Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
Густая сінь вясновых вод павольна афарбоўваецца тут у колер ржавага жалеза...
Памяць пастаянная, як свет. Яна ўнутры мяне. Яна вакол.
I я ў каторы раз успамінаю.
Поле. Неабсяжнае поле. Яно сыходзіць за гарызонт і недзе там, далёка-далёка, як быццам зліваецца з небам. Поле толькі што ўзарана. Зямля на ім чорная, пахне свежай пожняй. Па нізінах сцелецца пар. Гляджу на яго, і мне здаецца, што поле дыхае. Яно — жывое!
— Э-ге-гей! — радасна крычу я, заглушаючы птушыны гоман.
За мной назірае бацька. Задаволены, ён усміхаецца, заўважае:
— Добра на полі, прасторна.
— Добра, — згаджаюся.
— Шкада, што многія не бачаць гэтай прыгажосці, з’язджаюць у гарады, — працягвае як бы між іншым бацька. — Адвыкаюць ад нашых сельскіх клопатаў, забываюць свае карані. А чалавек без каранёў, што трэска на вадзе. Куды вецер, туды і плыве. Так вось...
— Я не паеду, — упэўнена кажу.
Бацька сумнеўна ківае галавой, доўга маўчыць, цяжка ўздыхае...
Памяць пераследуе мяне днём і падымае сярод ночы. У прастору цемры яна раптам урываецца імклівай зоркай, а ў празрыстасць святла ўваходзіць чорнай хмарай.
I я зноў успамінаю.
Лес. Апошні зімовы дзень. Ён кісне, слязіцца. Ад радасці, узляцеўшы на самую высокую сасну, спявае бойкая сініца. Унізе, на старым пні, спрабуе свой картавы голас варона. Доўга, раскрыўшы веерам рознакаляровы хвост, ходзіць глушэц па паляне, малюючы на снезе апушчанымі пругкімі крыламі мудрагелістыя ўзоры.
3-за кустоў я ўважліва сачу за глушцом і, калі ён спыняецца, насцярожваецца, спускаю курок двухстволкі. У імгненне цішыня рассыпаецца. Глушэц недарэчна падскоквае і падае на бок, крывавячы і без таго мокры снег...
Неўзабаве цямнее. На змрочным небе з’яўляецца бледны месяц. Здаецца, што ён глядзіць на зямлю з перавернутага глыбокага калодзежа. Паступова месяц жоўкне, наліваецца вадзяністай чырванню і становіцца падобным на чыёсьці злавеснае вока. Становіцца страшна. Я паскараю крок: «Дадому, дадому...»
У нейкае імгненне азіраюся. Крывавы погляд далёкага і халоднага месяца смяецца і як быццам кажа: «Ад лёсу не сыдзеш». Я гляджу на гадзіннік. Стрэлка паказвае за поўнач. Надыходзіць вясна 1986 года, вясна, павенчаная з Чарнобылем.
Набліжаецца тупы, непраходны боль маёй душы...
ПАРТРЭТ НА ВЯСЕЛЛІ
Вяселле, як і звычайна ў вёсцы, гуляла шырока і адкрыта. Шматлікія госці раз-пораз падхоплівалі: «Горка!» Маладыя — ён і яна рослыя, дужыя — стомлена і шчасліва ўсміхаліся ў пацалунку.
— Глядзі ты, смачна, — даволі ўсміхаўся ў густыя абвіслыя вусы і галоўны сват — дзядзька жаніха. Ён пляскаў па плячы велікалобага дурнаватага хлопца-фатографа з раённага гарадка. — Здымі, брат, на памяць.
Хлопец падхопліваўся, рабіў два-тры кадры і зноў сядаў за стол: яму было сумна. Ён бы, напэўна, так і прасядзеў усю імпрэзу, калі б не мілавідная блакітнавокая дзяўчына, якая сядзела за сталом насупраць і ўпотай паглядала на прыезджага маладога фатографа. Калі аб’явілі «жаночы» танец, яна падышла да хлопца:
— Можна вас?
— Можна, але я дрэнна танцую, — сумеўся той.
— Тады сфатаграфуйце, — знайшлася дзяўчына.
— Добра, — узрадаваўся фатограф.
Яны выйшлі на двор. Дзяўчына села на лаўку пад яблыняй, галіны якой гнуліся пад цяжарам чырвоных сакавітых пладоў.
— Я гатовая.
Хлопец адышоў, доўга і старанна наводзіў рэзкасць старэнькага «Кіева», на якім ледзь прыкметна бялеў выгравіяваны надпіс: «Свет выдатны». А дзяўчына, юная і велічная, пільна глядзела на фатографа. На яе пухлых вуснах гуляла загадкавая ўсмешка, а ў выразных добрых вачах было столькі пранікнёнай сілы, што, здавалася, яна ўжо бачыла і свой лёс, і лёс гэтага хлопца.
Нарэшце пачулася знаёмая пстрычка фотаапарата.
— Усё гатова...
Нейкае імгненне яны глядзелі адно на аднаго, адкрываючы для сябе яшчэ невядомую, але ўжо злучаючую іх таямніцу. Потым некалькі скавана, але ахвотна і доўга танчылі. Фотаапарат жа сіратліва ляжаў каля свата, пабліскваючы выгравіраваным надпісам. Хацелася падысці і дадаць да гэтага радка яшчэ некалькі слоў, каб гучалі яны так: «Свет выдатны, таму што жыве ў ім Каханне».
ЗМЕСТ
Аповесці
Пра што іграе піяніст	3
Падаў снег	53
Апавяданні
Помста	 120
Чаканне жанчыны 	 147
Імгненне вечнасці	 172
Звычайная гісторыя	 179
Мастак	 182
Паўсон	 185
Боль душы	186
Партрэт на вяселлі	 189
Літаратурна-мастацкае выданне
Разановіч Анатоль Іванавіч
ПРА ШТО ІГРАЕ ПІЯНІСТ
Аповесці, апавяданні
РэдактарЛ. У. Сідарава
Мастацкі рэдактар Н. Р. Агародная Тэхнічны рэдактар A. Р Праваторава Карэктары В. I. Смірнова, А. Д. Даўгушова
©Падпісана да друку 25.10.2019. Фармат 60*90'/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 12,0. Ул.-выд. арк. 9,1. Тыраж 800 экз. Заказ 1729.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/4 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://belarusbook.by
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Надрукавана: Філіял № 1 ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Вул. Савецкая, 80, Баранавічы, 225409. www.poligraph.by; e-mail: sales@poligraph.by
турпаліе і, і iieDivicnnm.
Нарадзіўся i вырас на Брэстчыне.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ
і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных твораў.
Сярод іх: «Воўчае жыццё», «Зразуменне ісціны», «Я размаўляю з іншапланецянамі», «Пустэльнік», «Варшаўскі экспрэс», «Палын-вада» і іншыя.
ISBN 978-985-01-1333-7
9 789850 1^3 3 3 7
II III II III II III II III II III II III II III
о
Е о
m
п