Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
3 цяжкасцю разумеючы, што адбываецца, Раброў павольна выпрастаўся, склаў рукі на жываце, нібы збіраўся паміраць, і адкінуў галаву назад. Дыхаў ён шумна, цяжка.
— Ну што? — засвідраваў яго вачыма здаравяка. — Я не жартую.
Раброў маўчаў.
— Плаціць будзеш? — пагрозліва прашыпеў мардаты дзяцюк, пакрываючыся барвовымі плямамі. — Я сапраўды не жартую... Спадзяюся, ты зразумеў.
— Што, няма ў кліента грошай? — падаў голас той, хто сядзеў за рулём і, павярнуўшыся, параіў: — Ты яму кішэні выверні, можа, знойдзеш што.
— Ды што ў яго ёсць? — выціснуў бамбіза.
-— А ты глянь, — не хацеў адступацца ад свайго сутулы.
Падумаўшы, мардаты ўсё ж пагадзіўся:
— Спроба не катаванне.
Ен абхапіў за шыю Івана Васільевіча і з сілай ірвануўшы так, што, здаецца, у яго затрашчалі косткі, прыціснуў да сябе, пасля чаго скамандаваў свайму сябру:
— Давай ты паглядзі, a то мне няёмка трымаць яго і ў той жа час шукаць грошы.
Сутулы абмацаў кішэні Раброва, але ў іх нічога не было. Толькі змятая сотня ды візітоўка з адрасам Зданевіча. Непрыкметна сунуўшы купюру ў сваю кішэню, працягнуў візітоўку мардатаму дзецюку:
— Вось.
Адпусціўшы Івана Васільевіча, здаравяк прачытаў адрас Цімафея Андрэевіча, яго пасаду. Задаволена ўсміхнуўшыся, дыхнуў у твар Раброву:
— Зданевіч, значыць, сябар твой?..
— Сябар, — ледзь чутна прамовіў Іван Васільевіч.
— Вось ён нам і заплаціць, — упэўнена сказаў бамбіза. — Паехалі на вуліцу Цэнтральную. Гэта каля старога рынка...
Паездзіўшы з паўгадзіны па вузкіх вулачках і завулках, пад’ехалі да шматпавярховага цаглянага дома, які аднавока глядзеў на пусты двор, абкружаны чарнастволымі чорнымі дрэвамі, кроны якіх былі размаляваны ўжо жаўцізной.
— Схадзі да гэтага Зданевіча, — здаравяка кінуў уладны і ўзбуджаны позірк на кіроўцу. — Скажы, няхай аддасць грошы за свайго сябра, а то я яго закапаю.
Сутулы неахвотна адкрыў дзверцы машыны і знік у цёмным пад’ездзе.
Раброў, аслабелы, змучаны, з нянавісцю павярнуўся да свайго крыўдзіцеля, імкнучыся запомніць яго твар. Але бачыў Іван Васільевіч дрэнна: было цёмна, у вачах мільгалі мудрагелістыя барвовыя цені, балела галава. Напружваючы зрок і памяць, ён усё ж спрабаваў разгледзець здаравяка. Той, заўважыўшы гэта, пагардліва хмыкнуў:
— Што, успомніў, дзе грошы?
— Успомніў, — з намаганнем вымавіў Раброў. — Ты імі хутка падавішся.
— Я? — з выклікам спытаў дзяцюк, прыплюшчваючы вочы, нібы перад ім быў не чалавек, а маленькі дажджавы чарвяк, якога не шкада раздушыць. — Пакуль я, ты падавішся!
Ён рэзка ўдарыў у вуха Івану Васільевічу, потым у вока, яшчэ і яшчэ раз у галаву, не зважаючы, куды і як б’е.
— Сам напрасіўся...
«Сам», — скрыгатаў зубамі Раброў, адчуваючы як разам са слінай з яго рота пайшла кроў...
Адкрыўшы дзверы, бамбіза выштурхнуў Івана Васільевіча з машыны, выскачыў сам і стаў біць ляжачага Раброва нагамі. Біў доўга, прыгаворваючы:
— На, на!..
Іван Васільевіч ужо не адчуваў болю. Губляючы прытомнасць, ён раптам убачыў яркае святло, у якім калыхалася нешта вялікае. Яно імкліва набліжалася і ўрэшце накрыла яго ўсім сваім цяжарам, пагражаючы раструшчыць. Раброў, задыхаючыся, страціў прытомнасць. Калі ачуняў, над ім, схіліўшыся, галасіў Цімафей Андрэевіч:
— Што ж яны зрабілі, Божа!.. Што зрабілі...
Іван Васільевіч з неймавернай цяжкасцю ўзняў галаву, агледзеўся. Яго мучыцеля ўжо не было. Машына стаяла побач.
— Апамятайся, брат, апамятайся, — жаласна паўтараў Зданевіч.
Цела Раброва не слухалася. Hi пра што не думалася. Хацелася толькі аднаго — спакою.
V
Прачнуўся Іван Васільевіч пазней звычайнага і адразу, як толькі павярнуўся, адчуў, што баліць усё цела. Асабліва балела ў правым баку, аддавала вышэй, у грудзях. Ад гэтага дыхаць было цяжка, а калі глыбока ўздыхаў, перахоплівала так, што, здавалася, сканае. Раброў, сціснуўшы зубы, усё ж прыўзняўся, сеў на ложку.
За акном ужо па ўсім абсягу разлівалася ранішняе святло. Крывы прамень узыходзячага сонца падаў прама на канапу. На гэты светлы, жаўтлявы кавалачак падлогі Іван Васільевіч з цяжкасцю паставіў ногі, якія дрэнна слухаліся. Потым павольна, як стары, аджыўшы сваё, дзед, устаў і асцярожна пакульгаў у ванную. Упёршыся рукамі ў ракавіну, утаропіўся ў люстэрка. 1... не пазнаў сябе. На Раброва глядзеў апухлы ад сінякоў і ранак мужчына няпэўнага ўзросту. Толькі вочы, хоць і нейкія чужыя, усё ж нагадвалі Івана Васільевіча.
— Сволач, — сіпла выціснуў Раброў, успамінаючы мардатага дзецюка з рэстарана. — Сволач...
Іван Васільевіч няўпэўнена, без лішніх рухаў, каб не так балела, памыўся. Ледзь дакранаючыся ручніком да цела, быццам прамакаткай, асцярожна стаў выцірацца. Калі адчуў, што твар высах, хацеў ісці ў пакой, прылегчы, але не змог: закружылася галава, павяло ўбок. Раброў прысеў на краёчак ванны, спыніў позірк на сцяне. Яму здалося, што белая плітка захісталася, потым стала як быццам шурпатай, падобнай на чысты снег. Івану Васільевічу захацелася зачэрпнуць далонню жменю гэтага снегу, прыкласці да твару, замарозіць пухліну і сінякі, каб суняць боль. Але праз хвіліну міраж знік: замест снегу перад вачыма зноў з’явілася плітка. I не шурпатая, а гладкая: бліскучая паліроўка быццам аддавала гарачынёй. I раптам плітка разам са сцяной зноў захісталася. Раброў, каб не ўпасці, Mau-
ней сціснуў пальцамі край ванны. Пасядзеўшы так некаторы час, падняўся і цяжка патупаў на кухню: хацелася выпіць чаго-небудзь халоднага. Ён адкрыў халадзільнік, дастаў бутэльку кефіру. Піў доўга, у некалькі прыёмаў. Унутры трохі адлягло. Іван Васільевіч прайшоў у залу, лёг на канапу і адразу ж задрамаў. Калі прачнуўся, гадзіннік паказваў поўдзень. Было чуваць, як на кухні лілася з крана вада, нешта варылася на газавай пліце. «Зданевіч», — здагадаўся Раброў. Яму зноў прыгадалася ўчарашняе: рэстаран, гасцініца, пабоі, словы мардатага дзецюка: «Сам напрасіўся...»
Чым больш падрабязна Іван Васільевіч успамінаў усё тое, што здарылася з ім, тым больш балюча было яму, даросламу мужчыне, які пабачыў жыццё. I фізічна, і душэўна. Хацелася ўстаць, сысці, схавацца ад гэтай ганьбы, ад усяго таго, што акружала яго зараз, а галоўнае — задушыць у сабе ўвесь гэты цягучы, калючы і рэжучы боль, нават калі будзе яшчэ горш. Раброў міжволі закрыў твар рукамі і тут жа ад неасцярожнага дотыку застагнаў. Гэта яго вярнула ў сапраўдны стан. Ён зразумеў, што трэба сядзець у чужой кватэры і чакаць, пакуль хоць трохі сыдзе пухліна і зажывуць ранкі.
Іван Васільевіч міжвольна застагнаў. На гэты стогн у пакой увайшоў Цімафей Андрэевіч. Выглядаў ён няважна: пад вачыма сінелі вадзяністыя мяшкі, пад носам блішчаў пот.
— Ну, як? — спагадліва пацікавіўся Зданевіч.
— He ведаю, — адварочваючыся, паціснуў плячыма Раброў.
— Я разумею... — Цімафей Андрэевіч пакруціў галавой. — Сам аднойчы апынуўся ў такой сітуацыі... He дай бог.
— Каб ведаў, дзе ўпаду, саломку б падаслаў, — хмура прамовіў Іван Васільевіч. — Пройдзе.
— Павінна прайсці, — не зусім упэўнена падтрымаў свайго былога аднакурсніка Зданевіч. — Ты ўставай і давай да стала. Трэба табе, брат, паесці... Падмацавацца...
Іван Васільевіч, абапіраючыся на бакавіну канапы, падняўся, прайшоў на кухню. Цімафей Андрэевіч паклаў яму ў талерку яечню і кавалак вяндліны.
— Еш, папраўляйся.
Раброў не адказаў. Адрэзаўшы кавалачак мяса, стаў жаваць, але млява, неахвотна, бо апетыту не было.
— Можа, наліць? — спытаў Зданевіч.
— Давай, — абыякава пагадзіўся Іван Васільевіч, усведамляючы, што ехаць яму дадому прыйдзецца не раней, чым праз тыдзень-два: пабоі не жартоўныя, выходзяць з хрыпамі, кашлем і крывёй у сліне.
Цімафей Андрэевіч наліў па паўшклянкі «Рускай». Гледзячы ў стол, прапанаваў:
— Ну, каб усё наладзілася.
Раброў выпіў моўчкі, запіў вадой. Бачачы, што Зданевічу неяк не па сабе, прамовіў:
— Усё наладзіцца.
— Вядома, — павесялеўшы, усміхнуўся Цімафей Андрэевіч. — Ты еш, еш.
— He турбуйся. — Раброў паклаў відэлец. Уважліва, наколькі гэта было магчыма ў яго становішчы, паглядзеў у вочы Зданевічу і прама спытаў: — Табе няёмка за мяне?
Цімафей Андрэевіч сумеўся.
— Ты чаго?
— Нічога. — Іван Васільевіч узяў відэлец. Калупаючы ім мяса, здушана прамовіў: — Мне не сорамна, павер. Але я сам вінаваты, што выпіў лішняе. Сам... Ведаеш, мне нават пра гэта сказаў хлопец з рэстарана, які мяне біў... Так. I я пагадзіўся. Але ўнутры ў мяне ўсё роўна агонь... Ён не проста гарыць, ён разгараецца. Разумееш?
— He зусім, — насцярожыўся Цімафей Андрэевіч, адчуваючы сваю віну ў тым, што адбылося.
— Брыдка. — Раброў скрывіўся. — He хочацца жыць.
— Ды я, ды я... За цябе... — Зданевіч, не дагаварыўшы, узбуджана падхапіўся, паклаў тоўстую руку на плячо Раброва. — Ты гэта, брат. кінь. Мы — сябры.
— Так, — пагадзіўся Іван Васільевіч, — больш не буду. — Ён стомлена заплюшчыў вочы, але тут жа адкрыў іх і, каб не маўчаць, бяздумна спытаў ці то Цімафея Андрэевіча, ці то сябе: — Можа, у міліцыю паведаміць?
Зданевіч змяніўся ў твары.
— Ты што, гэта ж крымінальнікі, — пераходзячы ад хвалявання на шэпт, паведаміў ён. — He чапай іх.
Раброву, які і так пакутаваў ад болю, стала яшчэ больш балюча: Цімафей Андрэевіч, вялікі і моцны мужчына, на выгляд ліхі казак, нарэшце, далёка не апошні чалавек у раёне, спалохаўся.
— Добра. — Іван Васільевіч апусціў галаву. — Закрыем тэму... I так хоць вый.
Размова паміж былымі аднакурснікамі, якія з радасцю сустрэліся і амаль урачыста адзначылі гэтую падзею, больш не клеілася.
Зданевіч, хутка паеўшы, зазбіраўся на працу. Сыходзячы, вінавата, хаваючы погляд, прамовіў:
— Я хутка вярнуся, і мы ўсё вырашым. А ты адпачывай, патэлефануй, калі хочаш, сабе на службу.
Ён пайшоў. Раброў зноў лёг на канапу, заскрыгатаў зубамі ад бяссілля і крыўды.
VI
Больш за тыдзень Іван Васільевіч праваляўся на канапе Цімафея Андрэевіча. Пухліна амаль спала. Ранкі пакрыліся скарынкай, якая трэскалася і злазіла.
Фізічны боль у Івана Васільевіча сышоў. Але гэтае месца заняў боль душэўны. Ён прыходзіў раптоўна, пры нервовых прыступах, адпускаў павольна, быццам здзекуючыся. Гэты боль не даваў Раброву нармальна есці, спаць, думаць. Ён быццам шукаў для сябе нейкі толькі яму вядомы выхад, каб аднойчы пакінуць цела Івана Васільевіча і ўсяліцца ў каго-небудзь іншага альбо загінуць разам з ім. I нарэшце знайшоў.