Пра што іграе піяніст  Анатоль Разановіч

Пра што іграе піяніст

Анатоль Разановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 192с.
Мінск 2019
44.18 МБ
— He дуры, — паспрабаваў ён супакоіць Цімафея Андрэевіча. — Усе мы вінаватыя, усе.
— He, ён, Гарбачоў! — не сунімаўся Зданевіч.
Наведвальнікі рэстарана спачатку толькі паглядалі на ап’янелых сяброў, але ўжо праз некалькі хвілін сталі з цікавасцю назіраць за сцэнай, якая разыгрывалася за іхнім сталом.
— Маўчы, — папрасіў Раброў. Яму стала няёмка за Цімафея Андрэевіча. — Перажывём, не такое перажывалі.
— Сумняваюся, — незадаволена сказаў Зданевіч. — Даўно ўжо сумняваюся.
— Перажывём, — упэўнена, але і не настойваючы на сваім, глуха паўтарыў Іван Васільевіч, супакойваючы ўжо не толькі Зданевіча, але і сябе.
Пасля бурнай сцэны былыя аднакурснікі змоўклі. Цімафей Андрэевіч апусціў галаву і, здавалася, ціха, без слёз, плакаў. Раброў стомлена і раўнадушна глядзеў у цёмнае акно, нібы там, за даўно нямытым, брудным шклом вось-вось з’явіцца той, хто супакоіць душу Зданевіча, а заадно і яго, Івана Васільевіча, душу, верне былое, не вельмі сытны, але адносна добры стары час, у якім засталіся іх маладосць, надзеі, бурнае жыццё. Верне не толькі гады, але і ўсё тое, у што верылася і здавалася непахісным, вечным. Яно, гэтае непарушнае і вечнае, абяцала поўнае радасці і поспехаў жыццё. На жаль, амаль нічога не спраўдзілася і ўжо наўрад ці спраўдзіцца.
Цімафей Андрэевіч раптам рэзка падняў галаву, павольна, ужо праз сілу, выпіў гарэлку, што засталася ў фужэры, цяжка падняўся і шумна выдыхнуў:
— Паедзем да мяне.
Раброў адмоўна пакруціў галавой. Яму было дрэнна, хацелася спаць.
— Паедзем, — яшчэ раз прапанаваў Зданевіч, які прыкметна хістаўся, хоць і трымаўся за спінку крэсла.
Іван Васільевіч няўпэўнена ўстаў, працягнуў руку і паабяцаў:
— Я заўтра прыеду.
— А сёння? — не хацеў адступіцца ад свайго Цімафей Андрэевіч.
— У мяне тут машына, — патлумачыў Раброў. — Да пабачэння, Цімафей.
Зданевіч горача абхапіў руку Івана Васільевіча сваімі мядзведжымі лапамі, потым моцна абняў прыяцеля, абслюнявіўяго худую жылістую шыю.
Абдымаючыся, яны ледзь не ўпалі на падлогу.
— А можа, усё ж такі паедзем? — у які раз запытальна прагудзеў Цімафей Андрэевіч.
Раброў закрыў вочы. Здавалася, ён вось-вось засне стоячы. 3 сілай расціснуўшы набрынялыя павекі, Іван Васільевіч з цяжкасцю павярнуў да дзвярэй здаравеннае цела былога аднакурсніка, якое аддавала гарачынёй.
— Ідзі. — Раброву стала шкада былога аднакурсніка. — Ідзі...
Зданевіч, развітваючыся, моцна абняў Івана Васільевіча, нібы праводзіў яго так далёка і так надоўга, што нават не ведаў, ці пабачыць яшчэ калі-небудзь. Потым, доўга корпаючыся ў кішэнях, знайшоў сваю візітную картку, сунуў яе Раброву і, ледзь не падаючы, паплёўся да выхада.
Іван Васільевіч з палёгкай апусціўся на крэсла. Цела яго адразу абмякла, усё вакол паплыло, навалілася дрымота.
IV
Рэстаран закрываўся апоўначы. Афіцыянты прыбіралі са сталоў посуд і падлічвалі выручку.
Раброў, падпёршы галаву рукамі, засынаў і ўжо бачыў сон, але гэта было быццам наяве, цяпер, у гэтым рэстаране. На Івана Васільевіча глядзеў рыжы пастух, што гнаў кароў з пашы. Глядзеў доўга, уладна, нібы ацэньваў. У яго вывернутых вуснах дымілася самакрутка. Густы чорны дым ад яе падымаўся да столі, засцілаў святло. I калі ў зале стала амаль зусім цёмна, пастух выплюнуў недакурак і голасам, які не церпіць пярэчання,загадаў:
— Уставайце!
Раброў хацеў устаць, але цела не слухалася: усе суставы сталі быццам драўлянымі. Пастух, вывернуўшы вусны ў пагардлівай і знішчальнай ухмылцы, рэзка махнуў пугай. Іван Васільевіч здрыгануўся і... прачнуўся.
Над ім, схіліўшыся, стаяў афіцыянт. Абдымаючы Раброва, лёгенька штурхаў яго ў плячо.
— Уставайце...
Іван Васільевіч з цяжкасцю прыйшоў у сябе.
— 3 вас восемдзясят тры тысячы. — Афіцыянт паклаў на стол рахунак. — Вось...
Раброў машынальна кіўнуў:
— Дзякуй. Адну хвіліну...
Ён палез у кішэню за партманетам, але яго не было. Іван Васільевіч праверыў усе кішэні — пуста.
— Дзе ж грошы? — прамармытаў сам сабе.
Афіцыянт цярпліва чакаў. Па яго расчырванелым перад канцом змены твары было зразумела, што ён павячэраў ужо, не без гарэлкі, вядома. А таксама, што афіцыянт можа дазволіць сваім кліентам не вель.мі спяшацца, нават пасядзець і выпіць яшчэ. Але, зразумела, за дадатковую плату.
— Прабачце. — Раброў вінавата ўсміхнуўся. Усмешка атрымалася крывой і жаласлівай. — Я партманет, мабыць, у гасцініцы забыўся. Зараз прынясу.
3 твару афіцыянта адразу ж зляцела дабрадушнасць. Ужо строга, з адценнем перавагі, ён працадзіў:
— Гэта вам будзе каштаваць даражэй. Сашка!..
3-за століка, што стаяў у самым куце, падняўся высокі мардаты хлопец з чорнай кучаравай шавялюрай.
— Правядзі кліента, — паказаўшы вачыма на Івана Васільевіча, коратка загадаў афіцыянт. — 3 яго сто тысяч.
Хлопец важна падышоў да Раброва, бесцырымонна ўзяў пад руку.
— Пайшлі.
Гэта абразіла Івана Васільевіча і ён, адкінуўшы руку нейкага Сашкі, якога афіцыянт прыставіў да яго як праважатага, рэзка падняўся. Ад гэтай рэзкасці Раброва гайданула. Ледзьве ўтрымаўшыся на нагах, ён няцвёрдай хадой накіраваўся да выхада. За ім следам заспяшаўся мардаты дзяцюк.
Выйшаўшы на вуліцу, Іван Васільевіч прагна ўдыхнуў свежае, змяшанае з пахам адцвітаючага бэзу паветра. Сілячыся прагнаць хмель, ён правёў узмакрэлай далонню па твары і адразу ж адчуў боль у страўніку, а за ёй — млоснасць. Неўзабаве яго вынітавала.
Бамбіза грэбліва паморшчыўся, сплюнуў сабе пад ногі.
Вынітавала, і Іван Васільевіч адразу ж адчуў палёгку, уздыхнуў і, няўцямна зірнуўшы на хлопца, прамовіў:
— Хадзем.
Гарадок ужо спаў. Па паўасветленай вуліцы нетаропка хадзіла маладая падвыпіўшая пара, ды ля смеццевага кантэйнера, бліскаючы вачыма, збіраліся каты.
Ля ўвахода ў гасцініцу Раброў спыніўся, папрасіў свайго правадніка:
— Пачакай тут, я хутка.
— Хадзем разам, — холадна буркнуў малады здаровы мужчына.
Яго мясісты, хмуры і незадаволены твар чымсьці быў падобны да твара афіцыянта з рэстарана — Пятровіча.
Іван Васільевіч, паціснуўшы плячыма, прамовіў:
— Ну, як хочаш.
Дзяжурная ў вестыбюлі гасцініцы абыякава бліснула на Івана Васільевіча і яго спадарожніка вялікімі лінзамі сваіх акуляраў і ўтаропілася ў пакамечаную газету «Комсомольская правда».
«Ціха, як на балоце, — міжволі падумаў Раброў. — Да чаго б такая цішыня?..»
Адкрыўшы свой нумар, ён кінуў хлопцу:
— Праходзь.
Пераступіўшы парог, здаравяк бухнуўся ў крэсла. Напаўлежачы, шырока расставіўшы ногі, на якіх, здавалася, трашчалі джынсы, паглядаў на Івана Васільевіча.
Абвёўшы гасцінічны нумар уважлівым поглядам, Раброў на хвіліну задумаўся: «Дзе ж партманет?..» Ён праверыў кішэні курткі, паглядзеў у шуфлядах пісьмовага стала, глянуў на падаконнік, перабраў асабістыя рэчы ў чамадане, нават зазірнуў пад падушку — партманета нідзе не было. «Можа, у машыне?» — няўпэўнена падумаў Іван Васільевіч. Узяўшы ключы, ён падаўся да дзвярэй.
— Куды? — падымаючыся з крэсла, насцярожана спытаў хлопец. У яго калючых вачах было нешта нядобрае, гатовае вось-вось выбухнуць. — Я доўга чакаць не буду.
— Пайшлі, — спрабуючы ўсміхнуцца, міралюбна сказаў Раброў, спадзеючыся, што партманет знойдзецца. — Хутчэй за ўсё, грошы я пакінуў у сваёй машыне.
Адчуваючы на сабе халодны пранізлівы позірк, ён нахаду павярнуўся і, як старэйшы па ўзросце, павучальна заўважыў:
— Грошы будуць, было б здароўе.
— Давай, шагай, — бамбіза груба штурхнуў Івана Васільевіча ў спіну.
Раброў стрываў, але ўнутры яго ўжо кіпела. Ён прыспешыў крокі, амаль цалкам стаў цвярозым.
«Разбярэмся...»
Машыну, старэнькія «Жыгулі», Іван Васільевіч паставіў не на аўтастаянцы, а каля яе, каб у любы час, не пытаючыся вартаўніка, можна было б забраць. Машына стаяла на тым жа месцы і была ў тым жа стане. Хіба што пыл, які ліп да «Жыгулёў» ужо некалькі дзён, трохі змяніў колер фарбы: зацямніў задзірліва-чырвоную паліроўку і зрабіў амаль нябачнай невялікую расколіну на лабавым шкле.
Раброў нервова сунуў ключ у дзвярны замок і рэзка павярнуў. Але ключ да канца не павярнуўся. Іван Васільевіч паспрабаваў яшчэ раз адкрыць дзверы, але яго старанні былі марнымі: замок не спрацаваў.
— Халера! — вылаяўся Раброў.
— Дай я. — Хлопец нецярпліва працягнуў руку да Івана Васільевіча. — Ключы... Сам адкрыю.
Раброў, зло зірнуўшы на мардатага здаравяка, павольна, у трэці раз, стаў адчыняць дзверы сваіх «Жыгулёў», імкнучыся паставіць замок у нейтральнае становішча.
— Дай сюды! — зароў дзяцюк і рэзка выхапіў з рук Івана Васільевіча ключы.
— Ты што? — абражана выдыхнуў Раброў.
Яму нясцерпна захацелася накрычаць на гэтага блазнюка, ударыць у яго бычыную шыю.
— Я што?! — узвіўся хлопец, хапаючы Івана Васільевіча за палу пінжака. — А ты-ы?! Смяешся?!
Задыхаўшы Раброву ў твар, бамбіза нечакана і амаль імгненна стукнуў кулаком Івану Васільевічу пад дых. Потым, схапіўшы яго за валасы, з сілай сагнуў і ўдарыў каленам у грудзі.
Раброў скурчыўся ад болю, яго занудзіла, перад вачыма ўсё паплыло.
— Ды ты, ды ты... — захрыпеў ён.
I зноў мардаты выцяў яго нагой. На гэты раз у жывот. Адчуваючы, як унутры нешта рвецца, Іван Васільевіч скурчыўся ад болю, апусціўся на калені і, нязграбна прыхінуўшыся да плота аўтастаянкі, застагнаў.
У гэты час да машыны падышоў невысокі сутулы хлопец, апрануты не па сезоне — у скураную доўгую куртку. На шыі ў яго блішчаў масіўны залаты ланцуг.
— Што, праблемы? — спытаў ён.
-— He без іх, — раздражнёна адказаў мардаты дзяцюк. — Хочаш праехацца?
У яго голасе чулася не пытанне, а хутчэй прапанова, якая прымушала да дзеяння.
— Калі трэба, — хмыкнуў сутулы, косячыся на Раброва.
— На ключы ад машыны. — Здаравяк сунуў іх сутуламу. — Будзеш руліць.
Ён вывернуў з-пад плота камень, стукнуў ім па шкле дзвярэй «Жыгулёў». Шкло рассыпалася. Мардаты адчыніў дзверцы знутры, пасля загадаў хлопцу, які падышоў да іх:
— Сядай... Паедзеш, калі скажу.
Сутулы буркнуў:
— Гэта можна.
Павярнуўшыся да Івана Васільевіча, які стаяў нерухома, не маючы сілы супраціўляцца, здаравяк працадзіў:
— Уставай, паедзем.
Раброў маўчаў: яму было дрэнна, так дрэнна, як калісьці ў войску, на вучэннях, калі яго, напаўжывога, выцягнулі з баявой машыны пяхоты, якая танула.
— Уставай! — прыкрыкнуў бамбіза і, не чакаючы гіакуль Іван Васільевіч устане, падхапіў яго пад рукі, павалок у машыну. Запіхнуўшы на задняе сядзенне, сеў побач і з сілай зачыніў дзверы.