• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

    Пра што іграе піяніст

    Анатоль Разановіч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 192с.
    Мінск 2019
    44.18 МБ
    — Значыць, не хапала, — амаль урачыста вымавіў Богдан. I гэта. між іншым, усе ведалі. Мала таго, што Збігневу пер<
    пала спадчына яго бацькі, былога партыйнага функцыянера, які раптам стаў саўладальнікам адной буйнай нафтавай фірмы, дык наш калега яшчэ нядрэнна зарабляў. I не толькі ў нашай арганізацыі. Але калі шмат грошай, згадзіся, хочацца мець іх яшчэ больш.
    — He ўсім, — з раздражненнем кінуў Руцкі.
    — Я цябе зразумеў, — павольна вымавіў Богдан. — Табе, магчыма, і хапае. Але калі ты маеш на ўвазе мяне, то я не супраць мець столькі злотых. даляраў і еўра, каб не думаць пра грошы. Наогул не думаць. Але гутарка цяпер не пра мяне, a пра Збігнева. Суд, на якім павінны былі развесці Збігнева з яго жонкай, планавалася правесці ў пачатку наступнага месяца.
    — У жніўні, значыць, — уставіў Руцкі, імкнучыся трымаць сябе ў руках.
    — Вось-вось, — Богдан запаліў. — А ўчора паліцыя знайшла Збігнева мёртвым. Адразу за Варшавай. Ён ляжаў каля трасы на Брэст. Вакол шыі Збігнева быў закручаны тонкі медны дрот.
    — Гэта пра нешта гаворыць? — пацікавіўся Руцкі.
    — У тым і справа, што гаворыць, — ажыўлена выдыхнуў Богдан. — Муж каханай нябожчыка Збігнева гандлюе металам. Яго імя Фелікс. Прозвішча — Дзяжынскі.
    — Амаль Дзяржынскі, — з іроніяй і нечаканай пагардай заўважыў Руцкі. — Нядобрая паралель.
    — Так.
    — Яго затрымалі?
    — He. — Богдан закруціў галавой. — He паспелі.
    — Чаму?
    — Дзяжынскі з’ехаў у Расію. Ва ўсякім выпадку, ён заказаў білеты туды і назад.
    — Як гэта нашай арганізацыі стала вядома?
    — Даты і шлях следавання Дзяжынскага нам распісала яго жонка Хэлена.
    — А патлумачыла, што яму трэба ў Расіі? — паспрабаваў высветліць Руцкі хоць нешта канкрэтнае, што магло яму спатрэбіцца, калі прыйдзецца займацца расследаваннем гэтага страшнага злачынства.
    — He, — адрэзаў Богдан. -— Толькі сказала, што ў яго та ёсць партнёры па бізнесе.
    — Пастаўшчыкі металу?
    — Напэўна.
    — Добра, мая задача?
    — Нічога складанага, а тым больш небяспечнага. Праз Tt дзень Дзяжынскі будзе вяртацца на цягніку ў Варшаву. Ты пав нен праверыць, ці так гэта. Гэта значыць, пераканацца ў тыі што ён жывы, здаровы і едзе дадому.
    — На якой чыгуначнай станцыі я павінен ладзіць гэтую пр верку?
    — На Брэсцкім чыгуначным вакзале, — сказаў Богдан. Практычна ў сябе дома.
    — А як я даведаюся, што гэта Дзяжынскі? — Руцкаму бьп незразумела таму, што камандны тон Богдана выклікаў абурэі не, раздражненне, да ўсяго той злаваў і не даваў засяродзіцца. Буду хадзіць па вакзале і пытацца?
    — He шумі, — буркнуў Богдан. — Фатаграфію Дзяжынск га, нумар цягніка і вагона я табе скіну на тэлефон. Калі пер канаешся, што едзе менавіта Фелікс, патэлефануеш.
    — Табе?
    — Мне. Гэта рашэнне нашага дырэктара. У гэтай спраі ён прызначыў мяне за старшага. Можаш патэлефанаваць я^ зараз і пераканацца.
    Напрамую Руцкі не падпарадкоўваўся Богдану, але той ко> ны раз стараўся навязаць сваю волю тым, кім камандаваў, п; казваючы, што больш кваліфікаваны і вопытны, чым усе яі калегі. А калі браць маладых, дык тут аб гэтым і размовы ням
    — 1 што ты зробіш з Дзяжынскім?
    Руцкі запытальна ўтаропіўся на шырокі мясісты твар Богд на. Той ухмыльнуўся:
    — Тое ж, што зрабіў Дзяжынскі або тыя, каму ён заплаці са Збігневам: задушу. А ты што, супраць?
    — Нават не ведаю.
    — Тады ведай: так і будзе.
    — Гэта рашэнне нашага кіраўніцтва? — пацікавіўся Руцк
    — Ты здзівішся, але гэта рашэнне жонкі Фелікса Хэлены, -
    хітра ўсміхаючыся прагаварыў Богдан. — Пасля смерці Дзяжынскага, калі ён, вядома, сапраўды пакіне гэты свет раней сваёй благавернай, усе актывы пяройдуць да яе. He хачу памыліцца, але думаю, што Хэлена была ў курсе, дзе і ў якой арганізацыі працуе Збігнеў і пры яго дапамозе хацела забіць Дзяжынскага. Гэта, вядома, усяго толькі мая версія, але яна, пагадзіся, мае пад сабой амаль бетонавую падставу. Зрэшты, гэта ўжо ўсё роўна.
    — У якім сэнсе?
    — У тым, што яго жонка па-ранейшаму жадае пазбавіцца ад Фелікса. Але ўжо з дапамогай нашага агенцтва.
    — He падманвай. He з дапамогай нашага агенцтва, а з тваёй дапамогай.
    — Разумей, як хочаш. Хэлена плаціць, таму заказ будзе выкананы. Руцінная работа.
    — I крывавая, — дадаў Руцкі. — Хіба не так?
    — He без гэтага, — абыякава кіўнуў Богдан і раптам эмацыянальна дадаў: — Ты гэта запомні!.. Старыя і правераныя кадры, да якіх я сябе адношу, практычна ніколі не працавалі ў пальчатках. Гэта значыць, не грэбавалі ніякай працай. Калі яна ёсць — трэба выконваць. Вось я і выконваю.
    — Бачу.
    — Добра, што бачыш. Я цаню тваю шчырасць. Яна неабходная, калі ў цябе добрыя адносіны з кіраўніцтвам. А цяпер я і ёсць менавіта тваё кіраўніцтва. Калі ты будзеш паводзіць сябе разумна, то я, зрабіўшы справу, буду абапірацца на цябе і далей. А ў мяне вялікія планы. 1 яны выходзяць за межы маёй роднай Польшчы. Ты разумееш?
    — Здагадваюся, —прамовіў Руцкі.
    — Калі здагадваешся, то я не дарма дзялюся з табой падрабязнасцямі смерці Збігнева, яго адносінамі з жонкай Дзяжынскага, раскрываю свой інтарэс.
    — Ты вярбуеш мяне?
    — Можна і так сказаць.
    — Я магу перадаць нашу размову дырэктару агенцтва. He баішся?
    — He, не баюся. — Богдан кінуў на Руцкага пагардліі позірк. — Ну, раскажаш ты... I што далей?.. Табе медаль / дуць, прэмію выпішуць?.. Нічога не дачакаешся... Да таго л скажу, што нашу размову ты выдумаў.
    — Цікава.
    — Яшчэ як цікава. Тым больш, што павераць мне, а не та( нашага дырэктара я ведаю амаль трыццаць гадоў, разам з працаваў не адзін год. Менавіта таму я табе яшчэ раз паўтара у мяне вялікія планы і гэтыя планы я хачу ажыццяўляць з тва дапамогай. He бясплатна, вядома. Што тычыцца майго асаб тага інтарэса, то дарога да ўзбагачэння амаль заўсёды ляжы праз злачынства. У тым ліку і ў адносінах да сябе, сваіх кал сяброў. I нават да сваёй сям’і. Я маю на ўвазе падаўленне свг думак, жаданняў, абавязацельстваў і гэтак далей, калі яны г рашкаджаюць справе. Гэта для таго, каб на сваім «я» пабуі ваць іншае — больш саліднае, важнае, адпавядаючае свайі асабістаму запыту на дадзены момант. He больш, не менш.
    — А калі гэты час не лепшы?
    — Ну і што? Галоўнае, што з’явілася ці вось-вось з’явіц магчымасць злавіць поспех за хвост і ажыццявіць задуманаі
    — Сёння не толькі я шчыры. Ты мне таксама выдаеш тс чаго ніколі раней не дазваляў сабе. Дзіўна.
    На нейкую хвіліну Руцкаму здалося, што Богдан распаЕ дае яму ўсё гэта наўмысна, каб ператварыць большасць свг выказванняў у жарты, якія не варта аналізаваць. Гэта значыЕ каб у далейшым, калі ён сапраўды заб’е Дзяжынскага, ніхтс агенцтва «Максімус» не западозрыў яго, Богдана, што ён, х\ чэй за ўсё, зрабіў гэта ў асабістых, больш за тое — карысліві інтарэсах.
    — Думай, што хочаш, але мая прапанова застаецца ў сіле. Богдан глянуў на гадзіннік. — Ідзём у офіс. Пара.
    Варшава ўжо даўно прачнулася, і жыццё ў ёй не ішло, бегла: спяшаліся не толькі людзі, але і машыны, аўтобусы, ця нікі. I гэта асабліва кідалася ў вочы на цэнтральным чыгуна ным вакзале і прылягаючых вуліцах і завулках.
    Перш чым зайсці ў офіс, Богдан папярэдзіў:
    — Я б не хацеў, каб пра нашу гутарку хто-небудзь ведаў. Гэта сур’ёзна... Няхай гэта застанецца паміж намі.
    — Добра, — паабяцаў Руцкі, разумеючы, што з Богданам трэба быць увесь час напагатове, каб не апынуцца крайнім, калі яго небяспечныя планы спраўдзяцца.
    IV
    У купэ міжнароднага цягніка «Масква — Варшава» Дзяжынскі ехаў адзін. 3 ім Руцкі павітаўся, папрасіў прабачэння, што зайшоў нібыта не ў сваё купэ і, адразу ж выйшаўшы з цягніка, які стаяў на Варшаўскім баку Брэсцкага вакзала, патэлефанаваў Богдану. Вымавіў усяго адно слова:
    — Едзе.
    Настрою ў Руцкага і так не было, а ў гэтую хвіліну сапсаваўся зусім. Яму захацелася напіцца. Але быў варыянт лепей: сустрэцца з Данутай. Нядоўга думаючы, Руцкі накіраваўся ў гатэль «Інтурыст».
    «Можа яна яшчэ на працы? — з надзеяй падумаў ён. — Запрашу ў рэстаран. Пасядзім, пагаворым пра жыццё...»
    Мужчыны, як вядома, аддаюць перавагу праследаванню здабычы, а не ловяць тое, што само ідзе або ляціць ім у рукі. Гэта закладзена ў свядомасці і падсвядомасці мужчын. Менавіта таму Руцкі вырашыў больш не спадзявацца на выпадак, дзякуючы якому зноў дзе-небудзь у Брэсце ці ў іншым месцы сустрэнецца з Данутай. Больш за тое, у Руцкага было такое адчуванне, што яна і сама чакае гэтай сустрэчы. Да яго радасці так і адбылося.
    — А я вас успамінала, — павітаўшыся грудным голасам, які так прыцягваў да сябе, паведаміла Данута. — Нават падумала, што вы пра мяне забылі.
    — Ніколі, — крыху па-тэатральнаму выдыхнуў Руцкі.
    Данута, не расціскаючы вуснаў, заўсміхалася.
    — Ніколі, — паўтарыў Руцкі, адчуваючы ў сэрцы пяшчоту. — Я таксама ўспамінаў вас, думаў... Практычна кожны дзень...
    — Мне прыемна, але не гаварыце пра гэта.
    — Чаму?
    — Мы нічога не ведаем адно пра аднаго. Наогул нічога.
    — Калі мы сябры ці будзем сябрамі, то гэта не праблема галовы і языкі ў нас ёсць.
    — Я разумею, але баюся памыліцца.
    — Наконт мяне?
    — I сябе таксама... Такое ўжо было... — Дзяўчына міжвс падалася да Руцкага. — Ведаеце, мне прысніўся гэтай ноч1 дзіўны сон. — Яна злёгку расцягвала словы, якія, здавалас часткова заставаліся ў яе горле. Заставаліся для таго, каб с размоўца быў больш уважлівы і цаніў не толькі тое, што пач; ужо, але і з нецярпеннем чакаў наступных слоў. — Так, вель дзіўны сон... Быццам наша рака Мухавец выйшла з берагсб затапіла палову горада. Амаль усе будынкі, жылыя і нежыль уключаючы чыгуначны вакзал. А я якраз сабралася з’язджаг Ужо і білет купіла, накіравалася ў вагон. I тут заўважыла, ш ў мяне ў руках няма чамадана. Уяўляеце?..
    — Вядома.
    — Ці то ў мяне яго скралі, ці то ён застаўся дома... Незраз мела. А ў гэтым чамадане мае рэчы, дакументы, грошы. Ш рабіць?.. Стаю і думаю. I раптам заўважаю, што мой чамад; ляжыць каля лавы, дзе я сядзела. Цуд!.. Бягу да чамадана, a крываю яго, а ў ім замест адзення, біжутэрыі, дакумента) грошай — вада. Яна брудная, з жоўтай пенай, выліваецца... I разумею, што азначае мой сон.
    — Давай не будзем адно аднаму выкаць, — мякка прапан ваў Руцкі. — Ці ты лічыш, што я ўжо стары?
    — Ды не, — сказала Данута, гледзячы на свайго суразмоўі і як быццам скрозь яго. — Галоўнае, каб мужчына быў мужчі нам, а яго ўзрост — справа другарадная.