Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
— Яна пад кропельніцай, — растлумачыў яму малады барадаты ўрач з вялікай лысінай на маленькай галаве. — Прыходзьце заўтра, а лепш паслязаўтра...
Да Руцкага дайшло: Данута з бальніцы жывой ужо не выйдзе. Ніколі. Гэтае «ніколі» засела не толькі ў яго мозгу, але і ў горле, не даючы свабодна дыхаць. Яно амаль бесперапынна раздзірала сэрца Руцкага і не давала спакою яго душы. Гэта было гора. Руцкага гора. Чым ён мог дапамагчы Дануце, каб яна падоўжыла свае дні?.. Маліцца?.. Руцкі маліўся. Магчыма, ёй станавілася лепш, але ненадоўга... Ад гора, якое звалілася на яго, ён напіўся. Страшэнна напіўся. А калі працверазеў, вырашыў неадкладна ехаць у Варшаву, каб зрабіць тое, што не зрабіў Богдан і пра што ён, Руцкі, сказаў Дануце: «У мяне адна думка — забіць Дзяжынскага». Цяпер гэтая думка, нібы тонкі медны дрот, абхапіла галаву Руцкага і здушвала яе так, што, здавалася, упілася ў скуру, рэзала косткі чарапной каробкі...
«Забіць...»
Прыехаўшы ў польскую сталіцу, Руцкі паставіў машыну на стаянцы каля чыгуначнага вакзала, каб быць «як усе грамадзянскія». Агледзеўшыся, пешшу накіраваўся ў гатэль «Наватэль Цэнтрум», дзе ў бары выпіў фужэр тэкілы. Яна, адчувалася, была разбаўлена вадой.
— Навошта ты гэта зрабіў? — спытаў рудавалосага барадатага бармэна Руцкі, наліваючыся злосцю, якая ў ім у апошнія дні настойвалася і мацнела, як той каньяк у дубовай бочцы.
Бармэн зразумеў пытанне, але нічога не сказаў, толькі крыва ўсміхнуўся. Злосць у Руцкага пачала закіпаць і пераходзіць у шаленства. У гэты час да стойкі бара падышоў Дзяжынскі. 3 усмешкай гледзячы на Руцкага, павітаўся па-польску:
— Чэсць.
Руцкі не адказаў
— Сумуеш? — спытаў Дзяжынскі ўжо па-руску.
— Гэта мая справа, — агрызнуўся Руцкі. — Ты адзін тут?
— Калі не лічыць вакол нас людзей, то адзін.
На прыгожым твары Дзяжынскага разлілася алеістая ўсмешка.
— He жадаеш расслабіцца?.. Я вазьму віно?..
•— Бяры, — выціснуў Руцкі, міжволі азіраючыся па баках. — Бутэльку чырвонага.
— Чаму чырвонага?
— He ведаю. Кажуць, яно карыснае, дапамагае лячыць розныя хваробы... Анкалагічныя хваробы... А можа таму, што гэтае віно часцей п’юць людзі ўжо немаладыя і адзінокія, каб узбадзёрыцца, адчуць упэўненасць...
— А ты ў чымсыді не ўпэўнены?
— А ты?
Дзяжынскі прамаўчаў.
— Добра, не адказвай. — Погляд Руцкага слізгануў па стойцы бара, спыніўся на штопары, які ляжаў каля пустой бутэлькі. Яго Руцкі непрыкметна паклаў сабе ў кішэню пінжака. — Бяры віно... Сам захацеў... Я адкрыю...
Яны пайшлі ў дальні кут, дзе нізка вісела лямпа. Яе святло было барвовым. Водбліскі яго злавесна гулялі на раскошнай чорнай канапе. He сядаючы на яе, Руцкі ўзяў з рук Дзяжынскага бутэльку «Марсалы» — віна, якое вырабляецца на Сіцыліі. Адкрыўшы яе, разліў чырвонае, а ў барвовым святле лямпы амаль чорнае віно ў бакалы.
— Прысядзем? — Дзяжынскі глядзеў на Руцкага насцярожана. Напэўна, адчуваў небяспеку. — He разумею, нешта душыць... Сэрца, ці што?..
— Зараз табе будзе лепш, — са здзеклівай усмешкай сказаў Руцкі. У яго правай руцэ быў штопар, а ў левай — куфаль з віном. — Пі...
Дзяжынскі выпіў. У гэты час у Руцкага зазваніў тэлефон. Ён паставіў віно, дастаў з кішэні мабільнік. На яго экране гарэла зялёным святлом адно слова: «Данута».
— Так, — адказаў Руцкі. — Слухаю...
Напэўна, яна адчула, што можа здарыцца бяда і амаль шэптам, з адчаем, папрасіла:
— Калі ласка, не чапай Фелікса.
— Добра, — паабяцаў Руцкі, хоць у падсвядомасці разумеў, што зараз будзе забіваць Дзяжынскага.
Будзе і ўсё. Гэта было не проста жаданне, а фізічная неабходнасць, патрэбнасць, якая запаўняла не толькі запалёны мозг Руцкага, але і ўсё яго цела. У рэшце рэшт для гэтага ён і прыехаў у польскую сталіцу.
— Навошта ты так з Данутай? — скрозь зубы спытаў Руцкі Дзяжынскага, укладваючы ў свае словы ўсю злосць да яго, якая неўзаметку, але хутка перайшла ў нянавісць.
Гэтая нянавісць у Руцкага яшчэ некалькі месяцаў таму была невялікай, але потым разраслася. А ўсё з-за забойства Збігнева, здрады Хэлены, а цяпер яшчэ і страшэннай, невылечнай хваробы Дануты. Здаецца, Дзяжынскі ўсё зразумеў. Ён стаў налівацца фарбай, чырванець, як святло ліхтара, і як быццам згасаць. Зрэнкі яго пры гэтым пашырыліся, а дыханне стала цяжкім і шумным.
— Навошта? — глуха паўтарыў Руцкі.
— У мяне сын, — разгублена прасіпеў Дзяжынскі. — Маленькі яшчэ...
— У мяне два сыны і ў Дануты таксама маглі быць дзеці, — прашыпеў Руцкі. — Ты разумееш?.. Разумееш, я пытаюся?..
Дзяжынскі маўчаў. Рот яго крывіўся, па ніжняй губе пацякла сліна...
— Дрэнь, — працадзіў Руцкі.
Ён рэзка, з сілай, усадзіў штопар у грудзі збялелага як снег Фелікса — трохі вышэй сэрца.
«Жыві. калі выжывеш...»
У апошні момант Руцкі выконваў не просьбу Дануты, не, a проста пашкадаваў малалетняга сына Дзяжынскага і пакінуў яму шанс выжыць.
— Баліць?.. — Руцкі заскрыгатаў зубамі. — Баліць.
Дзяжынскі, адкрыўшы шырока рот, выдыхнуў з сябе паветра, пасля чаго застыў, збіраючыся ці то падаць, ці то працягваць стаяць. Дзіўна, але ён не войкнуў, не закрычаў, не выдаў ніводнага гуку. Толькі канвульсіўна затузаўся. Можна было
падумаць, што Фелікс вырашыў патанчыць. У гэтыя хвіліны якраз гучала працінаўшая сваёй шчырасцю песня Сальваторэ Адамо:
Падае снег,
Ты не прыйдзеш сёння ўвечары.
Падае снег,
Усё белае ад роспачы. Сумная ўпэўненасць, Холад і пустата.
Гэта ненавісная цішыня, Белая адзінота...
Руцкі кінуў штопар на столік і пайшоў да выхада з бара ў марозную імглу вячэрняй Варшавы. У дзвярах азірнуўся. Дзяжынскі ці то яшчэ сядзеў, ці то ляжаў на канапе, закрываючы правай рукой рану. У левай руцэ ў яго быў бакал з віном. Яно павольна вылівалася на падлогу, утвараючы лужыну. Гэтая лужына была падобна на чорную бяздонную дзірку, якая цягнула ў сябе ўсё, што было вакол.
XIV
Дзіўны стан — адзінота. Як правіла, яна прыходзіць нечакана, раптоўна, несучы з сабой спусташэнне, расчараванне, боль, адчужэнне ад тых, хто яшчэ ўчора быў блізкім табе чалавекам, сябрам або проста добрым знаёмым. Адзінота нацягвае нервы, цісне на сэрца, гаспадарыць у мозгу. Яна пачынае шаптаць табе: «Ты ёсць, і цябе ўжо няма». Надыходзіць поўнае раздваенне асобы. Адна палова жыве ў табе яшчэ з надзеяй і верай у жыццё, а другая — памірае. Вярнуцца ў нядаўні шчаслівы і бесклапотны стан немагчыма. Адзінота каго павольна, а каго хутка, бязлітасна і холадна забівае.
У Руцкага з-за адзіноты прапала ўсякае жаданне жыць, і ён зразумеў, што на самай справе можа сарвацца: узяць пісталет і пусціць сабе кулю ў лоб. He адразу, вядома, а пасля таго, як вылье ў сябе не менш за паўтары-дзве бутэлькі гарэлкі або віскі, a то і спірту. Гэта была ўжо не проста адзінота, а і народжаная адзінотай дэпрэсія. Яна давіла волю Руцкага і ўсяляла ў яго бязволле, выклікала ў ім пачуццё голаду і асабліва смагі, ад
якой — ён гэта добра ўсведамляў — можна пазбавіцца толькі ў тым выпадку, калі напіцца. Зноў страшна напіцца і зрабіць тое, пасля чаго ўжо нічога не будзе трэба. Нічога...
Аднекуль з вышыні Руцкаму пачуліся словы Сямёна Гудзенкі:
«Нас не нужно жалеть, ведь н мы ннкого не жалелн...»
«Нмкого», — з пачуццём тугі і безвыходнасці канчаткова зразумеў Руцкі. Ён паехаў у краму, купіў скрыню гарэлкі, пасля заехаў да сябе на дачу і патэлефанаваў Стасю, сказаўшы яму адно слова:
— Прыязджай.
Так Руцкі звычайна запрашаў Стася на моцную выпіўку. Той гэта ведаў і заўсёды прыязджаў. Але ў гэты раз Стась ад запрашэння свайго сябра адмовіўся.
— Чаму? — спытаў Руцкі.
— Таму што я цябе ведаю, — адказаў Стась. I дадаў: — Спадзяюся, гэта пройдзе. Едзь дадому...
Руцкі наліў сабе шклянку гарэлкі і паставіў перад сабой на стол. Гарэлка ў шклянцы дрыжала. Разам з ёй дрыжала і душа Руцкага.
«Можа, дастаць пісталет са склепа, — падумаў Руцкі. — Дастану...»
Пасля таго, як ён спустошыў шклянку з гарэлкай, яму ў галаву прыйшла шалёная, бязлітасная да сваіх родных і да сябе, але, як ён думаў, рацыянальная ў яго выпадку думка: «Трэба нанасіць у дом дроў, зачыніць дзверы на ключ, абліць усё саляркай, падпаліць, а пасля як мага хутчэй стрэліць у сябе... Няхай дом і ўсё, што ў ім, згарыць... Няхай згару я... Дашчэнту...»
Руцкі выпіў яшчэ. Потым яшчэ. Хістаючыся, падышоў да акна. За ім блішчаў лёд ракі Лясной, якая агінала дачны ўчастак Руцкага з двух бакоў. Ён доўга глядзеў на замёрзлую раку, а калі яна пачала размывацца і знікаць, перавёў погляд на зморшчаны і застылы на марозе пад самым акном мак. Яго было ўсяго два кусты і на кожным толькі па галоўцы маку. Паміж галоўкамі маку, сыходзячы ўніз, вісела тонкая застыглая
павуціна. На яе падала скупое ў зімовую пару сонечнае святло. Пад ім павуцінне блішчэла і быццам бы размывалася, знікала... Руцкаму стала яе шкада. Але больш за ўсё яму стала шкада сябе.
«Я згару, згару... 1 нічога ад мяне не застанецца... Нічога... Толькі галавешкі...»
3 вачэй Руцкага пацяклі слёзы — яму стала страшна. Ён паглядзеў на пісталет, павольна ўзяў яго, доўга стаяў з ім, потым рэзка накіраваў ствол у акно і стрэліў. Шкло ў акне ў тое ж імгненне разляцелася, але перад гэтым нібыта выбухнула, a дакладней — лопнула. Руцкаму здалося, што гэта лопаецца яго скура, і ён успомніў, як тыдзень таму сусед па дачы смаліў тушу кабана. Але не саломай, як гэта было раней, а паяльнай лямпай... Амаль чорны кабан ляжаў спінай на дошках. Ногі, напалову адрэзаныя, у яго стаялі тарчма. Скура кабана пачала трэскацца, пырскаць тлушчам...
«I ад мяне будзе пырскаць...»
Руцкі павольна. але дакладна пачаў цверазець. Жаданне паміраць у ім прапала, але страх у яго ўсё роўна не праходзіў. I што дзіўна, яму не хацелася, каб гэты страх, блізкі да жаху, пакідаў яго, Руцкага, таму што ён баяўся здзейсніць задуманае...
Выпадкова ці невыпадкова, але ў яго запаленым мозгу ўсплыла размова з Богданам: «Хочаш, я табе пакажу той жудасны страх, пра які ты не раз думаў, уяўляў сабе, але не перажыў яго.
— Навошта?
— Таму, што тэорыя сухая? прыяцель, а дрэва жыцця пышна зелянее.
— Гэта будзе нешта ненатуральнае?
— Наадварот, гэта будзе самае натуральнае, што можна ўбачыць у нашым жыцці. Скажаш мне, калі гэта табе спатрэбіцца ўбачыць...»
Руцкі зразумеў. што хоча гэта ўбачыць, каб не страляць у сябе. 1 наогул, не страляць ні ў кога.