Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Руцкаму не хацелася разводзіць банкетны пачастунак Богдана горкай прыправай, таму ён адказаў унікліва:
— Магчыма.
— Дзякуй, што не хітруеш, — падзякаваў Богдан. — Калі хочаш, магу пазнаёміць з Феліксам Дзяжынскім. Як аказалася, ён даволі бяскрыўдны і шчодры чалавек.
— Настолькі бяскрыўдны і шчодры, што аддаў табе амаль палову свайго бізнесу?
— Адкуль ты ведаеш?
— У «Максімусе» гэта ўсе ведаюць... Усе! — У Руцкага, што называецца, набалела, і таму ў яго словах не было ні жалю, ні ласкі. — I я гэта ведаю, нягледзячы на тое, што жыву ў Брэсце, а не ў Любліне ці Варшаве.
— Так, гэта так — Дзяжынскі адкупіўся, — прызнаўся Богдан. — Проста адкупіўся. I ведаеш, я задаволены. Вельмі задаволены, таму што, паўтараю і буду паўтараць, хачу жыць. Менавіта жыць, а не існаваць. Як жыве сёння Дзяжынскі, як жывуць яго багатыя і знакамітыя сябры... Так, дружа, так: сёння і цяпер.
— Ты змяніўся. — Руцкі прыжмурыўся, быццам разглядаў і раптам разглядзеў нейкую істоту, якая можа пусціць атрутную брую ў яго вочы. — Прычым змяніўся ўсяго за некалькі тыдняў.
— Усяго? — хмыкнуў Богдан. — He, не за некалькі тыдняў. Тут ты памыляешся.
— Магчыма.
— Памыляешся, — паўтарыў Богдан.
— Усё ж я не хачу верыць, што Дзяжынскі табе даражэй, чым нябожчык Збігнеў, памяць пра яго. — У Руцкага расла пагарда да чалавека, з якім не было дружбы, але яшчэ захоўва-
лася павага да яго жыццёвага і прафесійнага вопыту. — Цяпер твой кумір Дзяжынскі?
— He, не кумір ён мне, а нешта накшталт маяка, — глуха, з упартасцю паправіў Руцкага Богдан. — Маяк у акіяне нашага жорсткага свету.
— Свет заўсёды быў жорсткі, — кінуў Руцкі. — I не мне табе пра гэта казаць.
— He скажы, — не пагадзіўся Богдан. — Падчас сацыялізму мы жылі цішэй і спакайней. Ва ўсякім выпадку ўсе атрымлівалі за сваю працу прыкладна аднолькава, і ў нас не было такой зайздрасці, якую мы бачым сёння ў людзях.
— Ты пра сябе кажы, — зазначыў Руцкі. — Асабіста пра сябе.
— А я пра сябе і кажу... Вось, дарэчы, і ён, Дзяжынскі.
Богдан паказаў на мужчыну ў белым касцюме. Той нешта расказваў, а на яго з любоўю глядзелі жанчыны ў доўгіх сукенках. Амаль гэтак жа глядзела на Дзяжынскага і Данута.
Унутры ў Руцкага завіравала. Яму захацелася падысці да гэтага самаўпэўненага польскага багацея і ўдарыць яго ў твар. Ударыць так, каб ён упаў. А потым на вачах ва ўсіх біць яго нагамі за самаўпэўненасць, жорсткасць, прагнасць, здраду — якасці, дзякуючы якім Фелікс прыйшоў да свайго багацця. Доказ гэтаму — задушаны Збігнеў. Біць да таго часу, пакуль Дзяжынскі не папросіць прабачэння, не стане маліць аб літасці. Але Руцкі толькі і сказаў:
— Я маўчу.
— Гэта правільна: часам лепш маўчаць, чым гаварыць, — ухваліў пакорнасць Руцкага Богдан. — Нездарма ж кажуць у вас у Беларусі і Расіі: маўчанне — золата. Але маўчанне — гэта не толькі мудрасць, але і страх.
— Гэта я ведаю, — злосна прамармытаў Руцкі.
— Ведаеш, — прамовіў Богдан. — Але ведаеш свой страх, унутраны... Хочаш, я табе пакажу той жудасны страх, пра які ты не раз думаў, уяўляў сабе, але не перажыў яго?
— Навошта?
— Таму, што тэорыя сухая, прыяцель, а дрэва жыцця пышна зелянее.
— Гэта будзе нешта ненатуральнае?
— Наадварот, гэта будзе самае натуральнае, што можна ўбачыць у нашым жыцці. Скажаш мне, калі гэта табе спатрэбіцца ўбачыць.
— Я падумаю. — 3 гадамі ў Руцкага выпрацаваўся прынцып: ніколі не кажы «ніколі». Праўда, не заўсёды ім Руцкі карыстаўся. — Падумаю...
У гэтую хвіліну загучала песня Сальваторэ Адамо «Падаў снег»:
Падае снег,
Ты не прыйдзеш сёння ўвечары.
Падае снег
I маё сэрца апранаецца ў чорнае...
Сальваторэ Адамо можна слухаць бясконца. Але ў той мо.мант Руцкі быў усім незадаволены, на ўсіх злы. Асабліва на Дзяжынскага, Дануту. А тут яшчэ гэтыя словы знакамітай і бясконца сумнай песні:
Ты не прыйдзеш сёння ўвечары, Мне крычыць мой адчай. Але падае снег, He парушны прыём
Руцкі здзівіўся: «Навошта паставілі гэтую мелодыю, для каго і для чаго гучаць такія словы?.. На двары толькі пачатак восені...»
Тут да Руцкага за руку Дзяжынскі прывёў Дануту. Злёгку нахіліўшы галаву, з усмешкай прамовіў:
— Я вяртаю вам вашу даму.
Літаральна праз пару секунд няветлівы і хмурны выраз твару Руцкага прымусіў Дзяжынскага схаваць сваю ўсмешку і неадкладна сысці.
— Сволач, — ціха сказаў Руцкі сам сабе.
Данута гэта пачула і асуджальна паглядзела на яго.
На наступны дзень у Брэст яны вярталіся моўчкі.
VIII
Пакінуты мужчына адзінокі, а той, якога пакінула жанчына, яшчэ і сентыментальны. Ва ўсякім выпадку ён нярэдка становіцца такім.
Руцкі адвёз дзяцей да сваіх бацькоў, купіў кветкі, накрыў стол і стаў чакаць жонку з працы. Яна прыйшла пазней чым звычайна.
— Ужо восем гадзін вечара, — з ноткамі рэўнасці прамовіў Руцкі. —Ты з кімсьці сустракалася?
— Сустракалася, — здымаючы плашч, адказала Каця. Яе сакавітыя вусны задрыжалі. — Сустракалася з класнай кіраўніцай нашага старэйшага сына. Яна папрасіла мяне прыйсці на размову.
— Дзіўна, — буркнуў Руцкі. — Звычайна на размову выклікаюць бацьку, а не маці.
— А цябе і выклікалі, але ты сказаў, што едзеш у Польшчу. Забыўся?
— Так...
Руцкі ўспомніў званок класнай кіраўніцы старэйшага сына. Яна тэлефанавала, калі Руцкаму было не да яе і наогул ні да каго: праходзіў на мяжы з Данутай мытны дагляд, жадаючы толькі аднаго: хутчэй апынуцца з ёй за мяжой. А там усвядоміць і адчуць: Данута з ім і толькі з ім.
— Так, — адганяючы ад сябе назойлівыя, але такія прыемныя для сябе ўспаміны, паўтарыў Руцкі жонцы. — Даруй.
Яна ўздыхнула:
— Я, можа, і дарую, а дзеці?..
Гэта было не пытанне, а крык, ціхі, але балючы. I таму ён разрываў Руцкаму сэрца. Шкада, што яно ў яго было адно, a акрамя дзяцей і жонкі з’явілася яна —Данута. Цяпер у яго сэрцы жылі яны ўсе, і ён нічога з гэтым не мог зрабіць. Нездарма ўсё ж такі ёсць у адной старой і ўжо амаль забытай песні такія словы: «Любовь нечаянно нагрянет...» I невыпадкова людзі кажуць пра такое каханне: «Праклятае...»
— Дзеці таксама даруюць, — няпэўна выціснуў Руцкі і дадаў: — Калі зразумеюць.
— Калі, — выдыхнула Каця, з якой ён пасля службы ў арміі так хацеў ажаніцца, а цяпер з такім жа жаданнем імкнуўся сысці да Дануты. — У твайго старэйшага сына пераходны ўзрост. Яго паводзіны мяне палохаюць: на ўроках ён няўважлівы, не слухае настаўнікаў, разбіў у школе акно. Баюся, што гэтым
самым наш сын хацеў звярнуць на сябе тваю ўвагу. Менавіта тваю. Праз выклік цябе ў школу. Але ты не прыйшоў. He прыйшоў!..
— Калі ласка, не рабі з гэтага трагедыю, — з надрывам у голасе папрасіў Руцкі. — Усё наладзіцца.
Гэта было добрае жаданне — адно з тых, якое жыло ў галаве Руцкага. Яно з цягам часу павялічвалася, узмацнялася, і ён усё больш разумеў, што д’ябал старанна і мэтанакіравана ўкладваў з гэтым жаданнем яму, Руцкаму, дарогу ў пекла.
— У цябе, можа, і наладзіцца, а ў нас, у нашай сям’і, наладзіцца? — спытала яго Каця. — Ты ў апошні час амаль не бываеш дома, а калі прыходзіш, то часцей за ўсё ноччу Хіба не так?
— Так.
У горле Руцкага застыў крык, а разам з ім стогн.
— У цябе з’явілася жанчына?.. — Твар Каці пабялеў. — Гавары праўду.
Што было сказаць? Ён адказаў:
— Так.
Гэтае «так» Руцкага яго жонку вывела з сябе. Яна паказала яму на дзверы:
— Ідзі...
— У гэтай жанчыны ёсць мужчына, — міжволі вымавіў Руцкі.
Вымавіў ці то проста апраўдваючыся, ці то для таго, каб Каця яго пашкадавала і даравала яму. Але яна маўчала. Потым заплакала. Ён апрануўся і выйшаў з кватэры.
«Нічога, — у роспачы падумаў Руцкі. — Нічога, гэта жыццё...» Праз некалькі хвілін у яго зазваніў мабільнік. Руцкі схапіў яго, спадзеючыся, што гэта тэлефануе Данута. He Каця, а менавіта Данута. Але гэта была Каця. Яна стомлена, з надзеяй, спытала:
— Мужчына, які ёсць у тваёй новай жанчыны, разбурае твае планы?.. Ці ўжо разбурыў?..
Гэта былі не пытанні, а канстатацыя факта: Руцкі адчуваў, што Данута не з ім. I наўрад ці будзе з ім. Ён з сілай шпурнуў мабільны тэлефон у сцяну дома. Мабільнік у тую ж секунду разбіўся. Руцкаму здалося, што разбілася яго сэрца і яго кавалкі ўпалі ў гразь.
IX
Самае люднае месца ноччу ў Брэсце — памежны пераход «Варшаўскі мост». Сюды, каб патрапіць у Еўропу, едуць людзі не толькі з Беларусі, але і з усёй постсавецкай прасторы. Менавіта гэты пагранпераход быў для Руцкага галоўнай тэрыторыяй, дзе ён выконваў большасць даручэнняў кіраўніцтва дэтэктыўнага агенцтва «Максімус»: сустракаў і праводзіў важных персон, суправаджаў машыны праз мяжу, аказваў паслугі па перавозцы маёмасці праз мытны пункт. Усё рабіў практычна легальна, бо меў два пропускі. Адзін даваў Руцкаму права праязджаць памежны пераход без чаргі з беларускага боку, а другі — з польскага. Тое, што не мог Руцкі зрабіць законна, ён рабіў па дамове, а дакладней — па змове з памежнікамі і мытнікамі, якія былі не супраць выкарыстаць сваё службовае становішча для асабістага ўзбагачэння, а таксама з тымі людзьмі, якія, зноў жа за грошы, згаджаліся перавезці што заўгодна, калі заўгодна і куды заўгодна. Трэба сказаць, што такое адбывалася вельмі рэдка: дэтэктыўнае агенцтва «Максімуся, атрымаўшы ліцэнзію на сваю дзейнасць, з’яўлялася памочнікам дзяржаўных службаў, якія ахоўвалі мяжу як з польскага. так і з беларускага боку. Але... Гэтае маленькае «але» адкрывала шчыліну для сваіх людзей...
«Біжутэрыю» для Стася па просьбе Руцкага прывёз з Польшчь! яго знаёмы Раман, якому Руцкі аднойчы аказаў паслугу: не здаў праваахоўным органам, калі сачыў за адным брэсцкім гандляром старадаўнімі абразамі. Гэтыя абразы дапамагаў перавозіць праз беларуска-польскую мяжу гэты самы Раман.
«Ён мне яшчэ спатрэбіцца», — цынічна разлічыў тады Руцкі.
Раман спатрэбіўся. Цяпер ён чакаў свайго выратавальніка на стаянцы каля прыгранічнага кафэ. Да яго Руцкі пад’ехаў каля дзесяці гадзін вечара. Было ўжо цёмна. Перад Руцкім. нібы прывід, вырасла грузная фігура, і ён пачуў знаёмы голас:
— Добры вечар, Ягор Фёдаравіч.
— Добры, Раман, — павітаўся Руцкі. — Усё нармальна?
— Раз стаю перад вамі, то нармальна, — скупа ўсміхнуўся
Раман. — Прыйшлося, вядома, панервавацца, але гэта заўсёды так: не булкі вёз.
— Так, не булкі, — згадзіўся Руцкі. — Ты тут груз аддасі ці ад’едзем?