Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
— Можа, спусціцца ў рэстаран? — прапанаваў Руцкі, хоць у яго не было ніякага жадання кудысьці ісці, не хацелася ні з кім, акрамя Дануты, у гэты час быць.
— У рэстаран?
Данута ці не пачула, ці не зразумела. Але ўжо праз імгненне прыйшла ў сябе і, на радасць Руцкаму, звыкла расцягваючы словы, мякка адмовілася:
— He, позна ўжо.
Руцкі глянуў у акно. За ім плыла цемрадзь, скупа разведзеная дрыготкім святлом ад ліхтароў, вітрын крамаў і вокнаў дамоў.
— Лепш прыняць душ і спаць, — быццам для сябе, але ў той жа час і для Руцкага сказала Данута. — Спаць...
Сказала так проста і спакойна, нібы яны былі муж і жонка, закаханыя адно ў аднаго.
— Так, — заківаў галавой Руцкі, адчуваючы нарастаючую ўзрушанасць ва ўсім целе.
«Так...»
Час для яго замарудзіўся. У нейкі момант як бы спыніўся: Руцкі, нічога не заўважаючы вакол, утаропіўся на дзверы BanHara пакоя і стаў чакаць, калі з яго выйдзе Данута. Калі б яна
паказалася на парозе, Руцкі ўскочыў бы і кінуўся да яе. Але дзяўчыны ўсё не было. Прайшло дзесяць хвілін, дваццаць, дваццаць пяць, трыццаць... Цела Руцкага пачало камянець, a гасцінічны нумар як быццам стаў згортвацца, робячыся коканам, з якога немагчыма было выбрацца. Жаданне Руцкага стала згасаць, ды і сам ён як быццам пачаў сціскацца, рабіцца меншым, ператвараючыся з чалавека ў нейкую не зусім зямную, затарможаную істоту. Напэўна, гэта была стомленасць, а яшчэ падзейнічаў выпіты алкаголь.
— Добра, — расчаравана выціснуў Руцкі, закрываючы вочы і адчуваючы, што можа заснуць, — пакуль адпачну...
3 ванны, нарэшце, з’явілася Данута. Убачыўшы яе, Руцкі ўзбадзёрыўся, прыліп поглядам да яе цела, шчодра напоўненага прыродным хараством і жаноцкасцю.
«Прыйшла...»
Круглыя грудзі Дануты, выглядаючы з-пад халата, панадліва блішчалі ружовым макроццем, а на яе далікатным твары гулялі ружавата-чырвоныя плямы, на якія Руцкаму хацелася падзьмуць, каб трохі іх астудзіць, а потым прыціснуцца да цёплых шчок дзяўчыны вуснамі і доўга не адпускаць, атрымліваючы асалоду ад кахання. Тым часам Данута стаяла, нічога не казала і неяк дзіўна глядзела не на Руцкага, а скрозь яго.
— Нешта не так? — устрывожыўся ён.
— Я чакала цябе ў душы, — засмучана, а больш за тое — расчаравана прагаварыла Данута. — Ты не прыйшоў да мяне...
Руцкаму хацелася крыкнуць: «Я таксама цябе чакаў! Вельмі чакаў...» Але ён не закрычаў і наогул не сказаў ні слова. Усё і так было зразумела: яго жаданне блізкасці з Данутай спатыкнулася аб яе нечаканую халоднасць і адхіленасць.
— Я не падумаў, што ты мяне чакаеш у ваннай, — з горыччу і надзеяй, якая так і не спраўдзілася, прагаварыў Руцкі. — Прабач...
Данута не спяшаючыся, з нейкай унутранай стомленасцю і абыякавасцю, зняла халат. Голая, яна пастаяла так з хвіліну, быццам была адна ў нумары і ёй няма каго саромецца, затым легла на ложак, накрылася коўдрай і пакрыўджана адвярнулася да сцяны, закрыўшы ў дадатак твар чырвонай падушкай.
Руцкі, выбраўшы для сну канапу, доўга не мог заснуць: глядзеў у цемру, але бачыў раскошнае белае цела Дануты, якое, здавалася, ледзянела і станавілася больш ватным. Калі б яна ў гэты момант паклікала яго, ён імгненна б апынуўся каля яе. Але дзяўчына не паклікала.
VII
Ранак абяцаў ясны дзень. Ён шчодра ліў сонечнае святло ў гатэльны нумар. Данута, памыўшыся, падышла да акна, доўга і ўважліва глядзела, потым з настроем вымавіла:
— Гэта выдатны горад. У ім ёсць нешта такое, чаго няма ў іншых гарадах. Так, менавіта так... Я ўсё больш хачу жыць у Польшчы. Няхай спачатку будзе цяжка, няхай... Але потым... Я хачу, хачу...
— Калі чагосьці моцна жадаць, то гэта збудзецца, — заўважыў Руцкі, забыўшыся, што адгаворваў Дануту мяняць свой родны горад на іншае месца жыхарства і наогул, забыўшыся пра мінулую ноч...
— Няпраўда, — запярэчыла яна. — Аднаго жадання мала. Важны яшчэ выпадак. Шчаслівы выпадак. Я табе пра гэта неяк казала.
— Гэта значыць, каб у офіс, дзе працуе, напрыклад, незамужняя дзяўчына, якая марыць стварыць сям’ю, раптам прыйшоў прынц і звярнуў на яе ўвагу?
У Руцкага нечакана прачнулася нешта з’едлівае, нязвыклае для яго. Але Данута гэтага не заўважыла ці зрабіла выгляд, што не заўважыла.
— Так. — Яе дыханне стала глыбейшым. — Шмат-шмат разоў — так, так!..
— А калі гэты прынц прыйдзе, вырашыць нейкія свае вытворчыя або фінансавыя пытанні і пойдзе? — сказаў Руцкі.
— He пойдзе, — упэўнена сказала Данута. — А калі пойдзе, то гэтая дзяўчына проста не заслугоўвае прынца.
— А як яго заслужыць?
— Ты гэта пытаеш сур’ёзна ці проста так?
— Сур’ёзна.
— Тады я таксама сур’ёзна адкажу. У першую чаргу, трэба думаць, сістэмна думаць.
— Гэта як?
— Калі казаць навуковымі словамі, то неабходна вызначыцца з сістэмай сваіх каштоўнасцей, а таксама з сістэмай сваіх жаданняў. — Данута прамаўляла чыесьці чужыя словы, якія даходзілі да Руцкага з цяжкасцю. Ды і яна, напэўна, выказвала гэта для таго, каб быць больш упэўненай у сабе, сваіх планах. — Я пра гэта прачытала ў адной разумнай кнізе.
— А ты ўжо канчаткова вызначылася? — асцярожна спытаў ён.
•— Амаль, — адказала дзяўчына. Яна падышла да яго і, абняўшы, прашаптала: — Прабач, учора я памылілася. Мне няёмка... Праўда.
— Гэта ты мяне прабач, — папрасіў і Руцкі прабачэння, цяплеючы душой. — Мне няёмка і брыдка, што выйшла не так, як планаваў, як хацелася, нарэшце, як магло быць. Я паводзіў сябе не як мужчына, а як школьнік. Ты вось знервавалася.
— Гэта бывае, — паспрабавала апраўдаць яго Данута. — He мучай сябе.
Руцкі яе перапыніў:
— He трэба мяне выгароджваць. He трэба... Наогул, хутка банкет, нам пара збірацца...
У рэстаран яны ўвайшлі, узяўшыся за рукі, але ў іх рухах была хоць і невялікая, але напружанасць.
Праводзіць на пенсію Богдана прыйшло каля дзесяці чалавек. Hi аднаго супрацоўніка дэтэктыўнага агенцтва «Максімус», акрамя Руцкага, не было.
— He хочуць свяціцца, — патлумачыў Богдан. — Яны мне пра гэта сказалі загадзя. Хто пры сустрэчы, а хто па тэлефоне.
Руцкі адчуваў, што Богдан не хоча гаварыць, чаму адсутнічаюць яго калегі. I гэта было менавіта так.
— Слухай, — звярнуўся Руцкі да Богдана пасля таго, як пазнаёміў з ім Дануту, — хацеў цябе спытаць, але па тэлефоне не наважыўся.
— Пытай, — дазволіў ён.
Данута, разумеючы, што размова паміж Руцкім і Богданам пойдзе пра службовыя справы, адышла ад іх і далучылася да
двух высокіх, апранутых у доўгія сукенкі жанчын, якія, не саромеючыся, абмяркоўвалі развод нейкага іх блізкага знаёмага. Адначасова з Данутай да жанчын падышоў сярэдняга росту мужчына ў белым касцюме. На выгляд яму было пад пяцьдзясят. Нягледзячы на ўзрост, мужчына вылучаўся падцягнутасцю, стройнасцю, а таксама ідэальна авальнай формай твару, на які злёгку спадалі доўгія прамыя пасмы, падкрэсліваючы прывабнасць мужчыны. Ён быццам бы ўсміхаўся, але на самай справе глядзеў на ўсіх з іроніяй.
«Герой-палюбоўнік», — у думках абазваў Руцкі мужчыну ў белым касцюме і, страціўшы да яго цікавасць, усю сваю ўвагу перавёў на Богдана.
— Ты зрабіў, што казаў мне? — задаў яму Руцкі пытанне.
— Ты пра што? — Богдан зрабіў выгляд, што не разумее Руцкага. — Гавары ясней.
— Я пра нябожчыка Збігнева і яго забойцу. — Нервы Руцкага пачалі нацягвацца, як лёска, да якой прывязаны кручок з прынадай, праглынуты буйнай рыбай. — Часу ў цябе, каб забіць Дзяжынскага, было дастаткова.
— А табе гэта навошта? — Богдан прыжмурыўся, быццам яму ў твар накіравалі яркі прамень ліхтарыка. — Мне памятаецца, ты ўспрыняў тады мае словы досыць прахалодна. Нават крытычна.
— Было, — не стаў адмаўляцца Руцкі, — але ўсё ж вырашыў: забойца павінен быць пакараны. Інакш навошта мы, для чаго наша арганізацыя?
— He, не забіў я Дзяжынскага, — ухмыльнуўся Богдан. — I забіваць, а менавіта душыць, як абяцаў, не буду. Нават ніяк караць не збіраюся.
— Чаму? — Руцкі ледзь не закрычаў ад злосці. — Збігнева няма і што?.. Кропка, справа закрыта?..
— Давай без эмоцый, — спакойна прамовіў Богдан, папраўляючы чырвоны гальштук на сваёй тоўстай шыі. — Дзяжынскі жывы і хай жыве далей.
•— Вось як?
— Менавіта.
— Што ж, застаецца спадзявацца на яго жонку... Хэлена, думаю, не адступіць: адправіць Фелікса на той свет.
— He адправіць. Яна, небарака, трапіла ў лякарню для псіхічна хворых.
— Як?
— Нервовы зрыў. Увогуле, нешта такое... — Богдан паціснуў плячыма. — Гэта натуральная рэакцыя чалавечага арганізма на непрыемнасці... Вялікія непрыемнасці.
—Але Хэлена была здаровай жанчынай, — нагадаў Руцкі. — Ты сам казаў.
— Цалкам здаровыя жанчыны не плануюць забойства сваіх мужоў, — рэзка і павучальна вымавіў Богдан. — Ты гэта павінен ведаць. А калі не ведаеш, дык ведай.
— Здаровая, не здаровая, — буркнуў Руцкі. — Хіба ў гэтым справа?
— А ў чым?
— У тым, што загінуў наш калега, таварыш. Мяне менавіта гэта кранае і мучыць.
— А калі б не кранала і не мучыла?
— He іранізуй. Гэта не жарты.
— Так, не жарты: Збігнеў загінуў, — ціха вымавіў Богдан. — А табе вядома, колькі загінула асабіста маіх калег і таварышаў?.. Не?.. Дзясяткі. А па ўсёй Польшчы — сотні. Хто ад кулі, нажа, а хто потым ад алкаголю, наркотыкаў, але горш за тое — ад пачуцця адзіноты... Ты глядзеў фільм «Псы»?.. Польскі фільм «Псы»... Не?.. Паглядзі... Гэта я, мае калегі і таварышы па Службе бяспекі ў тым фільме названы сабакамі. А мы не сабакі. I асабіста я не сабака. He сабака... Я такі ж чалавек, як і ўсе. Але мяне многія не любяць, нават пагарджаюць мной. А за што?.. За тое, што служыў у гэтай польскай дзяржаўнай службе. Што займаўся палітычным вышукам. А хіба такім вышукам сёння не займаюцца?.. Займаюцца. Прычым усюды, ва ўсіх краінах. Дык я павінен таксама гінуць?.. Га?.. Я хачу жыць, добра жыць. Як Дзяжынскі, якога я, па тваіх словах, абавязаны быў забіць ці хаця б пакараць. Але я не забіў яго і не пакараў, чым вельмі засмуціў усіх, хто працуе ў «Максімусе». Здзіўляюся... Ведаеш, палякі не злы народ, але прынцыповы.
Прызнаюся: з-за прынцыповасці сваіх сяброў-таварышаў, напэўна ўжо былых, і сыходжу на пенсію. Праўда, не заўтра і не паслязаўтра, як планаваў, а праз месяц-два, калі скончу свае справы — на жаль, наш дырэктар папрасіў мяне напісаць заяву... Так-так... Ты, праўда, не ў курсе, бо жывеш у іншай краіне. Жыў бы тут, у Польшчы, таксама напэўна б ведаў. Больш за тое, праігнараваў бы маё запрашэнне. Так?