Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
—Ад’едзем, — сказаў Раман, з падазрэннем паглядзеўшы па баках. — Руліце за мной.
Яны спыніліся, не даязджаючы да бліжэйшай запраўкі. Выйшлі з машын.
— Бяры тавар і сядай на задняе сядзенне ў маю машыну, — загадным тонам сказаў Руцкі Раману.
— Я зараз, —замітусіўся той. — Адну хвіліну...
Узяўшы ў Рамана важкі мяшочак, Руцкі прыўзняў яго.
— He менш кілаграма?
■— Роўна кілаграм, — буркнуў Раман. — Я ўзважваў.
Руцкі высыпаў змесціва мяшочка на гумовы кілімок для ног, падняў яго і паклаў на сядзенне побач з Раманам, пасля чаго ўключыў у салоне святло.
— Выбірай, што падабаецца.
— Гэта замест грошай?
— Так, — кіўнуў Руцкі.
Раман доўга глядзеў на кольцы, пярсцёнкі, кулоны, ланцужкі. Спачатку ўзяў сабе тоўсты ланцужок, але тут жа паклаў яго і выбраў гірыгожы пярсцёнак з дыяментам.
-— Можна? — Раман глядзеў на Руцкага, нібы паднявольны рабочы, які чакае, калі яму выдадуць зарплату. — Гэта для маёй дзяўчыны.
— Забірай, — дазволіў Руцкі. — Але ў мяне ёсць адно пытанне.
— Якое? — Раман насцярожыўся. Тоўстая блакітная жылка на яго шыі задрыжала. — He люблю я, калі мяне пытаюць аб чым-небудзь.
— А я не люблю, калі мне не адказваюць, — павысіў голас Руцкі. — Тым больш, што ты мой даўжнік. Памятаеш?
Раман нервова выціснуў:
— Я слухаю вас, Ягор Фёдаравіч.
— Пытанне простае і бяспечнае для цябе, — супакоіў Руц-
кі Рамана. — Скажы, як ты змог правесці каштоўнасці праз мяжу? Дамовіўся з мытнікамі, каб цябе не правяралі, ці схаваў кантрабанду ў машыне?
— Схаваў.
— Дзе менавіта?
— Гэта абавязкова мне казаць?
Раман не хацеў выдаваць свае сакрэты, але Руцкі настойваў:
— Гавары. Для мяне твае сакрэты — дробязь. Але раптам які-небудзь з іх спатрэбіцца?
— Добра, — махнуў Раман рукой. — Усё гэта дабро я перавёз у выхлапной трубе.
— He падманвай, — не паверыў Руцкі. — Яно б там дэфармавалася ці ўвогуле расплавілася.
— У мяне дзве выхлапныя трубы, — сказаў Раман. — Адна з іх перакрытая — завараная. У яе я запакаваў каштоўнасці і спакойна праехаў мяжу.
— Усё геніяльнае проста.
— Гэта праўда. Спатрэблюся — тэлефануйце.
— Пазваню, — паабяцаў Руцкі, хоць сам сабе падумаў, што пара завязваць аказваць нават сябрам сумнеўныя паслугі, бо яны мала чым адрозніваюцца ад паслуг Богдана. — Поспехаў.
Раман, задаволены, выйшаў з машыны Руцкага і паехаў у горад. Руцкі ж, сабраўшы каштоўнасці і склаўшы іх у мяшочак, направіўся на сустрэчу са Стасем. Па дарозе патэлефанаваў яму:
— Вязу абяцанае.
— Я чакаю цябе, — узбуджана выгаварыў Стась. — Жонка з дзецьмі паехала да сваіх бацькоў, так што акрамя мяне ў доме нікога няма.
X
Дом Стась пабудаваў гадоў пятнаццаць таму на тэрыторыі дачнага таварыства ў Чырвоным Двары. Зараз гэта горад. Ёсць электрычнасць, каналізацыя, праведзены газ, гэта значыць маюцца ўсе гарадскія выгоды. Двухпавярховы асабняк Стася з чырвонай цэглы ўзвышаецца над двухметровым жалезным плотам. Вароты таксама, натуральна, жалезныя. У іх, пад’ехаўшы,
Руцкі пастукаў нагой. Стась спешна адкрыў. Заехаўшы на двор, Руцкі дастаў з бардачка мяшочак з каштоўнасцямі, сунуў яго ў рукі сябра.
— Вось тваё дабро. Пярсцёнак з дыяментам я аддаў перавозчыку, астатняе тут.
— Разбяромся, — хрыпла выдыхнуў Стась. — Праходзь на кухню. Я мяса запёк. Ты такое яшчэ не еў.
— Думаеш?
— He думаю, а ведаю. Я нядаўна паглядзеў адну цікавую тэлеперадачу пра ежу, у якой нейкі знакаміты парыжскі кухар раіў замест сланечнікавага алею выкарыстоўваць сметанковае масла, як гэта робяць французы. Я так і зрабіў. Карацей, сам адчуеш, што за страва ў мяне атрымалася.
Мяса, запечанае ў духоўцы на сметанковым масле, і праўда было вельмі смачным, мяккім, з цыбуляй, грыбамі і сырам.
-— Малайчына, — пахваліў Руцкі Стася. — Прымаць гасцей ты майстар. Гэта я даўно ведаю.
— Для цябе, дружа, стараўся, — падкрэсліў Стась. — Ты ж не вячэраў. Так?
— Так.
— Вось. Гэта адна прычына. А другая — думаю сыходзіць з ДАІ. Можа, закінеш за мяне слоўца, каб мяне ўзялі ў тваё дэтэктыўнае агенцтва. Я цябе не падвяду, можаш быць упэўнены. Ды і тваё кіраўніцтва будзе, думаю, мною задаволена: у міліцыі ўсё ж такі служу, па вашым профілі. Калі аформяць мяне на працу, век буду ўдзячны... Га?..
— Пагавару, — паабяцаў Руцкі.
— Давай за гэта вып’ем, — прапанаваў Стась, — а то ядзім на сухую. Як быццам нічога няма або чужыя.
— Піць не буду, — адмовіўся Руцкі. — I без алкаголю ў апошні час адчуваю сябе так, быццам п’ю кожны дзень. П’ю непрабудна. Разумееш?
— Разумею, — матнуў галавой Стась. — Гэта ўсё твая любоў.
— У цябе таксама ёсць жанчына на баку. I не адна, наколькі я ведаю.
— Ёсць, — прызнаўся Стась. — Але мая галава ў парадку: я сваю жонку ніколі не думаў і не думаю кідаць. Гэта ж, прабач, не торба з ношаным адзеннем, не мяшок смецця, а маці маіх дзяцей. Маіх, а твая жонка — тваіх. Правільна?
— Ты па сутнасці кажы.
— А я і кажу па сутнасці, толькі ты не хочаш пра гэта слухаць, разумець.
— Я цябе слухаю і разумею. — У Руцкага пачаў падымацца ціск, твар яго як быццам абдало гарачай парай. — Усё разумею. Але што ёсць, тое ёсць: зачапіла мяне Данута так, як ніколі і ніхто не чапляў. Выгнаць бы яе з сябе, выцягнуць, а не магу... He магу!.. А казаў...
— Хацеў бы я табе дапамагчы, але бачу, што таксама не магу, — спачувальна выціснуў Стась. — Справа ў цябе, значыць, да разводу ідзе?
— Ідзе, — не стаў хаваць Руцкі. — Нават не ідзе, а бяжыць. Ды і што рабіць: не любіць мяне жонка.
— А ты ўпэўнены?
— Вядома.
— Гэта яшчэ падумаць трэба. — Стась запаліў. — Я вось нядаўна фільм ці ролік глядзеў на YouTube. Дык там Яўген Грышкавец, расійскі акцёр, рэжысёр і яшчэ ў нейкай дзейнасці вялікі аўтарытэт, сказаў, што адзін чалавек любіць другога не таму, што ён такі добры, а таму, што чалавек, які любіць, мае добрыя якасці. Значыць, нас, мяне і цябе, нашы жонкі любяць не таму, што мы такія выдатныя, а таму, што нашы жонкі такія добрыя.
— Лухта, — кінуў Руцкі. — Калі пагадзіцца са сцвярджэннем Грышкаўца, то я лепшы, чым Данута, бо люблю яе, а яна маю любоў не прымае. I наогул, не хоча са мной сустракацца.
— А чаму ты не можаш быць лепшым за тваю Дануту? — задаўся пытаннем Стась. — Ты лепшы за яе. Адназначна лепшы. Бо з-за яе твая сям’я распадаецца, а Дануту гэта не хвалюе. Яна нават пра гэта не думае. Гэта нармальна?.. He.
— Я ёй не казаў, што жанаты.
— А то яна дурная: не разумее, не бачыць?.. Ты ж не запрашаеш яе дадому, таму што жывеш у кватэры не адзін. Правіль-
на?.. Правільна. А твая Данута не задае лішніх пытанняў, таму што ёй такія адносіны і трэба.
— He буду спрачацца, але ў тым, што распадаецца мая сям’я, больш за ўсіх вінаваты я і толькі крышачку мая жонка, — праскрыгатаўшы зубамі, павольна вымавіў Руцкі. — Тут Данута ні пры чым.
— Памыляешся, яна тут як раз пры чым, — не пагадзіўся Стась. — I твая жонка гэта ведае. Таму, дарэчы, і спадзяецца, што ты адумаешся. Значыць, што б ты ні казаў, яна любіць цябе.
— Мая жонка не ведае нічога пра Дануту.
— Данута, Марыя, Анжэла... He ў іх справа. Твая жонка адчувае, што ў цябе, акрамя яе, ёсць яшчэ жанчына. Але ўсё роўна жыве з табой пад адным дахам, у адной кватэры. Значыць, паўтараю, любіць цябе, даруе твае прыгоды.
— Хутчэй, шкадуе, — заўважыў Руцкі. — Жанчыны такія.
— А жаль — гэта таксама любоў, — пацвердзіў сваю думку Стась. — Ну, ці блізкае пачуццё да кахання.
— Магчыма, але мне ад гэтага не лягчэй, — прагаварыў Руцкі. — Нават цяжэй.
— Зразумела: ты сапраўды больш за ўсіх вінаваты, — зрабіў выснову Стась.
— Вось-вось, дайшло, нарэшце, — не стаў сябе апраўдваць Руцкі і падкрэсліў: — Менавіта больш за ўсіх.
— Значыць, не хвалюйся так, — параіў Стась. — Ты вінаваты, табе і выпраўляцца прыйдзецца. А больш, менш — гэта не важна.
■— Я не хвалююся, я пакутую, — з болем вырвалася з горла Руцкага. — Так вось здарылася... Ведай. А шкадаваць, шкадаваць не трэба...
Яму прыгадаліся словы з верша Сямёна Гудзенкі «Мое поколенне»: «Нас не нужно жалеть, ведь н мы ннкого не жалелн...»
I хоць у гэтым вершы гаворыцца пра вайну, але ж каханне ў нейкім сэнсе і ёсць вайна. I гэтая вайна не заўсёды абыходзіцца без крыві.
XI
Лета неяк хутка скончылася, наступіла восень. Яна не была халоднай, але і цяплом не песціла. У адзін з кастрычніцкіх вечароў, калі ішоў дождж і на сэрца Руцкага ціснула штосьці нябачнае, але да болю цяжкае, ён патэлефанаваў Дануце і спытаў:
— Ты дзе?
— На працы, — адказала яна.
— Можа, цябе да твайго дома адвезці? — спытаў ён. — На вуліцы холадна.
— Завязі, — абыякава пагадзілася Данута.
— Праз дзесяць хвілін выходзь, — сказаў Руцкі. — Буду чакаць цябе ля ўвахода ў гасцініцу.
Сеўшы ў машыну, Данута папрасіла:
— Давай ад’едзем і дзе-небудзь пастаім.
Прыпаркаваўшы «БМВ» у глухім завулку, Руцкі ўзяў руку дзяўчыны, паднёс да сваіх вуснаў і пацалаваў. Потым, перабіраючы яе пальцы, доўга ўдыхаў іх пах, употай спадзеючыся, што вось-вось яна паверне да яго галаву і яны прыціснуцца адно да аднаго.
— Я сёння паглядзела ў люстэрка і ўбачыла на лбе першую маршчынку, — прамовіла Данута грудным голасам, у якім пачулася нешта трагічнае і непазбежнае. — Я пачынаю старэць.
— He старэць, а станавіцца дарослай жанчынай, — паправіў Руцкі дзяўчыну.
— He трэба хітраваць, — уздыхнула Данута. — Гэта непрыемны, жорсткі, але натуральны працэс.
— Да чаго гэта ты? — уважліва паглядзеўшы на Дануту, пацікавіўся Руцкі. — Нешта адчуваеш?
— He ведаю, — прамовіла яна, рассеяна назіраючы на лабавым шкле за кроплямі дажджу і прыліпаючым жаўтлява-чорным лісцем, якое ападала з дрэў. — Паехалі.
Руцкі выціснуў счапленне і ўключыў хуткасць. Ехаў павольна, так павольна, нібы ў машыне спусцілі ўсе чатыры колы і ён баяўся пашкодзіць гуму і дыскі. Да дома Дануты ехалі каля дваццаці хвілін, хоць звычайна даязджалі за пяць-сем.
— Дзякуй, што падвёз, — вымавіла яна. Яе рука пацягнула-
ся да дзвярной ручкі і на імгненне застыла. — Ты неяк спытаў мяне: што я буду рабіць, калі дзеля сваёй мары мне давядзецца паступіцца сваім шчасцем?
— Так, гэта калі мы вячэралі ў рэстаране «Інтурыст», — кіўнуў Руцкі і абняў рукамі руль, быццам ён быў жывым, здольным зразумець свайго гаспадара, разагнаць яго сум і нават развесяліць.
— Дык вось я ім, сваім шчасцем, паступілася, — працягла, злучаючы словы ў адну непадзельную, пакутную фразу, вымавіла Данута. — Так атрымалася, атрымалася...