Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
У галаве Руцкага адразу ж закруціліся, нібы ўюны на патэльні, словы Богдана: «Дарога да ўзбагачэння амаль заўсёды ляжыць праз злачынства. У тым ліку і ў адносінах да сябе асабіста, сваіх калег, сяброў. I нават да сваёй сям’і. Я маю на ўвазе падаўленне сваіх думак, жаданняў, абавязацельстваў і гэтак далей. Гэта для таго, каб на сваім «я» пабудаваць іншае — больш саліднае, важнае, адпаведнае сваім запытам на дадзены момант. He больш, не менш».
«А Богдан мае рацыю, ■— падумалася Руцкаму. — Мае...»
— Я хацела спачатку знайсці сваё шчасце тут, у Брэсце, — прамовіла Данута. — Але як гэта было зрабіць?.. Адпаведнага для сябе мужчыну наўрад ці можна сустрэць у рэстаране або бары «Інтурыста». Але і ў бібліятэцы цяпер не пазнаёмішся —такі час ужо прайшоў. Значыць, мужчыну трэба шукаць па інтарэсах: падарожжы, дзелавыя паездкі, сур’ёзная работа, пажадана за мяжой. Такога я сустрэла — цябе. I ўсё, напэўна, было б у нас добра, калі б не адна праблема — ты жанаты... Жанаты... А тут з’явілася яшчэ адна перашкода... Разумееш?
Разумеў Руцкі або здагадваўся — няма розніцы. Зараз усе яго надзеі заставаліся ў мінулым, рассейваліся там, застаючыся толькі ў памяці. I няхай гэтая памяць з любоўю, перажываннямі, кіпучай крывёю, што з таго?..
— Пасля бою кулакамі не махаюць, — ціха прамовіў Руцкі. — Што цяпер казаць?..
— Вось і добра, — ухваліла Данута. — Так, добра.
— He ўпэўнены, — кінуў Руцкі.
— А гэта таксама добра, — адказала дзяўчына. — Можа нешта зменіцца...
Выйшаўшы з машыны, яна хацела яшчэ нешта сказаць, але не сказала нічога. Руцкі таксама прамаўчаў. Гэта была дзіўная і самая кароткая іх сустрэча.
XII
3 жонкай у Руцкага адносіны цалкам разладзіліся, і ён вырашыў зняць кватэру, каб пажыць аднаму. Некалькі разоў спрабаваў запрасіць да сябе ў госці Дануту, але яна не прыходзіла. Між тым прайшла восень і наступіла зіма. Данута патэлефанавала Руцкаму і сказала, што ў яе сёння дзень нараджэння.
— Прыязджай, адзначым, — запрасіла яна.
Руцкі прыехаў і здзівіўся: у кватэры нікога, акрамя імянінніцы, не было.
— Чаму толькі я? — спытаў ён, адчуваючы, як сэрца яго радасна — даўно такога не было — забілася.
— У мяне няма мамы, няма цёткі, наогул няма нікога, хто б мяне моцна любіў, — адказала Данута, апранутая ў доўгую белую сукенку, падобную на вясельную. — А ты, Ягор, мне здаецца, мяне менавіта так любіш.
«Так», — хацеў адказаць Руцкі, але стрымаў свае эмоцыі.
Яны селі за стол. Данута, адкінуўшы з ілба свае, як здалося Руцкаму, парадзелыя валасы, сама адкрыла бутэльку шампанскага, разліла пеністы напой у бакалы і прапанавала тост:
— Вып’ем за жыццё.
Ён чамусьці не здзівіўся, але заўважыў, што твар Дануты нейкі белы, а сама яна на дзіва пакорная.
— Што з табой?
Яна сумна і зусім спакойна адказала:
— Я паміраю.
— Ты жартуеш! — ашаломлена прамовіў Руцкі. — Гэтага не можа быць. He можа.
— Можа, — краёчкам спалатнелых вуснаў усміхнулася Данута. — Можа.
— Што я магу для цябе зрабіць?
Калі б яна сказала «памры», Руцкі, напэўна, памёр. Але дзяўчына спытала:
— Я прыгожая?
— Вельмі, — шчыра, з любоўю сказаў ён. — Кажу як ёсць, як я бачу. Праўда.
— Дзякуй. — У вачах Дануты ўспыхнуў слабы агеньчык, але тут жа згас. — Была прыгожая. Была.
— Гэта не так, не...
— Маўчы, — нервова, з надрывам у голасе перабіла яна Руцкага. — Дзеля ўсяго святога маўчы... Прашу...
— Прабач, — прыгнечана прамовіў ён.
Данута нічога не сказала. Проста сядзела і глядзела ў сцяну. Потым, успомніўшы пра свой тост, прыўзняла бакал з шампанскім:
— Ну, мы забылі пра галоўнае... Так што выпівай. Толькі не за жыццё, а за мяне...
Яны выпілі. Данута зноў памаўчала, потым з унутраным болем прамовіла:
— Я заўсёды, колькі сябе памятаю, хацела з’ехаць у Польшчу. Але не проста з’ехаць і жыць у дастатку, ні ў чым не маючы патрэбы, а каб ажыццявіць сваю мару: вывучыцца на акторку і здымацца ў кіно. Каб стаць такой, як Пола Ракса. Ведаеш яе?
— He, — пакутліва ўспамінаючы, што гэта за актрыса, прызнаўся Руцкі.
—Яе ўсе ведаюць, і ты ведаеш,—упэўнена сказала Данута. — Яна нарадзілася ў нас у Беларусі, у Лідзе. Потым з’ехала з бацькамі ў Польшчу. Там паступіла ў Вышэйшую школу тэатра і кіно, скончыла яе. Пачала здымацца. У адным фільме, другім, трэцім... Яе заўважылі рэжысёры і палюбілі гледачы. Асабіста я Полу Раксу ўпершыню ўбачыла, як, напэўна, і ты, у папулярным тэлесерыяле «Чатыры танкісты і сабака».
— Добры фільм, — уставіў Руцкі.
— Так, — пацвердзіла Данута. — Вельмі добры, жыццёвы... Пола Ракса сыграла ў ім ролю медсястры Марусі, у якой была мянушка Агеньчык. Дарэчы сказаць, я гэтую мянушку ўспрымаю лепш, чым імя і прозвішча Полы Раксы. Агеньчык — і гэтьім усё сказана. Наогул, яе біяграфію я ведаю на памяць — вывучыла. 1 не таму, што шмат разоў чытала пра жыццё гэтай
вельмі прыгожай і таленавітай жанчыны, якая зрабіла сама сябе, а таму, што яна мне блізкая. Па духу, светаўспрыманню... Амаль па ўсім... Часам мне здаецца, што мы сёстры. Так... Толькі яна намнога старэйшая за мяне.
— Маруся, — успомніў Руцкі Полу Раксу. — Мне здаецца, што яна ўсё такая ж маладая і прыгожая, як у гэтым фільме... Мілая дзяўчына, цяпер, вядома, сталая жанчына... Менавіта... Шчыра кажучы, мне больш памятаецца Янэк — камандзір танка. Маруся і Янэк — выдатная пара. Так бы ў жыцці...
— Так бы, -— усхліпнула Данута, выціраючы слёзы. — Мне да болю шкада, што я не стала актрысай... Хоць магла... Калі мы былі ў Польшчы, я пра сваю мару — зрабіць кінакар’еру — распавяла Феліксу Дзяжынскаму. Ён сказаў, што сябруе з Вайдай, вядомым на ўвесь свет рэжысёрам, абяцаў мяне з ім пазнаёміць. Запэўніваў, што Вайда зробіць з мяне кіназорку, таму што я не такая, як усе, а лепш, лепш... Я паверыла Феліксу, нават запрасіла яго да сябе ў госці.
— У Брэст?
Руцкі не мог гэта нават уявіць, але Данута пацвердзіла:
— Так, у наш горад Брэст.
— I ён, Дзяжынскі, прыязджаў?
— Два разы. — У пацямнелых і страшэнна стомленых вачах Дануты бліснулі агеньчыкі, але тут жа згаслі. — А потым не стаў прыязджаць. Нават перастаў тэлефанаваць і адказваць на мае званкі... Для мяне гэта так балюча, пакутліва, што я не ведала і не ведаю, як быць далей... Няхай нават гэта маё «далей» вельмі кароткае... Разумееш?
-— Ці разумею я? — На некалькі секунд Руцкі задумаўся, пасля чаго глуха вымавіў: — Вядома, разумею... Ты закахалася ў Дзяжынскага... Закахалася...
-— Так, я люблю яго. Люблю... Ва ўсякім выпадку, любіла... — Дзяўчына ўтаропілася ў сцяну, быццам праз яе бачыла Фелікса. На сцяне на нейкае імгненне і напраўду з’явіўся нейкі цень. — Гэта ён — тая галоўная перашкода, якая раптам з’явілася паміж мной і табой і пра якую я табе казала. Але цяпер гэтая
перашкода, як і мая надзея на лепшае і шчаслівае жыццё засталася ў мінулым: у мяне анкалогія... Жыць засталося мала... Давай вып’ем яшчэ...
— Гэта Дзяжынскі вінаваты, — павольна і злавесна вымавіў Руцкі. — Ён! Мала яму Хэлены, дык ён у цябе ўпіўся. Як клешч.
— У сваіх бедах мы вінаваты самі, — дрыготкім голасам сказала Данута. -— Памятаеш, як ты прывёў словы з Бібліі: «Што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку не адчуваеш?»
— Памятаю.
Данута гаварыла Руцкаму тое, што гаварыў ён ёй.
— Вось, — з націскам вымавіла яна.
— Гэта некалькі іншае, ■— паспрабаваў не пагадзіцца Руцкі.
— Няма нічога іншага, — асуджана выдыхнула Данута, пераконваючы ў гэтым не толькі яго, але, напэўна, і сябе. — Усё адно і тое ж: людзі, іх думкі, жаданні, грахі... А ў аснове ўсяго ўсё тая ж мара, да якой трэба ісці. Ісці ўпарта, крок за крокам, каб яна спраўдзілася. Згадзіся, аднойчы гэтая мара ў кагосьці абавязкова спраўджваецца. Так-так... На жаль, у мяне не атрымалася. He, не атрымалася, хоць я верыла... Вельмі верыла...
Руцкі Дануту не слухаў: думаў пра Дзяжынскага і пра тое, што ў размове са сваёй жонкай не памыліўся, калі сказаў: «У гэтай жанчыны ёсць мужчына». Гэта значыць, у Дануты ёсць мужчына... Адчуваў...
— Ён яшчэ прыедзе да цябе? — адводзячы позірк убок, хрыплавата запытаў Руцкі.
— Наўрад ці, — са смуткам вымавіла дзяўчына. — He, не прыедзе.
— Шкада, — сказаў Руцкі. — Але нічога, нічога.
— Што ў цябе ў галаве? — Вочы ў Дануты шырока адкрыліся, зрэнкі ў іх павялічыліся і яшчэ больш, чым звычайна, пацямнелі. — Што?
— У мяне адна думка, — прызнаўся Руцкі. — Забіць Дзяжынскага. Гэта самае малое, што мне можна зараз для цябе зрабіць.
«Не забіў Богдан, заб’ю я...»
— He рабі гэтага, — забараніла Данута. — Тым больш, што ты верыш у Бога, чытаеш Біблію... Святая кніга... Я таксама веру... Паверыла... He памятаю дзе, калі, у якім месцы, але я ўбачыла Ісуса. Ён усміхнуўся і сказаў: «Не бойся ...» Я чула яго словы, але ў той жа час як бы і не чула, а глядзела на Яго, усё разумеючы... Нават не на Яго глядзела, а на Яго вочы... Уяўляеш, яны зялёныя...
— Хіба гэта так важна?
Руцкі пытаў гэта не для таго, каб пачуць адказ, а каб гаварыць з Данутай, пакуль яна побач, з ім, тут і цяпер...
— А як жа, — ажыла яна. — Зеляніна — гэта вясна, жыццё, здароўе, каханне... Гэта ўсё лепшае, што ёсць на ўсім свеце. А мы гэтае лепшае часта не прымаем. Затое прыцягваем да сябе, як магніт, горшае. Бяром не сваё, а чужое, хоць ведаем: на чужым няшчасці шчасця не пабудуеш... Я добра зразумела. 1 ты гэта разумееш. Я па табе бачу, ведаю...
— He ўсё ведаеш, — запярэчыў Руцкі і дадаў: — Мне і самому пра сябе не ўсё вядома. А часам наогул не зразумела, хто і што мною рухае, кіруе... Прабач.
— За што?
— За ўсё.
—Вяртайся да сваёй жонкі, — параіла Данута, зрабіўшы паўзу. — Вяртайся... Гэта самае важнае, што я магу табе параіць і самае большае, што магу яшчэ даць...
Яны абняліся. Стаялі так хвілін пяць-шэсць. Моўчкі. У гэты час у суседняй кватэры іграла музыка і нехта гучна смяяўся.
— Прабач. — паўтарыла Данута са звыклым прыдыханнем. але з нязвыклым сіпеннем у голасе, якое здалося Руцкаму чужым і лішнім. — Ты можаш дараваць. Бо ў цябе таксама вочы зялёныя і ў іх таксама ёсць любоў...
Ён паціснуў плячыма:
— Напэўна.
Яны развітваліся, але верылі, што яшчэ пабачацца. Усё роўна дзе, калі, у якім жыцці, але пабачацца.
XIII
Праз месяцДануту паклалі ў бальніцу. Руцкі хацеў наведаць дзяўчыну, але яго да яе не пусцілі.