не лягчэй і не лепш, а заўтра ці паслязаўтра ўсё наладзіцца і ўсё зменіцца, — пачуццёва гледзячы на яе ледзьледзь пачырванелы твар, сказаў Руцкі. — Вось пабачыш.
У глыбокіх вачах дзяўчыны з’явілася сумненне і нейкая разгубленасць.
— He ведаю, ці спраўдзяцца мае планы, ці стане рэальнасцю мая мара, — задуменна прамовіла яна, робячы паўзы і звыкла расцягваючы словы.
Было незразумела, адрасавала яна іх Руцкаму або самой сабе.
— Вось іменна, — прамовіў ён. — Добра ехаць, калі ё< грошы, ці да таго, у каго ёсць грошы. Павер, мне гэта вядс лепш, чым многім з тых, хто думае, што за мяжой рай.
— Напэўна, ты кажаш праўду, — ужо амаль не аспрэчвак аргументы Руцкага з нейкай нечаканай пакорай сказала Да та. — Але я ўсё ж веру, што мне пашанцуе і з’явіцца шчаслі выпадак. Той самы шчаслівы выпадак, які прыносіць посгк які я выкарыстаю з выгадай для сябе.
— Выпадак?.. — У памяці Руцкага пачуўся голас Богда «Галоўнае, што з’явілася ці вось-вось з’явіцца магчымаі злавіць поспех за хвост і ажыццявіць задуманае». Таму Ру нагадаў Дануце вядомы выраз: —Добрымі намерамі выбру вана дарога ў пекла.
Пачырванеўшы, Данута спытала:
— Ты пра тое, што жаданні не заўсёды супадаюць з маг1 масцямі?
— I пра гэта таксама, — пацвердзіў Руцкі. — Мне памята ца, што менавіта гэта ты сказала ў час нашай першай сустрэ1 Так што, на жаль, няма нічога новага ні пад сонцам, ні і месяцам.
—Так, я гэта добра ведаю і не пераацэньваю свае маг1 масці, — шчыра сказала Данута. — Але іх у мяне, як у кожн чалавека, нямала. Трэба гэтыя магчымасці проста бачыць.
— А ты бачыш?
— А ты хіба не бачыш?
— Маладосць, прыгажосць, розум. Што яшчэ?
— Яшчэ цярпенне. Павер, трываць я ўмею: навучылася.
— Цярпенне цярпенню не роўнае, — павучальна прамо Руцкі. — Што ты будзеш рабіць, калі дзеля сваёй мары т; прыйдзецца паступіцца нечым вельмі дарагім для цябе?
— Што ты маеш на ўвазе?
— Напрыклад, калі ты заплаціш свабодай, шчасцем. Вос Простым жаночым шчасцем.
Дзяўчына ўся сціснулася, нібы на яе вылілі вядро халодь вады. Памаўчаўшы, папрасіла:
— He палохай.
Каб перамяніць тэму і пагаварыць пра што-небудзь іншае, больш істотнае на той час, Руцкі пацікавіўся:
— Ты вячэрала?
— Не-э, — запаволена, не жадаючы ў гэтым прызнавацца, закруціла галавой Данута. — He паспела.
— У такім выпадку прашу прайсці са мной у рэстаран, — запрасіў Руцкі. — Калі ласка.
Яны селі за столік каля акна. Інтурыстаўскі рэстаран знаходзіўся на другім паверсе, таму з яго вокнаў добра быў бачны галоўны ўваход у гатэль. Каля ўвахода, як і заўсёды, было мнагалюдна: тоўпіліся як прыезджыя, так і мясцовыя жыхары. Адны спяшаліся пасяліцца ў гатэль, другія прыйшлі сюды, каб зрабіць свой маленькі бізнес: купіць крыху ў замежнікаў валюты, выпіць у бары кубак кавы, пару чарак добрага віскі, джына або пагуляць у рэстаране. Трэція круціліся тут таму, што жылі побач і ў «Інтурысце» адчувалі сябе як дома. Сярод гэтай публікі вылучаліся больш за іншых сваіх супляменніц так званыя блудніцы. Большасць з іх была апранута ў ласіны і кароткія спадніцы. Маладыя і ўжо сталыя жанчыны, яны выглядвалі сваіх патэнцыйных кліентаў.
— Ведаеш, мне заўсёды сумна назіраць гэтую карціну, — прамовіла Данута. Яе дыханне пачасцілася, быццам яна ўбачыла сябе на месцы гэтых шчодралюбных асоб і рыхтавалася бегчы далей ад «Інтурыста». — Та-ак, сумна, — падкрэсліла яна. — Але я нікога не асуджаю: кожны зарабляе, як можа.
— Гэта зразумела, — пагадзіўся Руцкі. — У Бібліі ёсць такі выраз: «Што ж ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш?»
— А ты чытаеш Біблію?
Данута са здзіўленнем глядзела на Руцкага.
— Так, — кіўнуў ён. — Але калі чытаю, то не ўсё разумею.
— 3 часам зразумееш.
— Думаеш?
— Чалавек заўсёды ідзе ад простага да складанага. 1 ты прыйдзеш. Гэта значыць, пачнеш разумець.
«Цікава, што менавіта ты зразумела», — падумалася Руцкаму.
Дзяўчына як быццам пачула яго думку і прамовіла:
— Мне здаецца, што ў цябе таксама ёсць парушынка ў во:
— Можа, і цэлае бервяно, — задуменна сказаў Руцкі. Хутчэй за ўсё, менавіта бервяно.
— Раскажы што-небудзь пра сябе, — папрасіла Данута. Калі ласка.
— Што?
— Што хочаш. А лепш тое, што сядзіць у табе і ты ведае яно нікуды не сыдзе.
Руцкаму чамусьці прыгадаўся Стась, хоць можна было р< казаць пра сваю жонку, для якой, нягледзячы ні на што, ( Руцкі, быў блізкім і родным чалавекам.
— Гадоў дзесяць таму адзін з маіх сяброў, клічуць я Станіславам. а па-простаму — Стасем, трапіў у нядобру амаль бязвыхадную сітуацыю, — пачаў Руцкі свой аповед. Стась — інспектар ДАІ. Цяпер ён ужо капітан, а ў той час бі малодшым лейтэнантам. На сваім дзяжурстве Стась убачыў n тацыкліста, які перавышае хуткасць. Паспрабаваў яго спыніі але матацыкліст не спыніўся. Што рабіць?.. Стась пагнаўся ім на міліцэйскай «Волзе». А гэтага нельга было рабіць, тады дзейнічала сакрэтнае ўказанне: матацыклістаў не даі няць, каб яны, уцякаючы, не разбіліся. Стась, атрымлівае ца, праігнарава<' указанне начальства. Як вынік, матацыклі малады хлопец, разбіўся. Пачалося расследаванне. На Ста завялі адміністрацыйную, а потым і крымінальную спраі адхілілі ад службы. Ён звярнуўся да мяне за дапамогай. I я , памог: угаварыў раённага пракурора замяць гэтую справу. Гэ значыць апынуўся, па сутнасці, саўдзельнікам злачынства. IV навіта злачынства. хоць фармальна быццам бы вінаваты маі цыкліст, а не Стась і тым больш я.
— А кім ты ў той час працаваў? — пацікавілася Данута. Калі, вядома, гэта не сакрэт.
— Загадчыкам аддзела абласной газеты, — не без гона вымавіў Руцкі.
— Ты журналіст?
— Быў журналіст, але практычна пакінуў гэтую прафесі Можа, на які час, а магчыма, назаўсёды.
— Шкадуеш?
— Бывае, — прызнаўся Руцкі. — Мяне сапраўды перыядычна мучыць настальгія па сваёй прафесіі, атрыманай ва ўніверсітэце. Бо журналістыка -— творчая праца. Хоць і рэдка, але амаль паэзія. А мая сённяшняя дзейнасць-—гэта проза. Суцэльная проза.
— А што гэта за дзейнасць? — праявіла жывую пацікавілася Данута.
— Нічога цікавага. — Руцкі развёў рукамі. — I нічога асаблівага, чаму можна было б зайздросціць, хоць я і працую ў адным польскім агенцтве.
-— I што гэта за агенцтва?.. — У вачах дзяўчыны бліснуў агеньчык. — Як яно называецца?.. Толькі не падманвай.
— Навошта мне падманваць? — Паціснуўшы плячыма, Руцкі ўсё ж такі сказаў няпраўду, бо праўду распавесці не мог, не меў права. — Наша арганізацыя ціхая і сціплая. Аказвае юрыдычныя паслугі насельніцтву.
•— Але ты не юрыст.
— На факультэце журналістыкі я вывучаў пытанні такой навукі, як юрыспрудэнцыя. He думаў, што спатрэбяцца гэтыя веды, а аказалася, што спатрэбіліся.
— Ты задаволены?
— He тое каб вельмі, але ў цэлым мяне гэта работа задавальняе. Сумаваць не прыходзіцца.
— А я вучыла ў школе дзяцей англійскай і польскай мовам, — з сумам прамовіла Данута. — Цяпер вось тут, у гатэлі. He працую, а хутчэй падзарабляю: перакладаю жывую гаворку, складаю на рускай, англійскай і польскай мовах дагаворы, кантракты, пішу нейкія даведкі. Карацей кажучы, час ідзе, а ні грошай, ні перспектыў. Таму і хачу з’ехаць. Ва ўсякім выпадку да сённяшняга вечара планавала гэта зрабіць.
— А што кажуць твае бацькі?
Руцкаму гэта было цікава, бо іх працяг — дзеці. А Данута яго не проста цікавіла, ён хацеў пра яе ведаць усё. Па магчымасці, вядома.
— Бацькі ў мяне няма... Дакладней, ён звязаўся з іншай, чужой жанчынай, а мама памерла... — Дзяўчына журботна апусціла галаву. — Анкалогія... Менавіта яна, праклятая...
— Прабач.
— Што ёсць, то ёсць, — выціснула Данута, выціраючы павільгатнелыя вочы. — Я ўжо змірылася. Ды і вярнуць ужо нічога нельга. Ні-чо-га, — па складах паўтарыла яна.
— Гэта жыццё, — прамовіў Руцкі. — Ёсць пачатак і ёсць канец. Давай больш не будзем гаварыць пра сумнае, страшнае.
— Давай.
— Тады скажы, што б ты хацела паесці?
— Марожанае.
Сказаўшы гэтае слова, Данута павесялела. Разам з ёй падняўся настрой і ў Руцкага.
— I ўсё?
— Усё. Ты здзівішся, але я марожанае люблю з дзяцінства. Праўда, у дзяцінстве я яго амаль не ела — у мамы вечна не хапала грошай, бо атрымлівала яна мала. Да ста рублёў на савецкія грошы. За іх і пракарміцца трэба было, і апрануцца, і за кватэру заплаціць.
Руцкаму стала шкада Дануту. Так шкада, што яму захацелася літаральна заваліць яе марожаным, як завальвае снег маленькую навагоднюю ёлку, што ставяць і ўпрыгожваюць дзеці ў двары. Ён падняў руку, паказваючы гэтым, што хоча зрабіць заказ.